Воблачны вястун  Калідаса

Воблачны вястун

Калідаса
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 92с.
Мінск 2017
15.24 МБ
ПРА ПАМЕР
У санскрыце галосныя могуць быць як кароткімі, так і доўгімі, пры гэтым слоўны націск фактычна адсутнічае. Рытмічны малюнак слова вызначае чаргаваньне лёгкіх і цяжкіх галосных. Галосны называецца лёгкім, калі ён кароткі й перад ім няма зьбегу зычных (нават на стыку слоў). Астатнія галосныя (доўгія, а таксама кароткія, перад якімі ёсьць зьбег зычных) называюцца цяжкімі. Адпаведна санскрыцкае вершаскладаньне зыходзіць з трох магчымасьцяў:
1.	aksaravrtta-: памер залежыць ад колькасьці складоў, а разьмеркаваньне лёгкіх і цяжкіх галосных не зьяўляецца строгім і дапускае многа варыяцый. Такім было вершаскладаньне Ведаў.
2.	varnavrtta--. памер залежыць і ад колькасьці складоў, і ад строга вызначанай пасьлядоўнасьці лёгкіх і цяжкіх галосных. Гэты падыход уласьцівы клясычнай санскрыцкай паэзіі.
3.	matravrtta--. гэты памер будуецца вакол паняцьця matra«мера» (мора). Кожны радок мае вызначаную колькасьць мораў, разьбітую зазвычай на чацьвёркі. Такія памеры ўжываліся як у санскрыцкай, так і ў пракрыцкай паэзіі.
Колькасьць памераў другога віду ў санскрыцкай паэзіі налічвае больш за шэсьць соцень. Адпаведна зь ведавай традыцыяй, галоўным прынцыпам клясыфікацыі ёсьць колькасьць складоў у радку, які называецца pada«ступа, чвэрць». Індыйскія наставы з паэзіі даюць падрабязнае апісаньне кожнага памеру: колькасьць складоў у ім, разьмеркаваньне доўгіх і лёгкіх галосных, месца цэзур, фразавых межаў, а таксама прыклады. Для запамінаньня такога вялізманага абыйма зьвестак была распрацаваная вельмі цікавая мнэманічная тэхніка, якая ўпершыню зьяўляецца ў рабоце Chandahsastra«Настава памераў» настаўніка ПінГалы (дзесьці апошнія стагодзьдзі да н. э.).
Пра памер -
Радок разьбіваецца на часткі па тры склады. Узглядам таго што галосны можа быць лёгкім і цяжкім у трох розных месцах троіцы, высноўваюцца восем відаў пасьлядоўнасьцяў, якія кадуюцца ў традыцыі наступным чынам:
ya ma ta ra ja bha na sa la ga
Беручы ў дужкі тры склады адзін за адным, атрымваем восем троіц: ya-ma-ta, ma-ta-ra, ta-rd-ja, ra-ja-bha, ja-bha-na, bha-nasa, na-sa-la, sa-la-ga. Калі колькасьць складоў y радку ня кротная тром, то лішнія склады пазначаюцца як Іа для лёгкага галоснага і як ga для цяжкага. Гэта сыстэма троіцаў (trika-) дазваляе апісаць любы памер, але адлюстроўвае толькі паверхневую структуру верша. Глыбінная ж структура можа быць зьведзеная да значна меншай колькасьці памераў, у аснове якіх ляжаць адмены ямбічных і харэічных ступ, трохці чатырохморных (Ashwini S. Deo. The metrical organization of Classical Sanskrit verse. Journal of Linguistics 43 (01). Cambridge University Press, 2007).
Калідасаў «Воблачны вястун» напісаны памерам mandakranta«у якога марудны поступ». Кожны радок складаецца з 17 складоў з цэзурай пасьля 4-га й 10-га складоў. Пры вызначэньні лёгкіх і цяжкіх галосных важна помніць, што ступа разглядаецца як фанэтычнае цэлае, таму галосны й наступны зьбег зычных могуць належаць да розных слоў. Традыцыйная схема наступная (ніжні індэкс пазначае склады зь лёгкім галосным):
1 234 15в789 10 | 111213 14151617
альбо ў сыстэме троіц
(12 3) (4|56) (789) (10 1 1 | 12) (13 14 І5) 16 17 ma bha na ta ga ga ga
У інтэрпрэтацыі Ашвіні Дэо схема выглядае так (_ цяжкі галосны, х лёгкі галосны, месца музычнага біту, | цэзура):
Пра памер -
Добра відаць, што першая цэзура як бы глытае адну мору ў наступным харэі, у якім застаецца толькі тры моры замест чатырох. Таксама відаць, што ў санскрыцкай паэзіі дапускаюцца й пяціморныя адзінкі як адмена зыходнай чатырохморнай.
Канец канцоў, трэба памятаць, што санскрыцкая паэзія хутчэй сьпеўная, чым прамаўляная, і ёсьць пэўны набор напеваў, якія звычайна адпавядаюць тым ці іншым вершаваным памерам. Каб атрымаць пра гэта пэўнае ўяўленьне, можна паслухаць запіс другога ўзыходу Багавітавай песьні (Bhagavad-gita-), дзе сустракаюцца два памеры: sloka(чатыры ступы па 8 складоў кожная, аб’яднаныя ў два паўвершы) і tristubh(чатыры ступы па 11 складоў, аб’яднаныя ў два паўвершы), якім адпавядаюць два розныя напевы.
У беларускім перакладзе зыходнаму памеру адпавядае наступны рытмічны малюнак (пяты галосны павінен вымаўляцца бяз націску, але можа станавіцца паўнацісьненым альбо зрэдку поўнанацісьненым; адзінаццаты ж павінен вымаўляецца з націскам, але часьцей ёсьць ненацісьненым альбо паўнацісьненым):
Там, на гары | Рамачандры, ў цяні | міладрэўнай, дзе рэкі... Томіцца бо | і шчасьлівы, калі | воблак згледзіць у небе...
Толькі ж хіба | можа воблак, з вады, | ветру, промняў сатканы...
-хх-|хх-хх-|хх-хх-х
	|ххххх-|-х — х — (зыходны памер)
Традыцыйнае выкананьне паэмы на санскрыце разам з камэнтарыямі можна паслухаць тут: http://www.vedabhoomi.org/ MeghaSandesha.html, а таксама тут: https://sites.google.com/site/ tajavit/shouna/meghaduta (толькі паэма).
ЬОІоЛЙ^НЮі
II II
^441J I 3WWT: Ф^НЧТ^Т ЯТЖГГ ^HTHT ’Н'іьчій ^тт ^я4й «ч^ іі?о іі
W; угч^
cT^W сГ ^Ч^І^ФТ мЖ 4FRTTW: I
ЗТТ%^НІ|^Й^Ч^<ЧІ^<Г:
WHT W <ы^|: WW: IIші
«Знаю, мой друг, ты са слыннай сям’і ваданосных аблокаў, Індраў слуга і ўлюбёнец, аблік ты мяняеш, як хочаш.
Выслухай ты мужа, доляю злой разьяднанага з жонкай! g Лепей пачуць ад дастойнага “не”, чым нікчэмнага згоду.
Змоглых усіх ты заступнік. Прашу, аднясі маю вестку жонцы, зь якой я разлучаны быў гнеўным Панам багацьця.
Зараз ляці ты ў сады Алакг, места стольнага йакшаў, што зіхаціць месяцовым сьвятлом з чола Шывы самога.
Згледзяць цябе на дарозе вятроў і пачнуць у надзеі косы свае падымаці жанкі вандравальцаў далёкіх.
Хто ж пры табе не абдыме свае жонкі доўгатужлівай? g Толькі хіба мне падобны бядак, чужаволі нявольнік.
Вей панясе шматласкавы цябе, і салодка зязюля будзе ў гаі хваласьпевы куваць у чаканьні залевы.
А журавы толькі ўзораць цябе, вестаношу патомства, q сьвітай-ключом узаўюцца усьлед мілазрочнаму сябру.
Пэўна ў канцы ты палёту жывой жонку братаву ўбачыш: верная мне, будзе, мабыць, яна дні лічыць да сустрэчы.
Жывіць адно бо надзеі вязьмо сэрца жонак, што, быццам IQ крохкі бутон, завядае суздром ад разлукі з каханым.
Счуўшы здаля мілагучны твой гром, што усыпле сухую ўсюды зямлю парасоньнем грыбоў, тут жа княскія гусі ў неба ўзьлятуць, сувандроўцы твае, мілай Мднасы дзеці:
ц ежай для іх да Кайласы адно будуць лотасу сьцёблы.
^і^^	ігтў
^Г: Ч^ГГ	I
Н^ГгГ W WT 4WWT ^очШ^йч^ чзш ^pq^wr ц н ц
НМ dHx^ ^i|d^6|i||U||^q Ч^Г Ч ЖЧ	^R| qnwr |
fte fer:	qt	ч^птя qq
m m qfwj w wref ^тч^г ii^ii
3^:	^ТТсГ WT: W
^ТсНТ^^ЗсП^йГ	I
т^тчк^с^ні^сятсч^^: ^г f^FW чкг чт^^ў^гп^чгг ii ш
ч?с^і