Выбух камунікацыі
Нараджэнне новай ідэалогіі
Філіп Брэтон, Сэрж Пру
Памер: 336с.
Мінск 1995
Чаму ў гэтых умовах Вінэр задаўся пытаннем, што такое чалавек, і чаму гэтае пытанне набыло такую вастрыню якраз у сярэдзіне стагоддзя? Чалавек, якога прапануе нам Вінэр, з’яўляецца “новым чалавекам” не ў тым сэнсе, што ён павінен быў неяк змяніцца, а ў сэнсе адкрыцця таго, чым з’яўляецца прыродны чалавек, — ягонай у значнай ступені “камунікацыйнай” прыроды.
Такім чынам, ён адасабляецца ад усіх іншых “новых людзей”, якіх ці мала стварыла гэтае стагоддзе, часта на сваю бяду. 3 якімі ж ідэалогіямі канкурыравала “камунікацыя” ў канцы 40-х гг.? На рубяжы XX ст. становішча яшчэ было адносна ясным: мела месца супрацьстаянне дзвюх ідэалогій, галоўным чынам у палітычным і сацыяльным плане — ліберальна-дэмакратычнай і рэвалюцыйнай, якія абедзве ўзніклі ў выніку адных і тых жа ўзрушэнняў XVIII ст. і характарызавалі яго спадзяванні, звязаныя з ідэямі асветнікаў.
Сумесь ідэалагічных войнаў і канфліктаў, якія мелі больш традыцыйную нацыяналістычную аснову, прывяла да трохполюснага процістаяння і беспрэцэдэнтнай эскалацыі варварства. Асабліва трэба адзначыць “прагрэс”, дасягвуты ў галіне “хірургічных метадаў”, г. зн. масавых забойстваў як спосабу вырашэння палітычных 267
альбо сацыяльных праблем. З’явіўшыся ў XIX ст. як ідэя літаратуры, яны знайшлі спрыяльную глебу ў XX ст.: лячэнне грамадства хірургічнымі метадамі прапаведавала рэвалюцыйная ідэалогія, падводзячы пад гэта сацыяльную базу. Яе прыхільнікі пасля 1917 г. адпраўлялі на смерць мільёны людзей, кіруючыся пры гэтым простым крытэрыем класавай прыналежнасці. У хірургічных метадаў лячэння, што прапаведваліся нацыянал-сацыялізмам — гэтай дзіўнай ідэалагічнай пухлінай — была расавая аснова. Тыя “метады лячэння” былі настолькі прываблівымі, што краіны з ліберальна-дэмакратычнымі рэжымамі, каторыя вялі вайну, паддаўшыя іх спачатку рэзкай крытыцы, пазней сталі выкарыстоўваць іх сродкі з яшчэ болыпай эфектыўнасцю.
Альтэрнатыва варварству
Па выхадзе з “трыццацігадовай вайны” стала ясна, што варварства цяпер паўсюды, што яно пранікла ў самую сарцавіну ўсіх ідэалогій, у тым ліку і тых, якія перамаглі ў вайне і на глебе каторых цяпер утварыліся два вялікія блокі. Было вядома, чаго варты “новы чалавек” нацыстаў; пазней стала дакладна вядома, чаго варты “новы чалавек” сталіністаў; было імкненне не дапусціць, прынамсі, у гэтай частцы Захаду, каб тое насенне прынесла плён, каб не склалася такая сітуацыя, калі акажацца, што ліберальная ідэалогія не настолькі добра абароненая ад унутраных імпульсаў варварства, як гэта лічылася (хоць урэшце яна супраціўлялася ім лепш за іншых). Калі прыйшоў час падводзіць вынікі ў 1945 г., то здавалася, што ідэі асветнікаў аказаліся памылковымі. Калі толькі...
Калі толькі эстафету не падхопіць іншая ідэлогія, іншы погляд на чалавека, іншая манера ажыццяўляць уладу. Менавіта ў такой сітуацыі ў справу ўмяшаліся, на шчасце альбо на бяду, вучоныя і інжынеры, якія замацаваліся ў якасці дарадцаў у структурах, дзе прымаюцца рашэнні, прычым — на ўсіх узроўнях улады. Гэтак жа, як Фермі (Fermi) і Шлізард (siizard), якія, паспытаўшы ў 30-я гг. рэальнасці фашысцкіх і нацысцкіх рэжымаў, 268
кінуліся ў ЗПІА і працавалі там без перапынку, каб даць саюзнікам атамную бомбу, можна лічыць, што Вінэр — і нават Нойман — працавалі без перадыху, каб даць свету іншы вобраз чалавека, іншую мадэль грамадства.
У пэўным сэнсе Вінэр з’яўляецца выдатным нашчадкам утапічнай плыні і яго, несумненна, трэба разглядаць як заснавальніка антрапалагічнай утопіі, свайго роду “звышутопіі”, якая наважылася адкрыць, што сабой уяўляе прыродны чалавек, каб забяспечыць яго развіццё ў рацыянальным кірунку. Патлумачым гэты важны момант.
Па сутнасці, ідэя Вінэра заключалася ў наступным. Ва ўсім тым, што здарылася з чалавекам, у гэтай хвалі варварства няма нічога ненармальнага. Грамадству, чалавецтву, усяму сусвету пагражае пастаянная небяспека, адвечная разбуральная сіла, што называецца энтрапіяй, каторая аналагічная і непасрэдна суадносіцца з лакальнай энтрапіяй у тэрмадынаміцы, або, калі заўгодна, з д’яблам — не з “пазітыўным злосным дэманам маніхейцаў”, а з “негатыўным дэманам святога Аўгусціна”, якога ён называе “Недасканаласцю” або “выпадкам”, фундаментальным элементам структуры сусвету”.
Стратэгія, якую можна проціпаставіць д’яблу, мае два накірункі. Спачатку трэба выявіць, што сабой уяўляюць паведамленне, інфармацыя і канал камунікацыі, — менавіта ў гэтым сэнсе Вінэр “пераглядае чалавека”, a потым зрабіць усё, “каб захаваць адкрытымі каналы камунікацыі”, незалежна ад зместу таго, што па іх перадаецца. “Камунікацыя” з’яўляецца вырашэннем праблемы, бо толькі парадак, арганізацыя, што задуманы ў выглядзе абмену інфармацыяй, прымусяць энтрапію адступіць. Машыны будуць, відавочна, адыгрываць істотную ролю ў гэтай сістэме, што прывядзе да карэннай змены ўмоў ажыццяўлення ўлады.
Гэта і ёсць “ідэалогія камунікацыі”, што ў вялікай ступені была створана ў якасці альтэрнатывы збанкрутаваным ідэалогіям, якія спарадзілі варварства, ідэалогіям, якія, зрэшты, нельга ставіць на адну дошку, бо ідэалогія камунікацыі прывілася менавіта на аснове ліберальнай ідэалогіі.
Ідэалогія без ахвяр
Яшчэ адным істотным адрозненнем паміж “ідэалогіяй камунікацыі” і варварскімі ідэалогіямі, якія яна імкнецца замяніць, несумненна, з’яўляецца тое, каго яны вызначаюць для сябе ў якасці ворага. “Рэтэалагізуючы” дыскусію, Вінэр, па сутнасці, дае магчымасць перастаць вызначаць у якасці ворага чалавека, прадстаўніка пэўнай расы або пэўнага класа, маючага пэўны сацыяльны статус. У ягонай сістэме ролю ворага адыгрывае ўжо не чалавек, а д’ябальская сутнасць, бязладдзе, недастатковая арганізаванасць, перакрыццё доступу інфармацыі. Ідэалогія камунікацыі мае вялікія заслугі, але ў дадзеным выпадку гаворка ідзе пра сапраўды асноватворную яе вартасць, якая палягае ў тым, што на чалавека, незалежна ад таго, з’яўляецца ён чырвоным, белы м ці яўрэем, больш не вешаецца адказнасць за няшчасці чалавецтва.
Тады, у канцы 40-х гг., зноў паўстала шмат пагроз. У сувязі з халоднай вайной над мірным насельніцтвам вісела пастаянная пагроза ядзернага вынішчэння ў такіх маштабах, якія былі невядомыя ў мінулым. Пачуццё бяссілля перад складанасцю драматычнай сітуацыі павялічвалася ад вострага ўсведамлення таго факта, што папярэдняй вайны пазбегнуць не ўдалося. Да адчування небяспекі дадавалася адчуванне разгубленасці кіраўнікоў, якія ў якасці рэакцыі на ўсё гэта плавалі самае горшае, распрацоўваючы, напрыклад, стратэгію нанясення ядзерных удараў па гарадах праціўніка, мэтай каторых было зноў жа знішчэнне ў першую чаргу мірнага насельніцтва.
Ставячы пытанне пра паходжанне і месца з’яўлення новай ідэалогіі камунікацыі, Люсьен Сфэз сцвярджае, што яна нарадзілася ў Паўночнай Амерыцы, у “грамадстве без памяці”. Камунікацыя была ў гэтых умовах “сродкам беднага на гістарычныя сімвалы грамадства”. Аднак трэба растлумачыць, і Льсьен Сфэз ставіць гэтае пытанне таксама, чаму гэтая ідэалогія без асаблівых цяжкасцей укаранілася таксама ў еўрапейскіх краінах, якім увогуле “было што ўспомніць”. Адным з элементаў адказу на гэты яўны парадокс ёсць тое, што якраз пасля заканчэння апошняй сусветнай вайны Захад у цэлым неяк па-новаму пачаў ставіцца да пытання памяці.
Грамадства 50-х гг. у вялікай ступені абавязана сваім дынамізмам падвоенай страце памяці. Па-першае, прыхоўвалася праўда пра тое, што сабой уяўлялі масавыя забойствы, як тыя, што былі здзейснены нацысцкім рэжымам, так і тыя, што дазвалялі сабе саюзнікі, у прыватнасці, пры паветраных бамбардзіроўках. Падругое, была знядбана невыносная ядзерная пагроза, што навісла цяпер над насельніцтвам заходніх краін і якая ў сваю чаргу існавала з боку Захаду для краін Усходу. Можна было б шмат сказаць пра паводзіны людзей ва ўмовах пастаяннай пагрозы. Так, некаторыя даследчыкі паказалі, як людзі, якія ў сілу сваёй прафесіі сутыкаліся з ядзернай рызыкай, былі вымушаны ўвесці для сябе строгую цэнзуру ва ўспрыманні нават рэальнай рызыкі. У гэтым сэнсе страта памяці выглядае як умова штодзённага выжывання і вялікае значэнне ідэалогіі камунікацыі магло б, зусім верагодна, быць для ўсяго Захаду рэакцыяй на гэты спецыфічны лад жыцця ў перыяд халоднай вайны, нашчадкамі якой мы сёння з’яўляемся.
Новае грамадства
Вінэр, заклаўшы разам з кібернетыкай асновы новай антрапалагічнай версіі чалавека і машыны, вельмі хутка надаў сваім працам болыпае сацыяльнае гучанне. Яго зыходная ідэя была простай і вельмі актуальнай: характар сацыяльных супольнасцей залежаў ад “уласцівага ім спосабу камуніацыі”, які мог быць адкрытым і жывым, або, наадварот, весці да павольнага або хуткага разбурэння грамадства.
Пачынаючы з гэтага часу, сацыяльнае мысленне Вінэра зыходзіла з трох альтэрнатыў: першая альтэрнатыва — альтэрнатыва паміж нягнуткасцю і здольнасцю паддавацца навучанню, што датычылася сферы сацыяльных паводзін; другая — процістаўленне сакрэтнасці і “празрыстасці” інфармацыі; і нарэшце, захаванне і прыпыненне інфармацыі, што паралізуе дынамічныя вартасці яе руху і шырокай цыркуляцыі ў грамадстве. Гэтыя тэмы будуць уключаны ў склад аргументацыі, якая 271
мелася быць выкарыстанай для абгрунтавання разважанняў наконт камунікацыі, у прыватнасці, пачынаючы з 70-х гг.
Процістаўленне ў паводзінах нягнуткасці і здольнасці да навучання было звязана, паводле Вінэра, з ідэяй, што зваротная сувязь (feed-back) з’яўляецца арганізацыйнай мадэллю, якая ў найбольшай ступені дазваляе дасягнуць лакальнага адступлення энтрапіі. Зваротная сувязь уяўляе сабой, на яго думку, найбольш дасканалы спосаб абмену інфармацыяй паміж усякай істотай і яе асяроддзем, паколькі яна мае на ўвазе пастаяннае навучанне. Таму ў грамадстве камунікацыі мусіць быць зроблена ўсё дзеля таго, к.аб вызваліць патэнцыяльныя здольнасці чалавека і машын да навучання. Нягнуткасць, або стварэнне перашкод для навучання, была для Вінэра эквівалентам дэтэрмінісцкай запраграмаванасці паводзін, г. зн. іх ізаляванасці ад канстэксту.
Нягнуткая сістэма з’яўлялася закрытай сістэмай без зносін са знешнім светам, а Вінэр быў перакананы, што ў выпадку сацыяльных сістэм, як і цеплавых, каторыя вывучае тэрмадынаміка, усякая ізаляванасць вядзе да развіцця максімальнага бязладдзя. Заклік развіваць здольнасці да навучання, якія вызначаюцца як пэўны тып абмену інфармацыяй з асяроддзем, тычыўся не толькі людзей, але і машын. Усякая машына, што выкарыстоўваецца для камунікацыі, і не здольная да навучання, рызыкавала стаць ачагом энтрапіі ў вялікай сацыяльнай сістэме абмену інфармацыяй. “Вучыцца” для машыны азначала, што яна была здольнай мяняць свае дзеянні і, магчыма, нават прынцып унутранай арганізацыі ў залежнасці ад вынікаў аналізу сваёй дзейнасці.