Вяснянка
Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 383с.
Мінск 1999
К таму часу, калі ў школе заканчваюцца ўрокі, Рудзік зноў прыбягае пад бярозу. Бывае, Міша затрымаецца ў школе, мяняе ў бібліятэцы кнігу ці яшчэ якая справа набяжыць, але Рудзік усё адно яго чакае. Хоць цэлую гадзіну ці нават дзве.
Цяпер Міша нясе ў сумцы кнігу пра птушак і звяроў, якую ўзяў у школьнай бібліятэцы. Ён загадзя смакуе, як накінецца на яе пасля таго, як зробіць арыфметыку, чыстапі
3 Вяснянка
65
санне, прынясе ў хату дроў і налье ў балею вады карове.
Ён трохі ведае, пра што пішацца ў гэтай кнізе, бо настаўніца чытала ўрыўкі з яе на ўроках. Цікава там расказваецца пра саву, якая палюе ноччу, бо ўсё добра бачыць у цемені, пра ваўка, які жарэ мяса, а потым адрыгвае яго са страўніка, каб накарміць сваіх ваўчанят. Міша вельмі любіць чытаць пра птушак і звяроў.
Міша бачыў шмат якіх птушак, звяроў на свае вочы. Шпакоў, драздоў, сіваваронак, усялякіх дробных птахаў колькі хочаш у навакольным лесе. He раз ён падымаў з логвішчаў зайцоў, мінулай восенню, калі хадзіў па грыбы, яму перабегла дарогу шустрая рудая, як агонь, лісіца.
Але ўсё гэта дробязь у параўнанні з тым, якіх звяроў ён пабачыў у цырку. Нядаўна, едучы ў Мінск, бацька ўзяў з сабой Мішу і завёў яго ў цырк. Якіх дзівосных жывёл там толькі не было! Сланы, вучоныя мядзведзі, малпы...
Калі цяпер вось Міша ўспомніў малпу, якраз і ўзнікла жаданне навучыць Рудзіка чытаць. Што малпа! Валасатая, падлобістая, няўклюдная. На яе нават брыдка глядзець. Скакала з шаста на шост, вісела на хвасце, ела цукеркі, здымаючы з іх валасатымі крывымі лапамі папяровую абгортку. Розуму на гэта багата не трэба.
Малпу нават параўнаць нельга з прыгожым Рудзікам, у якога такія разумныя вочы і які ўсё разумее з паўслова. Ён павінен навучыцца чытаць. Можа, нават пачне расказваць вычытаныя гісторыі другім сабакам, і яны таксама паразумнеюць. A то, седзячы
66
на ланцугу, толькі брэшуць, а каторы з ланцуга сарвецца, то часам пакусае чалавека, нібы дзікі воўк.
Міша вучыцца ў другім класе і ўмее добра чытаць. Ён можа пералічыць літары з пачатку і да канца і нават у адваротным парадку. Літар не так шмат, яны адпавядаюць гукам, з якіх складаюцца словы чалавечай мовы.
— Гаўгаў! — весела прывітаў Мішу Рудзік, які да гэтага маўкліва сядзеў пад бярозай, завіляў сваім хвастомабаранкам.
«У сабачай мове таксама ёсць гукі,— думае Міша.— Узяць хоць бы гэтае «гаўгаў». «Г» і «у» кароткае чуюцца выразна. Калі Рудзік злуецца, гурчыць ці вые, то і «р» выразна вымаўляе».
He, чытаць Рудзік абавязкова навучыцца. Ён жа разумее Мішу з паўслова. Варта паклікаць на рэчку лавіць таптухай акунькоў ці на луг, дзе Міша ставіць драцяныя пасткі ў норах кратоў, то ён проста шалее ад радасці.
Зрабіўшы ўрокі і што трэба па гаспадарцы, Міша не стаў вучыць Рудзіка чытаць. Заўтра выхадны, яны пойдуць на рэчку. Там у кустах ёсць адно вельмі ўтульнае месца, куды Міша прыходзіць іншы раз з кніжкай. Там будзе Рудзікава школа.
Назаўтра Міша паклікаў Рудзіка з сабой. Сабака, не тоячыся, выказваў удзячнасць свайму малому гаспадару. Скакаў, клаў пярэднія лапы яму на грудзі, стараўся лізнуць чырвоным языком нос ці шчаку, бегаў уперадназад, вішчучы ад радасці.
Нарэшце прыйшлі ў кусты. Міша сеў на ГРУДОК і разгарнуў кнігу. Рудзік, віляючы
67
хвастом, абнюхаў тым часам краціныя норы, якія былі паблізу, перавярнуў лапай жукагнаевіка, стаў ганяцца за матылькамі. Ён яўна не разумеў, навошта Міша прывёў яго сюды.
Пачытаўшы з гадзіну пра птушак і жывёл, Міша адклаў кнігу і задумаўся. 3 якога слова пачаць вучыць Рудзіка грамаце? Яны, першакласнікі, складалі з літар першыя словы «мама», «тата», «дом». Але Рудзік, відаць, гэтых слоў не разумее. Наўрад ці памятае ён, хто быў яго бацька, маці, і жыве ён не ў хаце, а ў невялікай драўлянай будцы.
Нарэшце Мішу прыйшла шчаслівая здагадка. Ён узяў аркушык паперы, як умеў, намаляваў сабаку, а пад малюнкам па складах напісаў: «Рудзік». Потым падазваў свайго сябра і паказаў на малюнак.
— Рудзік! — гучна, па складах вымавіў Міша.
— Гаўгаўгаў! — весела забрахаў Рудзік, завіляў хвастом, не звяртаючы ніякай увагі на Мішаў малюнак.
Міша паўтарыў практыкаванне. Рудзік панюхаў малюнак, лізнуў яго і без ніякай цікавасці адвярнуўся. Ён яўна не разумеў, што Міша ад яго хоча.
Міша парашыў болей сабаку не мучыць. На сённяшні дзень хопіць. He так проста скласці сабачую граматыку. Ён яшчэ падумае, якія для Рудзіка намаляваць малюнкі, якія напісаць словы, каб сабака зразумеў.
Быў цёплы верасеньскі дзень. Над рэчкай, над шырокай лугавінай з вясёлым піскам насіліся дразды. Перад адлётам яны жыравалі, набіраліся сіл.
Міша і Рудзік наперагонкі бегалі па лузе. Міша кідаў шапку, Рудзік браў яе ў зубы
68
і зараз жа прыносіў. Ён паранейшаму да кропелькі разумеў усе Мішавы думкі, жаданні, і таму не магло быць, каб не навучыўся чытаць.
ЖОРЖЫК
Мы збіраліся на зарослым травоймуравой выгане, які ўтварыўся паміж дзвюма вуліцамі, што нібы разбегліся перад чыгуначным пераездам. Мы — гэта мой стрыечны брат Адам, Пеця Жаваронак, Жоржык і я.
Жоржык, круглы сірата, жыў у нашых суседзяў Кісялёў. Яго бабка Кацёра была вечна хмурая, непрыветлівая, і мы, дзятва, яе не любілі. Дзед Жоржыка Тарас — безбароды, з маршчыністым тварам — быў зацяты паляўнічы, любіў спяваць.
На нашых вачах Жоржык яшчэ меў маці і бацьку. Маці яго, дачка Кісялёў, прыехала з горада лячыцца — захварэла на сухоты. Муж яе, цёмнатвары, плячысты, кучаравы, з чорнымі самотнымі вачамі, таксама быў хворы. Яны часта сядзелі ў садзе, елі яблыкі, пілі малако, дыхалі чыстым паветрам. Але нішто не дапамагло. Спачатку памёр бацька Жоржыка, потым — маці.
Жоржык застаўся жыць у дзеда і бабы. У яго вялікіх чорных вачах свяціўся невымерны сум. Ён, здаецца, ніколі не смяяўся. Толькі зрэдку ўсміхаўся, і ў такія хвіліны яго шыракаваты твар рабіўся весялейшым і прывабнейшым.
У нас былі бацькі, і мы ніколі не крыўдзілі Жоржыка. За здадзеныя пустыя бутэлькі атрымлівалі пакуначкі цукеракпадушачак,
69
дзялілі іх і Жоржыку давалі на цукерку ці дзве больш.
Мы ўмелі знаходзіць гнёзды земляных пчол, чмялёў, выкалупваць з зямлі леташнія арэхі, якія толькітолькі пачыналі прарастаць. Ведалі, дзе расце зайцава шчаўе. I гэтых лясных ласункаў таксама не шкадавалі Жоржыку.
Вучыліся мы не вельмі добра, за гульнямі, бегатнёй не бачылі белага свету. У чацвёртым класе задавалі цяжкія задачы. Пра два цягнікі, якія з рознай хуткасцю выйшлі насустрач адзін аднаму, або пра два басейны, якія напаўняюцца вадой з розных кранаў. Жоржык рашаў іх хутка, нібы семкі лускаў. Як адмысловы матэматык, ён мог памножыць любы двухзначны лік на такі ж двухзначны ці трохзначны і, не пішучы нічога на паперы, даваў правільны адказ.
Мы дапытваліся ў Жоржыка:
— Як ты гэта робіш?
— Проста, множу сотні, дзесяткі, адзіночныя лікі. Потым складваю.
— У цябе адказ атрымліваецца раней, чым у нас на паперы.
Жоржык толькі паціскаў плячамі...
Кісялі жылі нядрэнна. Мелі вялікі агарод, сад. Стары Тарас многа дзічыны прыносіў. Малых дзяцей у Кісялёў не было.
Між тым папаўзлі чуткі, што дзед з бабай хочуць здаць Жоржыка ў дзіцячы прытулак. Мы ведалі: задумала так Кацёра, бо вельмі была скупая і ненаедная.
Аднойчы Жоржык не прыйшоў у школу. Потым мы дачуліся: да Кісялёў з дзіцячага прытулка прыязджала жанчына і забрала Жоржыка з сабой. У суседні горад, дзе размяшчаўся дзіцячы прытулак.
70
Мы чакалі ад Жоржыка пісьма. Але не дачакаліся. I да дзеда з бабай ён ні разу не прыехаў. Відаць, моцна пакрыўдзіўся на радню. А можа, штонебудзь іншае здарылася.
ПАДРАНЕНЫ ЖУРАВЕЛЬ
Жыта зжалі жняяркамі, змалацілі проста на полі, салому застагавалі. I зноў зазелянела ржышча, бо быў яшчэ толькі канец жніўня. Іржышча падзялілі, калгаснікі касілі яго на сена. Але засталося яшчэ многа прастору, і сюды выбіраюцца хлопцы з усёй вёскі. He проста так выбіраюцца: хто заняў карову, хто цяля, хто свінню. Бо летняя свабода канчаецца, наперадзе восень, зіма, бясконцыя заняткі ў школе. I трэба цёплыя дні як след выкарыстаць.
Сонца яшчэ гарачае, але не такое пякучае, як у сярэдзіне лета. Неба сіняе, чыстае. Рассякаючы крыламі паветра, носяцца ластаўкі. Ловяць розных мушак і мошак. На правадах, а то і проста на зямлі сядзяць чароды шпакоў. Яны цяпер таксама жыруюць, каб набрацца сілы перад адлётам у вырай.
У адзін з такіх дзён раптам чуецца ціхае, нібы прыемная музыка, курлыканне. Хлопцы задзіраюць галовы. У небе шнурочкам выцягнуўся жураўліны клін. Наперадзе кліна, відаць, вопытны журавель, які вядзе чараду, за ім ляцяць астатнія птушкі.
Сумна ад ледзь чутнага курлыкання. Хлопцы сядзяць пры вогнішчы. Робяць прысак і ўзрыхляюць палкамі пад агнём зямлю. У гарачы прысак накідаюць бульбы, спякуць яе, каб стала мяккай, з хрумсткай скары
71
начкай, будуць частавацца. Што смачней за печаную бульбу, якая тут, на полі, асабліва пахне і мае выдатны смак?!
Зноў даносіцца зверху курлыканне — ціхі меладычны звон. У небе ледзь бачным шнурочкам цягнецца новы жураўліны клін.
Журавель — рэдкая, асцярожная птушка. Яна робіць гнёзды на далёкіх балотах, імшарынах, так што ніхто з хлопцаў не бачыў зблізку жураўля. Нават Змітрок Лявонік, які больш за астатніх захапляецца птушкамі.
— Журавель на бусла падобны? — пытаюць хлопцы ў Змітрака.
— Трохі падобны. Толькі пер’е ў яго цёмнашэрае.
— Адкуль ведаеш?
— Мы з бацькам сёлета касілі сена ў Астроўках. За далёкімі лозамі. To на леташнім адонку было гняздо жураўля. Я знайшоў пяро і шкарлупіны ад двух яек. Яйкі светлашэрага колеру, вялікія.
— Чым жураўлі кормяцца? Можа, як буслы — жабамі, вужамі.
— He ведаю,— адказвае Змітрок.— Жураўлі ад людзей хаваюцца. Што ядуць — ніхто не бачыў.
Спяклася бульба. Хлопцы выкочваюць яе з прыску кійкамі. Падгарэлыя бакі падшкрэбваюць ножыкамі. Перакідваючы з далоні на далонь гарачыя бульбіны, з прыемнасцю ядуць.
Ужо шэры вячэрні змрок паціху расплываецца па полі. Хутка хлопцы пагоняць жывёлу дамоў.
Зноў чуецца далёкае, прыемнае на слых курлыканне. Толькі на гэты раз яно перары
72
ваецца нейкім адчайным, рэзкім крыкам. Хлопцы заўважаюць: адна птушка зніжаецца, восьвось кранецца зямлі. Нарэшце журавель садзіцца на ржышча, працягвае пранізліватрывожна крычаць.