Воблачны вястун
Калідаса
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 92с.
Мінск 2017
44 ptirvam sprstam yadi kila bhaved aiigam ebhis taveti
saiiksipyeta ksana iva katham dirghayama triyama sarvavasthasv ahar api katham mandamandatapam syat ittham cetas catulanayane durlabhaprarthanam me
45 gadhosmabhih krtam asaranam tvadviyogavyathabhih
nanv atmanam bahu viganayann atmanaivavalambe tatkalyani tvam api sutaram ma gamah kataratvam kasyatyantam sukham upanatam duhkham ekantato va
46 nicair gacchaty upari ca dasa cakranemikramena
sapanto me bhujagasayanad utthite sariigapanau
sesan masan gamaya caturo locane milayitva pascad avam virahagunitam tarn tarn atmabhilasam
47 nirveksyavah parinatasaraccandrikasu ksapasu
bhuyas caha tvam asi sayane kanthalagna pura me nidram gatva kim api rudati sasvaram viprabuddha santarhasam kathitam asakrt prcchatas ca tvaya me
4g drstah svapne kitava ramayan kam api tvam mayeti
etasman mam kusalinam abhijnanadanad viditva
ma kaulinac cakitanayane mayy avisvasini bhuh snehan ahuh kim api virahe dhvamsinas te tv abhogad
49 iste vastuny upacitarasah premarasibhavanti
asvasyaivam prathamavirahodagrasokam sakhim te sailad asu trinayanavrsotkhatakutan nivrttah sabhijnanaprahitakulasais tadvacobhir mamapi
50 pratahkundaprasavasithilam jivitam dharayethah
kac cit saumya vyavasitam idam bandhukrtyam tvaya me pratyadesan na khalu bhavato dhiratam kalpayami nihsabdo’pi pradisasi jalam yacitas catakebhyah
51 pratyuktam hi pranayisu satam ipsitarthakriyaiva
etat krtva priyam anucitaprarthanavartino me sauhardad va vidhura iti va mayy anukrosabuddhya istan desan vicara jalada pravrsa sambhrtasrir
52 ma bhud evam ksanam api ca te vidyuta viprayogah
iti mahakavisrikalidasaviracitam meghadutakavyam
samaptam
®
УВАГІ
ДС даслоўна
ПК паводле камэнтатараў
ПМ паводле камэнтатара Маллінатхі
УІ у іставіку
адз. л. адзіночны лік
мн. л. множны лік
бел. беларускае(слова)
гр. грэцкае(слова)
пракр. пракрыцкае (слова)
ж. р. жаночы род
м. р. мужчынскі род
н. р. ніякі род
т. б. то бок
1.1.1 на гары Рамачандры (ramagiriДС «Рамава гара») верагодна, гара Рамтэк каля гораду НаГпур у сярэдняй Індыі. Адзін з магчымых прытулкаў Рамы, галоўнага героя эпасу «Паход Рамы» (rdmdyana-), падчас ягонага 14-гадовага выгнаньня.
1.1.2 Джанакоўны Сіта (sita-), дачка Джанакі, Рамава жонка.
1.1.3 йакша (yaksa-) паўбоскія істоты са сьвіты бога Кубэры, звычайна ўяўляюцца добразычлівымі да людзей.
1.1.4 панам бог багацьця Кубэра.
1.2.3 неяк летам. (asadhasya prathamadivase) УІ «у першы дзень [месяца] ашадга (22 чэрвеня 22 ліпеня)». У гэты час пачынаецца паўднёва-заходні мусон. Індыйскі год дзеліцца на шэсьць паравін з двух месяцаў кожная: лета (grisma-), дажджы (varsa-), восень (sarad-), зіма (hemanta-), прадвесьне (sisira-) ды вясна (yas anta-).
назва месяца
паравіна году
першы дзень
1
vaisakha-
vasanta«вясна»
12 красавіка
2
jyestha-
grisma«лета»
22 траўня
3
asadha-
22 чэрвеня
4
sravana-
23 ліпеня
5
bhadra-
1 Ul SU«ДЗ.ЖДЖЫ»
23 жніўня
6
asvina-
sarad«восень»
23 верасьня
7
karttika-
23 кастрычніка
8
agrahayana-
hemanta«зіма»
22 лістапада
9
pausa-
22 сьнежня
10
magha-
sisira«прадвесьне»
21 студзеня
11
phalguna-
20 лютага
12
caitra-
vasanta«вясна»
22/21 сакавіка
1.3.3 Паравіна дажджоў у Індыі жаданы час пасьля гарачага й сухога лета, у тым ліку для закаханых. Яе ролю ў індыйскай паэзіі можна параўнаць зь вясною ў эўрапейскай традыцыі.
1.4.1 набгас (nabhas-} 5-ы месяц індыйскага календара (23 ліпня 23 жніўня). Іншая назва sravana-.
1.4.3 кутаджа (kutaja-) лекавая кветка wrightia antidysenterica (яе насеньне, між іншым, ужываецца ў якасьці глістагоннага сяродку).
1.6.1 ваданосных абпокаў (puskaravartaka-) паводле пуран (сьвятых паданьняў), гэты від хмар раней быў крыламі гор, якія адсёк Індра. Уважаюцца за найвялікшы від аблокаў, што здольныя пераносіць асабліва многа вады. У Вішну-пуране кажацца, што менавіта гэтыя хмары спрычыняюць сусьветную паводку ў канцы дабы (kalpa-ў
1.6.2 Індраў {maghavat-) УІ «Шчадроўца». Індра быў галоўным богам у Рыгведзе, аднак у пасьляведавы час ён адышоў на другое тло. Галоўны ягоны вычын забіцьцё зьмея Врытры ды вызваленьне сонца, зары й водаў зь нетраў гары.
1.7.3 Алаку {alaka-) Алака месьціцца на сьвятой гары Кайласа.
1.7.4 Шывы (sivaДС «літасьцівы») бог-разбуральнік сусьвету, адзін з трох галоўных багоў індуізму побач з Брагмам, стваральнікам сусьвету, ды Вішну, яго падтрымальнікам. Шыва выяўляецца як найвялікшы жарбіт, найлепшы знаўца йогі. Ён носіць паўмесяц у якасьці дыядэмы на сваім лобе.
1.8.2 У Індыі калі мужчыны выпраўляліся ў дарогу, то іхныя жонкі запляталі касу, якой не распускалі, пакуль мужы не вярталіся дамоў на пачатку дажджоў. Пабачыўшы ў небе вялікую дажджавую хмару, жанчыны разумеюць, што мужы ўжо хутка вернуцца з падарожжа.
1.9.3 журавы (balakah) ПМ гэта слова можа азначаць тут і прыгожую какетлівую жанчыну.
1.10.1 братаву {bhratrjayam) йакша дзеля большай пераканаўчасьці называе воблака сваім братам.
1.11.2 княскія гусі {rajahamsa-) від гусей зь цёмна-шэрымі крыламі.
1.11.3 Манасы (manasaДС «мыславіты, духовы») сьвятое возера каля гары Кайласа, месца размнажэньня дзікіх гусей. Знаходзіцца на паўночным схіле Гімалайі. Зь яго бярэ выток вялікая рака Брагмапутра {brahmaputra«Брагмаў сын»). У санскрыце гэта слова н. р., бо суадносіцца з назоўнікамі н. р. saras«возера» і tirtha«прошча». Апошні ў беларускай мове ж. р., таму ў перакладзе Манаса таксама ж. р., што адпавядае й форме слова.
1.11.4 Кайласы {kailasa-) Кайласа сьвятая гара ў Гімалайі, дзе месьціцца Кубэрава сталіца Алака й Шываў рай; лотасу найулюбёнейшая індыйская кветка, для якой ёсьць мноства назваў; разрозьніваюць дзённыя й начныя лотасы, а таксама белыя, блакітныя й ружовыя.
1.12.2 Ра/гу (raghu-) старажытны князь з сонечнага роду. Ягоны атожылак Рама, герой эпасу «Паход Рамы» {rdmdyana-'). Вычыны Party й ягоных нашчадкаў апеў у сваёй вялікай паэме «Род Party» (raghuvamsa-) Калідаса.
1.14.2 сіддгаў (siddha-) сіддгі паўбоскія істоты надзвычайнай чысьціні. Жывуць у паветры ды ўважаюцца нясьмертнымі (але толькі да канца дабы). Валодаюць васьмю цудоўнымі якасьцямі, якія дазваляюць ім дасягаць усяго жаданага.
1.14.4 сланоў сьветавых {dinnaga-) чатыры (альбо восем) сланы кругавіду, якія падтрымліваюць неба. Аблокі раздражнялі іх, і яны імкнуліся працяць іх біўнямі.
1.15.2 лук Пана весяў Пан весяў гэта Індра, а ягоны лук вясёлка; на дом мурашыны (yalmikagra-) Індраў лук стае відомым толькі тады, калі гэты бог выпраўляецца з дому на бітву. Ніжні ягоны канец абапіраецца на мурашнік, які служыць уваходам у падземны сьвет.
1.15.4 Вішну {visnu-) тут разумецца Крышна, восьмы зыход {avatara-) Вішну на зямлю. Ягоная скура была цёмна-сіняга квету. Часам Крышна выяўляецца верхам на паўліне.
1.16.2 Т. б„ вясковыя дзяўчаты, неабазнаныя ў гарадзкіх тонкасьцях фліртаваньня.
1.16.3 Малам {mala-) магчыма, мястэчка Малда на поўнач ад Ратанпуру ў сучасным штаце Чхаттысі'арг.
1.17.2 Амракута {amrakutaДС «мангавая вяршыня») гара на ўсходзе хрыбта Віндгйа, якая цяпер завецца Амаркантак.
1.18.3 бажыстыя пары сіддгі.
1.19.2 Віндгйі (yindhya-) Віндгйа нізкія горы, што цягнуцца на тысячу кілямэтраў з усходу на захад, аддзяляючы паўночную Індыю ад пласкагор’я Дэкхан.
1.19.3 Рэвы (reva-) рака, што сьцякае з гары Амракута, таксама завецца Нармада альбо Нэрбудда.
1.19.4 У некаторых частках Індыі сланоў аздабляюць, робячы на скуры надрэзы.
1.20.1 -2 поту дзікіх сланоў вадкасьць, што выдзяляецца на скронях лясных сланоў падчас гону. Часта згадваецца індыйскімі паэтамі.
1.20.2 яблычных (jambu-) шат ідзецца пра Eugenia Jambolana. Jambudvipa«яблычны востраў» адзін зь сямі мацерыкоў, што атачаюць сусьветную гару Мэру (menu-). Таксама атаясьняецца зь Індыяй, дзе джамбу расьце ў вялікай колькасьці.
1.21.1 ніпы (піра-) вечназялёнае дрэва кадамба. Ягоныя кветкі выглядаюць як жоўтыя галачкі.
1.21.2 кандалі {kandali-) банан.
1.23.1 дашарнаў (dasarna-) краіна ў сярэдняй частцы Індыі.
1.23.2 кетак (ketaka) Pandanus odoratissimus. Тычачкі зь іх кветак вытыркаюцца, як голкі; на дрэвах сьвятарных у Індыі некалькі дрэваў уважаюцца сьвятымі (напр., баньян). У многіх індыйскіх вёсках ёсьць прынамсі адно такое дрэва, якое старанна даглядаецца й паліваецца вяскоўцамі.
1.24.1 Відышы (yidisa-) сталіца зямлі дашарнаў (цяпер Бгілса).
1.24.3 Ветраваці (yetravati-) рака, што сьцякае з гор Віндгйа ды ўпадае ў Йамуну ніжэй за горад Гамірпур. Таксама завецца Бэтва.
1.25.1 Нізкай гары (mcairakhyam girim) ДС «на гары на ймя Нізкая». Відаць, каля Відышы.
1.25.2 кадамб (kadamba-) гл. 1.21.1.
1.27.2 Ўдджайіні (ujjayim-} адзін зь сямі сьвятыхгарадоўіндыі; першы палудзеньнік, ад якога ў Індыі традыцыйна адлічваецца даўгата. Таксама славіўся сваімі танцоркамі ды куртызанкамі. Сталіца знакамітага ў індыйскай гісторыі князя Вікрамадытйі. Знаходзіцца на захадзе сучаснага штату Мадгйапрадэш.
1.28.2 пупок у індыйскай культуры пупок уважаецца важным складнікам жаночай прыгажосьці.
1.28.3 Нірвіндгйі (mrvindhya-) невялікая рака, што сьцякае з гор Віндгйа ў краіне Аванці.
1.30.1 Аванці {avanti-} краіна з сталіцаю ў горадзе Ўдджайіні; Удайану (udayana) імя князя. Калісьці Ўдджайіні правіў князь Прадйота. У яго была дачка на ймя Васавадатта, якую ён хацеў аддаць за князя Саньджайу. Аднак перад вясельлем князёўна прысьніла Ўдайану, князя краіны ватсаў, ды закахалася ў яго. Прачнуўшыся, яна прыдумала спосаб перадаць яму пасланьне, атрымаўшы якое, ён прымчаўся ва Ўдджайіні ды выкраў князёўну.
1.30.2 Вішалы (yisala-) яшчэ адна назва гораду Ўдджайіні.
1.31.1 Шыпры (sipra-) прыток Чамбала. Працякае каля Ўдджайіні.
!!! У гэпгым перакладзе апушчаны тры страфы (1.31 а-с), якія ПМ ёсьць пазьнейшымі ўстаўкамі.
1.33.1 /аны (gana-) паўбоскія істоты, нябёсныя сьпевакі й гудзьбіты з Шывавай сьвіты; Сіняшыяга пана Шыва. Ягоная шыя пасінела пасьля таго, як ён згадзіўся выпіць атруту галагала (halahala-), што першаю ўзьнікла зь велямора малака, якое багі заклалі зьбіваць, каб здабыць напой нясьмерця. Шыву таксама завуць Isa«валадар».
1.33.3 Гандгаваці (gandhavati) рака на ўсходзе краіны Аванці, прыток ракі Чамбала.