• Часопісы
  • Выбух камунікацыі Нараджэнне новай ідэалогіі Філіп Брэтон, Сэрж Пру

    Выбух камунікацыі

    Нараджэнне новай ідэалогіі
    Філіп Брэтон, Сэрж Пру

    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    99.14 МБ
    Грамадскія прасторы пад уплывам сродкаў масавай інфармацыі
    Паводле Жан-Марка Феры, пэўная сімвалічная прастора разглядаецца ў якасці грамадскай у той ступені, у якой меркаванні, што выказваюцца ў ёй — меркаванні, каторыя спачатку выказваюцца на мясцовым або прыватным узроўні, — знойдуць адгалосак або будуць распаў227
    сюджаны з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі сярод больш шырокай аўдыторыі, “увогуле неабмежаванай”. Феры адзначае, што са з’яўленнем электронных сродкаў камунікацыі сацыяльная грамадская прастора больш не канчаецца абавязкова на нацыянальных межах кожнай грамадзянскай супольнасці. Гэтаму “гарызантальнаму” пашырэнню адпавядае магчымасць “вертыкальнага” пашырэння грамадскай прасторы для кожнага індывідуума ў тым сэнсе, што праз сродкі масавай інфармацыі ён можа атрымаць сімвалічныя і гістарычныя матэрыялы, здольныя паўплываць праз засваенне іх асобай на фармаванне калектыўнай самабытнасці (возьмем, напрыклад, некаторыя тэлеперадачы гістарычнага зместу, успрыманне якіх магло б аказаць уплыў на змяненне персанальных поглядаў на калектыўную гісторыю). Што датычыць палітычнай грамадскай прасторы, то гэты падыход дазваляе нам пастуліраваць, што яна не супадае са звыклымі рамкамі палітычнай камунікацыі: некаторыя менш прыкметныя аспекты апошняй, напрыклад, палітычныя дыскусіі падчас прыватных размоў, не ўпісваюцца ў поўнай меры ў грамадскую прастору.
    Усё адбываецца так, нібыта ў сучасных складаных грамадствах, пранізаных электроннымі сродкамі інфармацыі і, у прыватнасці, тэлебачаннем, гэты “прынцып публічнасці” перажыў глыбокую трансфармацыю. Як адзначае Феры, “панаванне крытыкі”, характэрнае для грамадскай сферы эпохі асветнікаў, змяняецца “панаваннем меркавання”. Цяпер мы будзем мець справу з плюралістычнай грамадскай прасторай, якую вызначаюць правілы і абмежаванні прадстаўлення з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі, і хутчэй логіка тэхнікі, чым універсалісцкія прынцыпы этыкі і права. У гэтых умовах мадэль аналізу, арыентаваная на функцыю вызначэння прыярытэтаў, якую выконваюць сродкі масавай інфармацыі (была выпрацавана ў 1972 г. і дала нагоду для ўзнікнення значнай плыні спецыфічных прац) адкрыла вобласць канкрэтных даследаванняў, якія адпавядалі памкненню тых аналітыкаў, што імкнуліся раскрыць механізмы, праз якія сродкі масавай інфармацыі ўдзельнічаюць у сацыяльным адборы элементаў — утваральнікаў грамадскай прасторы.
    Фармаванне грамадскай думкі і сродкі масавай інфармацыі: ад функцыі вызначэння прыярытэтаў да абвяшчэння сацыяльных мэтаў
    Калі ў 1972 г. быў апублікаваны артыкул МакКомбза (McCombs) і Шоу (show) — артыкул, у якім прапаноўвалася новая мадэль разумення ўздзеяння сродкаў масавай інфармацыі праз механізм функцыі вызначэння прыярытэтаў, — паўночнаамерыканскія навукоўцы чакалі з’яўлення мадэлі, якая б разбурыла гегемонію парадыгмы Калумбійскай школы, на аснове каторая была сфармулявана “тэорыя абмежаванага ўплыву” і асноўныя характарыстыкі каторай апісаны ў раздзеле 10. Мадэль функцыі вызначэння прыярытэтаў упісваецца ў паўночнаамерыканскую традыцыю вывучэння ўздзеяння сродкаў масавай інфармацыі, але разам з тым яна спрабуе прапанаваць нейкую альтэрнатыву праблематыцы Лэйзэрсфельда і яго супрацоўнікаў. Мак-Комбз і Шоу як навукоўцы — частка таго “ўзыходзячага пакалення” даследчыкаў камунікацыі 70-х гг. у ЗША, якія спалучаюць прафесійны вопыт у сферы сродкаў масавай інфармацыі з універсітэцкай адукацыяй у галіне сацыяльных навук (якая часам уключае курсы квантытатыўнай метадалогіі і статыстыкі). Гэтыя даследчыкі апынуліся ў вельмі супярэчлівым становішчы: у той час як іх прафесійны вопыт пераконвае, што сродкі масавай інфармацыі маюць рэальны і значны уплыў, аднак дзякуючы сваёй універсітэцкай адукацыі яны былі знаёмы з першымі вынікамі, атрыманымі сацыялогіяй сродкаў масавай інфармацыі, якія паказвалі абмежаванасць іх уздзеяння. Гэтая супярэчнасць, несумненна, часткова тлумачыць, чаму гэтыя даследчыкі пажадалі ўзнавіць традыцыю вывучэння ўздзеяння сродкаў масавай інфармацыі, пастуліраваўшы, што тыя маюць большы ўплыў, чым гэта згаджаецца прызнаць Калумбійская школа.
    Адразу ж дадамо, што гаворка ідзе пра навуковую плынь, якая цалкам знаходзіцца ў рэчышчы эмпірычнай паўночнаамерыканскай традыцыі: гэтыя даследчыкі не 229
    спасылаюцца на мысліцеляў крытычнай традыцыі і ніколі не выкарыстоўваюць катэгорыю “грамадская прастора” для вызначэння рамак сваёй аналітычнай працы. Прадстаўленне гэтага падыходу ўслед за нашымі разважаннямі аб ахопленых сродкамі масавай інфармацыі грамадскіх прасторах можа аказацца цікавым, паколькі гэтая мадэль аналізу прапануе арыгінальны падыход да вывучэння фармавання грамадскай думкі ў яе ўзаемадзеянні са сродкамі масавай інфармацыі.
    Што датычыць самой мадэлі, то пры яе стварэнні Мак-Комбз і Шоу абапіраліся на заўвагу палітолага Б. Коэна (Cohen), які ў 1963 г. напісаў, што калі прэсе не заўжды ўдавалася пераканаць людзей у тым, што яны павінны думаць (what to think), то яна дасягнула большых поспехаў, кажучы ім, пра што трэба думаць (what to think about). Пабудаваная імі ў 1972 г. першапачатковая мадэль мела на мэце вывучэнне сувязі паміж, з аднаго боку, значэннем, якое сродкі масавай інфармацыі надаюць пэўным сацыяльным пытанням падчас выбарчай кампаніі, а з другога боку, у якім парадку размяшчаюцца гэтыя ж пытанні для выбаршчыкаў (што карыстаюцца тымі самымі сродкамі масавай інфармацыі). Іх гіпотэза заключаецца ў тым, што падчас выбарчай кампаніі сродкі масавай інфармацыі ствараюць іерархію прыярытэтаў палітычных мэтаў (set the agenda), уздзейнічаючы такім чынам на пазіцыю выбаршчыкаў па гэтых пытаннях. Першае іх даследаванне датычылася меркаванняў пяціста выбаршчыкаў з невялікага горада Чэпел Хіл у Паўночнай Каліфорніі падчас выбараў прэзідэнта ў 1968 г. Паралельна былі адабраньі пяць штодзённых газет (адна з іх распаўскіджвалася па ўсёй краіне). два штотыднёвікі і дзве праграмы тэленавін. Атрыманыя вынікі паказваюць вялікую ступень карэляцыі паміж парадкам прыярытэтнасці задач, прапанаваных сродкамі масавай інфармацыі, і парадкам, у якім размяшчалі іх выбаршчыкі, што карысталіся гэтымі сродкамі масавай інфармацыі. Да таго ж яны выявілі, што выбаршчыкі, якія вагаюцца, праяўлялі больш увагі да інфармацыі, каторую распаўсюджваюць сродкі масавай інфармацыі падчас выбарчай кампаніі (што відавочна супярэчыць аднаму з поглядаў 230
    Лэйзэрсфельда, які сцвяржае, нібыта перакананыя выбаршчыкі ў болыпай ступені цікавяцца сродкамі масавай інфармацыі).
    Хоць даследаванні Мак-Комбза і Шоу ўяўляюць сабой прарыў у сферы вывучэння масавай камунікацыі, тым не менш, трэба нагадаць, што праблематыка пабудовы іерархіі значэння ўжо прысутнічала ў іншых сферах, у прыватнасці, у сацыялогіі і паліталогіі. Калі прыняць тыпалогію Роджэрса і Дыерынга (Dearing), якая акрэслівала вынікі даследаванняў такога кшталту па стане на 1988 г., то давядзецца канстатаваць існаванне трох накірун каў даследаванняў працэсу пабудовы іерархіі значэння. Па-першае, існуе вывучэнне парадку прыярытэтаў грамадскай думкі (public agenda setting)', працы Мак-Комбза і Шоу, якія імкнуцца вызначыць уплыў сродкаў масавай інфармацыі на ўтварэнне іерархіі значнасці мэтаў у грамадскай свядомасці, упісваюцца ў гэты першы накірунак. Затым ідзе вызначэнне прыярытэтаў у дзяржаўнай палітыцы (police agenda building), напрамак, што, у прыватнасці, займаецца вызначэннем таго, у якім парадку палітычная эліта і тыя, каго выбіраюць, размяшчаюць розныя праблемы грамадства ў адпаведнасці са значэннем, якое ім надаецца. Гэта сфера класічных даследаванняў палітолагаў, як здаецца, была, па сцвярджэнні Дж. М. Касіцкага (Kosicki), да апошняга часу абсалютна невядомай паслядоўнікам першай плыні. Нарэшце, даследаванне прыярытэтаў саміх сродкаў масавай інфармацыі (media agenda-setting), якое ўяўляе сабой адносна новы накірунак: тут займаюцца аналізам працэсаў, што адбываюцца на папярэднім этапе (механізмамі вызначэння адбору і падтрымкі сацыяльных задач сродкамі масавай інфармацыі, улікам сацыяльна-палітычнага кантэксту пры выбары мэтаў і г. д.) і якія вызначаюць іерархію прыярытэтаў сродкаў масавай інфармацыі. Абагульняючы ўсю дзейнасць па ўтварэнні іерархіі прыярытэтаў, Брэгман (Bregman) піша, што яна заключаецца ў выяўленні ўзаемадзеяння паміж гэтымі трыма тыпамі іерархій: створаных сродкамі масавай інфармацыі, палітыкамі і грамадзянамі. Само сабой зразумела, што каб забяспечыць належную комплекснасць тэорыі 231
    ўплыву сродкаў масавай інфармацыі, калі такая тэорыя ўсё яшчэ — слушная, належным чынам арганізаваныя сучасныя даследаванні ў гэтай сферы павінны адначасова ўлічваць усе тры напрамкі. Прынамсі, гэты тып скразных даследаванняў дазволіў бы асэнсаваць дзеянне сродкаў масавай інфармацыі з улікам больш шырокай сацыяльнай дынамікі, устанавіўшы ўзаемасувязь паміж прадстаўнікамі палітычнага класа, пасрэдніцкай працай органаў масавай інфармацыі, фармаваннем грамадскай думкі і выпрацоўкай дзяржаўнай палітыкі.
    Трэба сказаць, што да сярэдзіны 80-х гг. напісаныя спецыялістамі ў галіне грамадскіх навук працы па камунікацыі, якія датычыліся стварэння іерархій прыярытэтаў, заставаліся ў рамках біхевіярысцка-функцыяналісцкай мадэлі, першапачаткова акрэсленай Мак-Комбзам і Шоу. Інавацыі заключаліся ва ўвядзенні ў першапачатковую мадэль новых пераменных або ў вывучэнні доўгіх серый варыяцый меркаванняў. Што тычыцца гэтага апошняга выпадку, то праца, разлічаная на доўгі перыяд, была распачата ў 1973 г. Дж. Р. Фанкхаўзэрам (Funkhouser), каторы займаецца выяўленнем узаемасувязі паміж іерархіяй значнасці сацыяльных мэтаў 60-х гг., што была створана амерыканскай прэсай, успрыманнем гэтых мэтаў грамадскай думкай (з дапамогай другаснага аналізу вынікаў апытанняў грамадскай думкі) і тым, што ён называе “сапраўднымі падзеямі” (прыводзячы статыстычныя паказчыкі, якія адлюстроўваюць узровень злачыннасці, індэкс цэн і г. д.). Тут таксама ўстанаўліваецца карэляцыя паміж тым, як падаюцца мэты прэсай, і тым, як яны ўспрымаюцца грамадскай думкай. Што датычыць сувязі паміж асвятленнем у прэсе і “рэальнымі падзеямі”, то яна выглядае ў значна большай ступені выпадковай, магчыма, з-за адвольнага характару прапанаванага даследчыкам статыстычнага вызначэння “рэальнасці”.