Воблачны вястун  Калідаса

Воблачны вястун

Калідаса
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 92с.
Мінск 2017
15.24 МБ
сірышы (sins a-) улетку. Такім чынам, ён хоча сказаць, што ў Алацэ ўсе кветкі цьвітуць увесь час, і гэта надае ёй надзвычайнае прыгажосьці.
!!! Тут апушчаны тры страфы (2.2 а-с), якія ПМ ёсьць пазьнейшымі ўстаўкамі.
2.3.2 велядрэва жаданьняў (kalpavrksa-) гл. 1.62.3.
2.4.1 мандар (mandaranam) Erythrina Indica, адно зь пяці дрэў, што, як уважаецца, растуць на нябёсах.
2.4.2 багапрагныя (amaraprarthit а) якіх прагнуць багі.
2.5.4 ПК лямпы зроблены з самацьветаў, якія сьвецяцца нутраным сьвятлом, таму затушыць пудраю іх немагчыма.
2.6 ПК тут намінаецца на каханкаў, якія пасьля любоўнай уцехі спрабуюць непрыкметна зьнікнуць з пакояў сваіх жанчын.
2.6.1	хмаравод ... вечнаводзіць (netra ... satatagatina ДС «правадыром вечнарухавым») вецер.
2.7.2	камянёў месяцовых (candrakantah) індусы ўважалі, што гэтыя камяні ўбіраюць у сябе месяцовае сьвятло, якое потым выдзяляюць у выглядзе халодных кропель.
2.8.1	Вайбграджа (vaibhraja-) Кубэраў сад, вырашчаны Гандгарвам Чытраратхам.
2.10.1	-2 Камаў бог каханьня; пан Кайласы Шыва. Кама баіцца Шывы, бо аднойчы быў спалены ягоным вогненым позіркам за тое, што перапыніў ягоную жарбу, запаліўшы ў ім жарсьць да Парваці.
2.11	Уважаецца, што ў жанчын ёсьць тры віды аздобаў: украсы
для валосься, каштоўнасьці, адзежа ды фарботы. У Алацэ адно толькі дрэва жаданьняў дае жанчынам усе гэтыя аздобы.
2.11.4	Жанчыны ў Індыі фарбуюць ступы ў якасьці аздобы.
2.12.2	Багаводаў {surapati-} Індра. Ягоны лук вясёлка.
2.13.2	бэрылавых (yaidiirya-) гэты каштоўны камень адпавядае ў Эўропе кашэчаму воку (від хрызабэрылу). Паводле агульнапрынятай этымалёгіі, слова «бэрыл» паходзіць менавіта ад санскр. vaiduryaпраз пракр. veruliyaі гр. pqpuXXoc; адсюль гэты пераклад. Праўда, і само санскрыцкае слова пазычаньне зь нейкай дравідзкай мовы (відаць, ад назвы паселішча Velur, сучасны горад Бэлуру ў штаце Карнатака). Некаторыя, аднак, зьвязваюць гр. pppuXXoi; з акадзкім словам burallu «бэрыл» і дапускаюць, што гэта індыйскае слова пазычана з грэцкай, а не наадварот.
2.15.1	ашокаў (-asokaДС «бяссумны») важнае ў індыйскай культуры дрэва зь вельмі прыгожымі кветкамі (белымі й чырвонымі; апошнія ўвасабляюць жарсьць). У міталёгіі гэтая кветка шчыльна зьвязана акурат зь йакшынямі, і яны часта зьяўляюцца разам на выявах ды ў скульптурах. Уважалася, што ашока пачынае цьвісьці толькі тады, калі да яе дакранецца ступою прыгожая жанчына, а кесара пасьля яе пацалунку.
2.17.2	чарупа ды лотас {sankhapadmau) чарупа вялікая марская ракавіна; два зь дзевяці Кубэравых скарбаў, што становяць як бы ягоны герб, накрэсьлены на дзьверах ягоных падданых.
2.19.1	вастразубай (sikhandasand) паводле індыйскай навукі гаданьня (samudrikasastra-\ вострыя зубы знаймуюць удачу й мужава даўгалецьце; смуглявай (syama) ПМ «у маладзіцы».
2.19.2	глыбокім пупком (nimnanabhih) паводле работы «Тайніца любові» Какквокі, гэта азнака «лотаса» {padmini-) першага
й найлепшага з чатырох відаў жанчын, якім уласьцівая вялікая жарснасьць і надзвычайная прыгажосьць.
2.19.3	паглядам казулі {cakiiaharimpreksana) ДС «з паглядам дрыготкай, сьціплай казулі».
2.20.2	чакравака (cakravakim) чырвоная качка; гэтая птушка сталася ў Індыі сымбалем шлюбнай вернасьці (уважаецца, што ўначы іх пары разлучаюцца і таму яны гучна крычаць).
2.22.	Тут апісваецца задуменнасьць (manas-) першы крок пакут ад разлукі з каханым (ПРК).
2.23	Другі крок ПРК туга (sanga-); віну (уіпат) індыйскае гусло, якое звычайна мае 2 рэзанатары з кожнага краю, 24 лады, 4 струны, што праходзяць праз кабылку, і 3 дадатковыя па-за кабылкаю.
2.24	Трэці крок ПРК уяўленьне, жаданьне (sankalpa-).
2.25	Чацьверты крок ПРК бессань (jagara-).
2.26	Пяты крок ПРК схудненьне (karsya-).
2.27	Шосты крок ПРК абыякавасьць (yisayadvesa-Y
2.27.3	несьмяротных напітак (amrta-') напой нясьмерця (таго самага кораня ^тг «мерці» і гр. ац(3роаіа), які багі й чарты (асуры) здабылі па доўгім узьбіцьці малочнага мора. Гэты міт апісваецца ў Рамайане, Магабгараце, Вішнуй Бгагавата-пуране, а сама амрыта згадваецца ўжо ў РыГведзе.
2.27.4	лілея (-kamalini) кветка раскрывалася толькі на сонцы й закрывалася ўначы, таму ў хмарны дзень яна бывала паўадкрытаю. Такім чынам, ПК муж йакшыні ўскосна параўноўваецца з сонцам.
2.28	Сёмы крок ПРК страта сораму (lajjatyaga-).
2.28.2 нішчымнай (parusani) т. б., без даданьня мыла ды алеяў.
2.29	Восьмы крок ПРК замарачэньне, псыхоз (cittavibhrama-\ Як было зацемлена вышэй, пры расстаньні жонка заплятала касу, якую мусіў расплесьці муж па вяртаньні дамоў. Акрамя таго, жанчына здымала зь сябе ўсе аздобы й хадзіла бязь іх.
2.30	Дзявяты крок ПРК млосьць, ступар (mtircha-).
2.30.4 не сухі ад прыроды {ardrantaratma) ДС «у якога вільготны, мяккі нутраны сам (т. б., душа, сэрца)» .
2.32 Трымценьне азначае хуткае вяртаньне мужа. УІ верш пабудаваны вакол слова пауапа«вока» ў адз. л., таму ПМ ідзецца пра левае вока. Уважаецца, што ва ўсіх прадчуваньнях для жанчын найлепшы бок цела левы, а для мужчын правы.
2.33.2 кандалі бананавае дрэва.
2.33.2 пагладзіць ПМ йакша абмываў жончыны ногі пасьля любошчаў, каб зьняць любоўную стому.
2.33.4 У любоўных наставах гаворыцца, што сьляды пазногцяў на целе прыкмета вельмі палкай прыроды. Пабачыўшы іх, нават сьвяты можа затрымцець ад жаданьня. Акрамя сьцёгнаў, наставы прызначаюць пакідаць сьляды на шыі, грудзях, жываце, бакох, руках ды клубох.
2.34.2 тройку гадзінаў (yamamatram) у Індыі дзень дзяліўся на восем роўных частак, якія называлісяуа/ло«старожа». Апрача таго, у «Наставе любошчаў» {kainasutra-) адна «старожа» вызначаецца як найдаўжэйшы час для безупынных любошчаў, які адпавядае найпалкай прыродзе.
2.37.2 Сіты ... парасткам Ветру (pcrvanatcmayam) Сіта гэта Рамава жонка, скрадзеная Раванам і трыманая ім на Ланцы. Парастак, ці сын, Ветру правадыр малпінага войска Ганумат ^hanumat-}, які прынёс Сіце навіны пра ейнага мужа.
2.38.1 Тут УІ йакша зьвяртаецца да воблака словам ayusmat«вялебны» (ДС «доўтажыхар») так зьвярталіся да вышэйшага станам чалавека, напрыклад, калясьнічы да князя.
2.44.2 багадрэў (devadaru-} ідзецца пра гімалайскія кедры дэадары.
2.46.4 У РыГведзе ёсьць падобнае месца (10.117.5):
няхай жа дорыць благальцу багатшы далей зазіраючы ў далеч дарогі як коцяцца колы сабе калясьніцы так скарб пераходзіць ад мужа да мужа
2.47.1 Луканоша {sanigapanau) Вішну. Уважаецца, што падчас паравіны дажджоў (з 11 дня месяца ашадга да 12 дня месяца карттыка) ён сьпіць на сусьветным тысячагаловым зьмеі Шэша (sesa-). Іншымі словамі, ён прачынаецца на пачатку восені, калі спадае сьпёка й задуха, а ночы становяцца прыемна прахалоднымі, што ўважаецца найлепшым часам для любоўных уцех.
2.50 Некаторыя дасьледнікі ўважаюць гэтыя радкі позьнім дадаткам, прычым ня вельмі ўдалым. Хаця Маллінатха й камэнтуе гэтую страфу, у камэнтары Валлабгадэвы яе няма зусім.
2.51.3 зязюль (catakebhyaH) уважаецца, што птушка чатака п’е толькі кроплі дажджу, якія ловіць у паветры.
2.52 Паводле правіл паэтыкі, паэма мусіць сканчацца намінкаю на шчасьлівую будучыню, добрым прадчуваньнем альбо зычэньнем.
СЛОУНІК РЭДКІХ СЛОУ
абява, -ы затрымка, адвалока
абрачы, -раку, -рачэш, -рок, -раклй ахвяраваць
аброк, -у ахвяра
бйўны павольны
благяць, -яю, -яеш вельмі прасіць
братаўка, -і братава жонка
бучны багаты, буйны, шчодры, пышны
вей, -ю вецер
веле/ велявялікі(велямора «акіян», велядрэва)
весь, -і, ж. р. (vis-) сядзіба, паселішча, жыхары паселішча, грамада, род. Слова visутворанае ад ^vis ‘уваходзіць, асядаць, сяліцца’, і бел. весь, вёска яму этымалягічна тоесныя. Ім пазначаецца паселішча арйаў або асобна ўзятая грамада арйаў як адзінка вялікага племені. У мн. л. можа азначаць «род»: РВ 4.2.3 antdr... devan visa са mdrtan «паміж багамі й сьмертнымі весямі (=сьмертнымі)». Агні ды Індра часта завуцца vispati«пан весяў». Гэта слова захавалася ў літоўскай мове: viespats «уладар, Госпад».
від, -у аблічча
вохкі пахучы, духмяны
гудзьбй, -ы музыка
гусло, -а музычны струмант
гэнам там
дасьвятынец, -нца пілігрым, паломнік даўнімяць, -йю, -яеш мець на ўвазе дружына, -ы жонка
дужав/т, -а асілак, волат
жарбя, -ы аскеза
жарбгт, -а аскет
закмець, -млю, -мгш заўважыць
зіхавгца, -ы маланка
змысел, -слу сэнс
зор, у позірк
кагадзе толькі што квет, -у колер круц/зна, -ы вір
лдда, -ы каханая, дарагая
лея, -і залева, дождж
наміндць, -дю намякаць
намгнка, -і намёк
настдва, -ы трактат, збор правілаў
нура, -ы стома
палудзеньнік, -у мэрыдыян пасоба, -ы дапамога
пнуцца / пяцца, пнуся, пнесься намагацца полым, -у полымя
прокмець, -і імгненьне
просьле пасьля
прыдалоньне, -я запясьце пяструшка, -і стронГа, фарэль скрам/ць, -млю, -іш утаймоўваць, уціхамірваць сукро, -а (мн. л. сукры) кудзер, локан
суцёмны зусім цёмны (пар. суцэльны, супоўны) сыраворны толькі што ўзараны сьпірдцца, -юся, -есься спрачацца сьцягя, -і сьцежка, дарога
трыбыцьцё, -я тры сьветы (зямля, паветра, неба) уваўрэлы спатнелы
узорыць, -у, -ыш убачыць, згледзець узрок, -у позірк чарупа, -ы ракавіна
човіць, -ўлю, -віш ня спаць, чуваць
SUMMARY
This book contains the first poetic translation into Belarusian of Kalidasa’s poem Meghaduta «The Cloud-messenger». Tire translation is done directly from Sanskrit and takes into account the traditional commentaries of Mallinatha and Vallabhadeva.
Kalidasa «servant of the goddess Kali» is widely regarded as the greatest poet and playwright in the Sanskrit literature. However, nothing certain is known of his floruit, the only details about his life come from popular legends of dubious value. On the basis of indirect evidence, it is plausible to assume that Kalidasa flourished at the time of king Candragupta II (345-413 AD) whose reign is styled the golden age of Indian culture.
Kalidasa’s lyric masterpiece The Cloud-messenger has spawned many imitations and given birth to a whole new genre of sandesakavya «messenger poems». In this particular poem, the author tells a story of a yaksha, a subject of Kubera, the god of treasures, who was banished for a year to Central India for neglecting his duties. Unable to bear the separation from his beloved wife, the yaksha beseeches a large stormcloud to pass her a message. In order to encourage the cloud, he describes many a beautiful sight the cloud will see on its way to Alaka, Kubera’s capital on Mount Kailasa in the Himalaya mountains, where his wife pines away for her absent husband.