• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў

    Вяснянка

    Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 383с.
    Мінск 1999
    147.5 МБ
    Але мяне ўжо тут не ашукаеш! Малако, значыць, карова! А карова, значыць, малако!
    Я сваю гаспадарку ўжо добра ведаю!
    ГАЛІНА ВАСІЛЕЎСКАЯ
    (нарадзілася ў 1927 г.)
    УСМЕШКА
    У даўніядаўнія часы на беразе сіняга мора стаяў блакітны казачны горад. Жылі ў ім шчаслівыя людзі. Удзень яны працавалі і спявалі песні, бо праца прыносіла ім радасць. А ўвечары з іхніх дамоў лілася музыка.
    Сустракаючыся, людзі ўсміхаліся адзін аднаму: такое было ў іх прывітанне.
    Пра тое, што на свеце ёсць горад, у якім усе людзі шчаслівыя, даведаўся злы чараўнік. Той самы, які ніколі не спяваў, не любіў музыкі і не ўсміхаўся. Ён рабіў толькі чорныя справы: хлусіў, прыдумваў плёткі, лаяўся.
    — Я ведаю, чаму тыя людзі шчаслівыя,— сказаў сам сабе чараўнік.— Яны шчаслівыя таму, што ўмеюць усміхацца. Вось палячу я ў той горад, адбяру іхнія ўсмешкі і стану адзін шчаслівы.
    Сеў ён на свой дывансамалёт і паляцеў. Ляцеў ноччу, бо ўсе злыя чараўнікі лётаюць толькі ноччу, калі добрыя людзі спяць і бачаць харошыя сны.
    113
    Унізе паказаліся блакітныя дахі, і злы чараўнік здагадаўся, што гэта і ёсць той самы казачны горад.
    Пачало світаць. 3за мора выкаціўся залаты шар сонца. Цёплыя хвалі лашчылі бераг, усыпаны гладкімі каменьчыкамі. 3 комінаў пацягнуўся лёгкі дымок.
    Седзячы за комінам, злы чараўнік чакаў, пакуль хтонебудзь з’явіцца на вуліцы.
    Нарэшце ён убачыў першага жыхара казачнага горада. Той ішоў і ўсміхаўся сонцу, якое шчодра грэла зямлю, птушкам, якія весела спявалі на дрэвах, і зялёным лісточкам, што трымцелі ад лёгкага ветрыку.
    Чараўнік вылецеў зза коміна і апынуўся перад чалавекам.
    — Аддай усмешку! — крыкнуў ён страшным голасам, ад якога пасыпалася лісце з дрэў і перасталі спяваць птушкі.
    Усмешка адразу знікла з твару чалавека — як яе возьмеш?
    Тады чараўнік падбег да другога чалавека і гукнуў:
    — Аддай усмешку!
    Але зноў адабраць не змог. Яна таксама знікла.
    Чараўнік паспрабаваў украсці ўсмешку, забраць яе непрыкметна, каб ніхто не бачыў. I з гэтага нічога не выйшла.
    — Куплю ўсмешку,— вырашыў чараўнік.
    Але ўсе, каму ён гаварыў пра гэта, толькі паціскалі плячамі.
    Чараўнік заплакаў ад крыўды. Злыя слёзы градам пакаціліся па яго зморшчаных шчоках.
    Адзін добры чалавек пашкадаваў чараўніка, пасадзіў яго на лаўку ля блакітна
    114
    га фантана, выцер ягоны твар ад слёз і спытаў:
    — Чаго ты плачаш, добры чалавек?
    Ніхто ніколі не звяртаўся да чараўніка з такімі словамі, і ён заплакаў яшчэ мацней.
    — He магу больш так жыць,— усхліпваючы, прагаварыў чараўнік,— ніхто мяне не любіць, няма ў мяне сяброў... Я хачу ўсміхацца, як усе, але не магу здабыць сабе ўсмешку.
    — Усмешку не купіш і не ўкрадзеш,— сказаў жыхар казачнага горада.— Яе дораць за добрыя справы. Успомні, ці зрабіў сёння што добрае. У полі працаваў?
    — He,— адказаў чараўнік.
    — Дом будаваў?
    — He.
    — Хлеб пёк? Адзежу шыў? Можа, дзяцей добраму вучыў?
    — He, не, не,— і чараўнік нізка апусціў галаву.
    Чалавек уздыхнуў:
    — Дрэнныя твае справы. Але ты можаш памагчы сабе сам. Рабі дабро.
    I жыхар казачнага горада пайшоў на працу.
    А чараўнік сядзеў і ўсхліпваў, бо не ведаў, як яно робіцца, тое дабро.
    Маленькая дзяўчынка бегла ў садзік, спатыкнулася аб каменьчык і ўпала.
    Чараўнік падхапіўся, падняў дзяўчынку і стаў дзьмуць на яе пабітае каленца, каб не балела.
    Дзяўчынка, якая толькі што хацела заплакаць, раптам усміхнулася чараўніку так прыветна, што і яго губы таксама расцягнуліся ва ўсмешку. Першы раз у жыцці!
    115
    Яму стала так лёгка, так весела, што ён пацалаваў дзяўчынку ў абедзве шчакі, сеў на свой дывансамалёт і паляцеў рабіць добрыя справы.
    Цяпер ён напэўна стаў шчаслівым добрым чараўніком і сам дорыць людзям усмешкі.
    АРТУР ВОЛЬСКІ
    (нарадзіўся ў 1924 г.)
    ПРА КАВАЛЁЎ I КАРАЛЁЎ
    Кавалі зброю кавалі, каб іх каралі каралі.
    I думаў кожны чалавек, што так — спрадвек, што так — навек.
    Але аднойчы кавалі у змову тайную ўвайшлі:
    — Як з’есць іржа апошні меч, не будзе чым галовы сеч!..
    Магутна дыхалі мяхі — кавалі ў кузнях лемяхі.
    I страх напаў на каралёў:
    — Што нам рабіць без кавалёў?
    — He хочуць зброю больш каваць!
    — Як між сабой нам ваяваць?
    117
    — Упокат спіць без мечаў раць! — Чым кавалёў саміх караць?
    Праз колькі лет, праз колькі зім на свеце ясна стала ўсім: нішто — кароль без каваля і ўсё — каваль без караля.
    КАРАБЛІКІ
    Блішчаць на сонцы капелькі нявысахлаю смолкаю. Куды плывуць караблікі рачулкаю Вясёлкаю?
    На іх запалкі — мачтамі пад флагамі кумачнымі. Барты — кара сасновая.
    Работа — адмысловая.
    Бяжыць, задраўшы штонікі, каманда карабельная.
    Яшчэ не штормы — штормікі, яшчэ вясна суцэльная.
    Нібыта чайкі, ластаўкі над грэбелькай праносяцца.
    — Гэй, адчыняйце застаўкі, эскадра ў мора просіцца!
    118
    ВІТАЛЬ ВОЛЬСКІ
    (1901—1988)
    ЧОМГА
    У ЛЯСНІЦТВЕ
    Быў ясны жнівеньскі вечар, калі я падышоў да будынка лясніцтва ў вёсцы Белы Лясок.
    Да папярэдняй сцяны дома, з абодвух бакоў высокага ганка, былі прыхілены ў некалькі радоў веласіпеды — верная адзнака таго, што ў доме адбываецца сход.
    Я сеў на лаўку пад вязам.
    На і'анак выйшла з дзвярэй некалькі чалавек. He спыняючы ажыўленай гутаркі, яны пачалі разбіраць веласіпеды, ці, як тут кажуць звычайна, ровары. За імі высыпала з дому яшчэ чалавек пятнаццаць.
    Сход, відаць, скончыўся. Людзі разыходзіліся і раз’язджаліся ў розныя бакі.
    Крыху пачакаўшы, я ўвайшоў у хату. У пракураным, задымленым памяшканні нікога ўжо не было.
    Я заглянуў у бакавы пакойчык, дзе змяшчалася канцылярыя. Першае, што кінулася ў вочы, была невялікая, дзіўнага выгляду птушка, велічынёю, можа, крыху большая за
    119
    качку. Яна стаяла на падлозе каля зачыненага акна, выцягнуўшыся на ўвесь рост, і нагадвала сваёй паставай пінгвіна.
    У птушкі была невялікая галава на доўгай, гнуткай шыі. На галаве тырчалі ззаду пучкі пер’я, нібы чорныя рожкі ці вушкі, а вакол шыі тапырыўся старамодны каўнер залацістарыжага колеру з цёмнакарычневай, амаль чорнай аблямоўкай. Шчокі, шыя і ўся ніжняя частка тулава былі бліскучабелыя, з цёмнаржавымі і зеленаватымі паскамі па баках. Спіна ў птушкі бурая.
    Асабліва характэрнымі былі лапы. Пляскатыя, цёмназеленаватага колеру, яны не мелі плавальных перапонак, якія мы прывыклі бачыць на лапах гуся ці качкі. Шырокія пальцы птушкі, кожны паасобку, былі нібы абшыты скуранымі шматкамі. Такіх лап, такога каўняра і такіх рожкаў няма ні ў адной іншай птушкі. Перада мной была паганка, ці, як яшчэ называюць яе, чомга.
    Сваякоў чомгі — гагар — мне даводзілася бачыць у свой час на Карэльскім перашыйку. Я не раз наглядаў летнім ранкам, як гулялі гагары пасля ўсходу сонца на роўнай вадзяной гладзі. Яны ганяліся адна за адной па возеры, пакідаючы пасля сябе серабрыстую дарожку, а потым плылі чародкай, выставіўшы з вады галовы, як перыскоп падводнай лодкі. Гульні гагар на возеры ХэпоЯрві надоўга засталіся ў маёй памяці.
    Я разглядаў незвычайную птушку з усіх бакоў, а яна з пагрозай раскрывала сваю невялікую, тонкую і вострую на канцы дзюбу і кожны раз моўчкі паварочвала галаву ў той бок, з якога я набліжаўся. Тулава яе пры гэтым заставалася нерухомым. Птушка
    120
    не змяняла сваёй паставы і не рухалася з месца.
    Супрацоўнікі лясніцтва сказалі мне, што чомгу злавілі на балоце і што заўтра яе аднясуць у заалагічны музей запаведніка.
    На жаль, чалавека, які злавіў гэтую цікавую птушку, тут не было, і я не мог пагаварыць з ім падрабязна. Між тым мне вельмі хацелася хутчэй убачыць паганку на волі.
    Распытаўшы людзей пра мясцовасць, дзе была злоўлена чомга, я на другі дзень рушыў туды адзін.
    НА ЛЯСНЫМ ВОЗЕРЫ
    Наперадзе бліснула між кустоў вада.
    Па вузкай, ледзь прыкметнай сцежцы сярод высокіх духмяных траў я выйшаў да невялікага ляснога возера, нізкія берагі якога густа зараслі лазняком, вольхаю, трысцём і асакою.
    Уласна кажучы, гэта было не возера, а лясная рзчка, якая разлілася па балоцістай нізіне, утварыўшы тут невялікую, але даволі глыбокую затоку, акаймаваную з бакоў непраходнымі зараснікамі.
    Цёмным колерам сваёй вады ў рамцы асакі і трысця глухі лясны вадаём нагадваў вядомую карціну Васняцова. I камень тут каля вады нібы той самы, на якім сядзела ў журботным задуменні Аленка.
    Я выбраў сабе зручны назіральны пункт ля раскідзістай дуплаватай вярбы і сяджу ў засені, наглядаю за вадзяным люстрам перад сабой.
    Стары лес высокай і цёмнай сцяной абступіў возера. Па чыстым сінім небе павольна плывуць рэдкія белыя воблачкі. Свежае
    121
    і вільготнае паветра насычана гаркаватым пахам лазы і балотных зёлак.
    У маленькіх затоках між асакі паверхня вады пакрыта зялёнай раскай. Крыху далей, дзе вады больш, зіхацяць на сонцы шырокія, круглыя, нібы наглянцаваныя лісты. Белыя гарлачыкі — русалчыны кветкі, апаэтызаваныя народнай фантазіяй, раскрыліся насустрач сонцу.
    На адным з лістоў сядзіць нерухома зялёная жаба. Пукатыя вочы яе абведзены залацістым абадком. Над вадою лятаюць стракозы. Яны таксама час ад часу садзяцца на бліскучыя цвёрдыя лісты гарлачыкаў.
    У ціхай і цёплай вадзе кіпіць жыццё. Гэта — своеадменны, своеасаблівы свет. Плаваюць залацістыя карасікі. Слізгаюць па паверхні вадамеры. Усплывае, вяслуючы заднімі ножкамі, сур’ёзны вадзяны жукплывунец.
    Сонца пачынае прыпякаць.
    Я гляджу на цёмную, але чыстую ваду, і мне ўспамінаюцца словы Мапасана: «Ваду я люблю нястрымна: люблю мора, хоць яно занадта вялікае, неспакойнае, непакорнае, люблю рэкі, яны прыгожыя, але толькі яны імчацца міма, яны цякуць, уцякаюць, і асабліва люблю я балоты, дзе трапеча невядомае нам жыццё падводных істот. Балота — гэта асобны свет на зямлі, тут сваё быццё, тут свае аселыя і вандроўныя насельнікі, свае галасы і шолахі, а галоўнае — свая таямніца... Магчыма, таямніца светабудовы! Хіба не ў застойнай, ціністай вадзе, не ў вільготнай зямлі, якая не прасыхае ад сонечнай спякоты, заварушыўся, затрапятаўся і ўбачыў свет першы зародак жыцця?»
    Пачуўся лёгкі, невыразны плёскат. Ледзь улоўны шолах трысця перапыніў мае думкі.
    122
    Па цёмнай вадзе павольна, амаль непрыкметна плыве невялікі круглы астравок — куча зламаных сцяблоў трысця.
    Гэта — гняздо чомгі.
    Сама чомга стаіць пасярэдзіне свайго плывучага астраўка, як капітан на палубе карабля. У яе тая самая пастава, у якой злоўленая чомга стаяла на падлозе ў доме лясніцтва.