Выбух камунікацыі Нараджэнне новай ідэалогіі Філіп Брэтон, Сэрж Пру

Выбух камунікацыі

Нараджэнне новай ідэалогіі
Філіп Брэтон, Сэрж Пру

Памер: 336с.
Мінск 1995
99.14 МБ
Нядаўнія непрыемнасці з сістэмай рэзервавання білетаў у Францыі “SOCRATE”, якая, дарэчы, з’яўляецца далёкім нашчадкам вайсковай сістэмы “SAGE”, на аснове каторай стваралася сістэма рэзервавання “SABRE”, паказваюць, што камп’ютэрызацыя не абавязкова сінонім сацыяльнай гармоніі. Надзвычай нягнуткая з пункту гледжання карыстання ёю як персаналам нацыянальнай кампаніі чыгунак “SNCF”, так і пасажырамі, што набываюць білеты ў аўтаматычных касах, сістэма “SOCRATE” ўяўляе сабой добры прыклад настолькі рацыянальнай арганізацыі перавозак, што сістэма арыентуецца ўжо не на пасажыра, а на тэхнічную мэтазгоднасць. Больш таго, “SOCRATE” добра адпавядае цяперашняй “камерцыйнай” арыентацыі нацыянальнай кампаніі чыгунак, бо ажыццяўляецца за кошт функцый грамадскай транспартнай службы, якія яна заклікана выконваць. Тэхнічныя сродкі камунікацыі выступаюць у дадзеным выпадку ў якасці “маскі лібералізму”, і ў сувязі з гэтым назіраецца сумяшчэнне адначасова непрадбачаных эфектаў, звязаных з імі ў ідэалагічным плане, і праблем, абумоўленых логікай эканамічнага панавання.
Ці існуюць навукі пра камунікацыю?
3 якога часу існуюць навукі пра камунікацыю? Гэтае пытанне больш складанае, чым можа падацца. Па праўдзе кажучы, яно азначае, што не існуе яснага вызначэння тэрміну “навукі пра камунікацыю”. У гэтай сувязі можна зрабіць гістарычны агляд розных падыходаў да камуніка306
цыі як аб’екта даследаванняў на працягу стагоддзя. Для таго, каб выканаць гэтую працу, неабходна апрыёры выдзеліць чатыры вобласці, якія ў канцэптуальным плане не маюць нічога агульнага, нават калі і здаецца, што падзеі і мэты, да каторых яны маюць дачыненне, так ці інакш перасякаюцца.
Па-першае, гэта вобласць практыкаў аргументацыйнай камунікацыі (журналісты, кансультанты, прэсслужбы і г. д.); потым ідзе вобласць дзейнасці практыкаў тэхнікі фізічнай камунікацыі (інжынеры сувязі, камунікацыйных сетак, радыё і тэлебачання). Гэтыя дзве сферы носяць у поўным сэнсе слова метадычны характар, гэта значыць, што канчатковая мэта дзейнасці, каторая ажыццяўляецца ў іх, — дасягненне канкрэтных мэтаў, якія не вызначаюцца самімі спецыялістамі з адпаведных сфераў. Гэтыя метады адначасова ахопліваюць і веды, і практычную дзейнасць. Напрыклад, існуе пэўны набор ведаў і навыкаў, якія неабходны журналісту. Гэтыя дзве сферы, безумоўна, звязаны з камунікацыяй, але ці з’яўляюцца яны “навукамі”? Па праўдзе кажучы — не. Канчатковая задача навукі — атрыманне ведаў. Для яе веды — мэта, тады як для метаду яны — толькі сродак. У гэтым сэнсе журналістыка — практычныя ўмельствы і веды журналістаў — навукай не з’яўляецца. Гэтак жа і перад тэхнічнымі спецыялістамі ў галіне камунікацыі, хоць мяжа тут і не такая акрэсленая, не ставіцца задача атрымання ведаў, што датычаць фізічнай рэальнасці, нават калі яны і выкарыстоўваюць іх пры распрацоўцы сваіх тэхнічных прыёмаў.
Поруч з аргументацыйнай і фізічнай камунікацыяй можна вызначыць дзве іншыя вобласці: тую, што вывучае фізічныя і матэматычныя рэаліі камунікацыі самі па сабе, і тую, што вывучае, таксама самі па сабе, звязаныя з камунікацыяй сацыяльныя і гуманітарныя з’явы. Першая з іх не ўяўляе ніякай праблемы, паколькі ў межах дакладных навук у яе ёсць сваё месца. Другая ў значнай ступені звязана з рознымі раздзеламі сацыяльных і гуманітарных навук, ад псіхалогіі да антрапалогіі і ад сацыялогіі да эканомікі. Пры суаднясенні іх з двума згаданымі раней практычнымі метадамі толькі гэтыя дзве 307
апошнія вобласці могуць прэтэндаваць на статус “навук пра камунікацыю” ў сэнсе сфер дзейнасці, у якіх здабываюцца веды для сябе, нават калі ў далейшым гэтыя веды паўстаюць у новым “афармленні” і набываюць тэхнічны характар.
Пасля гэтага періпапачатковага тлумачэння мы можам зноў вярнуцца да пытання гістарычнага развіцця навук, што займаюцца камунікацыяй, і метадаў камунікацыі. Як мы бачылі, метады аргументацыйнай камунікацыі, дзякуючы рыторыцы, бясспрэчна, самыя архаічныя. Яны перажылі доўгую эвалюцыю, развіваючы ўласныя здольнасці і шматлікія і разнастайныя прыёмы. Гэтыя метады ў апошні час парадаксальным чынам былі абноўлены дзякуючы прапагандзе і рэкламе. ПІто тычыцца фізічных і матэматычных метадаў камунікацыі, то іх развіццё пачалося не так даўно. Іх прагрэс у асноўным звязаны з прагрэсам тэхнічнай сістэмы, што ўзнікла на пачатку XX ст. і ўключае ў сябе электроніку. А навукі, што вывучаюць фізічную і матэматычную камунікацыю і якія часткова з’яўляюцца “інжынернымі навукамі”, узніклі крыху пазней. Іх нараджэнне ў вялікай ступені звязана з навуковымі распрацоўкамі, штуршок якім даў сусветны канфлікт 1939—1945 гг.
Застаецца чацвёртая вобласць, вобласць навук, якія вывучаюць сацыяльны і гуманітарны аспект камунікацыі. Менавіта да яе ў найболыпай меры стасуецца пытанне існавання навук пра камунікацыю. Пачынаючы з канца XIX ст. усё больш і больш аўтараў абіралі ў якасці аб’екта сваіх даследаванняў феномены камунікацыі. Як заўважае Джудзіт Лэйзар (Lasar), Чарльз Кулі (Cooley), Джон Д’юі (Dewey), Херберт Мід (Mead), некаторыя з заснавальнікаў Чыкагскай школы ў 1910—1940 гг. адыгралі вялікую ролю ў выяўленні гэтых феноменаў, але, на думку некаторых даследчыкаў, вывучэнне камунікацыі ўпісваецца ў агульны падыход да вывучэння грамадства. У гэтым сэнсе яны ў першую чаргу і ў значна большай ступені з’яўляюцца спецыялістамі па сацыяльнай тэорыі, чым спецыялістамі па камунікацыі самой па сабе. Тым не менш, дзякуючы ім на камунікацыю сталі звяртаць увагу як на сімвалічны працэс, праз які 308
ствараецца культура. Узмацненне гэтай тэндэнцыі назіраецца ў дысертацыі Дж. Бэйтсана (Bateson), напісанай у 1936 г. Наступныя працы, напрыклад, Лэйзэрсфельда і Ласвэла, што былі апісаны вышэй, таксама ўнеслі вялікі ўклад у развіццё ведаў, звязаных з феноменамі камунікацыі. Але і тут гаворка ўсё яшчэ ідзе пра даследаванні, якія вядуцца ў межах дысцыплін, што існавалі раней, такіх, як сацыяльная псіхалогія, паліталогія і сацыялогія. Фактычна ж навукі пра камунікацыю як феномен, звязаны з чалавекам і грамадствам, з’яўляюцца ў першую чаргу навукамі пра чалавека і грамадства, што бяруць у якасці “падаб’екта” вывучэння і камунікацыю.
Дык чаму ж тады мы ўявілі сабе, што можа існаваць незалежная “навука пра камунікацыю”, якая мае ў сваім распараджэнні ўсеабдымную тэорыю, што ахоплівае нават матэматычныя і фізічныя феномены? Крыніцай гэтай веры ў адэкватную і ўсеабдымную навуку, несумненна, з’яўляецца кібернетыка 40-х гг. Як мы бачылі, кібернетыка паўстае ў якасці “навукі пра камунікацыю і кантроль людзей, жывёл і машын”. Яе задача — стварэнне калі не тэорыі, то, прынамсі, метаду агульнага і уніфікуючага аналізу ўсіх феноменаў камунікацыі. Вобласць, на якую прэтэндуе кібернетыка, велізарная: яна з’яўляецца адразу навукай, метадам, тэхнікай, ведамі пра сацыяльныя, гуманітарныя, фізічныя і матэматычныя феномены. Яна таксама стала новай ідэалогіяй з утапічнымі тэндэнцыямі. Акрамя таго, яна наважваецца абнавіць і цалкам змяніць усе іншыя навуковыя і тэхнічныя веды.
Прызнанне таго, што гэтыя велізарныя эпістэмалагічныя прэтэнзіі ўяўляюцца для многіх сфер ведаў вельмі важнай эўрыстыкай, не павінна перашкодзіць нам канстатаваць, што, з другога боку, такая праграма глабальных даследаванняў, з пункту гледжання камунікацыі, не магла нават распачацца. Адзіным сапраўды аб’яднальным фактарам была ідэалогія.
Такім чынам, кібернетыка ўяўляе сабой для ўсіх сфер, звязаных з камунікацыяй, нешта накшталт першапачатковага вялікага выбуху. У гэтым сэнсе яна выступае як свайго роду “страчаны рай”. Праз гэта ўсе наступныя 309
агульныя тэорыі з прэтэнзіяй на уніфікацыю дакладна ўпісваюцца ў традыцыі кібернетыкі 40-х гг., зазнаючы, зрэшты, тыя ж няўдачы. Той пастулат, які, па словах Бернара М’ежа (Miege), “зачараваў” многіх інтэлектуалаў, “павінен быць аспрэчаны, паколькі спробы, што рабіліся да сённяшняга дня з мэтай яго пацвярджэння, як правіла давалі нездавальняючыя вынікі”.
Парадыгма школы Пала Альто (Alto) — “усё ёсць камунікацыя”, — у тым выглядзе, як яе папулярызаваў, у прыватнасці, Паўль Вацлавік, таксама не мела поспеху як уніфікуючая тэорыя (але заснаваныя на камунікацыі метады дзеянняў, якія яна стварыла, зазналі пэўны росквіт). Фактычна мы з кожным днём аддаляемся ад вялікага выбуху і ад усякай магчымасці нават думаць пра уніфікуючую тэорыю.
Такім чынам, пры выкарыстанні сёння тэрміна “навукі пра камунікацыю” кожны раз трэба ўлічваць гэты раскол і падзел на дзве культуры: аргументацыйную культуру і культуру рацыянальнай відавочнасці, якая ў большай, чым калі-небудзь, ступені структуруе цяпер гэтую сферу. Як бачна, усялякі прагрэс навук пра камунікацыю падпарадкоўваецца сёння тром моцным імператывам.
Першы імператыў палягае ў выразным аддзяленні навукі ад метаду. Гэта цэзура адыгрывае мінімальную ролю ў выпадку навук і метадаў, звязаных з фізічнай і матэматычнай камунікацыяй, улічваючы тую інтэрпрэтацыю, якая давалася фундаментальным і прыкладным праблемам на працягу многіх дзесяцігоддзяў. Але яна павінна строга захоўвацца ў выпадку звязаных з камунікацыяй сацыяльных і гуманітарных навук. Сапраўды, што б здарылася, калі б такая інтэрпрэтацыя была магчымай — калі б пашэнціла стварыць у межах сацыяльных і гуманітарных навук эквівалент “метаданавукі”, якая дазваляе адначасова асэнсоўваць рэальнасць і маніпуляваць ёй. Ці не валодала б такая “метаданавука” велізарнымі магчымасцямі для таталітарнага маніпулявання свядомасцю і сацыяльнымі паводзінамі? Як бачым, не павінна ўзнікаць ніякай блытаніны паміж навуковымі і метадычнымі ведамі, гэтак жа як і паміж навуковай 310
дзейнасцю, мэта якой — стварэнне навуковых ведаў, і дзейнасцю метадычнай, дзе асноўная мэта — эфектыўнасць.
Другі імператыў заключаецца ў абавязковым разрозненні навукі і ідэалогіі. Той факт, што ідэалогію камунікацыі спарадзілі самі навукі, і што паняцце камунікацыі выйшла за межы навуковай кампетэнцыі, перайшоўшы ў разрад грамадскіх каштоўнасцей, не спрашчае задачы. Калі паддацца сёння спакусе паверыць, што “ўсё ёсць камунікацыя”, то навукі пра камунікацыю апынуцца ў бесперспектыўным становішчы “навукі пра ўсё”. Такім чынам, патрэбна праграма сістэматычнага раздзялення, і таму такую каштоўнасць набывае сёння крытычны аспект даследаванняў камунікацыі.