Выбух камунікацыі Нараджэнне новай ідэалогіі Філіп Брэтон, Сэрж Пру

Выбух камунікацыі

Нараджэнне новай ідэалогіі
Філіп Брэтон, Сэрж Пру

Памер: 336с.
Мінск 1995
99.14 МБ
Але гэтыя палітычныя і эканамічныя ўмовы выдатна адпавядалі працэсу, імпульс якому быў зададзены ідэалогіяй камунікацыі, працэсу максімальна магчымай інтэграцыі тэхнічных сродкаў у гэтай галіне. Тое, як паступова ажыццяўлялася дэрэгламентацыя ў ЗША, выдатна гэта паказвае. Калі абмежавацца толькі аспектам прыняцця палітычнага рашэння — напрыклад, ліквідацыі кампаніі ATT або прыватызацыі “Брытыш тэлеком”, — то ёсць рызыка не ўбачыць за ліберальнымі дрэ-вамі лесу шматлікіх падзей, што прывялі да прыняцця гэтага рашэння, якое стала проста завяршэннем эвалюцыі, 289
каторая пачалася нашмат раней. Як заўважае Нэзіх Дынкбудак (Dincbudak), ліквідацыя ATT, што здарылася ў 1984 г. пасля “Modified Final Judgement”, “стала апагеем працэсу дэрэгламентацыі; <...> але <...> большасць рашэнняў, якія лібералізуюць рынак, было прынята да гэтай даты, у прыватнасці, дзвюма камісіямі па вывучэнні стану камп’ютэрызацыі (“Computer Inquiry”) 1971 і 1980 гг.” Рашэнні, што прыняла камісія “Computer InquiryП”, дазволілі вызначыць розніцу паміж базавымі паслугамі і паслугамі дадатковай вартасці і прывялі да рэгламентацыі першых і поўнай лібералізацыі другіх.
Гэтае рашэнне стала адказам на праблему, якая была ўзнята за пятнаццаць гадоў да гэтага, у 1965 г., кампаніяй Банкер “Bunker Ramo”. Яна пажадала прадставіць маклерам магчымасць адпраўляць паведамленні з іх уласных камп’ютэраў, але — выкарыстоўваючы тэлефонную сетку кампаніі ATT. Адмова ATT прадставіць для гэтага свае лініі і скаргі ў суд, якія паследавалі за гэтым, паслужылі прычынай стварэння ў 1971 г. у рамках Федэральнай камісіі сувязі (ФКС) камісіі “Computer Inquiry-I”, якая паспрабавала правесці першую класіфікацыю паслуггібрыдаў, што з’явіліся ў выніку ўзаемадзеяння паміж тэлекамунікацыйнай і камп’ютэрнай тэхнікай. Лібералізацыя ў гэтым пытанні была дасягнута ў 1973 г.
Фактычна камп’ютэрныя фірмы паспрабавалі пранікнуць на рынак перадачы выяў і дадзеных, пачынаючы з 40-х гг., але абумоўленая рэгламентацыяй гэтых пытанняў рызыка значна абмяжоўвала ўзровень інвестыцый у гэту галіну. Створаная ў 1944 г. кампаніямі Ай-Бі-Эм і “Джэнерал электрык” сетка перадачы дадзеных так і засталася эксперыментальнай; кампанія “Філко”, што адкрыла першую аперацыйную сетку, была вымушана ў 1949 г. прыпыніць аказанне гэтай паслугі, паколькі не змагла падключыцца да сеткі ATT з-за нежадання гэтай фірмы, якая ў 60-х гг. утрымлівала армію ў больш як 10 000 юрыстаў, каб захаваць свае пазіцыі.
У святле гэтых прыкладаў становіцца зразумела, што ў аснове працэсу рэгламентацыйнага рэгулявання ляжыць затрымліванне не толькі тэхнічных новаўвядзенняў, адно 290
з якіх належала да сферы тэлекамунікацыі, а другое — камп’ютэрнай тэхнікі. Шанталь дэ Гурнэ, якая падкрэслівала, што “амаль заўсёды прычынай дэрэгламентацыі з’яўляецца праблема новаўвядзення”, падкрэслівае таксама “ідэалагічную адданасць каштоўнасцям мадэрнізму, які грунтуецца на перакананні, што роўнасць можа нарадзіць толькі прагрэс”, — адданасць, якая, безумоўна, магла б лічыцца папярэдняй умовай прыняцця рашэнняў у гэтай сферы. Было б карысным дадаць да гэтага аналізу, што адной з найбольш актыўных версій “мадэрнісцкай ідэалогіі” якраз і з’яўляецца ідэалогія камунікацыі — на сённяшні дзень найбольш завершаная яе форма, якая ў дадзеным выпадку непасрэдна спрычынена да працэсу збліжэння метадаў камунікацыі.
У такім выпадку пытанне можа стаяць аб тым, ці з’яўляецца дэрэгламентацыя адзіным сродкам дасягнення такой інтэграцыі. Ці існуе цесная сувязь паміж ідэалогіяй камунікацыі і ліберальнай ідэалогіяй? Усё бачанае намі раней пацвярджае гэта. Аднак было б рызыкоўна празмерна засяроджвацца на альтэрнатыве, у каторай процістаўляюцца, з аднаго боку, прыхільнікі вядучай ролі дзяржавы ў сферы сродкаў тэлекамунікацыі, пры умове захавання іх ізаляванасці ад іншых метадаў камунікацыі, а з другога боку, прыхільнікі ліберальнай сістэмы, якая б дазволіла паставіць усе метады камунікацыі на адзін узровень — узровень свабоднага рынку.
На самай справе ў прыхільнікаў захавання вядучай ролі дзяржавы таксама хапае аргументаў на карысць інтэграцыі метадаў камунікацыі. Французская палітыка па гэтым пытанні дыктуецца клопатам пра “манаполію кантролю за каналамі камунікацыі” і палягае ў захаванні за дзяржавай манаполіі на распаўсюджанне, пры поўнай лібералізацы.і прадстаўлення паслуг у сферы камунікацыі, як гэта мае месца ў выпадку сучаснай арганізацыі перадачы тэлетэксту. Адзін з адказаў на гэтае пытанне ўтрымліваецца, магчыма, у паняцці сетка, у сэнсе, якое адстойвае, напрыклад, Шанталь дэ Гурнэ, сцвярджаючы, што “сацыяльныя мэты, звязаныя з грамадска значнай місіяй, нельга было б дасягнуць, не авалодаўшы ў поўнай меры тэхнічнымі сродкамі. Гэтае авалоданне вызначаецца 291
не столькі формай уласнасці сеткі (дзяржаўнай або прыватнай), колькі неабходнасцю яе інтэграцыі, якая адна толькі і дазваляе дамагчыся цэнтралізацыі інфармацыі, што звязана з функцыянаваннем комплекснай сістэмы”. 3 такім апісаннем, магчыма, згадзіўся б і Норберт Вінэр.
БІБЛІЯГРАФІЯ: р. Breton, I. Bertrand. 1992, 1993; Р. Breton, 1987; N. Dincbudak, 1987; D. Encaoua, P. Koebel, 1987; V.-Y. Ghebali, 1988; A. Giraud, 1987; C. de Gournay, 1987; C. Hamelink, 1987; J. Jouet, 1987a, R. Mucchielli, 1976; M. Palmer, 1990; W. Pierce, N. Jequier. 1983; R.-J. Ravault, 1986; J.-M. Salatin, D. F. Simon, 1986.
16.	Пытанні, звязаныя з камунікацыяй
Развіццё метадаў камунікацыі на сучасным этапе ставіць шэраг важных пытанняў. Ці зробіць сістэматычнае выкарыстанне камунікацыі радыкальны ўплыў на будучыню нашага грамадства? Перспектыўнае прагназаванне ў гэтай галіне абяцае нам сапраўдныя “рэвалюцыі”. Якая доля ў гэтай працы належыць ідэалагічнаму ўздзеянню? Ідэалогія камунікацыі ў тым выглядзе, як яна апісана на сённяшні дзень, упісваецца ў кантэкст ліберальнага грамадства. Ці не мае месца канкурэнцыя паміж мадэллю рацыянальнага і адкрытага грамадства і мадэллю пераважна рыначнага грамадства? I, нарэшце, якім чынам будзе адбывацца эвалюцыя “навук аб камунікацыі”, якія закліканы асэнсаваць змены, што прынесла камунікацыя ў наша грамадства? Колькі будзе каштаваць іх развіццё?
Ці ёсць будучыня ў камунікацыі?
На працягу амаль трыццаці гадоў сфера камунікацыі была прыярытэтным аб’ектам перспектыўных даследаванняў. Адна за адной абвяшчаліся шматлікія рэвалюцыі, пачынаючы з прароцтваў Маршала Мак-Лухана аб канцы “галактыкі Гутэнбэрга” і ўтварэнні “глабальнай вёскі” на базе электронікі ў маштабах усёй планеты. Такім чынам, з ідэяй “рэвалюцыі”, якая павінна змяніць наша грамадства з верху да нізу, звязвалі цэлую серыю тэхнічных вынаходніцтваў у сферы інфармацыі і камунікацыі, што з’явіліся з пачатку 60-х гг.: кабельнае тэлебачанне, стварэнне сетак спадарожнікавай сувязі, з’яўленне партатыўных відэакамер, а потым — хатніх відэамагнітафонаў, вынаходства мікраінфарматыкі, збліжэнне інфарматыкі і тэлекамунікацыі, што прывяло да з’яўлення тэлетэксту, інтэгральныя сеткі для перадачы лічбавых сігналаў, інтэрактыўнае тэлебачанне, мабільная тэлефонная сувязь, тэлебачанне з высокай выразнасцю адлюстра293
вання (тэрмін, якім сёння замяняюць паняцце лічбавага пераўтварэння), электронныя і інфармацыйныя магістралі і г. д.
Такое бачанне перспектывы, відавочна, улічвае пэўныя поспехі, дасягнутыя тэхнікай камунікацыі, але яно звязана і з захаваннем моцнага ўплыву ідэалогіі камунікацыі. Тут усё выглядае так, нібыта кліенты, у сілу з’яўлення тэхнічных сродкаў, адразу ж і з энтузіязмам знаходзяць ім спосаб прымянення, як быццам бы толькі і чакалі гэтага. Акрамя таго, пастуліруецца магчымасць інтэграцыі розных тэхнічных сродкаў камунікацыі. Ці не з’яўляюцца гэтыя погляды занадта ідылічнымі, ігнаруючы існаванне глыбокіх разыходжанняў у гэтай галіне?
Напрыклад, Дамінік Валтон (Wolton) крытыкаваў некалькі гадоў назад такі погляд на будучыню сродкаў тэлекамунікацыі, інфарматыкі і аўдыёвізуальных сродкаў інфармацыі, паводле каторага яны прадстаўляюцца як комплекс узаемадапаўняючых сродкаў і паслуг камунікацыі, што развіваюцца ў напрамку збліжэння і якія некаторыя аналітыкі — напрыклад, Клэр Ансэлэн (Ancelin) — назвалі “відэаматычнай галактыкай”. Валтон сцвярджаў, што адрозненні паміж гэтымі галінамі больш глыбокія, чым пра гэта можна меркаваць па выказваннях тэхнолагаў і прадстаўнікоў палітычнай эліты. Магчыма, паміж меркаваннямі грамадскіх дзеячаў і спецыялістаў і сапраўднымі тэндэнцыямі ў паводзінах людзей існуе значная неадпаведнасць? Валтон падкрэслівае, што ў такіх умовах цяжка прадбачыць паводзіны публікі ў плане спажывання аўдыёвізуальнай прадукцыі, пры тым, што “значнай праблемай з’яўляецца захаванне раўнавагі паміж адносна нязменным штодзённым жыццём і ўсё болыпай адкрытасцю свету”.
Ці не апынуліся мы, у сувязі з цяперашнім выбухам у развіцці сродкаў масавай інфармацыі, уцягнутымі ў працэс адмаўлення ад сацыяльных абавязкаў, калі кожны адмаўляецца ад усякай адказнасці ў дачыненні да другога чалавека? Ці не прывядзе звышінфармацаванасць, калі асоба атрымлівае надта шмат інфармацыі пра знешні свет, да індывідуалісцкай засяроджанасці на самім сабе, як 294
гэта ні парадаксальна? Усё адбываецца так, нібы апошняй праявай ідэалогіі камунікацыі з’яўлялася прадбачанне грамадства камунікацыі. Такім чынам, мы вымушаны паставіць, у сувязі з такімі поглядамі на будучыню, шэраг крытычных пытанняў.
Ці дазволяць індывідуумы і сацыяльныя групы навязаць сабе той шлях, які праграмуецца галоўным чынам ініцыятарамі з урадавых колаў і буйнымі фірмамі, што на выгадных умовах удзельнічаюць у распаўсюджванні і ўкараненні новых тэхнічных сродкаў інфармацыі і камунікацыі (тыя, хто вырабляе тэхніку, прадае паслугі і інфармацыю, займаецца транспарціроўкай і г. д.)? Ці будзе пісацца сцэнарый грамадства камунікацыі пад дыктоўку гэтай “логікі прапановы”, ці, наадварот, яно будзе стварацца самімі карыстальнікамі (індывідуальнымі спажыўцамі, асацыяцыямі і мясцовымі аб’яднаннямі), што выберуць шлях развіцця з улікам сваіх запатрабаванняў?
Ці будзе ўзятая за аснову пры развіцці новых спосабаў выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі ў “грамадстве камунікацыі” вертыкальная мадэль сродкаў масавай камунікацыі (цэнтралізацыя крыніц перадачы інфармацыі і банкаў дадзеных; стандартызацыя зместаў, што перадаюцца; аднабаковая накіраванасць інфармацыі)? Ці не будуць гэтыя новыя спосабы выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі спрыяць засяроджанасці на сабе і пасіўнаму спажыванню? I наадварот, ці не народзяць яны новыя агульныя інтарэсы і новыя формы жыцця ў грамадстве?