• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў

    Вяснянка

    Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 383с.
    Мінск 1999
    147.5 МБ
    Абмераў яго Заяц — не хапае матэрыялу, самы кончык хваста чорны застанецца.
    — Такое бяды — не перажывай! Гэтак нават прыгажэй — з чорным кончыкам,— суцяшае Зайца Гарнастай.— Самі сябе хоць знойдзем у белым снезе! — і шмыг за дзверы.
    Выглянуў за Гарнастаем Заяц — бацюхны, а снегу ўваліла! Усё белае... I цэлая чарга зайцоўшаракоў: каторыя сядзяць, як пянькі, са снежнымі шапкамі на галовах, каторыя падскокваюць, грэюцца. А маладзей
    241
    шыя коўзанку зрабілі — скочваюцца бокам з абрыву, з’язджаюць на спінах і хвосціках — віску, рогату!
    — Заўтра прыходзьце! — крычыць ім Заяц.— Набраў ужо многа заказаў.
    — Як — заўтра? А футрачкі? Бессаромны ты! Чужым шыеш, а сваякам — не?! — кінуліся зайцы да краўца, ледзь за вушы яго не валтузяць.
    — Ну — добра! Ну — ціха! Ну — чакайце! — ледзь адцерабіўся Заяц — і ў хату.— Зайчыха, ідзі знімай меркі!
    I пачаў шыць.
    Шые Заяц, завіхаецца, шыезавіхаецца... А Зайчыха ўсё мерае і мерае. Пасвойму мерае: каб большыя абрэзкі былі. А зайчаняткі кроіць налаўчыліся — толькі ножанкі ляскаюць... Дзень і ноч, дзень і ноч — арцелькарусель!
    А тут і Ліса прыйшла па футра. А моркаўкі не прынесла!
    — Мне сёстры сказалі, каб спачатку прыйшла ў футры ім паказацца! Калі яны пахваляць работу — у дзвюх торбах плату прынясём! — Апранулася ў новае белае футра і пайшла.
    I па сённяшні дзень яе няма. Кажуць, каб не спаткацца з Зайцамкраўцом, ажно ў ТУНДРУ заджгала, на Поўнач. I нават імя памяняла, каб не пазналі. Пясцом стала звацца.
    Тры месяцы прайшло ўжо, зіма канчаецца. А чарга каля Зайцавай хаты не меншае.
    — Калі ты ўжо сабе пашыеш? Калі нам? — гневаецца Зайчыха.
    — Хутка ўжо! Восьвось... Нам у хаце і так цёпла, а яны вунь па снезе бегаюць,— адгаворваецца Заяц.
    242
    — Хто — па снезе? Аслеп ты ад гэтай работы... Снегу ўжо нідзе няма. Вясна прыйшла!
    — Калі вясна, дык нашто нам тыя новыя футры? Будзем у старамодных хадзіць,— адмахнуўся Заяц.
    ...Шмат гадоў прайшло з таго часу. А як было многа зайцоўшаракоў, так многа і засталося. Толькі прыгледзьцеся: у некаторых на жываце, на хвасце бялеюць латкі, што паспела прышыць сабе і сваім дзецям Зайчыха з абрэзкаў. А каго абшыў Заяцкравец, тыя ўбіраюцца на зіму ў белыя футрачкі, фарсяць: «Мы — белякі!»
    А футрачкі добрыя, зносу ім няма. Перадаюць іх дзяды бацькам, бацькі — дзецям. I гэтак з пакалення ў пакаленне перадаецца памяць пра добрага Зайцакраўца.
    А пра Зайчыху забылі начыста.
    СЯРГЕЙ МІХАЛЬЧУК
    (1925—1995)
    МОЙ СУСЕД ЮРКА
    Упершыню я сустрэўся з ім у той дзень, як засялялі суседні новы чатырохпавярховы дом.
    Адзін за другім пад’язджалі грузавікі з навасёламі. 3 машын здымалі канапы і сталы, крэслы і ложкі, чамаданы і клункі з розным дамашнім набыткам. He сонечны зайчык — само сляпучае сонца ўварвалася ў мой пакой, калі пад акном праехала яшчэ адна машына з люстранай шафай наверсе. Я выйшаў на двор.
    Чатыры дзядзькі асцярожна спускалі з кузава МАЗа па дошках чорнае бліскучае піяніна. На кожны штуршок яно адгукалася знутры басавітым гудзеннем. Я падбег і таксама падставіў плячо, упёрся ў адпаліраваны да зіхацення бок «музычнай скрыні», але неўзабаве, калі піяніна ўкацілі ў пад’езд, вымушаны быў адступіцца: на лесвіцы было занадта цесна, і кожны лішні чалавек толькі замінаў.
    Наўкол панавала радасная мітусня. Дарослыя і дзеці з вясёлым гоманам пераносілі ў новы дом свае рэчы.
    244
    I тут я ўбачыў яго.
    Па лесвіцы на двор выкаціўся бялявы хлапчук гадоў дванаццаці, у школьнай форме, з чырвоным гальштукам на грудзях. Быў ён, можа, нават малы для сваіх год, але шустры і рухавы.
    Хлапчук падбег да пажылой жанчыны, што намагалася і ніяк не магла адразу падняць з зямлі вазон з калючым кактусам і клунак, у якім былі завязаны кубкі, сподкі, лыжкі, разлівачка з доўгай ручкай і іншае кухоннае начынне.
    — Бабуся, пачакай! — закрычаў хлопчык.— Дай я!
    Ён схапіў аберуч гаршчок з кактусам і знік у пад’ездзе. А жанчына нагнулася зноў, збіраючыся на гэты раз узяць у другую руку вязку кніжак. Каля сцяны на асфальце стаяла не менш двух дзесяткаў акуратна перавязаных пакункаў з кнігамі і часопісамі.
    Ды жанчына зноў не паспела.
    Хлапчук, нібы метэор, вылецеў з расчыненых насцеж дзвярэй, пад якія хтосьці, каб яны не зачыняліся, падклаў цагліну, і ледзь не з плачам выгукнуў:
    — Бабуся, не чапай! Я іх сам звязваў, сам і насіць буду! Мы ж дамовіліся...
    Жанчына махнула рукой і патупала ў калідор.
    — А мне можна дапамагчы? — спытаў я, падыходзячы бліжэй.
    Хлапчук узняў на мяне зеленаваташэрыя вочы і крыху сумеўся. Заміргаў светлымі вейкамі, яшчэ больш паружавеў.
    — Ды ты не бойся,— сказаў я.— Я вось у гэтым доме жыву, па суседству.
    245
    — А я і не баюся,— шырока ўсміхнуўся ён.— Вам можна. Вы вунь які здаровы! — I ціха, быццам па сакрэту, растлумачыў: — У бабусі хворае сэрца. Ёй няможна па лесвіцы часта падымацца.
    За чатыры рйзы мы перанеслі ўсе кнігі на другі паверх у кватэру Юркі — так звалі хлопчыка,— і я пазнаёміўся з яго бабуляй Аленай Мікалаеўнай.
    Бабуля сказала, што бацькі Юркі паехалі другім рэйсам па астатнія рэчы, і павяла мяне аглядаць кватэру. Яна ніяк не магла нацешыцца выгодамі новага жылля: і ацяпленне паравое, і газавая пліта ажно на чатыры канфоркі ды яшчэ з духоўкай, і ванная. I магазін — рукою падаць...
    Прыкмеціўшы, што ўнук зноў збіраецца выслізнуць за дзверы, Алена Мікалаеўна перагарадзіла яму дарогу.
    — Ты куды гэта? Адсапіся хоць крыху...
    — Ой, бабуся.— Юрка шмыгнуў ёй пад руку,— хіба ты не бачыла: там нейкай цётцы столькі рэчаў згрузілі, а яна адна з малым...
    Я развітаўся з Аленай Мікалаеўнай і выйшаў. На лесвічнай пляцоўцы паміж першым і другім паверхам мне давялося адступіцца ў самы кут: насустрач падымаўся Юрка. Разам з чарнявым, трошкі большым за яго хлопчыкам ён цягнуў наверх дзіцячую каляску, якая нагадвала глыбокія ночвы на колах. Следам ішла маладая жанчына з дзіцем, несучы ў адной руцэ чамадан.
    He паспеўшы яшчэ сам перабрацца на новую кватэру, Юрка ўжо дапамагаў сваім суседзям.
    246
    Дні праз два мне давялося стаць сведкам сутычкі Юркі з Дзімам Казловым.
    Дзіму на нашым двары ведаюць усе. I дзеці і дарослыя. Калі вы ўбачыце, што на сцяне намаляваны крэйдай смешны чалавечак або што ўвесь двор засмечаны папяровымі самалёцікамі, можаце не сумнявацца — гэта работа Дзімы. Сарамаціць яго, гаварыць, што рабіць так непрыгожа, што пасля гульні трэба навесці парадак,— бескарысна. На ўсе дакоры ў Дзімы адзін адказ:
    — А што?
    Або:
    — Цётка Даша заўтра ўсё роўна будзе падмятаць.
    На гэты раз Дзіма з’явіўся на двары з перагарэлай электрычнай лямпачкай у руцэ. Ён круціў ёю над галавой і пагрозліва крычаў на малых, што гулялі пад вокнамі:
    — Разыдзіся! Зараз бомбу кіну!
    I, доўга не думаючы, запусціў лямпачкай у сцяну.
    Вухнула сапраўды здорава. Асколкі шкла са звонам сыпанулі ва ўсе бакі. На гэты шум і крык я і азірнуўся, выходзячы з дому.
    I тут на Дзіму наляцеў Юрка.
    — Зараз жа прыбяры! — загадаў Юрка Дзіму, паказваючы на асколкі.
    — А што? — агрызнуўся той.
    Дзіма быў большы за Юрку і, вядома, дужэйшы. I калі б яны схапіліся біцца, перавага была б на яго баку. Але Юрка не адступіўся.
    — Прыбяры,— паўтарыў ён.— Бачыш, колькі тут малых гуляе. Яшчэ хто рукі аб шкло парэжа...
    У гэты час на заасфальтаваную дарожку паміж дамамі, смешна тэпаючы кароценькі
    247
    мі ножкамі, выбегла дзяўчынка. Было ёй годзіка паўтарадва, не больш. Яна спынілася пасярод дарожкі, нагнулася і штосьці падняла.
    — Дзіма, цаца! — паклікала малая.
    Гэта была Дзімава сястрычка Ніна. За ёю Дзіма павінен быў наглядаць, гуляючы на двары.
    — Кінь! Дай сюды! — рынуўся да сястры Дзіма.
    Але тая і не збіралася аддаваць сваю знаходку. Яна яшчэ мацней сціснула ў руцэ пакручасты цокаль ад разбітай лямпачкі са шкляной палачкай і вусікамідрацінкамі.
    Дзіма на момант разгубіўся, не ведаючы, што рабіць. Адбіраць сілком? Ніна можа парэзаць пальцы аб вострыя шкляныя аскалёпкі, што тырчалі зпад цокаля...
    I тут яго выручыў Юрка.
    — На,— хуценька дастаўшы з нагруднай кішэні куртачкі маленькае круглае люстэрка, сказаў ён Ніне.— Бачыш? Вунь там дзядзька ідзе. А дзе ён? Ну? Вунь дзе!..
    Пакуль Юрка гаварыў, пакуль малая шукала ў люстэрку «дзядзьку», Дзіма паспеў непрыкметна разняць Нініны пальцы і забраць у сястрычкі небяспечную цацку.
    Яшчэ праз хвіліну абодва хлопчыкі старанна збіралі на асфальтавай дарожцы і ля сцяны дома асколкі разбітай лямпачкі.
    А сёння вяртаюся з работы і чую каля суседняга дома (не новага, а таго, дзе на першым паверсе «Гастраном») — гамана, шум, крыкі. He менш дзесяці хлапчукоў і дзяўчынак падымаюць і падвязваюць да калка маладую ліпку. Маладымі ліпкамі сёлета высадзілі ўвесь наш квартал. Ды ўчора
    248
    нейкі нядбайны шафёр вёз малако ў магазін і зачапіўся за крайняе дрэўца, паваліў яго.
    I хто б, вы думалі, быў завадатарам усёй гэтай работы? Юрка і Дзімка.
    Усяго тры разы сустракаўся я з Юркам. Але ўжо і зараз магу смела сказаць: «Добры сусед пасяліўся побач са мною».
    Вось пра гэта і захацелася мне расказаць усім.
    СЯРГЕЙ ПАНІЗНІК
    (нарадзіўся ў 1942 г.)
    вожык
    I БЕЛЫ ГАРОШАК
    Чамусьці Вожык He выцер ножак I лёг у ложак.
    Спаў дрэнна Вожык, Бо многа крошак Прынёс у ложак.
    — Мой дружа Вожык,— Сказаў Гарошак,—
    3 усіх дарожак У свой жа ложак Прынёс ты крошак.
    Нашто ж парожак, Дзе можа з ножак He толькі Вожык
    Натрэсці крошак,— Каб легчы ў ложак Як я, Гарошак?
    250
    ЧАРАДЗЕЙНЫЯ СЛОВЫ
    Свеціць сонца. Бачу цень. Прывітаўся: — Добры дзень!.. Цень стаіць I не хістаецца. Цень са мною He вітаецца.
    Я пайшоў — I цень скрануўся. Цень за дрэва Захінуўся.
    3 кроны Нейкі чараўнік «Чыкчырык!» Сказаў —
    I знік.
    Цень знямелы Дзіву даўся: «Верабей, А прывітаўся!» Дабрадзеі Тры харобрых: Ранак, Дзень I Вечар добры. Хто вітае Іх часцей,— Той жыве Як чарадзей. Хто ж да ласкі Найахвочы, Яшчэ й зычыць: — Добрай Ночы!
    МАКАР ПАСЛЯДОВІЧ
    (1906—1984)
    НАША БАЛАЧАНКА
    Здаецца, гэта было гадоў дзесяць таму назад.
    Наслухаўшыся нямала парад вялікіх спецыялістаў грыбной справы, якія ёсць у кожным раёне, мы апынуліся ў ваколіцах Балачанкі. Дарэмна, аднак, мы правандравалі тут ад раніцы да поўдня па ціхіх бярозавых гаях і сасонніках. Славутыя балачанскія баравікі нібы скрозь зямлю праваліліся. Сямтам трапляліся толькі сыраежкі і лісічкі. Яны сіратліва ўлягліся на дне кошыкаў, як дакор нашай празмернай даверлівасці да тых, хто паабяцаў нам тут грыбныя горы.