Вяснянка
Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 383с.
Мінск 1999
I салдат зноў апрануў шынель. I зноў ачышчаў зямлю ад фашысцкіх мін, снарадаў, бомбаў. Абясшкодзіўшы чарговую міну, з агідаю адкідваючы яе прэч, быццам забітую гадзюку, ён штораз прыгаворваў: «Больш ты не зможаш нікому патушыць сонца...»
Шмат гадоў рабіў салдат гэтую сваю небяспечную і высакародную работу, каб па
136
зямлі маглі вольна хадзіць людзі і звяры, каб маглі, дзе хочуць, гуляць дзеці.
Але не толькі на нашай зямлі была вайна. Шмат гадоў шугала яна і ў далёкай Афрыцы, на зямлі спякотнага Алжыра. I там таксама пааставаліся міны, бомбы і снарады, і там таксама гінулі людзі, звяры і птуіпкі, і там таксама былі «палаты мінёраў».
I калі ўрад Алжыра папрасіў нашу краіну памагчы ачысціць іх зямлю ад рэшткаў вайны, салдат сеў на цеплаход і паплыў у гэтую краіну. Бо ён быў Савецкі салдат, друг, заступнік і абаронца ўсіх сумленных людзей на зямлі.
Ён ні разу не памыляўся, наш салдат. У яго ніколі не дрыжалі рукі. Тысячы мін і снарадаў абясшкодзіў ён. I там, у далёкім Алжыры, адкідваючы прэч «гадзюку з вырваным джалам», ён гэтак жа, як і дома, прыгаворваў: «Больш ты нікому не патушыш сонца...»
У Алжыры ён на ўсё жыццё запомніў адну невялікую вёсачку. Яго, Савецкага салдата, віталі ўсе яе жыхары. Ён запомніў дзяўчынку, якая падала яму букецік палявых кветак. Дзяўчынка была смуглявая, ажно чорненькая, толькі адна ўсмешка ззяла белізной на яе круглым тварыку. У гэтай вёсачцы ён павінен быў размініраваць поле, якое паспела ўдзірванець. Сяляне спрабавалі яго араць, але некалькі чалавек не вярнулася з таго ворыва — падарваліся на мінах. I вось цяпер сяляне чакалі, што Савецкі салдат верне ім іхняе поле. I смуглявая дзяўчынка падала яму букецік палявых красак.
137
Ён амаль ачысціў поле. Засталося праверыць зусім невялікі лапік. Але, пэўна, салдат занадта стаміўся...
Надвячоркам наваколле той алжырскай вёсачкі скалануў выбух. Сяляне ўсё зразумелі. Яны прынеслі ў вёску Савецкага салдата. Ён быў жывы, толькі для яго назаўсёды патухла сонца. Ён чуў яго, спякотнае алжырскае сонца, але не бачыў...
Нездарма ж кажуць, што сапёр памыляецца раз у жыцці.
У далёкім Алжыры яго праводзілі дадому тысячы людзей. I тая смуглявая дзяўчынка зноў падала яму букецік кветак, і ён, не бачачы, угадаў, што гэта яна, і правёў па яе шорсткіх валасах сваёю дужаю рукою. Яго рука мо ўпершыню дрыжала...
А дома даведаўся, што зрабіўся дзедам, што яго дачка нарадзіла яму ўнучку. Унучка была бялявенькая, з блакітнымі вачанятамі, але ён, на здзіўленне ўсіх хатніх, зваў яе чамусьці смуглянкаю. Мо таму, што апошняй у сваім жыцці бачыў тую смуглявую, з белазубай усмешкай алжырскую дзяўчынку?..
Усе мы бачым сонца.
Бачу я.
Бачыш ты.
Бачыць ён.
Бачаць яны.
А па нашай ціхай вуліцы няспешна, намацваючы кійком дарогу, крочыць высокі сівы чалавек. Крочыць былы салдат. Крочыць былы сапёр.
Сонца свеціць яму ў твар, але ён не бачыць сонца.
138
Затое бачым яго мы.
Бачу я.
Бачыш ты.
Бачыць ён.
Бачаць яны.
Паклонімся ж салдату!
СЯРГЕЙ ГРАХОЎСКІ
(нарадзіўся ў 1913 г.)
КРАСАВІК
На лугі і ў пералескі Красавік прынёс пралескі, I, схіліўшы галаву, Разбудзіў ён сонтраву: «Ты галоўку не хіні, У званочак зазвіні, Каб прачнуўся зверабой I рамонак пад вярбой, Каб надзелі свой убор Медуніца і чабор, Каб хутчэй каля крыніцы Расцвілі усе суніцы, Каб прачнулася пчала, I чаромха расцвіла, I шыпшына, і крушына, I над рэчкай чарамшына, Каб раскрыла вочкі хутка На ўзбярэжжы незабудка, Каб, збудзіўшыся ад сну, Сустракалі ўсе вясну.»
140
ХТО ВІНАВАТЫ
Запытала мама ў мышкі: — Хто тут лазіў у гладышкі, Паздымаў усе вяршкі, Панадкусваў піражкі?
Мышка маме адказала: — Я смятаны не лізала, Можа, нехта з’еў другі I вяршкі і пірагі.
Пацягнуўся шэры кот:
— Я не браў смятаны ў рот, Нават скажуць столь і сцены, Што зрабіўся я сумленны.
— Кукарэку! —
Тут дарэчы
Певень выскачыў зпад печы: — Вам хлусіць і я не стану, Кот даўно не еў смятану.
А тым часам вострыць вуха Каля той гладышкі муха. Мышка скача, мышка рада: — Гэта ж муха вінавата.
He гаворыць толькі Янка, Дзе падзелася смятанка.
АНАТОЛЬ ГРАЧАНІКАУ
(1938—1991)
КРЫЎДА
У Алесі Дзве касы, Нібы з шоўку Паясы.
Іх Алеся заплятае, Расчасаўшы іх Спярша.
I я чую, Як спявае Радасна яе душа. Раптам бачу, Што Алеся У слязах На ложак лезе, Зарываецца Ў падушку... Ціха клічу я Дачушку: — Што з табою? Што з табою? — Толькі Круціць галавою. — Загубіла я Прыколку.
142
Нехта, мабыць, Падабраў...
— У слязах
Ці многа толку? — Спачувальна Я спытаў.
— Знаю, татка, Толку мала, Ды такой мне He знайсці.
Я ніколі He губляла Шчэ нічога У жыцці... Свет Дзіцячай Прыгажосці Сэрца мне Ускалыхнуў. Я дачушцы Пазайздросціў, Нават моўчкі Уздыхнуў.
ПАВУЧОК
Кросны
Выткаў павучок. Сам схаваўся За сучок.
Замаркоціўся ён Трошкі: Ані мухі, Ані мошкі Сёння ў сетку He ляцяць.
143
Зноў галодны Будзе спаць.
Толькі
Што гэта за грук? Уляцеў
У сетку жук.
Аж наліпла Павуцінка На даўжэзныя Вусы.
Аж пасыпала Асінка
Долу Кропелькі Расы.
Што рабіць Цяпер жуку, Бо павіс ён На суку?
— Чуеш, чуеш, Павучок,
He хавайся за сучок. Лепей Вызваль
Mae крылы
3 гэтай ліпкай Павуціны.
3 ёю я
Дадому з лугу Па траве
He дапаўзу. Я табе За гэта Муху На вячэру Прывязу.
АЛЕСЬ ГУРЛО
(1892—1938)
НАШЫ ПТУШКІ
У нашым краі — Беларусі — Ёсць буслы, сарокі, гусі,
Качкі, чыбісы, саколкі, Чаплі, совы, перапёлкі,
Каршуны, сіваваронкі, Жаўранкі, шчыглы і слонкі,
Галкі, крумкачы, вароны, Галубочкі нахахлёны,
Дзятлы, чыжыкі, зязюлі, Кулікі, сяўцы, жаўнулі,
Шпакі, зяблікі, цяцеры, Курапаткі пер’ем шэры,
Ластаўкі, і верабейкі,
I сініцы, салавейкі.
Сойкі, пігліцы, удоды, Што лятаюць без ахвоты.
145
Каля рэчак, на лужайках Ёсць глушцы, стрыжы і чайкі,
I вядуцца на балотах Жураўлі ў густых чаротах;
Па надворку, каля хаты, Ходзяць куры й кураняты.
Хто сакоча, хто кудахча, Хто па стрэхах спрытна скача,
Хто на кусціку ў садочку,
Хто на полі, хто ў лясочку,
Хто высока ў паднябессі Моўчкі ўецца або з песняй:
Пачнуць хорам — не здзівіцца.
Ёсць дзе пець і весяліцца!
АВЯР’ЯН ДЗЕРУЖЫНСКІ
(нарадзіўся ў 1919 г.)
РАЗМОВА Ў КОСМАСЕ
Разгорнутая кніга...
Колас.
Нібы чуваць
Знаёмы голас
Палёў зялёных
I лясоў
I шэпт жытнёвых каласоў, Зямлі далёкае Дыханне, Спеў салавейкі Летнім раннем, Такі, што сэрца Замірае...
А космас
Ціхенька люляе.
Прыходзяць думкі, Думкімроі, I сэрца
Ў радасным спакоі, Які навеяны паэтам. Нібыта чуецца Над светам:
«Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы!»
147
HA KATOK
Гаварыў Унук дзядку: — Эх, як добра На катку, Дзеці шпарка Там бягуць, Я ж катацца He магу...
Усміхнуўся Стары дзед:
— На канькі I сам, як след, Я не ўмею Нават стаць, Трэба мне Паспрабаваць.
Малы ўнучак I дзядок Пайшлі разам На каток.
ГЕНАДЗЬ ДЗМІТРЫЕЎ
(нарадзіўся ў 1943 г.)
ГАДЗІННІК
Вісіць гадзіннік на сцяне.
Ён не гадзіны лічыць, не.
Ён ціха цікае:
— Ціктак.
Нібы пытаецца:
— Ці так?
Я сёння ранарана ўстаў, Старанна ложак свой заслаў, Памыўся я, Наеўся ўсмак...
А ён — сваё:
Ці так, ці так?
Прыбраць у хаце дапамог
I смецце вынес за парог.
А ён не выцерпіць ніяк, Пытае зноў:
Ці так? Ці так?
— Ты што? — гадзінніку крычу.— За мной цікуеш?
He хачу!
Злазь са сцяны хутчэй, лайдак!
А мне ў адказ:
— Ціктак! Ціктак!
149
МАЛАТОК
Ёсць у Янкі малаток — Эх і малаточак!
Сядзе Янка ў куток
I дзяўбе, грукоча:
Стукне раз, Яшчэ разок — Добры ў Янкі малаток!
Што ні трапіць пад руку — Хлопчык рамантуе.
A то проста па цвіку Малатком лупцуе:
Стукгрук! — Цвік набок...
Добры ў Янкі малаток!
КОНІКІ
Што за дзіва — гляньце ўсе: Падкасаўшы штонікі, Па траве і па pace Скачуць, скачуць конікі.
Цераз поле напрасткі
Скачуць з песняй звонкаю... Прамачылі скакункі Свае ножкі тонкія.
Пяць увішных павучкоў, Каб сагрэць іх трошкі, Спрытна вяжуць з дзьмухаўцоў Конікам панчошкі.
150
АЛЯКСЕЙ ДУДАРАЎ
(нарадзіўся ў 1950 г.)
БЛАКІТНЫ ПРАМЕНЬЧЫК
У залатога Сонейка было тры сыны. Тры яркія праменьчыкі. Старэйшы — Белы, сярэдні — Ружовы і самы маленькі — Блакітны. Кожную раніцу Сонейка пасылала на Зямлю свайго сярэдняга сына.
Ружовы праменьчык павінен быў прагнаць адусюль, нават з самых патаемных закуткаў, пахмурную цемрадзь. 3 яго прыходам прачыналіся людзі, птушкі заводзілі на ўвесь дзень свае вясёлыя канцэрты. Халодны сівы туман, што ўсю ноч гаспадарыў па лагчынах і над рэчышчам, як толькі заўважаў Ружовага праменьчыка, адразу ж зашываўся ў кусты, а калі не паспяваў схавацца, дык Ружовы праменьчык ператвараў яго ў лёгкае белае воблачка. Скончыўшы сваю працу, Ружовы праменьчык вяртаўся дадому.
Залатое Сонейка за гэты час падымалася вышэй і пасылала на Зямлю старэйшага сына. Беламу праменьчыку як самаму старэйшаму і дужаму на зямлі было куды больш работы. Зняць з кветак і травы расу, зазірнуць у рэчку, у возера, у лес, у поле, на
151
агароды і ўсіхусіх сагрэць. Белы праменьчык прыносіў на Зямлю цеплыню і ўвесь доўгі летні дзень назіраў за тым, каб яе ўсім хапала: і птушкам, і звярам, і кветкам, і травам, і людзям таксама.
Калі ж дзень праходзіў і залатое Сонейка схілялася на небакрай, стомлены Белы праменьчык прылятаў дадому, а на зямлю зноў апускаўся Ружовы праменьчык. Ён фарбаваў у залацісты колер лісты на дрэвах, рабіў іх цені прамымі і доўгімі, а калі на даляглядзе заставаўся толькі невялічкі акрайчык залатога Сонейка, Ружовы праменьчык, апошні раз слізгануўшы па вершалінах дрэў, ляцеў адпачываць.
Па ўсім небе запальваліся іскрыстыя зоркі, выплываў вастрарогі Месяц, і надыходзіла ціхая кароткая ноч.
А вось самага маленькага, малодшага сына — Блакітнага праменьчыка не пускалі на Зямлю. Усё малы ды малы... Маўляў, рабіць табе там няма чаго. А Блакітнаму праменьчыку так хацелася пабываць на Зямлі! 3 якім захапленнем слухаў ён расказы старэйшых братоў пра тое, што яны бачылі. Яму хацелася паслухаць спевы птушак, паглядзець, як пад лёгкім ветрыкам кружацца ў сваіх дзівосных карагодах кветкі на лузе, зазірнуць у лес, на дно рэчкі ці возера...
Аднак, як ён ні прасіўся, мама — залатое Сонейка — і яго старэйшыя браты адказвалі:
— Табе яшчэ трэба падрасці... He спяшайся.
— Мне ўжо надакучыла падрастаць! — ад крыўды Блакітны праменьчык пачынаў хныкаць.— Хачу на Зямлю.