Воблачны вястун  Калідаса

Воблачны вястун

Калідаса
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 92с.
Мінск 2017
15.24 МБ
1.34.1	Магакакалаў (mahakalaДС «вельмі чорны») Шыва. Шываў храм каля Ўджайіні згадваецца і ў Дандынавым рамане «Прыгоды дзесяці князёў» (6 ст. н. э.). Сьвятары (брагманы) павінны чыніць малебны тройчы на дзень: раніцай, апоўдні ды ўвечары.
1.35.3	блудніцы (vesyas) ідзецца пра асаблівы від блудніц, якія бралі ўдзел у адмысловых абрадах у шываісцкіх храмах.
1.35.3	драпіны драпіны ды ўкусы важны складнік любоўнай гульні ў Індыі. Прыкметай вялікай жарсьці лічылася ўменьне пакідаць на целе цэлыя ўзоры: паўлінавую лапу, паўмесяц, пялёсткі лотаці ды інш.
1.36.3	шкуру крывавая слановая шкура была трафэем, які Шыва ўзяў сабе па забойстве аднаго з чартоў. Надзеючы яе, ён нагадвае сабе пра тую бітву. Парваці, ІПывава жонка, баіцца гэтага ўбору. Воблака можа супакоіць яе тым, што на захадзе сонца стане падобным да крывавае шкуры і Шыву ўжо ня трэба будзе надзяваць запраўдную.
1.37.1	Княскай вуліцай (narapatipathe) галоўная вуліца ў горадзе. Звычайная назва на санскрыце rajamarga-.
1.37.2	непрагляднай (siicibhedyais) ДС «[цемрамі,] што голкаю могуць быць працятыя», т. б., цемра настолькі густая, што здаецца цьвёрдаю і ў яе можна ўтыкнуць іголку.
1.40.1	Гамбгіры (gamblnra-} ДС «глыбокая», рака, прыток Чамбала. Цячэ на захад ад Удджайіні.
1.42.2	Бажыстай гары {devapiirvam girim) УІ вельмі цікавая канструкцыя. Слова girim тут ужыта і ў сваім звычайным змысьле «гара», і ў надмоўным, азначаючы сваю ўласную выяву. Таму даслоўна прыблізна так: «да гары, у назьве якой наперадзе стаіць слова deva-».
1.43.2	Сканды (skandam) бог вайны. Паводле паданьняў, яго нарадзіў Шыва з самога сябе дзеля забойства чорта Таракі, які наводзіў страх на Індрава войска. Шыва кінуў сваё семя (tejas«бліск») у агонь, але той ня вытрымаў цяжару й кінуў зародак у ГанГу. Яна, у сваю чаргу, пераправіла зародак у возера, дзе схавала яго ў зарасьцях чароту. Там яго знайшлі шэсьць сёстраў Крыттыка (назва сузор’я Рашато), якія й выхавалі яго, таму Сканду яшчэ завуць Карттыкейа. Ён часта выяўляецца з шасьцю галовамі й дванаццацьцю рукамі верхам на паўліне. Падрабязна пра Скандавы прыгоды апавядаецца ў Сканда-пуране.
1.43.2	У Індыі было пашырана вераваньне, што аблокі маглі ператварацца ў кветкі, якія сыпаліся на галовы волатаў і паўбагоў.
1.43.3	Месяцаноша (navasasibhrta ДС «навамесяцаноша») Шыва.
1.44.2	паўлін (тауйгат) Сканда езьдзіў на паўліне.
1.44.3	Бгавані {bhavani) Шывава жонка Парваці.
1.45.2	Сіддгі спужаліся таго, што дождж размочыць струны іхных вінаў.
1.45.3	Рантыдэвавай (rantidevasya) князь зь месяцовага роду, сын Самкрыці.
1.45.4	дачок ... Сурабгі {surabhitanaya...} мітычная карова дастатку, дачка Дакшы й прамаці ўсіх зямных кароў. Аднойчы Рантыдэва ўчыніў вялікі аброк, забіўшы так многа кароў, што іх кроў ператварылася ў раку Чарманваці (carmanvafi«поўная шкурамі»). Атаясамляецца з сучаснаю ракою Чамбал, правым прытокам Йамуны.
1.46.1	стралка (sarngino) Крышна, ягоны квет цёмна-сіні, якім стае воблак, калі знову насычаецца вадою з ракі Чарманваці.
1.46.2	небаходцам (gaganagatayo) сіддгі.
1.47.2	Дашапуры (dasapura... ДС «дзесяцігародзьдзе») ПМ гэта горад Рантыдэвы. Сучасны горад Мандасур у Малве, штат Мадгйапрадэш.
1.48.1	Брагмаварты ^brahmavartam) У зборніку законаў «Запавет Продка» (manusmrti-) кажацца:
sarasvatidrsadvatyor devanadyor yad antaram
tarn devanirmitam desam brahmavartam pracaksate //2.17//
Між богаракой Сарасваці i богаракой Дрышадваці які багаствораны край, той завецца Брагмавартай.
Першая рака, як мяркуюць навукоўцы, раней цякла амаль раўналежна Інду, але пазьней перасохла. Што да Дрышадваці, то яе разьмяшчэньне невядомае. Мяркуецца, што яна выцякала з гор Віндгйа. Брагмаварта завецца сялібаю дабрачынных людзей. Чым далей ад яе, тым больш млеччхаў (барбараў) сярод насельніцтва. Само слова brahmavartaможна перакласьці як «сяліба brahman а». Апошняе слова шматзначнае: гэта можа
быць «Род» (Абсалют, зь якога родзіцца сьвет), бог Брагма, а таксама стан сьвятароў-брагманаў. Камэнтатар «Запавету Продка» Нандана гласуе brahmanу гэтым слове як dharma-.
1.48.2	Поле Куру {ksetram ... kauravam) знакамітая раўніна, месца бітвы каўраваў і пандаваў, цэнтральнай падзеі эпасу Магабгарата. Знаходзіцца ў сучасным штаце Гарйана.
1.48.3	Арджуна (gandmadhanva) трэці зь пяці братоў-пандаваў, сябар Крышны.
1.49.1	Сарасваці (sarasvatiДС «поўная вады, ставоў, азёр») сьвятая рака, якая, як мяркуецца, цякла раўналежна Інду, але пазьней перасохла. Згадваецца ў РыГведзе.
1.49.2	Плуганоша (lahgali) Баларама, старэйшы брат Крышны. Ягонай зброяй быў плуг. Ён і ягоная жонка Рэваці (revati-) любілі выпіць віна (sura-). Баларама ўрэшце кінуў дрэнную звычку і, маючы сяброў і сярод пандаваў, і сярод каўраваў, адмовіўся ад удзелу ў вайне ды ўсамотніўся на берагох ракі Сарасваці.
1.50.1	каля Канакхалы (anukanakhalam) прошча каля Гарыдвару, дзе ГанГа выплынае з Гімалайі на раўніну; дочку Джагну (jahnoh kanyam) ГанГа. Па дарозе да мора, калі ГанГа толькі спусьцілася зь неба, яе плыні затапілі месца абрадаў магутнага жарбіта Джагну. Тады ён у гневе выпіў усю раку. Аднак пасьля Бгагіратхавай малітвы ён выпусьціў яе праз вушы. Таму Гангу й называюць дачкою Джагну.
1.50.2	з пана вяршынь (sailaraja...) Гімалайа; сыноў... Са/аровых (sagaratanaya...) СаГара князь з сонечнага роду, уладар Айодгйі. Яго 60 000 сыноў аднойчы выправіліся на пошукі прыдатнага каня для абраду Ашвамэдга (asvaniedha«закол каня»). Падчас шуканьня яны выпадкова парушылі жарбу вялікага мудраца Капілы, і той імгненна іх спапяліў. Аднак бацька ня змог выканаць пахавальны абрад, бо для яго былі патрэбныя
воды Гангі, якая тады працякала на небе. Hi СаГара, ні ягоны сын Дыліпа не пераканалі Гангу спусьціцца на зямлю. I толькі БгаГіратха, Дыліпаў сын, дзякуючы сваёй надсуровай жарбе змог спусьціць ГанГу на зямлю. Так СаГаровы сыны змаглі нарэшце дасягнуць неба.
1.50.4	Гаўры (gauri...) Шывава жонка Парваці. Баючыся, што зямля можа ня вытрываць зыходу ГанГі, Шыва падставіў сваю галаву пад паток, і гэта абудзіла рэўнасьць у ягонай жонкі.
1.51.2	Індраў слон Айравата, які традыцыйна суадносіцца з усходам (гл. 1.14.4).
1.51.4	У месцы сутоку ГанГі зь Йамуною яе воды значна сьвятлейшыя, бо Йамуна там больш плыткая й таму каламутная ад глею. Месца сутокаў рэк уважаецца ў Індыі асабліва спрыяльным, а месца сутоку дзьвюх сьвятых рэк само становіцца сьвятым. ГанГа й Йамуна сустракаюцца каля гораду ПрайаГа (prayagaДС «месца аброку»), які цяпер завецца Аллагабад.
1.52.2	кабарг мускусны алень, у якога ёсьць асаблівая залоза, што выдзяляе адмысловы пах і здаўна выкарыстоўваецца людзьмі для вырабу духоў і лекаў.
1.52.4	Велябоскага тура (trinayanavrsa...) Шываў бык белага квету. Сьнежная шапка гары параўноўваецца з лобам быка, а воблака з гразёю, што прыстала да яго пасьля капаньня рогамі зямлі. Гэтае параўнаньне з гразёю ёсьць насамрэч камплімэнтам праз сувязь з божаю белінёю.
1.53.1	У Індыі пажары нярэдка ўзьнікаюць ад таго, што шчыльна пераплеценыя сухія галіны труцца адна аб адну пры моцным ветры.
1.54.1	шарабгі (sarabha) мітычныя васьміногія істоты, якія мешкаюць у сьнежных горах. Напалову львы, напалову птахі,
яны мацнейшыя і ад ільва, і нават ад слана ды могуць за адзін скачок адолець цэлую даліну.
1.55.1	сьлед (carananyasam) у Індыі ёсьць шмат шанаваных у народзе мясьцінаў, дзе, паводле традыцыі, багі пакінулі свой сьлед. Нярэдка такія месцы ўзапраўды выглядаюць як сьлед; абляці (pariyas) прадмет ушанаваньня прынята абыходзіць правым да яго бокам; Серпаношы (ardhendumauleh) Шыва носіць у якасьці дыядэмы паўмесяц.
1.56.2	кіннарыцы (kinnarabhih} мітычныя істоты ў выглядзе чалавека з конскаю галавою або з конскім целам і чалавечаю галавою. Уважаюцца за нябёсных сьпевакоў ды ўваходзяць у Кубэраву сьвіту; Трымесьця (tripura...) тры гарады-цьвярдыні чартоў (asura-): залатая на небе, срэбная ў паветры ды жалезная на зямлі. Былі разбураны Шывам. Гэты міт падрабязна апісваецца ў Матсйа-пуране.
1.56.4	Пана жывёл (pasupates) імя Шывы.
1.57.1	Гімалайі (Himalaya«дом зімы / сьнегу») у санскрыце гэта слова адз. л. і м. р.
1.57.2	Бгрыгупаці (bhrgupati-) Парашурама, знакаміты герой эпасу, унук мудраца БгрыГу, шосты зыход Вішну на зямлю. Пасьля таго як князь Картавірйа Арджуна забіў яго безабароннага бацьку, ён дваццаць адзін раз вынішчыў усіх ваяроў (кшатрыйаў). Яго сьцяжына расколіна ў гары Краўньча (kraunca-), якую ён прарубіў, ідучы на поўдзень, каб адпомсьціць за бацьку. Паводле іншых крыніцаў, гэту гару раскалоў Картыкейа. Праход атаясамліваецца з сучасным перавалам Ніці. Празь яго журавы лятуць да возера Манаса.
1.57.4	Балі (bali...) волат, які заваяваў усе тры сьветы. Аднойчы, калі ён чыніў аброк, перад ім зьявіўся Вішну ў выглядзе карузьліка Ваманы й папрасіў у яго зямлі на тры крокі, каб
пабудаваць сабе хацінку. Балі не адмовіў яму ў такой дробнай просьбе. Першым крокам Вішну пакрыў зямлю, другім неба, і тады Балі пазнаў Вішну й заблагаў аб літасьці. Вішну апусьціў занесеную нагу, і за Балі застаўся падземны сьвет.
1.58.2	Равана князь Ланкі й правадыр ракшасаў (бесаў), зь якім змагаўся Рама. Ад вялікай пыхі ён аднойчы паспрабаваў вырваць гару Кайласа, але змог толькі трошкі яе ссунуць. Шыва прышчаміў яму руку гарою ды не выпускаў дзьве тысячы гадоў.
1.59.4	Плуганошы (halabhrtd) Баларама, які, на адрозьненьне ад свайго малодшага брата Крышны, быў сьветласкуры.
1.60.1	бранзалет зьмеявіты (bhujagavalayam) Шыва носіць зьмяю ў якасьці бранзалета.
1.60.2	Вяршыняй забаў (kridasaile) у палацовым парку звычайна быў невялічкі пагорак для забаў. Тут даўнімаецца гара Кайласа, якая была месцам любоўных забаў Шывы й Парваці.
1.61.1	алмазаў у Індыі лічыцца, што алмазы й маланкі складаюцца з таго самага рэчыва, таму паводле Калідасы зьвяк бранзалетаў з алмазамі можа прымусіць хмару задажджыць.
1.62.2	Айравату (airavatasya) адзін з чатырох сланоў кругавіду, які разьмяшчаецца на ўсходзе. Належыць Індру. Уважаецца за праайца ўсіх зямных сланоў.
1.62.3	калпаў (kalpadruma...) адно зь пяці дрэў нябёснага саду Індры, якое, як лічыцца, здольнае споўніць усякае жаданьне.
® ® ®
2.2 Калідаса пералічае кветкі, якія цьвітуць у Індыі ў розныя паравіны году: ніпы ^йра-) у час дажджоў, язьмен (kunda-) увосень, лодгры (lodhra-) узімку, амаранты (kurabaka-) увесну,