Выбух камунікацыі
Нараджэнне новай ідэалогіі
Філіп Брэтон, Сэрж Пру
Памер: 336с.
Мінск 1995
Тэарэтычныя пастулаты даследаванняў успрымання
Французскі вучоны Даніэль Дэян, які працаваў у лабараторыі камунікацыі і палітыкі нацыянальнага Цэнтра навуковых даследаванняў (CNRS), выканаў значную працу па выяўленні апошніх англасаксонскіх прац па ўспрыманні і акрэсліў іх праблематыку, у прыватнасці, у артыкуле пра “таямніцы ўспрымання” (1992), падрыхтаваўшы таксама тэматычны выпуск часопіса “Гермес” (1993). Гэтая праца натхніла нас паспрабаваць выявіць імпліцытныя і экспліцытныя тэарэтычныя пастулаты, што выкарыстоўваюцца ў гэтых працах па ўспрыманні, незалежна ад таго, адносяцца яны да ліберальнай, эмпірычнай альбо культуралісцкай крытычнай традыцый. Рэзюмуючы, можна сфармуляваць тры тэарэтычныя пастулаты прац па ўспрыманні.
Пастулат першы: паколькі грамадства рэальна існуе, то праграма даследаванняў заключаецца ў тым, каб зрабіць чутным голас членаў гэтага грамадства. Як 205
следства, гэта азначае, кажа Дэян, канец непадзельнага панавання lector in fabula, гэта значыць, што даследчыка болып не задавальняе перспектыва ствараць вобраз адрасата, пабудаваны з дапамогай тэксту аўтара: назіранне вядзецца за рзальнымі людзьмі.
Пастулат другі: дэкадзіраванне значэнняў, створаных суб’ектамі ўспрымання, стала магчымым, дзякуючы выкарыстанню мадэлі тэкст-чытач, якую ў абагульненай форме апісала Соня Лівінгстоўн (Livingstone) (паўторана Дэянам, 1992, с. 149—151):
“ 1. Сэнс тэксту не ёсць яго неад’емнай часткай. <...> 2. Непрыманне (выключна тэкставага аналізу) адбываецца праз адмаўленне ад усякай мадэлі інтэрпрэтацыі, якая аддае перавагу ведам аналітыка. <...> тэкставыя структуры віртуальныя да таго моманту, пакуль іх не прывядуць у дзеянне чытачы або гледачы. <...> 3. <...> больш няма прычыны лічыць, што пры раскадзіраванні паведамлення аўтаматычна атрымаецца тое, што было закадзіравана. Супадзенне кадзіравання і раскадзіравання з сацыялагічнага пункту гледжання можа дамінаваць, але тэарэтычна гэта толькі адзін з магчымых выпадкаў. 4. <...> спажывец можа не толькі атрымаць ад тэксту задавальненне нейкіх патрэб, якія нечаканыя для аналітыка, але і процістаяць ідэалагічнаму ціску тэксту, адкінуць або звесці на нішто значэнні, што ім прапануюцца <...> 5. Успрыманне адбываецца ва ўмовах, якія характарызуюцца існаваннем інтэрпрэтацыйных суполак. <...> 6. Успрыманне — гэта момант, калі значэнні тэксту вызначаюцца членамі нейкай грамадскай групы. Менавіта гэтыя значэнні, а не сам тэкст і тым больш не намеры аўтараў, служаць адпраўным пунктам каўзальных ланцужкоў, што вядуць да розных эфектаў, якія прыпісваюцца тэлебачанню.
Пастулат трэці'. такім чынам, гэта праграма даследаванняў вядзе да перагляду пытання ўплыву сродкаў масавай інфармацыі на грамадства. Існуе дыялектычная ўзаемасувязь паміж уласцівасцю сродкаў масавай інфармацыі аказваць уплыў і здольнасцю суб’екта ўспрымання супраціўляцца або паддавацца гэтаму ўплыву.
Тут будзе цікава вярнуцца да першапачаткова
розных канцэпцый, што былі прапанаваны ў рамках дзвюх вялікіх традыцый даследавання сапраўднай улады сродкаў масавай інфармацыі. Калі дагэтуль крытычная традыцыя настойвала на аднабаковым уплыве, каторы праяўляўся ў ідэалагічным кадзіраванні, што ажыццяўляюць сродкі масавай інфармацыі, а эмпірычная традыцыя даказвала, што асабісты ўплыў часта бывае больш істотным, чым уплыў сродкаў інфармацыі, то гэтыя працы па ўспрыманні прымусілі ўбачыць збліжэнне высноў розных даследаванняў. Апошняе выяўляецца ў канстатацыі адноснага бяссілля сродкаў масавай інфармацыі. Ілайх’ю Кац дайшоў нават да сцвярджэння, нібыта даследаванні ўспрымання, якія ён праводзіў у сувязі з дэкадзіраваннем серыяла “Далас”, уяўляюць сабой новы эмпірычны метад вывучэння вынікаў амерыканскага культурнага і'тэлевізійнага) пранікненкя ў розныя краіны свету. Іншымі словамі, паводле яго, тут мела месца значнае збліжэнне паміж крытычнай і эмпірычнай плынямі. Другія даследчыкі, напрыклад Енсэн (Jensen) і Розэнгрэн (Rosengren), таксама заўважылі, што тут мае месца пачатак прымірэння, прынамсі, частковага, паміж гэтымі дзвюма рознымі традыцыямі вывучэння аўдыторыі.
Гэты рух да ўяўнага збліжэння выклікаў рэакцыю з боку шэрагу даследчыкаў, што адносілі сябе да паслядоўнікаў крытычнай традыцыі. Адным з найбольш рэзкіх і паслядоўных крытыкаў, несумненна, быў Джэймс Кёрэн (Curran), вучоны-неамарксіст, які дакараў сваіх калег, што належалі да крытычнай культуралісцкай традыцыі, за ідэалагічны рэвізіянізм адносна тэзісаў крытычнай канцэпцыі сродкаў масавай інфармацыі, які праяўляўся праз іх удзел у вывучэнні ўспрымання. На думку Кёрэна, культуралісцкія працы па ўспрыманні, даказваючы слабасць уплыву сродкаў масавай інфармацыі, толькі паўтаралі галоўны і добра вядомы тэзіс ліберальнай эмпірычный традыцыі пра абмежаванае ўздзеянне сродкаў масавай інфармацыі. Аднак, як сцвярджае Кёрэн (паўтараючы дарагі Дэйвіду Морлі (Morley) тэзіс, каторы ён, да таго ж, і крытыкуе), тэкст сродкаў масавай інфармацыі не валодае неабмежаванай полісе207
міяй: памылковая думка, паводле якой суб’екты ўспрымання могуць цалкам аўтаномна інтэрпрэтаваць паведамленні, што ім прапануюцца. Існуе пэўная дэнататыўная арыентацыя, якая пранізвае ўвесь тэкст сродкаў масавай інфармацыі і навязвае прыярытэтныя сцэнарыі інтэрпрэтацыі. Да таго ж, члены грамадства ў залежнасці ад таго месца, якое яны займаюць у сацыяльнай структуры, валодаюць неаднолькавымі кодамі і культурнай кампетэнтнасцю для дэкадзіравання прапанаванага тэксту. У адказ на гэтую крытыку Дэйвід Морлі, брытанскі вучоны, што распрацаваў праграму даследаванняў успрымання, якую жадаў мець Сцюарт Хол, адверг неправамернае выкарыстанне вынікаў культуралісцкіх даследаванняў не іх аўтарамі. Яго працы ніякім чынам не даказваюць адсутнасці ўплыву сродкаў масавай інфармацыі! Зусім наадварот: цалкам прызнаючы магчымасць процілеглага або спрэчнага прачытання тэксту сродкаў масавай інфармацыі пэўнымі групамі, якія ў канчатковым выніку складаюць меншасць, гэтыя працы паказваюць, што, тым не менш, найболып частымі з’яўляюцца інтэрпрэтацыі, якія ад самага пачатку прапаноўваліся аўтарам! Значыць, яны і аказваюць уздзеянне.
Неабходнасць крытычнай перспектывы
Нам падаецца важным захаваць фундаментальнае адрозненне паміж даследаваннямі крытычнага напрамку і даследаваннямі, якія такімі не з’яўляюцца. Дж. Слэк (Slack) і М. Алор (аііог) ужо некалькі гадоў таму выступілі супраць спрошчаных дыхатамій, якія надта часта былі ўласцівыя вызначэнням таго, што быццам бы з’яўляецца крытычнымі даследаваннямі, і якія толькі пацвярджаюць славутыя, але гістарычна абумоўленыя выказванні Пола Лэйзэрсфельда, які адрозніваў “адміністрацыйныя” і “крытычныя” даследаванні. Напрыклад, сучасны даследчык вывучэння сродкаў масавай інфармацыі, празмерна падкрэсліваючы той факт, што першыя быццам бы запазычылі эмпірычную квантытатыўную методыку, тады як другія не ўтрымліваюць нічога, акрамя спеку208
ляцыйных філасофскіх выказванняў, не хоча бачыць, што некаторыя даследчыкі крытычнага напрамку выкарыстоўваюць квантытатыўную методыку і пры гэтым не адмаўляюцца ад сваіх крытычных падыходаў. Цэнтральная праблема, з крытычнага пункту гледжання, заключаецца ў прьізнанні палітычнага значэння камунікацыі ў сістэме сацыяльных адносін. Гэта азначае адмаўленне ад вывучэння камунікацыі па-за кантэкстам уплыву незалежна ад таго, ідзе гаворка пра мікраці макраўплыў. Гэта менавіта тое, за што можна было б крытыкаваць групу даследаванняў, прысвечаных успрыманню. Занадта засяродзіўшыся на мадэлі тэкст-чытач, яны не заўважаюць больш шырокага сацыяльнага кантэксту, у якім адбываецца гэта ўзаемадзеянне паміж чытачом і тэкстам сродкаў масавай інфармацыі. У некаторых аналізах успрымання зусім не ўлічваліся ўмовы ўтварэння, што структуруюць прапанову праграмавання: крытычны аналіз успрымання павінен абавязкова звязваць мікрапрацэсы індывідуальнага дэкадзіравання паведамленняў з макраструктурай прапановы, якая сама пабудавана ў адпаведнасці з логікай рынку і індустрыі культуры, што часта носіць транснацыянальны характар.
Калі Арман і Мішэль Матляр у “Роздуме пра сродкі масавай інфармацыі” самакрытычна выказваюцца наконт вертыкальнай мадэлі камунікацыі, што выкарыстоўвалася ў іх першых даследаваннях, прысвечаных дамінаванню амерыканскіх інтарэсаў пры міжнароднай цыркуляцыі культурных каштоўнасцей, яны, тым не менш, не адмаўляюцца ад свайго крытычнага падыходу. Але эвалюцыя мыслення Матляраў ад мадэлі, звернутай да крыніц і сродкаў пашырэння інфармацыі, да мадэлі, якая падкрэслівае значэнне суб’екта ўспрымання і яго жыццёвага вопыту ў працы па ідэалагічным дэкадзіраванні паведамленняў сродкаў масавай інфармацыі, паказвае трансфармацыю сацыяльна-палітычных падыходаў да камунікацыі. Другі спосаб — вызначыць межы вертыкальнай мадэлі камунікацыі, якая выкарыстоўваецца як у аналізах, што праводзіліся камісіяй Мак-Брайда (McBride), так і ў працах крытыкаў, якія ўдзяляюць увагу выключна ролі транснацыянальных карпарацый у арга209
нізацыі камунікацыі і індустрыі культуры ў сусветным маштабе.
Такім чынам, цікавасць даследчыкаў да актыўнай ролі адрасата неабавязкова прыводзіць іх да адмаўлення ролі адрасанта ў забеспячэнні ідэалагічнага ўздзеяння паведамлення: гаворка не ідзе пра тое, каб проста перавярнуць парадыгму і атрымаць новую... вертыкальную мадэль! У сувязі з гэтым дарэчнымі ўяўляюцца працы Сцюарта Хола, Дэйвіда Морлі (Morley) і Роджэра Сільверстоўна (Silverstone), якія імкнуцца аб’яднаць у адну крытычную праблематыку фактары, што абумоўліваюць працэс кадзіравання ў крыніцы інфармацыі і ўздзеянне кантэксту на працэс дэкадзіравання інфармацыі адрасатам. Адначасовы ўлік мікраі макрасацыялагічных узроўняў пры аналізе працэсаў распаўсюджання інфармацыі праз мас-медыя дазваляе разглядаць сацыяльна-палітычную эфектыўнасць камунікацыі ва ўсёй яе складанасці; яно дазваляе спалучаць здабыткі палітэканоміі вытворчасці культурных і сімвалічных выгод з дасягеннямі ідэалагічных аналізаў умоў культурнага ўспрымання паведамленняў сродкаў масавай інфармацыі.
БІБЛІЯГРАФІЯ: L. Althusser, 1970; R. Barthes, 1957, 1964, 1967; J. ВaudriHard, 1972; B. Berelson, 1952; K. E. Boulding, 1969; O. Burgelin, 1968; M. Burrage, 1969; J. Carey, 1979; Collectif, 1981; J. Curran, 1993; P. Dahlgren, 1986, 1988, 1993; D. Dayan, 1992, 1993; D. Day an, S. Proulx, 1993;U.Eco, 1985;H.M.Enzensbergger, 1970; S. Hall, 1979, 1980, 1982; R. Hoggart, 1970; K. B. Jensen, K. E. Rosengren, 1993: J. Jouet, 1985, 1987b: E. Katz, 1989; E. Katz, T. Liebes, 1986; H. D. Lasswell et alii, 1949, 1952; P. F. Lazarsfeld, 1941: H. Lefebvre. 1976, 1981; S. Livingstone, P. Lunt, 1993; F. et M. Mattelart, 1986. 1987; M. McLuchan, 1967a, 1968, 1977; P. A. Mercier et alii, 1984; E. Morin, 1971; D. Morley, 1992, 1993; G. Mounin, 1970; S. Proulx, 1991, 1993; L. Quere, 1988; M. R. Real, 1977; J. W. etM. W. Riley, 1959; F. de Saussure, 1971; H. I. Schiller, 1971; L. Sfez, 1990; R. Silverstone, 1990; J. D. Slack, M. Allor, 1983; I. de Sola Pool, 1959; R. A. White, 1983; R. Williams, 1974.