Выбух камунікацыі Нараджэнне новай ідэалогіі Філіп Брэтон, Сэрж Пру

Выбух камунікацыі

Нараджэнне новай ідэалогіі
Філіп Брэтон, Сэрж Пру

Памер: 336с.
Мінск 1995
99.14 МБ
Ідэалогія камунікацыі, паступовае пранікненне каторай у свядомасць людзей мы можам прасачыць, не толькі суправаджала тэхнічнае і эканамічнае развіццё ў гэтай сферы; часта яна рыхтавала для іх глебу і прадстаўляла найбольш пераканаўчыя аргументы на іх карысць. Ператварыўшы камунікацыю ў новую утапічную каштоўнасць і стымулюючы на гэтай аснове эканоміку, гэтая ідэалогія ў сваю чаргу заразіла палітыку, што яе спарадзіла. У гэтым сэнсе, як падкрэслівае Майкл Палмер (Palmer), які не аспрэчвае першаснай ролі палітыкі, “па меры “масіфікацыі” аўдыторыі і індустрыялізацыі сродкаў масавай інфармацыі гэта свабоца атрафіравалася, стаўшы чыста фармальнай: “сапраўдныя пытанні не ўздымаюцца”. Такім чынам, можна ўбачыць, што недаацэнка эканамічнага аспекту феномена “камунікацыі” была памылкай. Значыць, праграмы даследаванняў, мэтай каторых з’яўляецца лепшае разуменне наступстваў індустрыялізацыі сродкаў масавай інфармацыі, не супярэчаць падыходу, які на іншым лагічным узроўні спрабуе выявіць ролю ідэалагічнага імпульсу.
Роля ідэалогіі ў эканоміцы праглядваецца і ў некаторых “анамаліях” у выкарыстанні інфармацыйных сістэм і сетак. Нядаўняе апытанне (Брэтон, Бертран), напрыклад, выявіла значэнне, якое многімі недаацэньваецца, ідэалагічных тэм такога характару пры фармаванні сістэмы прафесійных каштоўнасцей спецыялістаў у галіне інфарматыкі. Адно з наступстваў такога падыходу — маштабы дысфункцыянальных, з пункту гледжання бяспекі інфармацыйных сістэм, паводзін. Значная частка вялікіх страт, якія сёння нясуць прадпрыемствы, што выкарыстоўваюць інфармацыйна-вылічальныя сістэмы, — непасрэдны вынік відавочнай супярэчнасці паміж прафесійнай ідэалогіяй, якая пабудавана на выразна вінэраўскім грунце, і бягучымі патрэбамі функцыянавання ліберальнай эканомікі. Гэты нечаканы ўплыў ідэалогіі на эканоміку, магчыма, будзе адной з галоўных супярэчнасцей грамадства заўтрашняга дня.
Інтэграцыя сфер камунікацыі
Адна з найбольш важных характарыстык развіцця метадаў камунікацыі, несумненна, — тэндэнцыя да інтэграцыі розных сфер, якія яны ўтвараюць, і паступовае знікненне межаў, каторыя падзялялі іх раней. На малюнку, што падаецца ніжэй, ілюструецца гэты феномен інтэграцыі, які ўяўляе сабой адзін з эканамічных фактараў. Прадстаўленыя на гэтым малюнку розныя метады камунікацыі размешчаны ўнутры трохкутніка ў залежнасці ад ролі, якую адыгрывае для іх выкарыстання кожны з трох вялікіх сектараў камунікацыі. Так, тэлефонныя станцыі знаходзяцца на паўдарозе паміж сродкамі тэлекамунікацыі і сродкамі вылічальнай тэхнікі і маюць амаль нулявы кампанент сродкаў масавай інфармацыі. Сінтэзаваныя выявы знаходзяцца пасярэдзіне паміж светам сродкаў масавай інфармацыі і светам камп’ютэраў. Вылічальныя сеткі займаюць цэнтральнае месца, бо маюць трохполюсную аснову, выкарыстоўваючы дадзеныя, што ўтрымліваюцца ў камп’ютэрах, аўдыаі відэаматэрыялы, сродкі тэлекамунікацыі. Стрэлкі на малюнку паказваюць уласцівыя кожнаму з гэтых метадаў тэндэнцыі. Так, тэлефонныя станцыі, якія раней вырабляліся цалкам на базе электрамеханічных кампанентаў, характэрных для сферы тэлекамунікацыі, цяпер вырабляюцца на цалкам электроннай аснове. Апрацоўка камп’ютэрнага тэксту паступова эвалюцыянуе ў бок камп’ютэрнага рэдагавання і накіроўваецца такім чынам у напрамку сектара сродкаў масавай інфармацыі, дзе яна выклікае важныя змены у метадах працы.
Як бачым, глабальная тэндэнцыя заключаецца ў імкнення метадаў да інтэграцыі ў нейкім ідэальным цэнтры. Разам з тым праблемы, што паўстаюць у сувязі з такой інтэграцыяй, яшчэ далёка не вырашаны, і ўзнікае пытанне, ці не праяўляецца ў гэтым дрэйфе да цэнтра, у пэўнай меры гіпатэтычным, уяўны эфект ідэалогіі камунікацыі — настолькі выразнай здаецца непазбежнасць захавання аўтаноміі пэўных сектараў. На гэтым малюнку можна таксама бачыць, што заснаваныя на электроніцы метады знаходзяцца на вастрыі спробы 279
Малюнак 1. Трохкутнік камунікацыі
Сродкі тэлекамунікацыі
інтэграцыі розных метадаў камунікацыі. Працэс, які мы сёння назіраем, паралельна з развіццём логікі карыстання, несумненна, уяўляе сабой працэс уз’яднання ўсіх сфер камунікацыі.
У гэтым раздзеле мы паслядоўна разгледзім, як ідэалогія камунікацыі ўмацавала патэнцыяльныя эканамічныя магчымасці метадаў камунікацыі, потым — як паступова выўлялася значэнне сектара тэлекамунікацыі. Нарэшце, разгледзім пытанне дэрэгламентацыі і ўбачым, наколькі яна па многіх аспектах звязана з пытаннем інтэграцыі метадаў камунікацыі. У якасці фону для pas280
важанняў у дадзеным выпадку выступае інтэнсіўнае развіццё электроннай прамысловасці, пра якое шмат пішуць многія аўтары.
Ідэалогія і эканоміка
Ці ідзе гаворка пра набыццё нейкім прадпрыемствам новай сістэмы сувязі, ці пра прыняцце рашэння адносна дзяржаўнай палітыкі ў сферы прамысловасці, сённяшняе грамадства — і гэта паказвае, у якой ступені яно засвоіла ідэал камунікацыі ў шырокім сэнсе слова, — патрабуе, каб былі прадстаўлены аргументы, што абгрунтоўваюць той ці іншы выбар, тое ці іншае рашэнне. Было б памылкай лічыць гэтую патрэбу ў абгрунтаванні ў пэўным сэнсе практыкаваннем у павярхоўнай рыторыцы. Сапраўды, не падобна, каб масаванае выкарыстанне метадаў камунікацыі сістэматычна адбывалася само па сабе.
Аднак існуе дастаткова аргументаў, якія апраўдваюць развіццё і масаванае выкарыстанне метадаў камунікацыі ў нашым грамадстве. Іх нават усё больш ужываюць у дачыненні да краін, што развіваюцца і якія таксама павінны стаць “грамадствамі інфармацыі і камунікацыі”. Іх адсталасць прыпісваецца адсутнасці ў іх адпаведнай тэхнікі і маргінальнаму становішчу, якое яны займаюць адносна вялікіх сусветных інфармацыйных каналаў. У масе самьіх розных разважанняў пра камунікацыю можна выдзеліць тры вялікія групы аргументаў: ідэалагічныя, эканамічныя і заснаваныя на “логіцы выкарыстання”. Гэтыя тры групы следавалі ў часе адна за другой (апошняя цяпер знаходзіцца ў стадыі фармавання), аднак не замянялі адна другую.
Ідэалагічныя аргументы, або аргументы “першага пакалення”. Яны самыя даўнія, звязаныя з падтрымкай новых падыходаў і выкарыстаннем метадаў аналізу грамадства, чалавека, сусвету ў цэлым, і ставяць у цэнтр усяго камунікацыйныя працэсы. Гэтая ідэалогія, умовы ўзнікнення каторай мы толькі што разгледзелі, генеруе такія паняцці, як “празрыстасць грамадства” або “інтэрактыўны чалавек”, “грамадства інфармацыі” або “новая культура інфарматыкі”.
Трэба, безумоўна, прызнаць, што з 40-х гг. у гэтай вобласці не з’явілася нічога новага, нават калі прыдуманыя ў той час аргументы і перакладаюцца перыядычна на больш сучасную мову, а метафары, на якія яны абапіраюцца, рэгулярна абнаўляюцца. Адна з форм, якую прыняла гэтая ідэалогія камунікацыі, выяўляецца ў дапушчэнні таго, што выкарыстанне адмысловых метадаў у гэтай сферы звязана з “прыроднай патрэбай”. Ва ўсе часы чалавек вынаходзіў метады, каб выжыць і заваёўваць прыроду. У сучасных умовах рэалізацыя гэтай традыцыйнай формы зносін чалавека з тэхнікай і прыродай адбываецца пры дапамозе усіх метадаў, якія палягчаюць распаўсюджанне, перадачу і апрацоўку інфармацыі.
Гэтую канцэпцыю выдатна ілюструе метафара, да якой звяртаюцца Вільям Пірс (pierce) і Нікаля Жэк’е (Jequier)Апісваючы “сістэмы камунікацыі наогул і сістэмы тэлекамунікацыі ў прыватнасці”, яны адзначалі, што тыя “валодаюць многімі характарыстыкамі, каторыя маюць чалавечы мозг і камунікацыйныя сеткі чалавечага цела”. У гэтым плане, па словах аўтараў, “сродкі тэлекамунікацыі можна разглядаць не толькі як адзін са шматлікіх метадаў камунікацыі, але і як нервовую сістэму грамадства. Сёння мы ведаем, што разумовыя здольнасці індывідуума залежаць не ад памераў яго мозга, а ад колькасці і актыўнасці сувязей паміж нейронамі. <...> Калі прыняць гэтую аналогію, то вынікае, што сістэма сродкаў тэлекамунікацыі ўяўляе сабой нешта значна большае, чым проста інфраструктуру”.
У гэтым апісанні, зробленым і Жоэлем дэ Раснэ (Rosnay) У яго “планетарным мозгу”, зварот да камунікацыі не выглядае як нейкі выбар, прадыктаваны палітычнымі або ідэалагічнымі меркаваннямі, а прадстаўляецца хутчэй прыроднай і бясспрэчнай неабходнасцю. Аргументы ж ідэалагічнага тыпу з’яўляюцца ў двух варыянтах: адзін з іх экспліцытны, што сустракаецца ў прамовах вялікіх кіраўнікоў, другі — больш замаскаваны, яго часта выкарыстоўваюць тэхнары і эксперты, якія імкнуцца паказаць, што іх дзейнасць мае нейкую “прыродную” легітымнасць.
Часам адбываецца перамешванне аргументаў, што адносяцца да гэтых двух варыянтаў і знешне выглядаюць супярэчлівымі. У канцы 60-х гг. шмат гаварылася пра “камп’ютэрную рэвалюцыю”, і гэтая тэма давала нагоду адначасова для абгрунтавання квазіпалітычнага характару (гаворка ішла не больш не менш як пра змяненне прыроды грамадства) і для абгрунтавання з чыста тэхнічных пазіцый. У практычным плане ў 70-я гг., што былі гадамі “інфарматызацыі грамадства” (камп’ютэрызацыі), якую тады фарсіравалі, гэтае змяшанне жанраў аказалася цалкам эфектыўным, паколькі дазваляла апеляваць адразу і да “нейтральнасці інструмента”, і да яго “здольнасці рэфармаваць” старыя структуры, якія аджылі сваё. Калі другі аргумент выклікаў супраціўленне “пераменам”, на дапамогу прыходзіў першы, што ствараў спрыяльную глебу для другога, і г. д. Сацыёлагі ў той час правялі шмат канкрэтных назіранняў за стратэгіяй распаўсюджання новаўвядзенняў, якая ажыццяўлялася на гэтай біпалярнай аснове.
He страціўшы сваёй сілы пры пэўных важных акалічнасцях, аргументы першага пакалення перадалі эстафету аргументам другога пакалення, што высунулі на першы план вызначальную ролю метадаў камунікацыі, асабліва на лічбавай аснове, для “выхаду з крызісу”, у каторым знаходзіліся заходнія краіны. Новаўвядзенні ў гэтай галіне сталі новым цэнтрам, вакол якога адбывалася рэарганізацыя эканомікі і, адпаведна, грамадства. Гэтак жа як аўтамабіль быў тэхнічным сродкам “выхаду з крызісу” ў 30-я гг., тэлекамунікацыя і інфарматыка, аб’яднаныя з больш традыцыйным сектарам сродкаў масавай інфармацыі, павінны былі стаць асновай новага эканамічнага ўздыму. Гэты падыход добра ілюструецца лозунгам, што абвяшчае інфармацыю “нафтай васьмідзесятых гадоў”. Ён таксама адлюстроўвае тое, наколькі, паводле гэтай канцэпцыі, як заўважыў Алэн Жыро (Giraud), сувязь, дадзеныя і вобразы разглядаюцца ў якасці такіх жа тавараў, як і іншыя.