• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў

    Вяснянка

    Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 383с.
    Мінск 1999
    147.5 МБ
    92
    Ведала ўжо зернетка злосны нораў ветру, дабра ад яго не чакай, можа, зноў пад хмары закіне. I як ад яго адчапіцца, як гэты вецер абхітрыць! Толькі падумала, а тут у зямлі шчылінка — тоненькая, быццам пёркам на зямлі нехта рыску напісаў. Злаўчылася зернетка — скок у тую шчылінку. Вецер і не заўважыў, далей пусты лісток пагнаў. А зернетка затаілася, ляжыць. I так яму добра аказалася ў той шчылінцы — цёпла, мякенька, і крынічка недалёка цурчыць.
    Стомленае ад сваіх прыгод, зернетка заснула. Яно не чула, як засыпала шчылінку зямля, як закідала дол жоўтым лісцем, як пайшлі халодныя дажджы, як укрылася зямля белым снегам.
    Спала зернетка да вясны. Прачнулася і здзівілася. Аказваецца, яно тут не адно, у зямлі поўна іншых зернетак, і жоўтых, і зялёных, і чырвоных, і ўсе, адно перад адным, спяшаюцца, працуюць, прарастаюць. I наша зернетка ўзялося за работу. Пачало белы карэньчык выпускаць ды ім у зямлю тачыцца, а зялёным парасткам прабівацца ўгару, да неба. Гэта была вельмі цяжкая работа, зернетка аддавала ёй усе свае сілы: скора яно вельмі схуднела, а далей і зусім знікла, растала, ператварылася ў карэньчык і парастак. Цяпер карэньчык ужо моцна трымаўся за глебу, а парастак прабіўся да святла. Азірнуўся навакол, і вельмі тут яму ўсё спадабалася. Недалёка плыла рэчка, за ёю сінеў лес, на краі якога раслі высокія ліпы.
    Пачаў парастак лісткамі прыбірацца. Спач'атку вылузаў адзін — светлазялёны, ліпкі, за першым — другі, за другім — трэці. Ужо зверху ўніз пазіраў ён на пралеску,
    93
    якая тут нядаўна расцвіла. А пралеска, відаць, вельмі хацела пазнаёміцца з парасткам. Аднойчы раніцою, умыўшыся туманам, яна нясмела загаварыла:
    — Добрай раніцы! Мяне завуць Пралеска... Я суседка ваша, я тут расту. А вы хто?
    — А я — ліпка,— адказаў парастак.— Бачыце высокія дрэвы на ўскраі лесу? Такая буду я...
    — Вельмі прыемна... Я рада з вамі пазнаёміцца,— і Пралеска схіліла сваю сінюю галоўку.
    №М
    МІКОЛА АЎРАМЧЫК
    (нарадзіўся ў 1920 г.)
    * * *
    Вось яны, прывольныя прасторы Роднае зямлі спакон вякоў!..
    Паабапал аржаное мора
    Ледзь не хлыне на бальшак з бакоў.
    Панад абеліскаміслупамі Дубасілак з гордай галавой, Тройчы расстраляны перунамі, Выглядае вежай вартавой.
    А як пеўні абвясцяць світанне, Разам з дбайным сонцам аглядаць Гэтыя бяскрайнія ўладанні Бусел падымаецца з гнязда.
    Апячэ дзяўчына ранкам буднім Ногі аб расу на мураве, Ледзяной вады глыне са студні I курлыкне хрыпла журавель.
    Калі бачыў ты, як тут шугае Бэз ліловым полымем ля хат, Ад якога сполахі мільгаюць Ў шыбах вокан і ў вачах дзяўчат;
    95
    Як кіпіць перад пачаткам лета Квецень перагрэтая садоў I ружовай пенай белацвету Пырскае на разамлелы дол;
    Калі чуў, як салаўі тут хорам, Захлынаючыся ад красы, Прапалоскваюць, бы лудзяць, горлы Срэбнымі крупінкамі расы;
    Калі звечара пасля змяркання Адчуваў, душою малады, Як у сэрцах спее тут каханне, А ў садах — духмяныя плады;
    Калі бачыў, як святлом барвовым, Азарыўшы да вяршынь лясы, Незгасальным полымем ліловым Тут гараць увосень верасы;
    I калі не днямі, а гадамі Адчуваў ты зблізку і здаля, Як тут хлебам, мёдам і грыбамі Пахне навакол сама зямля,—
    Зразумееш ты тады, магчыма, He пражыць чаму мне без яе I чаму ўсё тут перад вачыма У ружовых фарбах паўстае.
    ГЕНАДЗЬ БУРАЎКІН
    (нарадзіўся ў 1936 г.)
    КАЛЫХАНКА
    Доўгі дзень, Цёплы дзень Адплывае за аблокі. Сіні цень, Сонны цень Адпаўзае ў кут далёкі. Збеглі зайкі ўсе ў лясы. Змоўклі птушак галасы. I буслы ў гняздо схавалі Свае доўгія насы.
    Баюбай, баюбай, Вачаняты закрывай. Баюбай, баюбай, Вачаняты закрывай. Пакрысе Ha pace Патухаюць зоркісплюшкі. Гулі ўсе, Казкі ўсе Пахаваны пад падушкі. Спяць і мышкі і стрыжы. Спяць машыны ў гаражы. Ты таксама Каля мамы Ціхаціхенька ляжы.
    4 Вяснянка
    97
    Баюбай, баюбай, Вачаняты закрывай.
    Баюбай, баюбай, Разам з намі засынай.
    ЗМІТРОК БЯДУЛЯ
    (1886—1941)
    СКАРБ
    Ля рэчкі, пад вольхай, хохлік знайшоў ракавінку. Уладзіў у ёй кузню і давай чырвонцы каваць. Праца ў яго заўсёды кіпела ўночы, калі, бадай, усе жывыя істоты спалі, калі спяваў адзін салоўка і месячык рэчку фарбаваў.
    У кузні ў хохліка было некалькі памочнікаў. Светлячок раскладваў агонь на горне. Цвыркун працаваў малатком пры кавадле. Жаба дзьмухала кавальскімі мяхамі.
    Пад карэннямі вольхі, ля рэчкі, крот выкапаў патаемныя падзямеллі, дзе хохлік хаваў свой багаты скарб — скрыні з золатам. Разнеслася вестка па ўсёй ваколіцы ля рэчкі, <•. што хохлік вельмі багаты і мае незлічоныя скарбы пад вольхай.
    — Сама сваімі вушамі чула,— казала маленькая плотачка ў рэчцы,— цэлымі начамі куе ды куе ў сваёй кузні, грукае і стукае і нам, рыбкам, проста спаць не дае.
    — Сама сваімі вачыма бачыла,— казала варона,— усё там у яго кузні блішчыць і блішчыць. Свеціць, як маланка, ажно вочы слепіць мне, старой. I я мусіла сабе купіць
    99
    сёння акуляры, бо доктар драч напужаў мяне, што зусім аслепну пад старасць, калі не буду асцерагацца. Адно гора з гэтым хохлікам.
    — Куку! Куку! Раздва! Трычатыры! — кукавала зязюля на вольсе. Яна ў цёплыя раніцы сядзела на дрэве ды ўсё лічыла багацце хохліка. Але зязюля ў лічбах надта не кемная: лічыцьлічыць, заблытаецца ды зноў спачатку пачынае, і гэтак штодня.
    — 3ззммм! 3ззммм! — гудзеў авадзень над рэчкай.— Гэта ж проста бяда, аднаму ўсё, а другому нічога. Я лётаюлётаю, б’юся як рыба аб лёд і нічагуткі не маю, а хохлік увесь свет захапіў.
    — Шшш! — казаў чарот.— He шуміце так, не грыміце ды не зайздросце. Працуйце, дык і вы будзеце мець. Я вось сведка, як хохлік з сваёй сям’ёй працуе да поту.
    — Дурань, дурань, дурань! — крыкнуў дзяцел чароту.— He лезь, куды цябе не просяць. Маўчы, ды годзе. А вось давайце, браткі, будзем дзяліць хохлікава дабро!
    — Давайце! Давайце! — крыкнулі вераб’і.
    — I мы, і мы да кампаніі! — загудзелі камары.
    — Калі ўсім, дык і нам! — закудахталі куры.
    Падняўся шум, гармідар, крыкі. Наляцелі з усіх бакоў звяры і птушкі, мухі і ўсе жывыя істоты, хто толькі даведаўся аб багацці хохліка. Усе рынуліся да хохліка ў кузню, каб яго абрабаваць.
    Але хохліка таксама ўлегцы не возьмеш. Ён схаваў свае скарбы спрытна. Закопваў па ўсёй ваколіцы ў розных мясцінах — па лясах, па лугах, пад крушнямі, пад дрэвамі. He было лапінкі зямлі, дзе не ляжалі б яго
    100
    скарбы. Але ніхто іх знайсці не можа. Грабуцца куры на сметніках. Капаюцца птушкі па палях. Парыцца звяр’ё над карчамі, рыба ў вадзе. Шукаюць, шукаюць, але нічога з гэтага не выходзіць.
    Наслухаўся малы Саўка ад свайго старога дзеда, каторы жыў у млыне ля рэчкі, шмат баек аб багатых скарбах. Яны захаваны ў зямлі, іх усе шукаюць пад карчамі і знайсці не могуць.
    — Іх трэба шукаць апоўначы ў купальскую ноч, калі кветка папараці цвіце,— казаў дзед.— Тады можна іх знайсці.
    Вось у купальскую ноч, калі дзед спаў, малы Саўка выйіпаў ціхенька з хаты. Узяў з сабою рыдлёўку і пабрыў скарбаў шукаць. Убачыў ён здалёку агеньчык, які блішчаў на полі ля крушні і вабіў да сябе.
    «Гэта, пэўна, скарб!»—падумаў Саўка і пайшоў на гэты агонь. Ён да агню, а агонь ад яго далей й далей, і завёў агонь хлопчыка ў самы цёмны гушчар. Страшна і жудасна было ў гушчары. Дрэвы, як жывыя істоты, шапталіся паміж сабою і нібы дзівіліся, што такі малы хлопчык не баіцца адзін швэндацца ў лесе па начах. Тым часам агонь знік, а замест агню залаты пеўнічак заблішчаў на карчы.
    — Вось дзе скарб! — узрадаваўся Саўка і трах рыдлёўкай пеўнічка па галаве. Пеўнічак запяяў і знік, а замест пеўнічка паказаўся залаты зайчык. Саўка зрабіў тое самае з зайчыкам... Паказалася залатая лісічка... Затым — залаты ваўчок... Залаты мядзведзь... Але ён дзіка раўнуў і глынуў Саўку.
    Ачухаўся Саўка праз некалькі хвілін. Ажно стаіць ён пад зямлёй, а на яго глядзіць і ўсміхаецца хохлік, малюсенькі і тоненькі,
    101
    як травінка, прыбраны ў шоўк і ядвабу. На галоўцы ў яго залатая карона з дарагімі каменнямі.
    — Вось ты і папаўся, Саўка, у мае рукі! — сказаў хохлік.
    — А я ж цябе не баюся,— загарачыўся Саўка.— Зачэпіш мяне, дык я цябе вось адным пальцам задушу! — і паказвае хохліку свой палец. Але як глянуў сам на свой палец, дык адразу анямеў ад страху: палец цянюткі, як павуцінка. Тады давай Саўка аглядаць усяго сябе. Ажно ён сам такі ж маленькі, як хохлік. Тут Саўка спужаўся і заплакаў.
    — He плач,— сказаў хохлік.— Давай цяпер, калі ты ростам такі, як я, будзем аглядаць мае скарбы пад зямлёю.
    — На волю хачу, да дзеда! — яшчэ галасней заплакаў Саўка, бо ў яго ўжо адпала ахвота скарбы глядзець.
    — Вось табе і адважны,— пачаў кпіць з яго хохлік,— звяроў страшных не баяўся, а цяпер плачаш. Сорам, а яшчэ такі хлопец! Глянь, Саўка, налева і дзівіся!
    Як глянуў Саўка налева, дык адразу плакаць перастаў, бо сярэбраныя палацы замігацелі пад зямлёй. Увёў хохлік Саўку ў палацы. Як заблішчалі залатыя сцены і дарагія каменні на сталах, дык Саўка аж засмяяўся з радасці і забыўся аб усім на свеце.
    — Гэта мае палацы,— тлумачыў хохлік.— Я тут жыву з усёй маёй вялікай грамадой. Мы ўсе вельмі багатыя. Мая грамада разышлася па ўсіх кутках зямлі на працу. Кожны хохлік мае багатыя скарбы — куе і куе золата і дае багацце таму з людзей, хто шчыра працуе. Матказямля мае шмат ба
    102
    гацця. Яна шчодрая да тых, хто любіць працаваць. Без мазалёў і поту ніякіх скарбаў не знойдзеш.
    Раптам пачуўся шум пад зямлёй. 3 усіх бакоў, з усіх шчылін пачалі сыпацца хохлікі, як залатыя сняжынкі, як брыльянтавы мак, як жывы каляровы дождж. Малюсенькіямалюсенькія, драбнюткіядрабнюткія і многамнога, ажно ў вачах мігацела, гледзячы на іх. А ўсе, відаць, працаўнікі заядлыя, майстры адукаваныя: хто з сякерай, хто з рыдлёўкай, хто з малатком, хто з мяшочкам за плячыма, а хто з такім дзіўным інструментам, што Саўка і не ведаў, што гэта.
    — Гэта мая сямейка на вячэру прыйшла... Гэй, ты! — паклікаў хохлік аднаго з кампаніі.— Як расце поле таго ратая, што раней за ўсіх у вёсцы на шнур свой выходзіць?
    — Вельмі добра расце... Я сам даглядаю жытнія зярняткі, кармлю іх зямельным сокам і паю расіцай.
    — А ты што сягоння зрабіў? — строга крыкнуў ён другому.
    — Я глядзеў за тым, каб сад добра расцвітаў, каб вецер без пары кветак не зрываў.
    — Ну, глядзі, бо гаспадар дзень і ноч у садзе капаўся, трэба, каб яблыкі былі, як гарбузы, а грушы — як кулакі.