Выбух камунікацыі
Нараджэнне новай ідэалогіі
Філіп Брэтон, Сэрж Пру
Памер: 336с.
Мінск 1995
апісанні сродкаў масавай інфармацыі “краін народнай дэмакратыі”. У апублікаванай у 1986 г. кнізе пад назвай “Роздум пра сродкі масавай інфармацыі” Арман і Мішэль Матляр (Mattelart) далі апісанне гэтай паступовай трансфармацыі канцэпцыі ўлады сярод даследчыкаў камунікацыі: ад вобраза вертыкальна пабудаванай улады, якая лакалізавана ў адным месцы, адбыўся пераход да такога ўспрымання ўлады, якое можна вызначыць як складаную сетку цэнтраў, само перапляценне сувязей паміж каторымі ўскладняе працэс фармавання рашэнняў”.
Акрамя таго, у сваіх працах Арман і Мішэль Матляр, як і Херберт Шылер (schiller), імкнуліся вывесці са строю механізм ідэалагічнага ўздзеяння сродкаў масавай інфармацыі пры навязванні палітычнага і культурнага панавання ў міжнародным маштабе: мы вернемся да гэтых прац у наступным раздзеле.
Да новых мадэляў аналізу?
Такім чынам, пачынаючы з 60-х гг., даследаванні камунікацыі былі пазначаны серыяй эпістэмалагічных разрываў. 3 усіх бакоў прыходзілі сігналы аб дасягненні тэарэтычных межаў біхевіярысцкіх і псіхасацыялагічных канцэпцый:
— тэхнічны аспект: ад М. Мак-Лухана да Ж. Бадрыяра была выяўлена спецыфіка культурнага і палітычнага ўплыву сродку масавай інфармацыі на ўзроўні самой яго формы, незалежна ад зместу, што перадаецца:
— сімвалічны аспект: ад Р. Барта да С. Хола была высунута ідэя сімвалічнай і ідэалагічнай неўсведамляльнай сацыяльнай функцыі сродкаў масавай інфармацыі;
— сацыяльна-палітычны аспект: ад X. М. Энцэнбергера да A. і М. Матляраў улік сацыяльна-палітычнага кантэксту ператварыўся ў асноўны аспекта, неабходным для разумення таго, як ажыццяўляецца ўлада сродкаў масавай інфармацыі;
— нарэшце, сфармавалася адзінадушша, зрэшты
знешняе і часовае, адносна таго, што тычылася ўспрымання: была прызнана першасная роля “адрасатаў” пры дэкадзіраванні паведамленняў, якія яны інтэрпрэтавалі, зыходзячы са спецыфічнага для сябе кантэксту.
“Класічная” або “кананічная” мадэль масавай камунікацыі,што вызначае яе як аднабаковы працэс перадачы інфармацыі з пункту перадачы ў пункт прыёму, паступова пачала расхіствацца. Тады адбыўся пераход да новых парадыгмаў у вывучэнні камунікацыі праз дыстанцыяванне і разрыў з тэорыяй абмежаванага ўздзеяння сродкаў масавай інфармацыі, што папулярызавалася паслядоўнікамі эмпірычнай традыцыі Калумбійскай школы. Яны надта мала звярталі ўвагу на гэтыя розныя ўзроўні кантэкстаў, у каторых змешчаны з’явы так званай “масавай камунікацыі”. Адбылася, такім чынам, пераарыентацыя з вузкай праблематыкі, скіраванай у асноўным на індывідуальныя змены псіхалагічнага характару, што выклікаюцца ўздзеяннем сродкаў масавай інфармацыі, на праблематыку, якая ў большай ступені сацыялагічная, засяроджаная на распаўсюджанні кантэкстуалізаванай інфармацыі. Але гэтыя новыя пашыраныя мадэлі працягваюць укладваць у вызначэнне паняцця камунікацыі адзін сэнс: адрасант (які займае вышэйшую пазіцыю ў іерархіі) кантралюе дыфузара (як мяркуецца, нейтральнага), што распаўсюджвае паведамленне (з ідэалагічнай афарбоўкай адрасанта) і пераконвае адрасата (пасіўнага), інтэр’ерызуючы праз гэта пануючую ідэалогію.
Вывучэнне ўспрымання: збліжэнне і разыходжанне паміж дзвюма традыцыямі правядзення даследаванняў
У папярэднім раздзеле мы бачылі, як год за годам эмпірычная традыцыя праяўляла цікавасць да ўспрымання. Ужо падчас першых даследаванняў, што праводзіліся дзеля высвятлення ўплыву на паводзіны выбаршчыкаў прапагандысцкіх кампаній у сродках масавай інфармацыі, даследчыкі ўсведамлялі велічыню ўплыву, 201
што маюць сеткі міжасабовых сувязей і лідэры грамадскай думкі, якія адыгрываюць важнейшую ролю ў фільтраванні інфармацыі і пасрэдніцтве ў яе перадачы. У мадэлі “двухэтапнай камунікацыйнай плыні” ўпершыню было прызнана існаванне пэўнага ўплыву, якім валодаюць індывідуумы ў месцах успрымання інфармацыі, уплыву, каторы можа процідзейнічаць уплыву сродкаў масавай інфармацыі. Потым, са з’яўленнем даследчыцкай плыні “выкарыстання і задавальнення”, што прызнавала “актыўную” ролю суб’ектаў успрымання, эмпірыкі пачалі больш інтэнсіўна разважаць наконт уплыву на ўспрыманне. Такім чынам, у развіцці ідэй гэтых даследчыкаў, якіх называюць “эмпірыкамі” і якія сёння вывучаюць уплыў, што аказваюць прыватныя размовы ў працэсе дэкадзіравання паведамленняў сродкаў масавай інфармацыі, назіраецца бесперапыннасць і пераемнасць. Возьмем напрыклад, Ілайх’ю Каца, прадстаўніка эмпірычнай традыцыі, які паслядоўна ўдзельнічаў у фармуляванні мадэлі “двухэтапнай плыні камунікацыі”, потым — ідэй даследчыцкай плыні “выкарыстання і задавальнення”, і які сёння актыўна ўдзельнічае ў распрацоўцы гутарковай мадэлі дэкадзіравання тэксту масавай інфармацыі. У гэтым індывідуальным шляху навукоўца, што паспрабаваў зразумець розныя механізмы праз якія індывідуумы сцвяржаюць сваю аўтаномію ад уплыву з боку сродкаў масавай інфармацыі, — шляху, каторы супадае з вялікімі пераломнымі момантамі ў развіцці эмпірычнай традыцыі, — назіраецца выдатная гістарычная пераемнасць.
Больш здзіўляе новая цікаўнасць, праяўленая на пачатку 1980-х гг. да вывучэння працэсаў успрымання з боку паслядоўнікаў крытычнай традыцыі, у прыватнасці, даследчыкаў, што належалі да брытанскай культуралісцкай плыні (cultural studies), пра якую мы ўжо распавядалі ў гэтым раздзеле. Даніэль Дэян (Dayan) нядаўна звяртаў увагу на тое, што Сцюар Хол, у той час дырэктар Цэнтра сучаснай культуры пры Бірмінгемскім універсітэце, апублікаваў недзе ў 1980 г. паралельна і амаль адначасова два значныя артыкулы: адзін датычыўся новага адкрыцця ідэалогіі ў даследаваннях сродкаў 202
масавай інфармацыі (1982) і быў напісаны ў адпаведнасці з крытычнай традыцыяй, што вяла свой пачатак ад Франкфурцкай школы; другі даследаваў дыялектычныя працэсы (мікраі макрасацыялагічныя) кадзіравання і раскадзіравання і абвяшчаў культуралісцкую праграму вывучэння ўспрымання (1980). Д. Дэян дадае, што ў вачах Хола гэтыя тэксты звязаны і дапаўняюць адзін аднога ў рамках аднаго і таго ж тэарэтычнага праекта. Вывучэнне семіятычных механізмаў, з дапамогай якіх суб’ект успрымання аналізуе сэнс тэксту масавай інфармацыі, упісваецца ў больш шырокую праграму, мэта каторай — зразуменне ідэалагічных функцыяў сродкаў масавай інфармацыі. Аднак рэалізацыя праграмы даследаванняў успрымання прывяла да ўзнікнення расколу паміж дзвюма праблематыкамі: высветлілася, што паміж кадзіраваннем і раскадзіраваннем паведамленняў сродкаў масавай інфармацыі няма неабходнага супадзення. Закадзіраваная ў тэкстах сродкаў масавай інфармацыі пануючая ідэалогія не абавязкова дасягала суб’ектаў успрымання з такой лёгкасцю, як гэта сцвярджалі крытычныя тэорыі. Гэта было сапраўднае эмпірычнае адкрыццё, зробленае даследчыкамі, якіх нельга было апрыёры западозрыць у сімпатыі да тэзісу пра толькі адносны ўплыў сродкаў масавай інфармацыі. Здаецца, менавіта тут упершыню ў гісторыі даследаванняў сродкаў масавай інфармацыі адбылося збліжэнне дзвюх гістарычна антаганістычных традыцый, якімі ёсць крытычная і эмпірычная. Ці мае тут месца глыбокая канвергенцыя? Ці не з’яўляецца гэта проста ілюзіяй, каторая хутка знікне? Ва ўсякім разе гэта культуралісцкая арыентацыя на праблематыку ўспрымання выклікае актыўныя спрэчкі сярод саміх прыхільнікаў крытычнай традыцыі.
Да пачатку 1980-х гг. прыхільнікі крытычнай традыцыі адзінадушна прымалі “вертыкальную” мадэль камунікацыі (гэта значыць адрасант аказвае аднабаковы ўплыў на адрасата, якому застаецца толькі пасіўна паддавацца ўздзеянню сродкаў масавай інфармацыі). Тады і ўзніклі пустоты. Тое, што змаглі заўважыць адносна здольнасці індывідуумаў да крытычнага дыстанцыявання ў культурах беднасці некаторыя папярэднікі, 203
напрыклад Рычард Хогарт, было зноў адкрыта ў працэсах дэкадзіравання ў месцах прыёму інфармацыі шматлікімі даследчыкамі, каторыя цікавіліся дамінаваннем амерыканскай мадэлі ў міжнародным распаўсюджанні твораў культуры. Падкрэсліваецца значэнне актыўнага суб’екта ўспрымання ў працэсе сацыяльнага канструявання значэнняў паведамлення. I гэтае семантычнае канструяванне не ёсць незалежным ад логікі паўсядзённага жыцця, якой прасякнута тканіна культуры. Такім чынам, гэта, характэрная для 80-х гг. змена парадыгмаў у асяроддзі даследчыкаў ідэалагічнага ўздзеяння камунікацыі палягае ў пераходзе ад мадэлі, што вызначала ўздзеянне сродкаў масавай інфармацыі з пункту гледжання крыніц і сродкаў пашырэння інфармацыі, да мадэлі, што раскрывае значэнне суб’ектаў успрымання ў сацыяльным канструяванні ідэалагічных азначаных. Першая аднанапрамкавая і вертыкальная мадэль замяняецца на больш “размоўную” і “цякучую” мадэль камунікацыі.
Акрамя ўжо згаданых эмпірычнай і крытычнай традыцый, існуе ўжо шмат даследчыцкіх плыняў, якія можна звязаць з адкрыццём значэння “гутарковай” і семантычнай працы адрасатаў:
— спадчына інтэракцыйных і этнаметадалагічных плыняў — ад Сімеля (Simmel) і Міда (Mead) Да Гофмана (Goffman), Гарфінкеля (Garfinkel) і Сікурэля (Cicourel) — для вывучэння размовы і стратэгій паводзін у паўсядзённым жыцці; у прыватнасці, у Францыі Луі Карэ (Quere) і Мішэль дэ Фарнэль (de Fornel) спрабуюць развіць гэтыя тэндэнцыі ў сферы камунікацыі;
— уплыў сацыялогіі паўсядзённага жыцця на праблематыку выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі і метадаў інфармацыі (параўнайце тэарэтычныя распрацоўкі Анры Лефэўра, потым Мішэля Мафезалі (мaffesolli), працы В. Скардзіглі (Scardigli) і П. А. Мерсье (Mercier), a таксама Жазіан Жуё па выкарыстанні сродкаў масавай інфармацыі і новых метадаў і г. д.);
— працы па аналізе ўспрымання скандынаўскіх вучоных, у прыватнасці, даследаванні Петэра Дальгрэна (Dalghren) па “сацыяльным канструяванні рэчаіснасці” індывідуумамі, што глядзяць тэлевізійныя выпускі навін; 204
— працы паўднёва-амерыканскіх вучоных, якія цытуюцца Матлярамі, таксама як і іх уласныя працы, прысвечаныя бразільскаму тэлебачанню.
Усе гэтыя плыні ўпісваюцца ў тую ж самую тэндэнцыю, што заключаецца ў адкрыцці актыўнай ролі ўспрымаючага індывідуума ў канструяванні значэння паведамленняў, якія распаўсюджваюцца сродкамі масавай інфармацыі. Тым не менш, застаюцца істотныя разыходжанні ў тым, як ацэньваюць розныя даследчыкі рэальнае значэнне той працы па семантычнай інтэрпрэтацыі, што выконваюць індывідуальныя суб’екты. Люсьен Сфэз (sfez) У сваёй працы “Крытыка камунікацыі” таксама выявіў у сучасных даследчыкаў сродкаў масавай інфармацыі гэту ўзніклую цяпер тэндэнцыю падкрэсліваць актыўную ролю рэцыпіента. Сфэз нават бачыць у гэтым сімптом магчымага знікнення камунікацыі: у рэшце рэшт усё нібыта адбываецца ва ўяўленні адрасата, а сігналы са знешняга асяроддзя вялікага значэння не маюць.