Воблачны вястун  Калідаса

Воблачны вястун

Калідаса
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 92с.
Мінск 2017
15.24 МБ
Калідаса
КАЛІДАСА
ВОБЛАЧНЫ ВЯСТУН 
пераклаў з санскрыту
Ігар Кулікоў
МІНСК
Выдавец Зміцер Колас 2017
УДК 821.211-1
ББК 84(5Ннд)-5
K17
Перакладчык выказвае падзяку за падтрымку ў выданьні кнігі Канстанціну Андрыеўскаму, Алексу Крыгелю, Феліксу Аксёнцаву, Міхаілу Баярыну, Вользе Мажароўскай, Юрыю Вінаградаву, Уладу Васюку ды Яўгену Ўрублеўскаму.
Пераклад зроблены з выданьня:
Exhaustive Notes on The Meghaduta of Kalidas comprising various readings, the text with the commentary of Mallinath, literal translation in English, life of Kalidas, &c., &c.
Bombay: D. V. Sadhale & Co, 1984.
.H.H.
Калідаса
K17 Воблачны вястун / Калідаса; пер. з санскрыту I. Кулікова. — Мінск : Зміцер Колас, 2017.— 92 с.
ISBN 978-985-7164-55-4.
Калідаса ўважаецца за найвялікшага санскрыцкага паэта. Яго лірычная паэма «Воблачны вястун» ёсьць шэдэўрам ня толькі індыйскай, але й сусьветнай літаратуры. Беларускае выданьне ўлучае паэтычны пераклад, а таксама ўвагі да яго, якія дапамогуць чытачу лепей ацаніць Калідасаў геній.
Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца краязнаўствам і гісторыяй роднага краю.
УДК 821.211-1
ББК 84(5Пнд)-5
ISBN 978-985-7164-55-4
© Кулікоў, I. М., пераклад на беларускую мову, 2017.
© Афармленне. Выдавец Зміцер Колас, 2017.
КАЛІДАСА Н ЯГОНЫ ЧАС
Санскрыцкая літаратурная традыцыя налічвае, паводле найбольш сьціплых падлікаў, тры з паловаю тысячы гадоў. Але важніцца ня столькі яе старажытнасьць і абсяг, колькі якасьць створанага. Надзейную апору для росквіту заўжды становіць чысьціня, а значыць, сакральнасьць пачатку. Як сьвятая ГанГа выплынае з чыстых сьнягоў Гімалайі, так і санскрыцкая літаратура бярэ свой пачатак зь сьвятых Ведаў. Але назва «Веды» позьняя: у саміх Ведах хвалебны завуцца bhrahman«малітва, сьвятая мова». Таму можна з пэўнасьцю казаць, што санскрыцкая культура пачынаецца з малітвы сьвятой мовы. У хвалебне 10.114 Ры/веды сказана, што «мова пашырана ў меру малітвы». А вось як апісвае пачатак мовы паэт Брыгаспаці з роду АнГірасаў:
о Пане малітвы пачалася мова калі імядзеіць пачалі празорцы ў сабе найлепшае сукрытае ў тайне явілі найчыстае яны зь любоўю /РВ 10.71.1/
Разам з пачаткам мовы, накладаньнем імёнаў, пачынаецца ўласна і сам сьвет: ня толькі індыйскі, але й «усё гэта» (як выражаліся старажытныя паэты), што ёсьць вакол нас. Сьвет насамрэч тоесны мове, празь якую, як празь сіта, прасейваецца толькі найлепшае ды найчыстае. Мова для індыйскага мысьляра заўсёды была паняткам зусімным, усёабдымным, усёпранікальным.
Але толькі гэтага адцягненага разумаваньня, відаць, было б замала, каб бездакорна перадаваць з пакаленьня ў пакаленьне Веды ды падтрымліваць ва ўжытку мову сваіх далёкіх продкаў. Для гэтага таксама патрэбны вялікі запал Пачуцьцё зь вялікай літары. I тут няможна не зьдзівіцца зноў, як дакладна выразіўся тысячы гадоў таму паэт Брыгаспаці. Узапраўды, толькі выпеставанае ў тайне (а тайнае паэты Ведаў зьмяшчалі ў сэрцы) ды
яўленае зь любоўю магло расьцьвісьці ў такую вялікую літаратуру. Любоў да сваёй мовы, якую індыйскі народ пранёс з сабою праз процьму стагодзьдзяў, вартая сама шчырага захапленьня.
Ужо ў пасьляведавы час ствараюцца вялікія эпасы Індыі Рамайана (Ramayana-) ды Магабгарата (Mahabharata-), у якіх былі распрацаваныя й перапрацаваныя многія сюжэты, вядомыя нам яшчэ з РыГведы. Калі Рамайана больш-менш прытрымліваецца галоўнага сюжэту пра паход Рамы ў Ланку дзеля вызваленьня свае жонкі Сіты, то Магабгарата поўніцца сюжэтнымі адгалінаваньнямі сама рознага гатунку. Іх настолькі многа, што гэты эпас справядліва называюць энцыкляпэдыяй індыйскага жыцьця. Аб’ём Магабгараты агромністы: 200 000 вершаваных радкоў робяць яе найвялікшым паэтычным творам чалавецтва.
Ужо ў першыя стагодзьдзі нашай эры пачынаюць зьяўляцца пураны (ргігапа«старажытны») вялізныя творы, пераважна ў вершах, пра стварэньне й будову сьвету, пра радаслоўную багоў і валадароў, пра вычыны жарбітоў і асілкаў, пра астралёгію й мэдыцыну, рэлігію й філязофію. Налічваецца 18 асноўных і 18 пабочных пуран. Найбольшая з асноўных Сканда-пурана, якая складаецца з 81 000 радкоў, найменшая Вамана-пурана, мае толькі 10 000.
Калі Калідаса пачынаў пісаць, перад ім ужо быў вялізманы абсяг літаратуры. Ягоная творчасьць увабрала ў сябе ўвесь культурны набытак папярэдніх эпох, стаўшыся годным яго працягам. Як немагчыма чытаць эўрапейскую літаратуру бязь веданьня біблійных сюжэтаў і антычнай міталёгіі, так і геніяльнасьць Калідасы застанецца незразумелай бязь веданьня Магабгараты й раньніх пуран. Аднак Калідаса ня проста пазычаў сюжэты з традыцыйных крыніцаў нярэдка ён надаваў ім новае гучаньне, па-свойму трактуючы жыцьцёвыя прыгоды герояў.
Дакладны час жыцьця Калідасы невядомы звычайная рэч для многіх індыйскіх творцаў. Індыйцы разумелі час як безупыннае
стварэньне й разбурэньне, таму гісторыя ня грала ў Індыі хоць якой значнай ролі. Паводле ўскосных зьвестак навукоўцы вызначаюць, што хутчэй за ўсё Калідаса жыў за часоў знакамітага князя ЧандраГупты II (345 413 гг. н. э.) з роду Гуптаў. Іх валадараньне справядліва лічыцца «залатым векам» індыйскае культуры. 3 III па VIII стст. н. э. былі створаныя адны з найбольш вядомых шэдэўраў клясычнай санскрыцкай літаратуры, і Калідасава творчасьць справядліва ўважаецца ейнаю вяршыняю.
Калідасава паэзія рафінаваная ня толькі таму, што патрабавала ад чытача добрага веданьня папярэдняй літаратуры. Вытанчанасьць стылю й дасканаласьць формы ягоных твораў суадносіцца і з тэарэтычнымі пошукамі ў літаратуры ўвогуле ды ў паэзіі ў прыватнасьці. Найстарэйшая настава з паэтычнага майстэрства, якая дайшла да нашых дзён, «Люстра паэзіі» (Kavyadarsa-) належыць навукоўцу й паэту Дандыну {Dandin-), які жыў дзесьці ў VII VIII стст. н.э. Рафінаваны гараджанін таго часу, для якога перадусім і тварыў Калідаса, мусіў быць абазнаным ня толькі ў рэлігіі й літаратуры, але і, скажам, у любоўнай навуцы, найвядомейшы трактат якой «Настава любошчаў» ^KamasUtra-) быў створаны настаўнікам Ватсйайанам (Vatsyayana-) дзесьці ў II ст. н. э.
На жаль, да нас дайшло зусім ня многа твораў вялікага паэта. Перадусім варта згадаць ягоныя п’есы: «Малавіка й Агнімітра» (Malavikagnimitra-), «Вікрама й Урвашы» (Vikramorvasiya-) ды «Шакунтала, пазнаная дзякуючы знаку» (Abhijnanasakuntala-).
Апошняя п’еса ўважаецца многімі дасьледнікамі найлепшым Калідасавым творам. Ужо першы яе пераклад у ангельскую мову, апублікаваны Ўільямам Джоўнзам у 1789 г„ выклікаў у Эўропе хвалю захапленьня. Калідасу нават сталі называць «індыйскім Шэксьпірам». Гётэ прысьвяціў «Шакунтале» наступныя радкі:
Willst du die Blilthe des friihen, die Friichte des spateren Jahres, Willst du. was reizt und entziickt, willst du was sattigt und nahrt, Willst du den Himmel, die Erde, mil Einem Namen begreifen; Nenn’ich, Sakimtala, Dich, und so ist Alles gesagt.
Хочаш росквіту раньня, пладоў адквітнелага году?
Хочаш панады спазнаць, той, што пітуе красой? Хочаш зямлю ды неба, ўсё словам адным асягнуці? Досыць, Шакунтала, мне імя Тваё прыгадаць'.
Калідаса таксама напісаў дзьве эпічныя паэмы: «Род РаГгу» {Raghuvamsa-), якая апавядае пра вычыны князёў з знакамітай дынастыі РаГгу, і «Нараджэньне Кумары» {Kumar asambhava-), якая апавядае пра нараджэньне бога вайны Сканды.
Што да малых паэм, то Калідасу належаць толькі дзьве: «Воблачны вястун» {Meghadiita-) ды «Паравіны году» {Rtusamhara-). У шасьці разьдзелах апошняй паэмы даецца лірычнае апісаньне кожнай з індыйскіх паравін году на тле любоўных перажываньняў каханкаў адпаведна зьмене надвор’я. Празь недасканаласьць паэтычнай формы адны дасьледнікі ўважаюць яе найранейшым Калідасавым творам, іншыя ж прыпісваюць аўтарства іншым паэтам.
Зусім мала вядома і пра само Калідасава жыцьцё. Мы маем толькі пазьнейшыя, хутчэй за ўсё, выдуманыя паданьні, заснаваныя на этымалёгіі паэтавага імені: Калідаса {Kalidasa-) даслоўна азначае «раб (багіні) Калі».
Паводле аднаго з такіх паданьняў, Калідаса быў сынам пастуха (у другой адмене кажацца, што ён быў сынам сьвятара-брагмана, аддадзенага на выхаваньне пастухам). Лічыцца, што ён быў чарнаскурым, а значыць, паводле паўночнаіндыйскіх стандартаў, непрыгожым. Дзіклівы й недалугі, заіклівы й няцямлівы,
* пераклад зь нямецкай I. М. Кулікова
ён быў найгоршым вучнем у вясковага сьвятара. Навука не давалася яму зусім, і ўрэшце раззлаваны настаўнік прагнаў небараку прэч. Хлопчык знайшоў прытулак на ўскрайку вёскі ў храме багіні Калі, дзе стаў маліць яе альбо надзяліць яго розумам ды красамоўнасьцю, альбо тут жа пазбавіць жыцьця. Багіня зьлітавалася над хлопчыкам, але наўзамен запатрабавала ад яго вечнай вернасьці. Калі раніцаю сьвятар прыйшоў скардзіцца бацькам на іх сына, яму насустрач выйшаў прыўкрасны юнак, які зьдзівіў усіх вершамі на бездакорным санскрыце.
Цікава, што падобнае паданьне існуе і пра найвялікшага індыйскага граматыста Паніні: ён таксама быў найгоршым вучнем у свайго настаўніка, які канец канцоў прагнаў някемлівага вучня прэч. Калі Калідасу памагла багіня Калі, то граматыстам Паніні заапекаваўся ейны муж бог ІПыва. Гэты матыў узыходу ад самага нізу грамадзтва да яе вяршыні, безумоўна, мае народны характар, у ім адлюстравалася прага простых людзей да справядлівасьці. Але важней тое, што ў абодвух выпадках таленту прыпісваецца боскі, нябёсны пачатак, а значыць, сакралізуюцца й самі творы, народжаныя гэтым талентам. Матыў пераўвасабленьня й самаперавышэньня праз bhakti«адданае служэньне богу» адзін з найгалоўных у індыйскай культуры.
Цалком магчыма, што Калідаса запраўды быў пасьлядоўнікам багіні Калі, ці Шакці, і быў чальцом адной з шакцісцкіх сэктаў шываізму. Усе ягоныя п’есы пачынаюцца з пасьвячэньня богу Шыву, а паэма «Нараджэньне Кумары» ўвогуле ёсьць пераказам найбольш вядомых шываісцкіх паданьняў. Аднак больш за гэтае дапушчэньне нічога пэўнага пра Калідасу мы сказаць ня можам. Зрэшты, за вялікіх паэтаў гавораць перадусім іхныя творы, у якіх яны распускаюцца, як соль у вадзе, і ўжо самі вершы становяцца морам, у якім паэт пазнаецца з праводнай эмоцыі, нябачнай, але заўжды прысутнай. I калі чытач дастаткова старанны й чуйны, то ў яго можа атрымацца «выпарыць» гэту эмоцыю, перажыць яе разам з паэтам, замест паэта, працягнуўшы такім чынам яго ў сабе.