Выбух камунікацыі
Нараджэнне новай ідэалогіі
Філіп Брэтон, Сэрж Пру
Памер: 336с.
Мінск 1995
нетаропкай гаворцы, хутчэй пабудаванай на аналогіях і эмоцыях, чым на рацыянальных меркаваннях рыторыкі. Часам нельга правесці дакладную мяжу паміж палітычнай камунікацыяй і прапагандай.
Метады прапаганды
Прапаганду, як гэта ні парадаксальна, нарадзіла дэмакратыя. Для існавання прапаганды патрэбна барацьба ідэй і павінна мець значэнне тое, што думае народ. Ва ўмовах, калі дастаткова чыстага прымусу, прапаганда не мае сэнсу. Але мэта прапаганды, вядома ж, — зліквідаванне той магчымасці выбару, якая ляжыць у аснове дэмакратыі. Яна дамагаецца гэтага, ствараючы ілюзію згоды паміж прапагандыстам і яго ахвярай. Жак Элюль падкрэслівае., што існаванне сучаснай прапаганды звязана з усведамленнем двух рэчаў: з аднаго боку, эфектыўнасці ўздзеяння на натоўп праз выкарыстанне метадаў аказання ўплыву, а з другога боку, значэння, якое мае псіхалогія ў сферы палітыкі. Паводле Элюля, усведамленне гэтага распаўсюдзілася ў сувязі з вайной 1914-1918 гг. і Кастрычніцкай рэвалюцыяй ў Расіі.
Такім чынам, прапаганда — гэта такі спосаб распаўсюджання інфармацыі, калі той, каму яна адрасуецца, адначасова згодны з ёй і няздольны зрабіць ніякі іншы выбар, апрача таго, які яму прапануецца. Як нагадвае ў сваёй кнізе “Майн кампф” Гітлер, калі “цэламу народу выкладаецца, а ў выпадку неабходнасці нават і навязваецца новая канцэпцыя свету”, то гэта непасрэдна звязана з сацыяльнай арганізацыяй, каторая “ўключае мінімум абсалютна неабходных для, таго каб заняць нервовы цэнтр дзяржавы, людзей”. Прапаганда сапраўды несумяшчальная з удзелам кожнага грамадзяніна ва ўсім комплексе палітычных спрэчак і асабістым кантролем за ўсімі іхнімі аспектамі.
Пяць правілаў прапаганды, як іх вызначае Ж.-М. Даменак (Domenach), уключаюць спрашчэнне (у прыватнасці, персаніфікацыю адзінага ворага), перабольшванне (якое дае магчымасць скажаць факты), аркестроўку (што, 251
у прыватнасці, дазваляе паўтараць спрошчаныя і скажоныя праз гэта паведамленні), пераліванне (што дазваляе адаптавацца да рознай аўдыторыі), і, нарэшце, заражэнне (дзеля дасягнення адзінадушнасці).
Было б памылкай звязваць прапаганду толькі з таталітарнымі рэжымамі, каторыя ўзводзяць яе ў ранг дзяржаўнай палітыкі. Унутры ўсякага дэмакратычнага грамадства пры пэўных нагодах і па пэўных тэмах вядзецца сапраўдная прапаганда, якая далёка выходзіць за рамкі інфармацыі і арыентаванай аргументацыі. На прыкладзе статусу інфармацыі ў заходніх краінах падчас вайны ў Персідскім заліве мы бачым, што пэўныя дозы прапаганды могуць атручваць і дэмакратыю, не прыводзячы, аднак, да яе гібелі.
Тое, як абыходзіліся з інфармацыяй у гэты час, сапраўды ўяўляе сабой хрэстаматыйны прыклад прапаганды, цэнзуры, не кажучы ўжо пра дэзінфармацыю, элементы які х прысутнічалі з абодвух бакоў. Калі асвятленне амерыканскай прэсай і прэсай іншых краін падзей В’етнамскай вайны паказала, чаго можна дасягнуць у плане інфармацыі пра вайну, то вайна ў Персідскім заліве засведчыла, што яшчэ магчымы значны адкат назад. Як паказвае, напрыклад, аналіз, праведзены Беатрыс ФлёрыВілат (fleury-Vіlatte), інфармацыя з зоны баявых дзеянняў вельмі моцна кантралявалася вайсковымі ўладамі, якія скарысталі гэту нагоду для стварэння з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі ў грамадскай думцы пэўнага абстрактнага вобраза вайны. Мэтай гэтай шырокамаштабнай апрацоўкі было ўнушэнне ідэі “чыстай”, сучаснай і “хірургічнай” вайны, у якой масавае выкарыстанне новых тэхналогій дазваляе пазбягаць ахвяр сярод мірнага насельніцтва.
Такім чынам, заходнія сродкі масавай інфармацыі падчас вайны ў заліве займаліся, добраахвотна ці не, прапагандысцкай дзейнасцю, пра што можна меркаваць, з аднаго боку, па тым факце, што хоць інфармацыя і не была лжывай, падавалася яна не ў поўным аб’ёме і тэндэнцыйна, а з другога боку, па стварэнні псіхалагічнага клімату апрацоўкі грамадскай думкі ў пэўным кірунку драматызацыі і паўтарэнні паведамленняў. Кожны змог 252
пост-фактум адзначыць, што за гэты час ніводнае паведамленне не было перададзена без сістэматычнага скажэння інфармацыі дзякуючы выбуховаму спалучэнню выкрунтасаў мас-медыя і прапагандысцкіх памкненняў. Адчуванне маніпулявання свядомасцю, спароджана гэтай інтэнсіўнай прапагандысцкай дзейнасцю, несумненна, стала прычынай цяперашняй усеагульнай страты даверу да сродкаў масавай інфармацыі і глыбокіх зменаў некаторых асаблівасцей грамадскага жыцця, напрыклад, спажывання, стымуляваць каторае, як раней, з дапамогай рэкламы, на якой ляжыць падазрэнне ў маніпуляваніі, больш не ўдаецца.
Дэзінфармацыя
Калі прапаганда можа вельмі добра — і ў гэтым, зрэшты, заключаецца частка яе эфектыўнасці — уводзіць у зман з дапамогай праўдзівай інфармацыі, то дэзінфармацыя з’яўляецца метадам, які свядома выкарыстоўвае падман і фальсіфікацыю. Гэты метад набыў сістэмны характар падчас Другой сусветнай вайны. У гэты перыяд яна набыла амаль афіцыйны статус, пак.олькі ёй займаліся афіцыйныя ўстановы дэмакратычных краін. Як адзначае Паўль Вацлавік, з гэтага пункту гледжання амаль бездакорны узор дэзінфармацыі — аперацыя “Фарш” (“Mincemeat”). У 1943 г. улады іспанскага горада Нуэльва на пляжы знайшлі труп англійскага афіцэра, капітана Марціна, што відавочна быў выкінуты на бераг пасля караблекрушэння. Пры ім быў знойдзены адзін з найболып важных дакументаў таго часу: дакладныя інструкцыі, у якіх гаварылася, што войскі саюзнікаў, з Паўночнай Афрыкі, павінны былі высадзіцца на ўзбярэжжы Еўропы, а дакладней у Сардыніі і Грэцыі. Гэтыя каштоўныя звесткі былі таемна (паколькі Іспанія мела статус нейтральнай дзяржавы) перададзены германскім разведвальным службам, а труп і дакументы — вернуты англічанам.
Тая інфармацыя істотна палегчыла жыццё германскаму генеральнаму штабу, які імкнуўся сканцэнтраваць 253
свае войскі ў патрэбным месцы, каб перашкодзіць такой высадцы, замест таго каб драбіць іх, прыкрываючы ўсю берагавую лінію, як гэта мела месца. У дакуменце таксама гаварылася, што раней немцам былі перададзены няправільныя звесткі, каб прымусіць іх паверыць, нібыта высадка адбудзецца ў Сіцыліі, якая была найбольш зручным для гэтага месцам, паколькі з вайсковага пункту гледжання тэхнічна гэта лягчэй за ўсё было зрабіць там.
Працяг мы ведаем: саюзнікі як і планавалі ўвесь час. сапраўды высадзіліся на Сіцыліі; немцы ж, паверыўшы “выпадкова” знойдзеным на іспанскім пляжы дакументамаказаліся заспетымі знянацку. Несумненна, гэтая аперацыя была старанна падрыхтавана.
He зважаючы на надта шырокае значэнне, якое цяпер набыў гэты тэрмін, “дэзінфармаваць" азначае зараз не інфармаваць недастаткова або кепска, а менавіта ствараць хлуслівую інфармацыю, якая была б цалкам праўдападобнай і арыентавала ўчынкі таго, хто яе атрымлівае, у нявыгадным накірунку. Сістэматычнае вызначэнне гэтага тэрміна ўпершыню з’явілася ў СССР у Вялікай Савецкай Энцыклапедыі, том 8, старонка 29, выд. 1972 г. Дэзінфармацыя — гэта “наўмыснае распаўсюджанне скажонай або лжывай інфармацыі. У буржуазных краінах дэзінфармацыя шырока выкарыстоўваецца ў якасці сродку палітычнай прапаганды з мэтай увядзення ў зман грамадскай думкі (адносна рэальнасці сацыялізму)”. Гэтае вызначэнне, дадзенае майстрамі сваёй справы, сапраўды — даволі дакладнае. He будзем забываць, што ў аснове дэзінфармацыі экспліцытна прысутнічае жаданне нанесці шкоду, не спыняючыся пры гэтым перад ужываннем у якасці зброі арганізаванай хлусні. На практыцы “дэзінфармаваць” азначае ствараць “хлусню” і запускаць яе ў абарачэнне пад выглядам праўды. Дэзінфармацыя — гэта метад камунікацыі, які наносіць найбольшую шкоду той справе, якой яна павінна служыць. Дэзінфармацыя, як нагадвае Жак Сэмелэн (Semelin), уяўляе таксама найбольшую пагрозу для добрасумленнага журналіста, які робіцца “неабходным пасрэднікам”, каторы, успрымаючы лжывую інфармацыю як праўдзівую, павінен распаўсюджваць яе сярод сваіх чытачоў”.
У апошні час дэзінфармацыя выкарыстоўвалася падчас рэвал юцыі ў Румыніі і вайны ў Персідскім заліве. У першым выпадку можна адзначыць цалкам зманціраваныя матэрыялы, якія паказвалі сапраўдныя кучы трупаў выдуманых ахвяр Сэкурытатэ. Дэманстрацыя гэтых жахлівых карцін выклікала магутную плынь сімпатый да румынскай рэвалюцыі, у той час як мела месца акцыя чыстай дэзінфармацыі. Падчас вайны ў заліве амерыканцы з усіх сіл стараліся прымусіць іракцаў паверыць, што яны збіраюцца высадзіцца на ўзбярэжжы, у той час як самі рыхтавалі наступленне праз пустыню. Гэткім жа чынам адпаведныя кувейцкія службы цалкам прыдумалі сведчанні жанчын, што сталі ахвярамі дрэннага абыходжання з боку іракцаў. Сродкі інфармацыі розных краін распаўсюдзілі здымак баклана, які заграз у разлітай па моры нафце, “што вылілася з-за іракцаў”; здымак узрушыў нават самых міралюбівых абаронцаў прыроды, акрамя сапраўдных знаўцаў, каторыя заўважылі і паведамілі, што такога віду ў тым рэгіне няма...
Узроўні фільтрацыі палітычнага паведамлення
Сёння палітычная аргументацыя сутыкаецца з рызыкай яе скажэння сродкамі масавай інфармацыі. Калі камунікацыя, як кажа Эскарпі (Escarpit), — У рэшце рэшт “прыватны выпадак транспарціроўкі”, то ўзнікае пытанне наконт трансфармацый, якім падвяргаецца палітычнае паведамленне ў прамежку паміж тым момантам, калі яно пакідае таго, хто яго перадае, і момантам, калі яно інтэрпрэтуецца тым, хто яго атрымлівае. Канал, па якім распаўсюджваецца палітычнае паведамленне, папраўдзе кажучы, вызначае яго перадачу, г. зн. яго транспарціроўку, ад адрасанта да адрасата. Як мы ўбачым, умовы перадачы палітычнага паведамлення сродкамі масавай інфармацыі не з’яўляюцца нейтральнымі.
Ужо на першым этапе варта выразна адрозніваць палітычную ідэю і палітычнае паведамленне. Увогуле сацыяльныя навукі, якія займаюцца пьітаннямі камуні255
кацыі, цікавяцца толькі палітычнымі паведамленнямі і адпаведна ўсімі метадамі стварэння такіх паведамленняў і данясення іх да грамадскасці. Што тычыцца палітычнай ідэі, то ёй займаюцца палітычныя навукі, і яна належыць да той вялікай вобласці, якой тычыцца дзейнасць палітычных эсэістаў. Яна існуе ў аўтаномным свеце, унутры каторага яна ствараецца і абмяркоўваецца да таго моманту, калі пра яе становіцца вядома па-за межамі ByeKara кола спецыялістаў. Часцей за ўсё яна грунтуецца на каштоўнасцях, прагматычным выяўленнем каторых з’яўляецца.