Вуліца Добрай Надзеі
Міхась Андрасюк
Выдавец: Медысонт
Памер: 304с.
Мінск 2010
непарушнае. I толькі пасля поўначы, калі не вельмі вядома, дзе канчаецца ява і пачынаецца сон, святыя вусны адказалі ветлівай усмешкай. Супакоіўшы думкі, цётка Люба заснула. 3-за яе спіны, у той жа жывот і ў чорны трохвугольнічак, і ў даўжэзныя ногі ўглядаўся дзядзька Коля. А затым уздыхнуў і спінаю павярнуўся да цёткі. Але не спалася дзядзьку Колю. Круціўся ён, варочаўся туды і сюды, з левага боку на правы, з правага на левы, а за прымкнёнымі вейкамі разгарталіся абразкі і працавала ўяўленне, і параўноўваліся дэталі. Аж на досвітку прыйшла на думку слушная выснова: жыццё ўсё-такі несправядлівае. Таму, што складаюць яго не тыя рэчы, што недаступныя ніколі і нікому, але тыя, што недасягальныя нам і зараз.
Наступнага дня дзядзька Коля не ўзняўся з пасцелі з ранішнім сонцам. А дзень уставаў прыгожы як маладая панна ў храме, і гучны, як касцёльны звон, і адпуцаваны, як дэпутат мясцовага самакіравання ў дзень сесіі сваёй рады. Нават у маі, калі дастаткова колераў і гукаў, не заўжды ўдаецца натуры давесці працу да межаў такой дасканаласці.
Але дзядзька Коля быў бязмежна смутны і ў сваім смутку замкнёны на чатыры замкі цярпення. 3-пад коўдры, зацягнутай да падбародка, адным вокам зірыў карціну на сцяне, а за другой вейкай, прымкнёнай, разгарталіся зусім іншыя лініі авальныя, расцягнутыя і складаліся яны кропля ў кроплю ў буйную фігуру цёткі Любы.
На трэці дзень у свядомасці дзядзькі Колі пачалі ўзнікаць абгрунтаваныя прыгажосцю малюнка падазрэнні абмінула яго ў жыцці нешта незвычайнае і ў той жа час простае каханне.
Бо жыццё дзядзькі Колі запаўняла выпадковая жанчына. Раздабытая ў суседнім мікрараёне клапатлівымі сваякамі, праз месяц заехала яна ў дом шлюбнай жонкай. А затым доўгімі дзесяцігоддзямі ішлі да сябе, набліжаліся на дотык далоні, адгукаліся на сакрэтную інтанацыю штодзённых слоў, калі ўжо не мае значэння
вядзецца размова голасам сэрца ці рэхам супольных дзён і начэй.
Вечарам дзядзька Коля дайшоў да высновы, што ў яго датыхчасовым жыцці не было ніякага сэнсу, і, гартаючы манатоннае мінулае, прызнаў рацыю даўганосага Косціка. У нядзельныя поранкі, калі жанчыны выпраўляліся ў царкву, мужчыны выстаўлялі на вуліцу столік і, шчыльна абсеўшы яго, гулялі ў “казла”.
А дзяўчынку накрыем хлопчыкам, забіваючы віновую даму віновым каралём, казаў даўганосы Косцік. Во, як спакусліва застагнала князёўна.
Э, усе яны аднолькава войкаюць і стогнуць. I князёўны, і тыя з тэлевізара, і доктаркі, і нашыя на фабрыцы, згартаючы карты, пярэчыў дзядзька Коля.
Ну, ты мне скажаш. Вось і не ўсе! усміхаўся сваім тайным думкам Косцік. Адна будзе ляжаць, бы мёртвае бервяно, а другая ўюном віцца, трыумфальным жэстам забіваў яшчэ адну карту, канчаткова завяршаючы сваю над імі перамогу: “Туз! Мая бярэ ўсё”.
На чацвёрты дзень дзядзька Коля вырашыў, што ўвесь вонкавы свет не заслугоўвае таго, каб весці з ім які-кольвек дыялог і канчаткова адышоў у маўчанне. Адмовіўся ад слоў, і нават на звычаёвае “есці будзеш?”, як адзіны адказ, быў адмоўны ківок галавой. Ішоў на кухню, чарпаў вялікі кубак вады, пякучым сцюдзёным холадам забіваў правакацыйны пах яечні. Затым вяртаўся на тапчан.
На пяты дзень адмовіўся ад вады, а шостым адвячоркам, калі цётка Люба неспадзявана ўварвалася ў пакой, заспела яго з носам, забітым у малюнак, з пальцамі, што згартаюць з доўгіх да акна ног апошнія промні сонца. “Кахаю цябе”, не звяртаючы ўвагі на жонку, ён выяўляў сцяне хваляванні свайго сэрца.
I цётка Люба спалохалася. Словам “каханне” вылузваўся на белы свет абразок, прыхаваны глыбока, у самых сакрэтных закавулках свядомасці. Вяселле лепшай сяброўкі, старэйшы сват, шклянка віна, перамешанага са спіртам, музыка, танец. I чарговая шклянка, і чарговы та-
нец. Затым здарэнні хістануліся, паплылі вольнай, спакойнай рэчкай, што выходзіць з берагоў, згартае ўсё і ўсіх, і нясе ніхто не ведае куды. У спіну муляў жытні снапок, а ў твар зацята дыхаў падпіты сват. “Гэта каханне?” пытала сама сябе раніцой, цішком, крадком, задворкамі ступаючы да дома на прадмесці. I доўгімі гадамі адказвала: “He, гэта не каханне”. 3 хадою гадоў вобраз, старанна загорнуты ў хустачкі забыцця, таксама адыходзіў, рассыпаўся дробным макам у бясформеннасць, у нерэальнасць. Аж з’явілася ўпэўненасць: ніколі і нідзе ў свеце не было ні гэтага жытняга снапка, ні падпітага свата, як нідзе і ніколі ў свеце няма і не было кахання.
Спыняючы каскад незразумелых здарэнняў, што пхаюць маленькі чалавечы свет у напрамку няўхільнай катастрофы, цётка Люба наведала бацюшку Сцяпана. Блытаючы словы і думкі, абмінаючы межы сораму, аддала ў ягоныя рукі ўсе свае хваляванні і спадзяванні. Бацюшка зайшоў адвячоркам. Зірнуў па службовым абавязку на малюнак, папрасіў захінуць сцяну капай або дываном, пакрапіў гэты дыван свянцонай вадой і пайшоў. Пагасіўшы электрычную лямпачку, у паўзмрочнай цішыні плябаніі доўга думаў пра хітрасці сатаны, што фальшывай, зведзенай да ніжэйшых інстынктаў прыгажосцю, склікае ў свае абдымкі просты народ.
Чарговыя два дні дзядзька Коля застыў на тапчане з позіркам, паглыбленым у дыван. 3 вычварнага спляцення нітак, са складаных скрыжаванняў асновы і матываў спрабаваў адчытаць таямніцу чалавечага лёсу, адшукаць сакрэтны ключ, што аднаму чалавеку адчыняе ўсе дзверы, а другому закрывае іх, прыбіваючы пальцы і мроі да нябачнага касяка.
Час ад часу прыпаміналася Зінка, прыбіральшчыца на фабрыцы. Прызабытая і далёкая, зараз выходзіла са сцяны назойлівым малюнкам. He памятаў яе твару, але ў вечаровым паўсвятле ўсміхалася ўсмешкай Зэнікавай прыгажуні. Раскладзеныя на сцяне ногі прыпадабняліся да тых, бачаных начной зменай на фабрыцы, калі складалі з Зінкай свежыя дошкі ў вялікую кучу. Схілялася за дош-
кай Зінка і схіляўся ён. Сінхронна. Кранаў позіркам загарэлыя сцёгны, а сэрца адгукалася паскоранай пульсацыяй.
Пад раніцу, калі дырэктары і кіраўнікі насычаюцца апошнімі снамі і калі ўсе дошкі складзены, як трэба, на прадбачанае месца, рабочыя дружнай брыгадай падымаюць тост, закусваючы пакамечанымі бутэрбродамі. Часам тосты працягваюцца другой, а нават і трэцяй бутэлькай. Тады таксама працягнуліся, а што было далей, дзядзька Коля не памятае. Праз нейкі час Зінка прынеслася на парог цёткі Любы з клуначкам у руках. “Сын вам нарадзіўся. Гадуйце Булу”, уручыла клунак, і больш яе не бачылі ні на фабрыцы, ні ў Мястэчку.
Твой? пытала цётка, а калі дзядзька Коля ў адказ паціскаў плячыма, лямантавала: «Ага, гарэліца, тваю маць! Яна ж ніколі да дабра не давядзе».
Наш, усміхалася бабка Сонька, казычучы маленькі тварык. Выліты Коля.
Кажуць мой, адказваў. “Можа і так яно”, намагаўся прыпомніць твар Зінкі.
Цяпер гэты твар быў як рукой падаць, выходзіў са сцяны і напаўняў дзядзьку Колю ўпэўненасцю: гэта было каханне адзінае, непаўторнае, сапраўднае. Назваўшы яго, зведаўшы і страціўшы, можна жыць далей, хоць не вельмі вядома, навошта.
Тым часам бабка Сонька і цётка Люба не спынялі намаганняў вярнуць Колю сабе і Мястэчку. Засеўшы на кухні, гарталі святыя кнігі. Іх цені, бесцялеснымі абрысамі хістаючыся на сцяне, рабілі ўражанне надчасовасці. У прыпушчанскіх вёсках ёсць такія жанчыны. Недацёпы называюць іх шаптухамі. Але гэта няпраўда. Яны адлюстраванне вечнасці, якая паглыбляецца сама ў сябе, у пошукі першага слова, універсальнага жэсту, што ў змозе адмяніць усе астатнія словы, затрымаць час або накіраваць яго цячэнне ў карысным сабе напрамку.
Першая шаптуха, запрошаная з суседняй вёскі, пачала з малітвы.
“Як засеяны мак цяжка з зямлі падняць, так цяжка ад
маўчання і раба божага Мікалая выратаваць. Як памерлыя ног не ўзнімаюць, так бы і маўчанне на раба божага не ішло. Святы Мікола Угоднік, выратуй раба божага ў вадзе, агні і на зямлі. Амінь”.
Але дзядзька Коля маўчаў чарговыя два дні, як надмагільны камень, і другая шаптуха, пакліканая з іншай вёскі, прапанавала адкрыць малюнак. А калі згарнулі дыван, набрала поўныя лёгкія паветра, дзьмухнула ў распятыя на сцяне ружовыя шчокі, адвярнулася, плюнула пад ногі. Паўтарыла цырымонію і з пурпурнымі саскамі, і з доўгімі да акна нагамі. На заканчэнне ўзяла хустачку, якой выціраліся слёзы цёткі Любы, працерла знерухамелае, напалову мёртвае аблічча дзядзькі Колі гэтай хустачкай і спаліла яе на свечцы, кажучы:
- Ты спалі, агонь, мае слёзы гаручыя, загані бяду ў лес дрымучы, хай яна там заблукае і ніколі ў дом не вяртаецца, хай у мужа майго сэрца зжаліцца....
У выніку дзядзька падняўся з тапчана, падступіў да малюнка найбліжэй, як падступіць можна, і, кранаючы пальцам карміновыя вусны, сказаў:
- Гляньце, усміхнулася. I дадаў, памаўчаўшы: Я кахаю яе ўсмешку...
Але гэта былі адзіныя словы, моўленыя ім ў той дзень.
Менавіта ў той дзень пайшла таксама па Мястэчку вестка пра дзіўную з’яву каханне. Гаманілі аб ім у цэнтры і на прадмесці, у блоках і маленькіх доміках, на працы і за бестурботным адпачынкам. На пачатку шэптам, сарамліва, а затым уголас, адважна. Тыя, хто ніколі не шукаў кахання, пераклікаліся з тымі, хто згубіў яго. Даводзілі сваю праўду з зацятасцю, як заўсёды, калі чалавек падсвядома разумее памылку і хоча апраўдацца ў ёй перш за ўсё перад самім сабой. Свет, у звычайныя дні прымушаны чалавечымі кулакамі рухацца наперад, зараз сноўдаў нага за нагой, ішоў па інерцыі, па звычцы, абы сяк-так скарыстаць дораны сабе час. I толькі ў хатку цёткі Любы з раніцы да вечара цягнуліся паломніцтвы. Разглядаючы малюнак на сцяне, мужчыны крадком
цмокалі ад захаплення, а жанчыны, ледзь глянуўшы, дэманстратыўна адварочвалі твары. Адыходзячы, сумна ківалі галовамі, паўтараючы ў адзін голас: “Коля, адумайся. Навошта табе гэтае каханне? Ну, сам скажы, навошта яно?”
Але дзядзька Коля маўчаў. I бабка Сонька знайшла трэцюю шаптуху. “Ратуй, злажыла рукі на сваіх абымшэлых шчоках. Ратуй майго Колю!” Шаптуха, для разнастайнасці, вялікімі кравецкімі нажніцамі адчыкнула з дзядзькавай галавы касмыль сівых валасоў, спапяліла іх у полымі грамнічнай свячы, і попел, у суправаджэнні тайных закляццяў, панесла на край Мястэчка, раскінула на чатыры бакі свету. Дзядзька і не здрыгануўся. Адзінае, убачыўшы лязо нажніц, паслаў у пустэчу дыямантавы, халодны позірк. “Зусім як стары пан Драгабыцкі, калі першыя саветы вялі яго пад расстрэл”, прыпомнілася бабцы Соньцы.