Выбух камунікацыі
Нараджэнне новай ідэалогіі
Філіп Брэтон, Сэрж Пру
Памер: 336с.
Мінск 1995
70-я і 80-я гг. на самай справе стварылі нагоду для выхаду эканамічнага аспекту на першы план ва ўсіх сферах камунікацыі. Гэтаму адпавядаюць два важныя 283
фактары, што дзейнічаюць у гэтай галіне: з аднаго боку, пашырэнне ролі метадаў камунікацыі ў грамадстве і, у прыватнасці, набыццё імі планетарнага характару, а з другога боку, іх інтэграцыя, г. зн. збліжэнне трох вялікіх груп метадаў камунікацыі — сродкаў масавай інфармацыі, тэлекамунікацыі і інфарматыкі — у межах аднаго патэнцыяльна адзінага цэлага. Паколькі развіццё метадаў камунікацыі выглядае моцна залежным ад іх здольнасці да ўнутранай інтэграцыі, гэтае пытанне аказваецца ў цэнтры эканамічных праблем.
Метады камунікацыі не маглі не стаць глабальнымі, паколькі абапіраюцца на ідэалогію, якая ад самага пачатку мела ўсеабдымны характар. Напрыклад, Тэлеграфны саюз, папярзднік цяперашняга Міжнароднага саюза радыёсувязі (МСР), быў першай наднацыянальнай арганізацыяй у свеце. Працягам гэтай тэндэнцыі стала стварэнне ў 1964 г. Міжнароднага саюза спадарожнікавай сувязі (INTELSAT) і вывучэнне гэтых пытанняў уплывовымі міжнароднымі арганізацыямі.
На нашых вачах паўзверх гэтых аргументаў накладваюцца іншыя, тэматыка каторых звязана з парадаксальна новай ідэяй, згодна з якой метады камунікацыі адпавядаюць “выкарыстанню”, індывідуальным патрэбам, што звязаны з “новай тэхнічнай культурай”. Такім чынам, рэарганізацыя працэсу стварэння інфармацыйных метадаў і выгод на гэты раз павінна была адбыцца на аснове новай логікі выкарыстання, фармуляванне якой у якасці крыніцы аргументаў трэцяга пакалення не завершана, праўда, у поўнай меры.
Шырокае распаўсюджанне метадаў камунікацыі і іх баналізацыя, зрэшты, вельмі адносная, — тыя фактары, што відавочна падтрымліваюць гэтую ідэю. Як заўважае Жазіан Жуё (jouet), “сёння тэхнічная кампетэнтнасць больш не з’яўляецца папярэдняй умовай выкарыстання новых тэхналогій. Карыстанне мінітэлем не патрабуе ніякіх асаблівых ведаў, а распаўсюджанне сродкаў мікраінфарматыкі суправаджаецца разважаннямі, у якіх падкрэсліваецца менавіта прастата ў карыстанні і даступнасць сродкаў вылічальнай тэхнікі, што, нарэшце, сталі дасягальнымі для ўсіх. <...> Ідэало284
гія, якая акружае нас, міфалагізуе тэхніку, прадстаўляючы яе як “наканаваную непазбежнасць” для нашага грамадства, але разам з тым і дэміфалагізуе, робячы даступнай для ўсіх”. Цэнтрам гэтай групы аргументаў трэцяга пакалення, якія ў пэўным сэнсе пазначаюць вяртанне да ідэалагічных каранёў 40-х гг., з’яўляецца паняцце “камп’ютэрнай пісьменнасці”.
Выдатны прыклад сінтэзу гэтых трох тыпаў аргументаў — прапагандаваная цяпер амерыканскім урадам ідэя стварэння “вялікай міжкантынентальнай магістралі дадзеных”, а таксама дэбаты на гэтым пытанні, што вядуцца ва ўплывовых прамысловых колах. Гэты праект карыстаецца шырокай падтрымкай цяперашняга віцэпрэзідэнта Гора, бацька якога, дарэчы, у мінулым адыграў значную ролю ў развіцці вялікіх сетак аўтамабільных дарог у Амерыцы.
Што тычыцца аргументаў першага пакалення, якія суправаджалі папярэднія хвалі камп’ютэрызацыі, то гэты праект лічбавай магістралі суправаджаюць разважанні з моцнай утапічнай танальнасцю. Перш за ўсё ён падаецца як сапраўдная “рэвалюцыя ў спосабах камунікацыі”. Затым ад яго чакаюць вырашэння цэлага спісу праблем, сярод якіх можна знайсці такія, як далучэнне кожнага да ўсіх ведаў, што ўтрымліваюцца ў памяці камп’ютэраў, доступ да ўсіх фільмаў, якія былі калі-небудзь знятыя, магчымасць працаваць і вучыцца ў сябе дома або магчымасць перадаць любую складаную задачу з персанальнага камп’ютэра для вырашэння ў “суперкамп’ютэры” злучаныя ў сетку. У рамках палітыкі ў сферы прамысловасці, якую праводзіць адміністрацыя Біла Клінтана, гэтыя намаганні звязаны таксама са спадзяваннем дамагчыся такіх дасягненняў, якія дазволяць краіне выйсці з крызісу і актывізуюць эканоміку. Гэтая гіганцкая сетка з высокай прапускной здольнасцю і надзвычай высокай хуткасцю дзеяння, акрамя таго, дазволіла б зменшыць сацыяльную і культурную няроўнасць, даўшы магчымасць кожнаму, хто такім чынам набывае ранг “актыўнага рэцыпіента”, зрабіцца больш разумным.
Гэты праект ацэньваецца ў некалькі соцень мільярдаў долараў, і зацікаўленыя ў ім буйныя кампаніі, у 285
прыватнасці, AT&T (Амэрікен тэліфоун анд тэліграф компані), выступаюць супраць удзелу ўрада. На думку ж Гора, гэтая сетка павінна быць створана і кантралявацца дзяржавай у імя грамадскіх інтарэсаў. Гэтая пазіцыя, аднак, успрымаецца вельмі стрымана тымі коламі, што заклапочаны праблемамі бяспекі інфармацыі і павагі да прыватнага жыцця.
Узрастальная роля сродкаў тэлекамунікацыі
Паступова і даволі лёгка ідэя таго, што развіццё сектара тэлекамунікацыі з’яўляецца вырашальным фактарам усяго эканамічнага жыцця, атрымала прызнанне ў грамадстве. Відавочна, што сродкі тэлекамунікацыі адыгрываюць вялікую ролю і ў працэсе інтэграцыі метадаў камунікацыі. Яны выконваюць арбітражныя функцыі, у тым сэнсе, што з’яўляюцца абавязковым этапам і ў тэхнічным і ў палітычным плане. Знаходзячыся поруч з “чацвёртай уладай”, якую ўяўляюць сродкі масавай інфармацыі, і маючы ад самага пачатку прыватны характар — у сэысе прыватнага прадпрыемства, — камп’ютэрная і электронная прамысловасць, сродкі тэлекамунікацыі адыгрываюць ролю траянскага каня палітыкі ў свеце камунікацыі, што звязана з трываласцю і даўнасцю арганічнай сувязі, якая існуе паміж тэлефонам і нацыянальнымі дзяржавамі. 3 пункту гледжання сродкаў тэлекамунікацыі пытанне, па сутнасці, ставіцца пра кантроль за інтэграцыяй метадаў камунікацыі.
Дэйвід Энкауа (Encaoua) і Філіп Коэбел (Koebel), напрыклад, сцвярджаюць, што выбар на карысць дэрэгламентацыі ў Велікабрытаніі “быў прадыктаваны ў асноўным палітычнымі меркаваннямі, да якіх дадаецца перакананне наконт таго, што павышэнне эфектыўнасці сродкаў тэлекамунікацыі будзе мець станоўчыя наступствы для ўсёй эканомікі і, у прыватнасці, для сферы паслуг, якая традыцыйна займала ў Велікабрытаніі моцныя пазіцыі”. Што датычыць Францыі, то Шанталь дэ Гурнэ (de Gournay) падкрэслівае значэнне сродкаў тэлекамунікацыі як элемента дзяржаўнага апарату.
Міжнародны саюз радыёсувязі пацвердзіў гэты пункт гледжання, прыняўшы ў 1982 г. на канферэнцыі ў Найробі рэзалюцыю, у якой гаворыцца, што “тэлекамунікацыйнае абсталяванне і паслугі з’яўляюцца не толькі вынікам развіцця эканомікі, але і папярэдняй умовай агульнага развіцця”. Эканамічнае значэнне тэлекамунікацыйнага рынку — сапраўды бясспрэчнае, асабліва калі дадаць да гэтага так званыя паслугі “дадатковай вартасці”, што заключаюцца ў продажы іншых паслуг праз выкарыстанне тэлефона, — напрыклад, прадстаўленне доступу да банка дадзеных або электроннай пошты. У свеце налічваецца больш за 600 мільёнаў тэлефонных нумароў і выдаткі на абсталяванне склалі ў 1988 годзе больш за 80 мільярдаў долараў. Табліца, якая прыводзіцца ніжэй, дазваляе вызначыць значэнне і адноснае месца рынку тэлекамунікацыі.
РЫНАК АСНОЎНЫХ ТЭХНІЧНЫХ СРОДКАЎ КАМУНІКАЦЫІ ў 1984 г. (у мільярдах долараў)
Тэлекамунікацыйнае абсталяванне 56
Абсталяванне для апрацоўкі дадзеных і праграмныя сродкі 175
Рынак паўправаднікоў 28
Бытавая электроніка 30
РАЗАМ 289
Для параўнання
Сусветны рынак аўтамабіляў 313
Нацыянальны бюджэт Францыі 170
Крыніца: Cees J. Hamelink. "Les technologies de riformation et Ie tiers monde '. Revue Tiers-Monde, juillet-aout,1987.
У гэтай галіне, як i ў іншых, назіраюцца вялікія дыспрапорцыі: у Токіо налічваецца столькі ж тэлефонаў (26 мільёнаў), колькі на ўсім афрыканскім кантыненце, а тэлефонная сувязь паміж Заірам і Кот-д’Івуар, Кеніяй і Танзаніяй, Балівіяй і Парагваем ажыццяўляецца адпаведна праз Парыж, Лондан і Нью-Ёрк. Дэніс Фрэд Сайман (Simon) заўважае разам з тым, што намаганні па развіцці
камп’ютэрызацыі Кітая тармозяцца “няразвітасцю яго камунікацыйнай сеткі”.
Значэнне сетак тэлекамунікацыі, “нейронаў грамадства інфармацыі”, было прызнана вырашальным камісіяй Мэйтланда (Maitland), створанай МСР, якая падрыхтавала справаздачу па гэтым пытанні ў 1984 г. Сярод галоўных яе заключэнняў была рэкамендацыя пры распрацоўцы розных праграм развіцця ўдзяляць увагу ў першую чаргу сродкам тэлекамунікацыі, што разглядаюцца як сапраўдны “грамадскі здабытак”.
Вядома ж, гэтая сувязь паміж сродкамі тэлекамунікацыі і развіццём устаноўлена на ўсе сто працэнтаў і аўтары, каторыя выступалі з апалогіяй гэтай новай “нервовай сістэмы”, Пірс і Жэк’е (jequier), ахвотна прызнавалі, што “не існуе агульнай тэорыі — і маем вельмі мала доказаў — эфектыўнага ўкладу тэлекамунікацыі ў эканамічнае і сацыяльнае развіццё”. Нішто ў прыватнасці не ўказвае на тое, што такія сістэмы сапраўды спрыяюць “перадачы ведаў” або што электронныя камунікацыйныя сеткі дазваляюць дапаўняць фізічныя транспартныя сеткі, калі яны, як гэта мае месца ў многіх краінах трэцяга свету, часткова адсутнічаюць або недастаткова развіты.
У сувязі з гэтым пытаннем сувязі паміж сродкамі камунікацыі і развіццём Рэнэ-Жан Раволь нават выказаў думку, што “цяжкасці, з якімі даводзіцца сутыкацца пры стварэнні адзіных і эфектыўных сістэм камунікацыі ў розных краінах трэцяга свету, даволі часта звязаны з перабольшанымі спадзяваннямі, што ўскладаюцца на выкарыстанне новых тэхналогій камунікацыі і на сілу пераканання, якая прыпісваецца тым, хто вырабляе і прадае спажывецкія тавары”.
Рух за “дэрэгламентацыю” пачаўся менавіта ва ўмовах пашырэння метадаў камунікацыі на ўсю планету, калі адначасова ставілася задача іх распаўсюджання і інтэграцыі.
Дэрэгламентацыя і інтэграцыя метадаў камунікацыі
З-за дэрэгламентацыі ў апошнія гады было патрачана шмат чарніла. На сённяшні дзень існуе два падыходы да яе інтэрпрэтацыі: з палітычнага гледзішча, калі тут бачаць канфлікт паміж ліберальнай ідэалогіяй і канцэпцыямі, якія адстойваюць больш значную ролю дзяржавы ў жыцці грамадства; з чыста тэхнічных пазіцый, калі дэрэгламентацыя разглядаецца як непазбежнае наступства тэхнічнага прагрэсу ва ўмовах, калі эканоміка набывае планетны характар.
Трэба прызнаць, што абодва гэтыя падыходы ў нечым маюць рацыю. Рух за дэрэгламентацыю, які нарадзіўся ў ЗША, вынікае з агульнай атмасферы вяртання да неаліберальных каштоўнасцей, якія ўвасабляў Рональд Рэйган і якія ў Еўропе падхапілі англійскія кансерватары на чале з Маргарэт Тэтчэр. У Еўропе і ў Францыі гэты рух знайшоў відавочную сімпатыю сярод тых, хто быў прыхільнікам ідэі “менш дзяржавы”. Ясна і тое, што наздвычай суровыя, сусветнага характару ўмовы міжнароднай эканамічнай канкурэнцыі, звязаныя з набыццём рынкамі, у прыватнасці, рынкам электронікі, прымушалі па-новаму зірнуць на тое, як дзяржаўныя або нацыяналізаваныя прадпрыемствы былі падрыхтаваны, да супрацьстання замежнаму націску: еўрапейскаму — на рынку сродкаў тэлефоннай сувязі, амерыканскаму — на рынку камп’ютэрнай тэхнікі, японскаму — на рынку электронікі.