Вяснянка
Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 383с.
Мінск 1999
Матчыных слоў не забуду ніколі. Дружбу шаную, што з вамі ствараў, 3 вамі, сябрамі, якіх яшчэ ў школе Роднымі сэрцу навечна абраў...
СЛОВА ДА ХЛОПЧЫКАЎ
Хлопчыкі,
He крыўдзіце дзяўчынак, Хлопчыкі,
Вы ж будучыя воіны. Помніце:
Без дружбы немагчыма Перайсці
Праз ростані і войны. Запытайце ў тых, Каму вядом быў Кожны бой, Нібыта ўрок навукі,—
200
Колькі раз
Выносілі пад бомбамі Іх з агня
Сябровак мужных рукі.
Там, дзе на шляхах
Слупкі барвовыя
Сон магіл
Вартуюць
Днём, уночы —
Побач з болем воіна Суровым Пахаван
I светлы сум дзявочы... Хлопчыкі, Вазьміце кветкі мая I за ўсіх, Хто лёг пад абеліскі, Падарыце кветкі
Ленам, Маям,
Верам, Валям,
Светачкам і Раям, Што сябруюць з вамі Ад калыскі.
Будзьце ўсюды ў свеце Абаронцамі
Перасмешніц Ласкавых — Дзяўчынак. Помніце: Без дружбы — як без сонца, 3 дружбаю — Ўсё лёгка і магчыма.
УЛАДЗІМІР ЛІПСКІ
(нарадзіўся ў 1940 г.)
ГАСЦІНЕЦ
Позна ноччу тата прыехаў з камандзіроўкі. Раніцай Марынка перабегла са свайго ложка да таты пад коўдру. Лашчыцца. Расказвае навіны. Раптам пытаецца:
— Што мне прывёз?
— О, прывёз табе незвычайны гасцінец.
— А які ён? Пакажы мне.
Тата падняўся з ложка. Дастаў з партфеля чырвоны яблык і падаў Марынцы. Яна схапіла рукамі гасцінец, але радасць у яе вачах патухла: вялікае дзіва — яблык!
— Гэта гасцінец ад цёткі Зіны,— пачаў тлумачыць тата.
— Якой цёткі? — зацікавілася Марынка і бліжэй падсела да таты.
— Яна жыве ў горадзе, адкуль я толькі што прыехаў,— пачаў расказваць тата.— Цётка Зіна на вайне з фашыстамі была цяжка паранена... У яе няма рук...
Марынка аберуч ашчаперыла яблык і прытуліла да грудзей. Прыціхла, глядзіць на тату, чакае працягу.
— Цётка Зіна вельмі доўга была ў бальніцы. Аднойчы ўзімку, калі яшчэ ішла вайна.
202
ёй у палату прынеслі гасцінец — вялізны чырвоны яблык. Цётка Зіна вельмі ўзрадавалася. Нават, здаецца, раны перасталі гэтак балець.
— Гэта той самы? — спытала Марынка і ўжо з большай цікавасцю паглядзела на сакавіты яблык.
— He, вядома, не той,— усміхнуўся тата і расказаў далей: — Цётка Зіна паправілася. Яна папрасіла, каб пасадзілі каля яе дома яблыньку. Вось з тае пары кожную восень у яе ёсць чырвоныя яблыкі. Цётка Зіна любіць частаваць імі ўсіх сваіх гасцей. I мяне пачаставала. А вось гэты яблык папрасіла перадаць табе,— закончыў свой расказ тата.
Марынка сядзела моўчкі. Твар яе зрабіўся сур’ёзны. Губы падцяла, вочы патухлі. Дзе і падзеліся тыя гуллівыя агеньчыкі!
— Як падрасту,— урэшце сказала Марынка,— паеду да цёткі Зіны і завязу ёй сваю Жанну.
Жанна — самая любімая лялька Марынкі. Тата прытуліў дачку да сябе і спытаў: — А не шкада?
— Ані не шкада,— адказала Марынка.— Я ёй падару ўсе свае цацкі.
Тата не пытаўся, навошта цётцы Зіне такі падарунак. Сваім позіркам Марынка выказала шчырае жаданне: дапамагчы цётцы, каб ёй заўсёды было добра і весела.
— А яшчэ, як пайду ў школу...— дачка падумала і рашуча дадала: — Я напішу цётцы Зіне пісьмо. Скажу ёй, што таксама хачу вырошчваць яблыкі, якія вылечваюць людзей!
Цэлы дзень гуляла Марынка з чырвоным яблыкам — дарагім гасцінцам незнаёмай цёткі.
203
ДЗЕ ЖЫВЕ РЭХА?
Узяліся дзеці за рукі і пайшлі ў лес. Ідуць — песенькі спяваюць, а як дайшлі, захацелі ў хованкі пагуляць.
Завязалі Аліку вочы хусцінкай і загадалі стаяць, пакуль усе не схаваюцца. Дзеці кінуліся ўрассыпную па лесе.
Міколка так пабег, толькі дрэвы ды кусты замільгалі. Раптам спатыкнуўся аб корань дрэва і ўпаў. Падняўся, хоп за лоб, а на ім — гузак. Баліць! Хацеў Міколка заплакаць, аж глядзіць: сядзіць побач з корнем дрэва вялікі прьігожы грыб.
Нечакана грыб расплюшчыў вочкі і падміргнуў Міколку:
— Баліць?
— Ага,— азваўся Міколка і забыўся, што хацеў заплакаць.
— Давай знаёміцца,— прапанаваў грыб.— Мяне Баравіком завуць.
— А я — Міколка.
— Ты што ўмееш рабіць? — спытаў Баравік.
— Гуляць з цацкамі. Тэлевізар глядзець. Бегаць...
— Бегаць, бачу, умееш. Ледзь мне капялюш не знёс. Хочаш, навучу на дудачцы іграць?
— Хачу.
— Ну дык глядзі ды слухай.
Баравік выняў зпад капелюша тоўсценькую трубачку з бліскучымі гузікамі. Пакруціў яе ў руках, пагладзіў, а потым прыклаў вузенькім канцом да рота. Дудачка заспявала.
204
На музыку прыскакалі конікі, прыляцелі божыя кароўкі, матылькі, прыпаўзлі мурашы. Яны пачалі падпяваць. А як зайграў Баравік весялейшую музыку, лясныя жыхары ў скокі пусціліся.
Міколка зусім забыўся пра свой гузак і ледзь сам не пачаў танцаваць. Але тут Баравік перастаў іграць і спытаў:
— Падабаецца мая музыка?
— Вельмі.
— Дык бяры дудачку ды іграй.
Узяў Міколка цудоўную дудачку, усёусё зрабіў, як Баравік: пакруціў у руках, пагладзіў, прыклаў вузенькім канцом да вуснаў, надзьмуўся. Але дудачка маўчала.
Міколка разгубіўся. Пачаў дзьмуць мацней. Твар зрабіўся чырвоны, вочы — вялікія, а музыкі — зноў не чуваць.
— Нічога, Міколка, не бядуй,— сказаў Баравік.— Калі хочаш штонебудзь зрабіць, трэба вельмівельмі таго захацець.
— Я вельмівельмі хачу навучыцца прыгожа дудзець!
— Дык няхай мая дудачка будзе табе падарункам,— сказаў Баравік.— А яшчэ даю табе нашу лясную кніжкумаляванку.
— А што ў ёй?
— О! Яна раскажа пра кожнае лясное дрэва, пра кожную травінку, ягадку. Ведае ўсё пра нашу грыбную сям’ю. Пра птушак, звяроў, якія жывуць у лесе.
— Хачу паслухаць гэтую кніжку,— пачаў прасіць Міколка.
— Яна ж не радыё, якое ўключыў і слухай,— таямніча адказаў Баравік.— Для таго каб гэтая кніжка загаварыла, трэба ўмець назіраць, умець слухаць лясныя гукі.
205
Грыб склаў рукі лодачкай, паднёс іх да рота і крыкнуў: «Эгегей!» Нехта за дрэвамі адгукнуўся.
— Вой, хто там? — здзівіўся Міколка.
— Лясное рэха.
— А якое яно? Дзе жыве?
— I пра гэта раскажа табе кніжкамаляванка, калі навучышся яе разгадваць.
Баравік прайшоўся пад яліну, разгроб шыгалле.
— Бачыш, хто тут жыве?
— Бачу, але не ведаю, як назваць.
— Гэта лісічкі — мае сястрычкі.
Нагнуўся Міколка, пагладзіў жоўтыя брылькі.
Пайшлі далей. Баравік расказваў пра сваё загадкавае лясное царства. А Міколка нёс яго падарункі — дудачку і кніжкумаляванку — і вельмі радаваўся, што спаткаўся ў лесе з Баравіком.
Яму ўжо не хацелася хавацца ад дзяцей. He мог дачакацца той хвіліны, калі сустрэнецца з імі і раскажа пра свае лясныя адкрыцці.
АЛЕГ ЛОЙКА
(нарадзіўся ў 1931 г.)
ДЗЕ НАЧУЕ СОНЦА
Ветрык ціха гушкаў Сойку на сасонцы.
Сакаталі птушкі.
— Дзе начуе сонца?..
— Ды ў цырку, няйначай, Бо ўвесь дзень не плача, А весела скача, Як чырвоны мячык!..
— He ў цырку, а ў склепе Фар і батарэек, Бо чаму так слепіць, Бо чаму так грэе?
— He! За агародам, У маку агністым, Там, дзе пчолкі мёдам Пахнуць залацістым!..
Толькі задрамала
Сойка на сасонцы: Спала і не чула, Дзе начуе сонца!..
ЕЎДАКІЯ ЛОСЬ
(1929—1977)
БРАТКАВА НЯЎДАЧА
Вецер вецер, сігані, майго брата дагані!
Сёння брат пайшоў у школу невясёлыневясёлы!
Дапякла яму няўдача: не рашылася задача... Hi хвіліны не спачыў, на лічыльніках лічыў, і на палачках, і на галачках...
Тыя галкі: — Кра, кра, пагуляць табе пара! Ды сядзеў над сшыткам брацік, мой харошы, мой калмацік.
Вецер, вецер, пабяжы і настаўніцы скажы: брат стараўся, з гора войкаў — хай яму не ставяць двойку!
208
АДЗШ ВЕРШЫК...
Адзін вершык — пра зіму, а ДРУрі — пРа лета' Першы вывучу вазьму, другі будзе спеты.
Летніх вывучу хоць пяць, праспяваю — восем!
А не буду вывучаць пра сляпую восень.
Забірае яна шмат сонейка і кветак, залівае голы сад і пусты палетак.
Дзень цямнее, пад дажджом сумна ліпам, клёнам.
I няміла пад плашчом ды пад парасонам!
Але зімка прыляціць, скончыцца залева.
He забуду, як шуміць восеньскае дрэва.
МАКСІМ ЛУЖАНІН
(нарадзіўся ў 1909 г.)
ВЯТРЫСКА
Напачатку жарабя Было ростам з вераб’я, Бегла, бегла пры абозе Ды змарылася ў дарозе.
Перш трымалася пры матцы. Потым стала аставацца, А пасля набок сышло, Пастаяла і лягло.
Заіржала звонка маці Па прапаўшым жарабяці.
Ды хіба ў яе пыталі?
He, вядома, Паганялі.
Доўгі, доўгі быў абоз, Аж на дзесяць нейкіх вёрст,— Я не знаю, што ён вёз,— Немцы блізка не пускалі.
Пачакаўшы, я з сябрамі Жарабя прывёў дамоў I гукнуў, зайшоўшы ў браму: — Паглядзі, што я знайшоў!
210
Маці кажа: — Адбяруць, Ды яшчэ ў каршэнь дадуць.
Я кажу ёй: — Я схаваю!
Я кажу ёй:
— He аддам!
Я ў фашыстаў не спытаю, Што рабіць — я знаю сам.
Конь слабы — адна загана, А падправіцца — цішком Пададзімся ў партызаны, Прымуць:
Я — з сваім канём.
Цэлы месяц цёплым пойлам Я каня свайго адпойваў, Было клопату, але Хутка ён павесялеў:
Як паставіць хвост трубою, Як заржэ ды паляціць, А махнеш яму рукою,— Нібы ўкопаны стаіць.
Вось удаўся конь які: Белазоры, Беланогі,
Бег за мной ва ўсе дарогі.
Ад ракі і да ракі
Заўжды нас ішло чацвёра:
Я,
Мой конь і шчанюкі.
Пёс адзін мой зваўся Лыска,
211
А другі — за голас — Звон, Я каня назваў Вятрыска, А за тое, што спрыцён.
Стаў мой конь у сілу брацца Трэба недзе з ім хавацца, Дзе — ладу не дабяру!
Як прыедуць немцы конна, Мне на сэрцы неспакойна — Прыйдуць зараз, забяруць.
Я хаваў яго ў таку, За саломаю, ў кутку.
Так заўжды перадрыжыш, За аброць яго трымаеш I паціху размаўляеш: — Стой, Вятрыска, Вораг блізка, Галубочак, не заржы.
Пачакай, калі сцямнее, Нас тады не ўсцеражэш.— Ён жа мову разумее, Хоць і хоча, а не ржэ.
Тут пачаў я рыхтавацца, Каб хутчэй у лес падацца, Стаў харчы прыдабываць, А мяне за руку — Хваць!
Маці кажа: — Ты куды? Я адказваю: — Туды... Маці зноў: — А як жа я? Ты ж уся мая сям’я?
212
Бацька недзе на вайне, А ты кідаеш мяне. Я слязіны не ўраніў, Але губу прыкусіў. У зімовы адвячорак Маці выйшла ў хмызнякі, А за ёю нас чацвёра: Я, Мой конь і шчанюкі. Лес я знаў, шляхі знайшоў, Далажыў:
— Я к вам прыйшоў! Паглядзеў на нас адзін, А пасля як зарагоча: — Будзе з хлопца камандзір, Хоць і з мамай ходзіць ноччу. Што ж, будуй сабе жытло, Каб цяплейшае было.
Мы зіму празімавалі, Каня ў сані запрагалі. Праўду кажучы, хамут He да смаку быў яму, А затое пад сядлом Конь смаліў, як перуном. 3 ім было мне ўсюды блізка, Ратаваў мяне ў бядзе. Партызанскі конь Вятрыска, Куды скажаш, завязе. Ды на гэтым коніку Кожны быў бы коннікам. Ваяваў атрад наш лоўка, Толькі я не меў вінтоўкі. He давалі аўтамат, Гаварылі: « Малават ».