• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вуліца Добрай Надзеі  Міхась Андрасюк

    Вуліца Добрай Надзеі

    Міхась Андрасюк

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 304с.
    Мінск 2010
    67.91 МБ
    Бліжэйшыя дні бабка Сонька пачынала з малітвы за хуткае вяртанне дзядзькі Колі. У царкоўцы з такой жа мэтай кожную нядзелю запальваліся свечкі. Жаночымі слязьмі сплываў воск на падсвечнікі. Але дзядзька Коля не вяртаўся.
    Эх, бабы! Зусім вы, як дзеці! назіраючы за бясплённымі намаганнямі, сказаў аднойчы дзядзька Ваня.
    Ноччу ён сеў на цягнік і ў дванаццаць хвілін на трэцюю адправіўся ў Варшаву. Ніхто не ведаў нічога пэўнага, але ўсе шапталіся: ці не да Герэка паехаў чалавека ратаваць?
    Наступным вечарам усе вокны ў Мястэчку азарыліся фіялетава-сінім святлом тэлевізараў. На экраны, як і штодзённа, выходзіў пан Герэк. Ен усміхаўся, гаварыў прыемныя словы і ні ў якім выпадку не паводзіў сябе як чалавек, які мае нейкі клопат.
    “Пэўна, не дайшоў Ваня, куды трэба. He дазволілі, не дапусцілі. Гляньце, які той Герэк вясёленькі. Напэўна,
    нічога не ведае і не здагадваецца”, засумавала цётка Люба.
    Дзядзька Ваня вярнуўся праз тры дні. Стомлены, непаголены, вочы абведзеныя чорнымі кругамі. Менавіта так з пераможных паходаў вярталіся сярэднявечныя рыцары і новачасныя партызаны. Адразу на вакзале сеў у таксі, замовіў курс на местачковую турму, і за пяць хвілін выцягнуў адтуль дзядзьку Колю на белы свет.
    Пад вясну, ледзь снег паспеў адысці ў далёкае мора, заехалі на вуліцу экскаватары, дарожныя каткі, трактары і іншыя машыны, якія мы, бачыўшы ўпершыню, не ўмелі назваць. 3 аграмадных катлоў лілася на каменне чорная, кіпельная смала.
    Коля
    Падзеі для іншага месца звычайныя і банальныя, як прыезд вавдроўнага цырку, візіт прэзідэнта або прэм’ерміністра, у малых мястэчках адкладваюцца ў памяці на доўгія гады, а нават набіраюць прыкмету несмяротнасці.
    Дакладна так было са з’яўленнем першага ў нас партрэта аголенай жанчыны. Усё здарылася нечакана, і як ні дзіўна мая набожная цётка Люба мела да гэтай гісторыі вялікае дачыненне.
    Будзем красіць кватэру. Даволі цярпець шэрыя сцены. Трэба ўсё зрабіць, як у людзей, па-местачковаму, сказала аднойчы цётка, стаўляючы на стол талерку дранікаў. Дзядзька Коля вылавіў з талеркі тоўстую шкварку, запёр яе языком за зубы і, высмоктваючы раскошлівую сакавітасць, згодна хістнуў галавой: Ага, давай.
    Ён слухаў сваю жонку вопытам супольных гадоў і ведаў, што гэтая шкварка, затопленая ў пульхных абдымках бульбіны, мае сэнс, а ў дыскусію з цёткай Любай паглыбляцца дарэмна. Прыпаміналася таксама няшчасная паездка ў ларок за пляшкай, калі ён быў “за”, a цётка “супраць”, а ў канчатковым выніку праўда аказалася на яе баку.
    А хто памалюе? Дзядзька Коля справіўся з апошнім дранікам, падняўся з-за стала, сытым, спакойным позіркам прайшоўся па сценах. Цягам дзесяці гадоў вочы зжыліся з аднастайнасцю найбліжэйшага краявіду, ды і зараз сцяна не адгукнулася ні адным словам, ні адной яркай плямкай, што магла б парушыць звычайны выгляд дня.
    -	Зэнік памалюе. Лепшага ў Мястэчку і не знайсці.
    -	Ага, Зэнік. Ён ведае, што і як, пагадзіўся дзядзька, аддаючы лёс сваіх сцен на літасць местачковага маляра.
    Аднак цётка Люба была асобай канкрэтнай, добра арганізаванай і ні за што на свеце не рызыкнула б вызначыць заўтрашні дзень латарэяй выпадковых здарэнняў. Калі наступнага дня ў хату завітаў маэстра, уся інвестыцыя размеркавалася на канкрэтныя колеры, кожная дэталь стаяла на сваім месцы, а форма завяршалася прызначанай сабе лініяй.
    -	Тут лужок на ўзлеску, там алень з узнятымі рагамі, побач экзатычная пальма, залатое сонейка, тры лісткі клёну ў кожным навугольніку. А ўсё на ясна-зялёным фоне, дакладна, як у краўца Клюка.
    Кравец Клюк ішоў праз жыццё насуперак сацыялістычнай дзяржаве. Днямі і адвячоркамі выціскаў грошы з даваеннага зінгера. А затым, начамі, забіваў іх у ёмістыя мяшэчкі і, заплюшчыўшы вочы, пад шолах банкнотаў мроіў сонныя дзівацтвы. Можна сказаць быў ён авангардам гэтага Мястэчка, яго падпольным правадніком на шляху ад бяспечнай сярмяжнасці сённяшняга дня да рызыкоўнай краіны лепшай будучыні. Людзі ніколі не спыняюцца на гэтым шляху. Ідуць так доўга, як доўга прадчуванне несмяротнасці бярэ перавагу над упэўненасцю ў смерці. I таму ніколі яны не знікаюць.
    -	Дакладна так павінна быць, сказала цётка, прэзентуючы маэстру сцены, абкладзеныя шэрай каймой.
    Маэстра абмацваў сцены, глядзеў на цётку Любу, слухаў яе словы, але за ягонымі зрэнкамі разгарталіся свае накіды і эскізы, свае капрызы і страхі. Звычайнага смяротніка прыадзяваюць яны ў стрыказаты плашч смешнасці, а вось творчай асобе працягваюць руку дапамогі ў самую важную хвіліну, у той момант, калі з бяскшталтнай матэрыі вытыркаецца фрагмент сусвету, зразумелы нават простай душы і вачам, неадукаваным у мастацкай справе.
    -	Усё будзе добра. Пэрфэкт, запэўніў майстар. -
    Можа нават і лепей, як у Клюка. Але ёсць адна ўмова. Калі ўжо пачну маляваць, не хачу тут ніякіх сведкаў.
    Ну, як жа так? спрабавала дамовіцца цётка Люба. Я ціхенька пастаю ў куточку. Пагляджу адным вокам, і толькі адзін разочак.
    Апошнія словы разбіліся аб дзверы, закрытыя наглуха, бо нельга таргавацца з мастацтвам. Можна сказаць і дзверы з гэтай хвіліны не дзверы ўжо, а таемны занавес, царскія вароты, і пераступаць парог дазваляецца адно абранцам божым святарам або маэстрам.
    Але за бліжэйшы тыдзень Зэнік не перабраў у сваіх правах. Раз на дзень, больш-менш апоўдні, прыадкрываў занавес для чыста фізічнай стравы. Цялесныя патрэбы маэстра нельга лічыць складанымі. Часцей за ўсё яны не сягалі далей за пляшку, як прадукт выключна гігіенічны, неабходны для нармальнага функцыянавання арганізма, прысуджанага на непасрэдны кантакт з атрутнай хіміяй.
    Бо тыя лакі і алеі, і растваральнікі... Разумееце, цётка, надыхаецца чалавек, накаўкаецца, то і прапаласкаць трэба, масуючы набрынялы кадык, усміхаўся Зэнік.
    He разумею, рашуча адказвала цётка Люба. Калі ласка і капустачка, і катлецік, і картопелькі, калі ласка. А алкаголь у ніякім выпадку. Алкаголь і сам па сабе грэх, і прычына другім грахам.
    Аб грахах меркаванне цёткі Любы было простае і яснае. Яе свет бег наўпрасткі, як дарога з пушчы ў Мястэчка, разганяючы на адзін бок сцежкі дабро, на другі зло...
    Значыць не? упэўніваўся маэстра. Але ўпэўніваўся адно для віду. У такія хвіліны хвіліны канчатковага выпрабавання цётка Люба мела ў сабе адвагу сэрца святога Юр’я, які перамагаў пякельнага цмока, і ўпэўненасць рукі архангела Міхала, калі ён вострым мячом скідваў антыхрыста ў самыя глыбокія закавулкі пекла, і бесцырымоннасць першых крыжаносцаў, адпраўленых у чужы свет, каб вогнішчам добрай навіны асвятляць морак сярэднявечча.
    Ва ўстрыманні і творчай самоце маэстра выстаяў тыдзень.
    Кажуць, усё найлепшае, што стварыў чалавек, ён выказаў голасам крыўды, размаляваў пэндзлем пакуты, выразаў долатам адзіноты. Гэта абсалютная праўда. Калі Зэнік адчараваў дзверы, калі адкрыў іх насцеж, цётка Люба аж пляснула ў далоні. Сцяна, з падлогі па столь, прыадзелася кветкамі. Расцвіла ружамі, канваліямі, польнымі макамі. А ўсё напоенае расою, скручанае ў гірлянды, у ліпеньскія букеты, здаецца толькі хвіліну раней згарнулі іх з поля, з агарода, з лясной паляны. I калі зараз не прыйшлі цётцы Любе на думку цудныя сады Семіраміды, то, мабыць, адно па той прычыне, што нічога пра іх існаванне не ведала.
    А потым вочы цёткі злёталі на другую сцяну, і адбылося непрыемнае.
    -	А курва твая маць! сказала яна нечакана.
    Можна зразумець яе гнеў. На супрацьлеглай тапчану сцяне было менш кветак. Праўда, таксама ж сакавітыя і натуральныя там колеры. I кожны пялёстак, і паасобная жылка жыўцом скапіраваныя з натуры, і ўсё ўкладваецца ў фантазійны прамавугольнік, у раму не сустрэць прыгажэйшую ў самых лепшых галерэях свету. А вось цэнтр малюнка, усю яго сутнасць запаўняе дашчэнту аголеная, чужая панюся. Разлажылася і ляжыць метр над падлогай, бы законная тут гаспадыня. Левая рука, сагнутая ў локці, падпірае нязначна ўзведзеную галаву, другая далонь кветка там між пальцаў пяшчотна гладзіць пурпуровы сасок. Ёсць і чорны трохвугольнічак ніжэй жывата, над трохвугольнічкам каляровы матыль. А затым толькі ногі доўгія, да акна.
    Аё... тваюмаць! паўтарыланамоведзяцінствацётка Люба. У сітуацыях экстрэмальных людзі адклікаюцца да сваіх прапачаткаў, шукаюць там падтрымку, пакаленнямі нажытыя правілы, здольныя супрацьпаставіцца нахабным прыступам актуальнай хвіліны.
    Маэстра, не сканфужаны адмоўнай рэцэнзіяй, ветліва ўсміхнуўся, паклаў на стомленыя вейкі свае залатыя рукі.
    -	Вось, цётачка, было б і ўсё. Яшчэ толькі пратэр-
    мінаваны паёк. Сем пляшак, як сем дзён паказаў на пальцах. У іншым выпадку гэтая вось паненка застанецца тут. На век вечны.
    Ажыццяўляючы пагрозу, загарнуў у ёмістую торбу пэндзлікі, бляшанкі, бутэлькі.
    А ты нават і не думай. Грошы калі ласка. Называй цану, плачу ўсё, да апошняй капейкі. А гарэлка не! вочы цёткі прыжмурыліся, пахаладзелі, зацягнуліся шырмай лютасці. У такі момант працягваць дыскусію можа толькі той, хто сустракае цётку Любу першы раз. I Зэнік адступіў:
    Ну, няхай сёння так. Але, каб усё было ясна кожны прамаруджаны дзень падвышае плату на адну пляшку, і крокам, упэўненым у перамозе, пёраступіў парог, зачыніў дзверы.
    Складанае жыццё людзей, якія аддаюць сябе ідэі. Спапяляюцца яны на вогнішчах, з’язджаюць у чужыя краіны, прыжываюць туберкулёз у сырых турэмных склепах. Шмат якія прыклады прапануе тут гісторыя чалавецтва. I цётка Люба, хай сабе і не зусім свядома, ступіла ў бясконцы шэраг ідэйных пакутнікаў.
    Жанчына “ню”... А якое тут дзіва?! Сцены луўраў і прадаў, і трацякоўскіх галерэй ужо і тады ламаліся ад аголеных малюнкаў. Але ж гэты парыжскі ці пецярбургскі свет быў нашмат старэйшы і ў працэсе дэгенерацыі забрыў значна далей за нашае Мястэчка. Толькі праз такія гарадкі і вёсачкі чалавецтва пакуль сяк-так трымаецца на нагах, не правальваецца ў бяздонне і нябыт. Яны справядлівая шаля сусветнай вагі.
    Вечарам, пакуль цётка Люба заснула, з перспектывы тапчана доўга ўглядалася ў аголены жывот нахабнай кватаранткі, прыходзілі ёй на памяць усялякія прароцтвы і знакі, што апавяшчаюць правал нашага свету і банкруцтва роду чалавечага. 3 малюнка вочы беглі на ікону святой Марыі, скоўзваліся назад і сарамлівым крокам святататніцы вярталіся да аблічча Божай Маці, быццам шукаючы там пацвярджэння правільна пражытаму дню. Але аблічча іконы было таямнічае, непранікальнае,