Вяснянка
Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 383с.
Мінск 1999
Труба — голас камандзіра. Яна сваімі сігналамі перадае ўсе яго каманды. Скажам, трэба сабраць байцоў, і трубач трубіць збор. Каманда ісці ў атаку падаецца другім сігналам, на марш — трэцім. Самая вясёлая і прыемная мелодыя для байцоў — сігнал на абед. Байцы як пачуюць яго, так і пачынаюць падпяваць:
Бяры лыжку, бяры бак, Няма лыжкі — ідзі так...
Піліп вучыў мяне гэтым сігналам. Яго навуку я адольваў хутка. Сігнал трывогі вывучыў першым. А каб у час маёй навукі байцы не палічылі мае сігналы за сапраўдныя, я залазіў у склеп і там займаўся сваёй музыкай.
— Трамтатата! Трамтатата!..— дзьмуў я з усяе сілы.
324
Неўзабаве байцы пачалі называць мяне трубачом. А камандзір эскадрона, пачуўшы мае практыкаванні, сказаў:
— Падрастай хутчэй, вазьму ў эскадрон першым трубачом.
Больш двух тыдняў стаялі ў нас коннікі. Аднойчы па трывозе яны некуды з’ехалі. Вярнуліся з двума параненымі чырвонаармейцамі. Сказалі, што нейкая банда прарвалася ў нашы лясы і быў з ёю бой. Банда ўцякла. Пасля гэтага выпадку пачалі выстаўляць байцоў на ахову станцыі, мастоў, тэлеграфнай лініі. Паехалі некуды і нашы кватаранты на чале з Піліпам.
Праз дзень пасля гэтага паслаў мяне бацька ў мястэчка за сем кіламетраў да сваякоў па соль. Я ўзяў торбачку і пайпіоў. Пад вечар быў у мястэчку. Праходзячы па станцыі, я сустрэўся з Піліпам і яго байцамі. Аж да самага змроку я не разлучаўся з імі.
Начаваў у цёткі, якая жыла паблізу станцыі. Уначы я падхапіўся ад стрэлаў. Выскачыў праз акно і, не раздумваючы, пабег на станцыю. Праз некалькі хвілін быў каля пакгауза. Недалёка ад станцыі нешта загарэлася, святло пажару асвяціла станцыю, як пражэктарам. Байцы і некалькі чалавек цывільных занялі абарону вакол пакгауза. Камандаваў імі Піліп.
— Бандыты? — спытаў я ў байца.
— Бандыты,— адказаў той.
Я пабег да Піліпа. Каля яго на бервяне ляжала граната. Убачыўшы мяне, Піліп строга сказаў:
— А ты чаго тут? Ану, марш адсюль! Хочаш пад бандыцкую кулю трапіць?
Гулкая кулямётная чарга заглушыла Піліпавы словы. Я ўпаў на зямлю. Следам за
325
кулямётнай чаргой шуганула на дах склада белая ракета. Россып яркіх іскраў, згасаючы на ляту, сыпануўся з даху ўніз.
— Падпаліць хочуць,— сказаў Піліп.— А тут збожжа.
Я вызірнуў зза бярвенняў і ў святле пажару ўбачыў, як некалькі бандытаў зрабілі кароткую перабежку.
У гэты час мяне аклікнуў Піліп:
— Слухай, трубач. Табе ўсё роўна трэба адсюль уцякаць. Дык бяры майго Перуна і скачы ў вёску, падымі эскадрон па трывозе. Зможаш гэта зрабіць? He баішся?
Я сказаў, што змагу, не баюся.
Асядланыя коні стаялі каля сцяны склада. Я адвязаў Перуна, узлез на сядло.
— Скачы ўздоўж плота,— паказаў мне дарогу Піліп і ляпнуў далонню каня па крыжы.— He падвядзі, Пярун.
Пярун, быццам разумеючы, якая адказная задача выпала яму і мне, бег асцярожна, нібы хацеў, каб я не зваліўся з сядла. Ён сам і дарогу выбіраў, усё бачыў сваімі зоркімі вачамі.
Увесь час дарога ішла праз лес. Толькі за які кіламетр я заўважыў, што да сядла прытарочаны невялікая скураная сумка і труба. Бляск зорак адбіваўся на ёй.
Вось і вёска. Спіць. Хоць бы які агеньчык мільгануў.
Я закрычаў:
— Гэй, людзі, уставайце!
Але людзі спалі, і ніхто не чуў майго слабага дзіцячага голасу. Тады я ўзяў трубу, набраў поўныя грудзі паветра і зайграў:
— Татататратата!
Сігнал трывогі ўзарваў, скалануў начную цішыню.
326
Парасчыняліся вароты, дзверы, з двароў выбягалі людзі, выязджалі на конях байцы і станавіліся ў строй. А я ўсё трубіў і трубіў. Камандзір эскадрона крыкнуў мне:
— Што здарылася?
Я расказаў яму, што на станцыі бандыты, і камандзір адразу працягла, пакавалерыйску скамандаваў:
— Эскадроон, за мноой маарш!..
Дружны гулкі тупат капытоў віхурай пакаціўся па вуліцы.
Я не паспяваў за эскадронам, адстаў. А калі прыехаў на станцыю, ужо развіднела і бой скончыўся. Чырвоныя коннікі бандытаў разграмілі, многіх узялі ў палон. Станцыя была ўратавана.
3 шасці байцоў, абаронцаў станцыі, уцалела чацвёра. Адзін быў забіты, а Піліп паранены ў грудзі. Ён ляжаў на шынялі з заплюшчанымі вачамі. Каля яго прыселі местачковы доктар і санітар эскадрона. Піліпаў твар быў збялелы, завостраны.
Я падышоў да яго, трымаючы Перуна за повад. Пярун, убачыўшы свайго гаспадара, застрыг вушамі, тупнуў капытом і ціхенька заржаў. Піліп расплюшчыў вочы. Убачыў мяне, усміхнуўся:
— А, трубач... Выручыў, малайчына... Яго труба вісела ў мяне на плячы.
Піліп рукой паклікаў да сябе камандзіра. Калі той прысеў каля яго, нешта яму сказаў. Камандзір устаў, прыклаў руку да фуражкі, крыкнуў:
— Эскадрон, смірна! — I калі байцы выканалі яго каманду, сказаў: — Ад імя Чырвонай Арміі за геройскі ўчынак выношу Міхасю Кавалёнку падзяку і ўзнагароджваю яго эскадроннай трубой.
327
Ён зняў з майго пляча трубу і падаў яе мне ў рукі. I ўжо ціха, аднаму мне дадаў:
— Будзь заўсёды, Міхаська, такі мужны і смелы.
Піліпа павезлі ў шпіталь, а яго Перуна аддалі байцу, у якога ў баі забілі каня. У гэты ж дзень эскадрон паехаў ад нас назаўсёды. Больш нікога з байцоў мне сустрэць не давялося.
Вось і ўся гісторыя маёй баявой трубы.
Вісіць яна на сцяне, паблісквае начышчанай меддзю і маўчыць. Часам унук возьме яе і пратрубіць сігнал трывогі, якому я навучыў яго — на ўсякі выпадак.
КАСТУСЬ ЦВІРКА
(нарадзіўся ў 1934 г.)
ЗАЙЧЫКАЎ ХЛЕБ
Заяц полем бег між бабак, Каласоў сабраў ахапак, На шырокім пні яловым Змалаціў іх адмыслова, А зярняты ноччу зорнай Размалоў цішком на жорнах. Раніцой з лясной крыніцы Зачарпнуў жывой вадзіцы I ў ліповай дзежцы белай Рашчыніў свой хлеб умела. Замяшаў яго, руплівы, На густым тумане сівым, На касцянак паху вінным I на ягадзе рабіны.
А счакаўшы, з голля, шустры, Разлажыў агонь пад кустам I на трох лістах дубовых Пасадзіў хлябок на дровы. Аж да змроку з лесу ў высі Смачны дым струменем віўся. Калі ж бохан стаў румяны, Зайка выняў хлеб старанна I, абмыўшы ў белых росах, 3 ім пабег да сенакосу.
329
Там, з касцамі сеўшы, заяц Тату ў торбу даў акраец. Ну, а тата мне, вядома, Гэты хлеб прынёс дадому. Ён на выгляд — як і ў нас, Ды смачнейшы У сто раз!
МІКОЛА ЧАРНЯЎСКІ
(нарадзіўся ў 1943 г.)
ЗЯМЕЛЬКУ ХМАРКА ПАЛІВАЛА...
Зямельку хмарка палівала: «Вады, засмяглая, глыні...» А гром бурчаў ёй: «Мала, мала! Яшчэ сыпні, Яшчэ ліні!»
Мурог схіліў ніжэй галоўку, Нібы прыслухацца жадаў, Што дожджык з хмаркаюсяброўкай Яму спяваў, Яму шаптаў.
I ЎЧУЎ: званочак сіні ў кроплях Вызвоньваў радасна: « Дзіньдзінь! 3 табою, дожджык родны, цёплы, Я ў лузе росным He адзін...»
Разгойдваў дожджык, як арэлі, Званочкі, з іх сагнаўшы сон, Званочкі ўраз павесялелі — Прабег над лугам Лёгкі звон.
331
Мурог спяваў у моры кветак, Глядзеў на іх, дзівіўся з іх. А дождж? Заслухаўся ён гэтак, Што перастаў, Што раптам... сціх.
ЖАЛЕЗНЫ ГУДЗЕНЬ
Жук жалезны
Цэлы дзень Полем поўзае, Гудзень.
Каласы свой плён багаты Аддаюць яму — Зярняты.
Дзень згасаць пачаў паволі, Ён жа ў працы, Ён жа ў полі.
He спяшаецца дахаты: «Я люблю збіраць зярняты».
Збожжа, што ў нутро наб’е,— He шкадуе, Аддае: «Зробяцца мукой зярняткі — Будзе хлеб, Аладкі ў святкі».
Любяць гэтага жука — Прыбярэ да каласка. А мяне, Як папрашуся, Падвязе аж да ляска!..
332
Лёг на луг Вячэрні цень — Рушыў з поля Жук Гудзень.
Ды цяпер ён, Памагаты, Тату ўжо Вязе дахаты.
Тата мой
3 ім дзень у дзень... Хто такі ён, Жук Гудзень?
ВОЎКАБІБОК
Шчэрыцца, шчоўкае воўкабібок: Вывучыць трэба Урок «на зубок»!
Вывучыць трэба абавязкова:
Першым урокам — Воўчая мова.
Шэры ад злосці зубамі скрыгоча, Ён за граматыку Брацца не хоча: Быццам ад гэтай навукі нялюбай Стануць мацнейшыя Кіпці і зубы?
Быццам выклічніка звыклага «шчоўк»
Змалку ніводзін
He ведае воўк?!
Нудзіцца шэры, ды ўсё ж паўтарае: «Ввыла на ввыгане Ввоўчая згрррая...»
333
А ў галаве — невылазная думка: «Хто да граматыкі гэтай датумкаў
3 роспачы
Зяпу няўдачнік скрывіў,
3 роспачы
Шэры працяжна завыў...
Часам пачуеш выццё ты ў бары —
Дужа не бойся,
Гуляй на двары:
Гэта, напэўна, той воўкабібок
Зноў пад прымусам
Узяўся за ўрок.
МІХАСЬ ЧАРОТ
(1896—1938)
ВЯСЕННЯЯ РАНІЦА
Гляньце, дзеткі, у аконца, Ды пара ужо ўставаць... Як прыгожа там бясконца! Сорам, дзеткі, позна спаць.
Заглянула сонца ў вочкі, Дзень прыйшоў — даволі сну! На свет гляньце, галубочкі, Ўсе вітаюць там вясну.
Пчолкі выпаўзлі з калоды, Пачалі збіраць мядок, Шпак вартуе агароды I вішнёвы наш садок.
Зелянее траўка ў полі, Ў небе птушачкі пяюць... Эх, зімы не будзе болей! Хутка кветкі зацвітуць.
Вы зірніце у аконца, Палюбуйцеся хаця: Колькі волі, колькі сонца, Колькі новага жыцця!
335
Ўстаньце, дзеткі, пойдзем ў поле Спевы слухаць, кветкі рваць. Ў хаце сумна, бы ў няволі...
Ўстаньце дзеткі, годзе спаць!
ХВЕДАР ЧЭРНЯ
(1939—1983)
АЛЁШКАВЫ СЯБРЫ
У ката замерзлі ножкі На марозе у двары. Неўзабаве да Алёшкі Папрыходзілі сябры.
Раду радзяць цэлым домам, Як сапраўдныя ўрачы: Як жа коціку малому У бядзе дапамагчы?
Доўга справу вырашалі, Паспрачаліся чуцьчуць.
I нарэшце так сказалі: — Трэба коціка абуць!
Прымяралі, шылі разам, Выдумлялі штось яны.
А каток малы тым часам Ціха грэўся ля сцяны.
Вось закончана работа.
I на двор усе бягом. Шумна, весела, з ахвотай Забаўляюцца з катом.
337
Пара лапак невялічкіх — У пуховых рукавічках, А другая пара, гляньце,— У абутачку на ваце.
I цяпер ні так, ні гэтак He падступіцца мароз.
Толькі дзіўна: як і ў дзетак, У ката чырвоны нос.
ЗАРАДКА
О, як ахвота хоць хвілінку Прадоўжыць гэтае байбай, Ды колькі не цягні валынку, А да зарадкі — прыступай.
Ужо з прыхожай кот Ванюша Падаў, як просьбу, галасок.
I пазяхнуўшы, уздыхнуўшы, 3 пасцелі робіш ты саскок.
Пружыніць цела, гарачэе
I сам сябе бярэш на змор. Тут нечакана разумееш, Што ты гімнаст, і ты баксёр.
Ванюша вока касавурыць, Глядзіць на выбрыкі твае. Пасля — другія працэдуры.
У ванне — дожджык абдае.
I дастае ажно да сэрца Такім прыемным халадком. ...На кухні нешта ўжо сквірчэцца I пахне булкай і чайком.
338
Ты ж, не ахвочы да гаворкі, Але бадзёры, быццам чыж. 3 настроем толькі на пяцёркі, У школу весела імчыш.
Таму ўвесь дзень, пакуль заняткі Праходзяць, ты, хлапчына — зух! He астывае дух зарадкі, Жыве раскованасці дух.
I... ані ценю раўнадушша, I ні санлівасці былой.