• Часопісы
  • Выбух камунікацыі Нараджэнне новай ідэалогіі Філіп Брэтон, Сэрж Пру

    Выбух камунікацыі

    Нараджэнне новай ідэалогіі
    Філіп Брэтон, Сэрж Пру

    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    99.14 МБ
    Усе выказванні, што датычаць уплыву або мяркуемага ўплыву сродкаў масавай інфармацыі незалежна ад таго, каму яны належаць — спецыялістам, грамадскім 237
    дзеячам ці “звычайным людзям”, — прасякнуты адным пытаннем: чаму сродкі масавай інфармацыі, зрэшты, як і ўсе спосабы камунікацыі, набылі сёння такое значэнне? Што больш важна — камунікацыя ці яе спосабы?
    БІБЛІЯГРАФІЯ: L. Althusser, 1970; Н. Arendt, 1972, 1991; М. Barthelemy, 1992; М. ВагНіёІёту, L. Quere, 1991; J. Baudrillard, 1970, 1972, 1981; L. В. Becker 1991; D. Bregman, 1989; В. С. Cohen, 1963; Р. Chanial, 1992; J.-M. Charon, Е. Cherki, 1985; Р. Dahlgren, 1988, 1993; Н. М. Enzensberger, 1970; J.-M. Ferry, 1989; Р. Flichy, 1980, 1991; G. R. Funkhouser, 1973; T. Gitlin, 1980; E. Goffman, 1974; T. Guback, T. Varis, 1982; J. Habermas, 1978, 1987, 1988, 1992; S. Hall, 1979, 1980, 1982; A. Huet et alii, 1978; M. Horkheimer, T. W. Adorno, 1974; G. M. Kosicki, 1993: H. Lefebvre, 1976; M. Linsky, 1986; A. Mattelart, 1976; A. et M. Mattelart, 1986, 1987; E. G. McAnany, 1986; S. McBride, 1980; M. E. McCombs, D. Shaw, 1972; B. Mi6ge, 1989; E. Noelle-Neumann, 1991; K. Nordenstreng, H. I. Schiller (6d.), 1979; D. Pasquier, 1993; S. Proulx, 1990; E. M. Rogers, J. W. Dearing, 1988; E. M. Rogers, J. W, Dearing, D. Bregman, 1993; L. Qu6r6, 1991, 1992; G. Richeri, 1986; H. I. Schiller, 1971, 1976, 1982, 1986; A. Vitalis, 1983; R. Wil­liams, 1981; Y. Winkin 1981; D. Wolton, 1989, 1992.
    IV МЭТЫ КАМУНІКАЦЫІ
    13.	Палітычная аргументацыя і выкрунтасы мас-медыя
    XX ст. характарызуецца выбухам у развіцці камунікацыі і яе метадаў у сферы палітыкі. Вялікае адкрыццё палітыкаў — усведамленне ўсемагутнасці палітычнай аргументацыі пры інфармаванні вялікіх мас людзей і асабліва пры маніпуляванні імі.
    Як мы бачылі, грамадскія навукі, што вывучаюць камунікацыю, сваім з’яўленнем, несумненна, часткова абавязаны гэтаму ўсведамленню. У першай палове XX ст. феномены, звязаныя з палітычнай камунікацыяй, прапагандай і дэзінфармацыяй, набылі такую інтэнсіўнасць, што многія даследаванні ў галіне камунікацыі, і не толькі палітычнай, былі пазначаны жаданнем зразумець уздзеянне новых метадаў на тых, адносна каго яны ўжываліся.
    Для таго каб растлумачыць гэты сучасны, часам процінатуральны альянс палітыкі і камунікацыі, спатрэбілася супадзенне некалькіх фактараў. Па-першае, трэба ўлічваць эвалюцыю грамадства ў кірунку дэмакратызацыі, у выніку чаго кожны грамадзянін атрымаў частку паўнамоцтваў на прыняцце палітычных рашэнняў, зрабіўшыся пры гэтым жывой мішэнню для палітычнай аргументацыі, мэта якой — пераканаць яго далучыцца да той ці іншай справы. Паралельна з развіццём дэмакратыі назіраецца моцны рост сумненняў у самім прынцыпе дэмакратыі як спосабе арганізацыі грамадства. Аднак і ў такім выпадку трэба павесці за сабой шырокія масы, каб пераканаць іх адмовіцца ад сваёй палітычнай самастойнасці.
    Па-другое, XX ст., што прэтэндавала на спакой і цывілізаванасць, — стагоддзе вялікіх сусвет-ных войнаў, на якія цяпер мабілізуюцца ўжо не арміі прафесійных наёмнікаў, а ўвесь “узброены народ”. I тут таксама трэба пераконваць. Як заўважыў у сувязі з вайной 1914 г. гісторык Арно Майер (Mayer), ніколі ніводнае камандаванне не здолела б кінуць людскія масы на смерць, калі б у абодвух лагерах не была загадзя правецзена ідэалагічная работа па перакананні ў неабходнасці гэтага. У сучаснай 241
    вайне праводзіцца мабілізацыя ўсёй нацыі і тут нічога нельга зрабіць, калі не забяспечыць як “баявы дух войска”, так і “баявы дух нацыі”. Крах нямецкай арміі ў 1918 г. тлумачыцца ў такой жа ступені падрывам яе агнявой моцы, як і недахопам “моцы маральнай”, якую падарвалі варожая прапаганда і пашырэнне ўнутры яе рэвалюцыйных і пацыфісцкіх ідэалаў.
    Па-трэцяе, XX ст. — гэта выключны момант, калі, з аднаго боку, зноў адкрываюцца вартасці аргументацыі, а з другога — існуе магчымасць аб’яднаць яе з болып магутнымі тэхнічнымі сродкамі распаўсюджання інфармацыі, як, напрыклад, радыё, потым — тэлебачанне. Дзейнасць, звязаная з палітычнай аргументацыяй, хутка сістэматызавалася, тэхнізавалася і ўрэшце часткова выйшла з-пад кантролю саміх палітыкаў, стаўшы сферай кампетэнцыі аўтаномных груп прафесіяналаў: журналістаў, розных “дарадцаў”, спецыялістаў па рэкламе. Войны стваралі спрыяльную сітуацыю не толькі для новага адкрыцця вартасцяў і сістэматызацыі палітычнай прапаганды, накіраванай на праціўніка, але і для развіцця спецыфічнай тэхнічнай дзейнасці — дэзінфармацыі, сапраўднай “зброі камунікацыйнай вайны”, якая ўводзіць у зман і часам забівае больш дакладна, чым зброя матэрыяльная. Дзеянню трох фактараў у вялікай меры спрыяла новая мадэль “сучаснага” чалавека, чалавека “без унутранага свету”, які з’яўляецца такім, якім яго апісваў у 50-я гг. сацыёлаг Дэйвід Райзман (Riesman): “звышдэтэрмінаваны” чалавек, які “дакладна не ведае, чаго ён хоча” ў палітыцы і які “займаецца толькі тым, што яму падабаецца”. Чалавек, успрымальны да сродкаў масавай інфармацыі, якімі ён карыстаецца як компасам; чалавек — адкрыты для аргументацыі, паколькі ён адчувае патрэбу ў тым, каб яго пераконвалі; чалавек, які асабліва рэагуе пры ўздзеянні на пачуцці, імкнецца да персаналізацыі палітычных дэбатаў і звяртае ўвагу хутчэй на форму, чым на змест; чалавек, які такім чынам з’яўляецца добрым кліентам для прапаганды і аб’ектам уплыву сродкаў масавай інфармацыі.
    Падзейныя рамкі вайны і вялікіх палітычных узрушэнняў служаць у якасці кантэксту для задавання рытму 242
    паспяховых новаўвядзенняў у сферы палітычнай камунікацыі, прапаганды і дэзінфармацыі. Вайна 1914-1918 гг. стала нагодай для разгортвання Антантай прапагандысцкай кампаніі па дыскрэдытацыі германскай арміі, а таксама, што ў большай меры датычыць амерыканцаў, для больш шырокага распаўсюджання дэмакратычных ідэалаў. Гэтыя кампаніі займаюць прамежкавае становішча паміж камунікацыяй і маніпуляцыяй грамадскай думкай. Бальшавіцкая рэвалюцыя і падзеі, што яе падрыхтавалі, таксама паслужылі рамкамі для ўвядзення, у прыватнасці, Леніным, складаных і сістэматычных метадаў палітычнай інфармацыі і прапаганды.
    Нацысцкія кіраўнікі для таго, каб пераканаць немцаў адмовіцца ад дэмакратыі, і для захавання сваёй улады, выкарыстоўвалі ўсе рэсурсы сучаснай прапаганды ў спалучэнні з такім важным спосабам камунікацыі, як радыё. Па-сапраўднаму стала зразумела, якой сілай валодаюць сучасныя метады камунікацыі, у сувязі з нацысцкімі маніпуляцыямі з аргументацыяй, якія асацыяваліся з маніпуляваннем псіхалогіяй і фізічным падаўленнем: праз гэта цэлы народ аказаўся ўцягнутым у спусташальную сусветную вайну і ўдалося дабіцца яго саўдзелу, прынамсі, пасіўнага, у генацыдзе, што ажыццяўляўся ў імя ідэалогіі. Такім чынам, з дапамогай камунікацыі і палітычнай прапаганды забяспечвалася крайняя жорсткасць.
    Пасляваенны перыяд пазначаны ўварваннем камунікацыі і вялікіх сродкаў масавай інфармацыі ў палітычную сферу. Многія спецыялісты лічаць кампанію па выбарах прэзідэнта ЗША ў 1952 г. пачаткам новай эры, калі палітычная ідэя ў поўнай меры становіцца “паведамленнем у сродках масавай інфармацыі”. Масавае выкарыстанне апытанняў грамадскай думкі, “палітычнай рэкламы”, метадаў маркетынгу змяніла ход палітычных дэбатаў. Найбольш уражвальным прыкладам гэтага значнага змянення палітычных нораваў з’яўляецца, як нагадвае нам Жак Жэрсле (Gerstle), той факт, што, прынамсі, у ЗША сродкі масавай інфармацыі ўсё болып адыгрываюць ролю “фільтра” ў адборы кандыдатаў іх уласным палітычным фармаваннем. Ж.-М. Катрэ (cotteret) У гэтай 243
    сувязі сцвярджае, што сёння палітыкі валодаюць падвоенай легітымнасцю — атрыманай на выбарах і забяспечанай сродкамі масавай інфармацыі.
    У канцы XX ст. уплыў сродкаў масавай інфармацыі становіцца вызначальным фактарам палітычных дэбатаў. 3 гэтым згаджаюцца ўсе аўтары, і разыходжанні ў іх меркаваннях датычаць толькі значэння, якое мае гэты фактар: на думку адных, вельмі важнага, на думку другіх — цалкам вызначальнага. “Праходжанне праз сродкі масавай інфармацыі” стала настолькі абавязковым этапам, што можна казаць, як гэта робіць Б. Лякруа (Lacroix) Ў дачыненні да прэсы, пра “сімвалічную ўладу” сродкаў масавай інфармацыі над “светам палітыкі”.
    Такім чынам, у гэтым раздзеле мы разрозніваем, з аднаго боку, задачы палітычнай аргументацыі, якія ў першую чаргу датычаць адрасанта і зместу паведамлення, а з другона боку, розныя праблемы, што ўзнікаюць у сувязі з фільтраваннем сродкамі масавай інфармацыі палітычнага дыскурсу.
    Разнавіднасці палітычнай аргументацыі
    Для лепшага разумення складаных узаемадзеянняў паміж светам палітыкі і светам камунікацыі важна добра разрозніваць узроўні, якія паступова ахапіла палітычная аргументацы я, гэта значыць спосабу, да якога звяртаюцца палітыкі, каб дабіцца падтрымкі таго, што яны прапануюць. Напрыклад, нельга блытаць кампанію палітычнай інфармацыі, нават калі яна падкрэслівае асобныя аспекты і праз гэта вядзе да прадстаўлення рэчаіснасці ў пэўным выглядзе і арганізаваную на сістэматызаванай аснове прапагандысцкую акцыю, што дэфармуе рэальнасць і ўціскае яе ў нейкія рамкі. Няма нічога агульнага паміж “палітычным маркетынгам” і прыхаванай кампаніяй па дэзінфармацыі.
    Мы прапануем разрозніваць чатыры ўзроўні дзеянняў, якія ахопліваюць дыяпазон ад увасаблення ідэалу супрацоўніцтва і аб’ектыўнасці да самага скрытага злоўжывання інфармацыяй, паміж якімі знаходзяцца арыентацыя аргументацыі і маніпуляванне ёй.
    244
    Аргументацыя супрауоўніцтва ў сферы палітыкі — гэта аргументацыя, мэтай каторай з’яўляецца дамаганне таго, каб цябе пачулі і зразумелі. Яе ідэал —калі не аб’ектыўнасць, то, прынамсі, сумленнасць, дакладнасць і пунктуальнасць. Аргументацыя тут свабодная ад усялякіх абмежаванняў, што ўздзейнічаюць адначасова і на паведамленне (напрыклад, дэфармуючы яго), і на яго адрасата, які абсалютна свабодны далучыцца да таго, пра што там гаворыцца. Гэтая мадэль аргументацыі — ідэальная для дэмакратычнай дыскусіі, калі палітык прама, без пасрэднікаў звяртаецца з пасланнем, якое не скажае рэчаіснасці, да выдатна інфармаванага і, адпаведна, здольнага яго ўспрыняць грамадзяніна. He варта лічыць, што гэты ідэал быў у поўнай меры рэалізаваны ў мінулым, пра якое прынята згадваць з настальгіяй. Нават прамая дэмакратыя старажытных грэкаў не была бездакорнай з гэтага гледзішча. Аргументацыя супрацоўніцтва — гэта хутчэй ідэал, да каторага кожны звяртаецца або, прынамсі, імкнецца. Яна прысутнічае, напрыклад, у праектах крытычнага абнаўлення камунікацыі Хабермаса. Яна доўгі час сілкавала недасяжны ідэал “аб’ектыўнасці” сродкаў масавай інфармацыі.