• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбух камунікацыі Нараджэнне новай ідэалогіі Філіп Брэтон, Сэрж Пру

    Выбух камунікацыі

    Нараджэнне новай ідэалогіі
    Філіп Брэтон, Сэрж Пру

    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    99.14 МБ
    апублікаваным у 1960 г., дакладна апісаў умовы, пры якіх магчымы функцыянальны аналіз масавай камунікацыі. Райт лічыць, што масавая камунікацыя ўяўляе сабой дастаткова структураваны і ітэратыўны сацыяльны працэс, каб да яго можна было прымяняць прынцыпы функцыянальнага аналізу. Ён увёў, з гіднаго боку, адрозненне паміж скрытымі (ненаўмыснымі) і яўнымі функцыямі масавай камунікацыі; з другога боку, ён паказаў, што не ўсякі акт камунікацыі абавязкова мае станоўчае значэнне для функцыянавання сістэмы або адной з яе падсістэм: некаторыя камунікацыйныя падзеі могуць выконваць функцыі для некаторых кампанентаў сістэмы і ў той жа час разглядацца як дысфункцыя для іншых яе элементаў. Гэта — выяўленне рэальнасці дэкадзіравання на функцыяналісцкай мове з пункту гледжання адрасата пэўнага паведамлення; гэта азначае, што два розныя адрасаты, які.я знаходзяцца ў розных умовах, могуць даць розныя, а ў крайніх выпадках і супярэчлівыя інтэрпрэтацыі. У адным выпадку паведамленне з’яўляецца функцыянальным, у другім — дысфункцыянальным.
    У агульным выглядзе Райт фармулюе сваё парадыгматычнае пытанне такім чынам: “Якія існуюць яўныя і скрытыя функцыі (і дысфункцыі) кантролю сродкамі масавай інфармацыі (інфармацыйная дзейнасць), крытычнай інтэрпрэтацыі (рэдакцыйная дзейнасць), перадачы з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі культурнай спадчыны і забаўлення з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі для розных узроўняў сістэмы (грамадства, падгруп, індывідуумаў і культур)?” Гэтае пытанне прывяло да таго, што ён склаў сістэматызаваны спіс яўных скрытых функцый і дысфункцый для кожнай вялікага тыпу сістэм, звязаных са сродкамі масавай інфармацыі дзейнасці, і для кожнага ўзроўню сістэмы. Але гэтыя выказванні застаюцца спекулятыўнымі і не даюць падставы для іх практычнага прымянення, задавальняючага з пункту гледжання метадалогіі даследаванняў. У наступныя гады публікавалася шмат артыкулаў і эсэ, у каторых рабіліся спробы прадставіць больш вычарпальныя або створаныя ў іншай манеры спісы тых функцый, якія маглі б выконвацца масавай камунікацыяй.
    На нашу думку, найбольш значны ўклад у сістэматычнае выяўленне псіхалагічных і сацыялагічных функцый, якія выконваюцца праз выкарыстанне сродкаў масавай інфармацыі, унесла эмпірычнае даследаванне, што ўпісваецца ў традыцыю даследавання задавальнення патрэб спажыўцоў. Гэтае даследаванне было праведзена ў Ізраілі Е. Кацам, М. Гурэвічам і X. Хаасам і апублікавана ў “American Sociological Review” пад назвай “On the Use of the Mass Media for Important Things” (“A6 выкарыстанні сродкаў масавай інфармацыі для важных спраў”). Нам здаецца, што той, хто хоча сістэмна разглядаць функцыі, якія выконваюць сёння сродкі масавай інфармацыі, не можа абысці гэтую працу. Такі тэарэтычны падыход ускладае на адрасата адказнасць (частковую) за тыя кампаненты зместу сродкаў масавай інфармацыі, якія ён адбірае і інтэрпрэтуе: выкарыстанне ім сродкаў масавай інфармацыі вызначаецца сацыяльнымі ролямі, што ён выконвае і яго псіхалагічнымі схільнасцямі. У гэтым сэнсе такі даследчыцкі падыход, зарыентаваны на задавальненне патрэб аўдыторыі, вызваляецца ад механістычнага бачання праблемы (вывучэння ўздзеяння паведамленняў на адрасатаў), дзеля таго каб упісацца ў функцыяналісцкі падыход, распрацаваны Райтам (вывучэнне функцый, якія выконваюцца пры выкарыстанні сродкаў масавай інфармацыі).
    Прапанаваны камандай Каца падыход заключаецца не толькі ў пастаноўцы пытання аб псіхалагічных чаканнях, якія задавальняюцца такім індывідуальным выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі, але ў канчатковым выніку і ў вывучэнні пытання як і чаму гэтае выкарыстанне ў спецыфічных сваіх праявах і ў цэлым упісваецца ў функцыянаванне сацыяльнай сістэмы. Як бачна, гэтыя даследчыкі спрабуюць раскрыць сувязі паміж пэўнымі атрыбутамі сродкаў масавай інфармацыі і сацыяльнымі і псіхалагічнымі функцыямі, якія яны выконваюць. Працуючы з рэпрэзентатыўнай выбаркай, праведзенай сярод дарослага насельніцтва Ізраіля, яны метадалагічна падзялілі сваю працу на тры фазы. Папершае, на базе папярэдне складзенага спісу з трыццаці пяці “патрэб”, што датычыліся сфер палітыкі, сям’і, 179
    рэлігіі, адукацыі і асабістай самабытнасці, які быў складзены на аснове сістэматычнага вывучэння матэрыялаў сацыялагічных і псіхалагічных даследаванняў гэтага пытання, яны выявілі і разбілі на групы тыя патрэбы, якія рэспандэнты лічылі найбольш важнымі. Па-другое, апытваючы рэспандэнтаў, якія належалі да розных сацыяльна-дэмаграфічных груп, яны выявілі адпаведны ўклад розных сродкаў інфармацыі (кнігі, кіно, прэсы, радыё, тэлебачання) у задавальненне (суб’ектыўнае) гэтых розных патрэб. Па-трэцяе, на аснове пастаўленых рэспандэнтам пытанняў яны ацанілі адносную значнасць укладу сродкаў інфармацыі ў задавальненне гэтых патрэб, параўноўваючы яго з задавальненнем, атрыманым праз іншыя сродкі, напрыклад, гутарку паміж сябрамі. Гэты арыгінальны метад прывёў даследчыкаў да здзіўляючых вынікаў, у прыватнасці, у тым, што датычыць адноснага значэння сродкаў інфармацыі ў задавальненні патрэб. У кожнай сферы рэспандэнты адзначалі, што для задавальнення сваіх самых глыбокіх патрэб выкарыстоўвалі таксама і іншыя, акрамя сродкаў інфармацыі, каналы, якія ў большасці выпадкаў разглядаліся як больш важныя і больш надзейныя, чым сродкі масавай інфармацыі.
    Нават калі атрыманыя такім чынам вынікі і не падлягаюць апрыёрнаму абагульненню, некаторыя з іх даволі моцна ўражваюць і заслугоўваюць таго, каб іх прывесці. Так, для ўсіх выяўленых патрэб (нават звязаных з забавамі) “каналы”, што не адносяцца да сродкаў інфармацыі (сяброўства, адпачынак, сямейныя або працоўныя адносіны) з’яўляюцца для рэспандэнтаў крыніцай найбольшага задавальнення патрэб. Калі ж, акрамя таго, разгледзець суадносіны паміж атрыбутамі сродкаў інфармацыі і характарам патрэб, якія павінны быць задаволены, то можна канстатаваць, што ў больш шырокім сацыяльным плане перыядычны друк застаецца найбольш важным сродкам для тых, хто хоча атрымаць сацыяльна-палітычную інфармацыю, якая лічыцца надзейнай і поўнай. У галінах, што, наадварот, датычаць патрэб, якія больш непасрэдна звязаны з асобай, самым прыдатным сродкам з’яўляецца кніга, калі гаворка ідзе пра пазнанне самога сябе (гэтаму сродку аддаюць перавагу 180
    найбольш адукаваныя катэгорыі рэспандэнтаў, а іншыя выбіраюць тэлевізар). Галоўнымі ж крыніцамі індывідуальнай забавы з’яўляюцца кіно, тэлебачанне і кніга. Нарэшце, тэлебачанне падаецца найменш “спецыялізаваным” сродкам інфармацыі: гэта сродак, які вельмі лёгка асацыюецца з задавальненнем самых разнастайных патрэб, тады як кіно і друкаваная прэса, наадварот, з’яўляюцца найбольш “спецыялізаванымі”, бо асацыююцца з задавальненнем больш абмежа-ванага набору патрэб.
    Адна з найбольш каштоўных якасцей гэтага даследавання, акрамя магчымасці выкарыстання гэтага ж механізму ў іншых культурных кантэкстах і ажыццяўлення параўнальных даследаванняў, — тое, што яно змяшчае пытанне задавальнення псіхалагічных і сацыяльных патрэб у больш шырокія рамкі, чым тыя, што акрэслены сродкамі масавай інфармацыі. Гэтыя даследчыкі ніколі не забываюць, што наша камунікацыйная дзейнасць у цэлым далёка выходзіць за межы, устаноўленыя сродкамі масавай інфармацыі. Яны нават пайшлі далей, сцвярджаючы, што патрэбы, задавальненне каторых можна звязаць з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі, першапачаткова ўзніклі без сувязі з апошнімі: гэтыя патрэбы існуюць незалежна, і механізмы іх задавальнення ў вельмі вялікай ступені дзейнічаюць праз інфармацыйныя каналы, што не звязаны са сродкамі масавай інфармацыі.
    Сацыёлаг Райт у адным са сваіх артыкулаў спрабуе звязаць прынцыпы функцыянальнага аналізу з падыходам, скіраваным на задавальненне патрэб карыстальнікаў. Ён прапануе ў якасці далейшага этапу працэсу даследавання паспрабаваць адказаць на пытанне: “Якія сацыяльныя наступствы мае той факт, што гэтыя індывідуальныя патрэбы задавальняюцца так, а не інакш?” Напрыклад, калі існуе меркаванне, што пэўная катэгорыя карыстальнікаў сістэматычна звяртаецца па інфармацыю палітычнага характару пераважна да лідэраў грамадскай думкі, а не да тэлебачання і прэсы, то варта прааналізаваць сітуацыю і выявіць, ці мае месца сістэматычны недахоп даверу ў гэтай катэгорыі людзей да 181
    сродкаў масавай інфармацыі. Ці мае месца аўтарытарны кантроль над гэтымі сродкамі інфармацыі з боку ўрада? I гэтак далей. Тады можна было б паставіць пытанне пра сацыяльныя наступствы такога стану рэчаў: ці адбываецца ўмацаванне негатыўнага вобраза сродкаў масавай інфармацыі ў вачах гэтай катэгорыі карыстальнікаў? Ці карыстаюцца гэтыя лідэры аўтарытэтам і пры фармаванні грамадскай думкі па пытаннях, якія не звязаны з палітыкай? I гэтак далей.
    Прызначэнне гэтай парадыгмы ў тым, каб перавесці аналіз з мікрапсіхалагічнага ўзроўню на макрапсіхалагічны. Але як эмпірычны падыход Каца, так і пастаноўка тэарэтычных пытанняў Райтам ў сваёй аснове знаходзяцца ў межах функцыяналісцкай перспектывы: яны ставяць пытанні адносна выкарыстання сродкаў інфармацыі з пункту гледжання наступстваў для функцыянавання сацыяльнай сістэмы, але ніколі не закранаюць такіх фундаментальных пытанняў, як “для чаго” або “для каго” сістэма функцыянуе менавіта такім чынам. Функцыянаванне сістэмы сродкаў масавай інфармацыі — таксама як і распаўсюджанне ідэалогіі камунікацыі — упісваецца ў больш аб’ёмную сістэму садыяльных адносін, яно выяўляе і прадстаўляе сацыяльна-палітычныя памкненні, што спрабавалі выявіць іншыя даследчыкі, якія ў значнай ступені з’яўляюцца паслядоўнікамі крытычнай традыцыі.
    Выклік дамінуючым парадыгмам даследаванняў
    У той час як прадаўжальнікі эмпірычнай традыцыі ўдакладняюць свае мадэлі правядзення даследаванняў, другія навукоўцы, як мы гэта ўбачым у наступным раздзеле, спрабуюць па-іншаму асэнсаваць феномен сродкаў масавай інфармацыі. Яны лічаць, што аналіз сацыяльнага ўплыву сродкаў масавай інфармацыі павінен улічваць тое, што перадаецца наўмысна, або хутчэй тое, што перадаецца звыш патрэбы. Уздзеянне распаўсюджвальнага паведамлення не з’яўляецца простым вынікам дзей182
    насці “маніпулятараў”, якія быццам бы маюць нейкі макіявелісцкі план усталявання кантролю. Кампаненты зместу, што ўтрымліваюцца ў паведамленні, якое распаўсюджваецца, выходзяць далёка за рамкі першапачатковага намеру аўтара. Ён не можа ў поўнай меры кантраляваць дыскурс, які перадае. He існуе “чароўнай палачкі”, якая магла б цалкам гарантаваць магчымае перакананне аўдыторыі, што “апрацоўваецца” з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі.