Выбух камунікацыі
Нараджэнне новай ідэалогіі
Філіп Брэтон, Сэрж Пру
Памер: 336с.
Мінск 1995
Зрэшты, гэты крытычны падыход набліжаецца таксама да праблематыкі аналізу, прапанаванай брытанскімі даследчыкамі з Цэнтра сучасных культурных даследаванняў (CCCS) пры Бірмінгемскім універсітэце. Пасля ўтварэння гэтага цэнтра Сцюарт Хол і яго калегі прынялі пашыранае вызначэнне камунікацыі, якое ахоплівае шмат разнастайных форм і праяў культурнай дзейнасці, што ўключаюць розныя “рытуалы” паўсядзёнага жыцця (размовы, рэлігійная, адукацыйная, спартыўная дзейнасць і г. д.), і выяўляюцца як у “жывых культурах”, так і ў творах культуры, што распаўсюджваюцца з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі. Хутчэй за ўсё гэта спосаб пазбегнуць пасткі звядзення культуралагічнага аналізу да вывучэння зместу сродкаў масавай 194
інфармацыі. Акрамя таго, пераняўшы ўласцівую для стаўшай ужо класічнай плыні англасаксонскіх культурных даследаванняў метадалогію этнаграфічнага тыпу, Цэнтр ад самага пачатку прызнаў актыўную ролю “адрасатаў” у стварэнні характэрных для іх штодзённага жыцця культурных значэнняў. Гэта пачатковая тэарэтычная пазіцыя вельмі выразна адмяжоўваецца ад семіялагічнага падыходу, які вельмі часта задавальняўся ўнутраным аналізам зместу паведамленняў, каторыя перадаюцца сродкамі масавай інфармацыі, пастуліруючы, што семіялагічная інтэрпрэтацыя абавязкова адпавядае інтэрпрэтацыі (нават неўсведамляльнай) “звычайнага адрасата”. Наадварот, англасаксонскія навукоўцы прызнавалі першапачаткова актыўную ролю індывідуумаў у фармаванні ўспрымання імі культурнага кантэксту, у наданні спецыфічных адценняў значэнню паведамленняў культурнага характару, з якімі яны сутыкаюцца.
Пад уплывам адначасова крытычнага аналізу твораў культуры англійскага сацыёлага Рэйманда Вільямса, канцэпцый, звязаных з паняццем гегемоніі, італьянскага марксіста Грамшы (Gramsci) і ідэй французскага філосафа Луі Альцюсэра (Althusser), што датычаць ідэалагічнага апарату дзяржавы — мы да іх яшчэ вернемся, — гэтыя брытанскія даследчыкі прыйшлі да высновы, што індывідуумы не з’яўляюцца цалкам аўтаномнымі ў тым, што датычыць ўспрымання культурна значнай інфармацыі. На гэтае ўспрыманне ўплывала таксама ідэалогія эліты, якая, у прыватнасці, распаўсюджвалася сродкамі масавай інфармацыі. Такім чынам, Сцюарт Хол распрацаваў мадэль аналізу, якая імкнулася ўстанавіць кампліментарныя сувязі паміж структурай палітычнай і эканамічнай улады, ідэалагічнымі функцыямі сродкаў масавай інфармацыі і формамі народнай культуры, што знаходзяцца пад уплывам сродкаў масавай інфармацыі. Ягоная мадэль пастуліравала, што ва ўмовах капіталізму XX ст. сродкі масавай інфармацыі з’яўляюцца адным з самых магутных ідэалагічных механізмаў на службе эліты, якая знаходзіцца пры ўладзе, бо яны навязваюць агульныя рамкі ўспрымання, унутры якіх індывідуумы будуюць сваю 195
паўсядзённую рэальнасць. Хол выйшаў на праблематыку, якая адначасова звязана з працэсамі кадзіравання ў крыніцы распаўсюджання, што адбываюцца пад свядомым ці несвядомым уплывам пануючай ідэалогіі, і працэсамі дэкадзіравання, праз якія адбываецца інтэрпрэтацыя ўспрымальнай аўдыторыяй паведамленняў сродкаў масавай інфармацыі.
Такім чынам, Хол прызнаваў для індывідуума, які павінен раскадзіраваць паведамленне, магчымасць або зрабіць гэта так, як таго хоча той, хто яго паслаў, або стварыць код, які не зусім супадае, а толькі перасякаецца з кодам аўтара, або, нарэшце выкарыстаць код, дыяметральна процілеглы коду аўтара. У апошнім выпадку можа мець месца паведамленне з эфектам “бумеранга”, калі тое, што хацеў перадаць аўтар, успрымаецца з адваротным значэннем. Напрыклад, паведамленне, у якім імпліцытна прысутнічаюць сексісцкія стэрэатыпы, магло б выклікаць у адрасата з фемінісцкай арыентацыяй рэакцыю асуджэння сексізму і, як следства, непрыняцце зместу паведамлення ў цэлым. Гэта распрацаваная праблематыка ўплыву сродкаў інфармацыі на культуру мела на мэце вызваленне ад “маніпулятарскіх”, спрошчаных падыходаў, што рабілі націск выключна на функцыі ідэалагічнага кантролю. Акрамя таго, яна натхніла нядаўнія працы такіх амерыканскіх даследчыкаў, як Джэймс Кэры (Carey) і Майкл Рыэл (Real)-
Сацыяльна-палітычны аспект
Гэты крытычны падыход прывёў да таго, што брытанскія даследчыкі пры правядзенні свайго аналізу феноменаў, звязаных з культурай і сродкамі інфармацыі, сталі сістэматычна ўлічваць фактар эканамічнай і палітычнай улады. Менавіта ўлік гэтага сацыяльнапалітычнага аспекту характарызуе цэлае пакаленне даследчыкаў ідэалагічнага і палітычнага ўздзеяння сучасных сродкаў распаўсюджання інфармацыі, пачынаючы з канца 60-х гг. і да нашага часу. Колькі пройдзена з 1959 г., калі сацыёлагі Райлі (Riley) і Райлі(так у ары196
гінале — Рэд.), падсумоўваючы вынікі даследаванняў у галіне масавай камунікацыі з нагоды публікацыі падручніка “Сацыялогія сёння”, падрыхтаване.га пад кіраўніцтам Р. К. Мертана (Merton), прапанавалі адкрыта і сістэматычна звяртацца да ўласна сацыялагічнага ўзроўню ў праблематыцы даследавання сродкаў масавай інфармацыі. Іх тэарэтычная мадэль пазначыла знамянальны разрыў з дамінаваўшымі псіхасацыялагічнымі мадэлямі: яны прапанавалі ўключыць у якасці эксплікацытных пераменных феноменаў сацыяльнай камунікацыі адпаведныя ўплывы, звязаныя з “прыналежнасцю да груп”, “сацыяльнай сістэмай” і “сацыяльна-культурным комплексам”, што маюць месца пры ўзаемадзеянні таго, хто перадае, і таго, хто ўспрымае паведамленне. Хоць гэта мадэль і азначае пэўны прагрэс у тым, што датычыць уліку сацыялагічнага аспекту, аднак функцыяналісцкі падыход аўтараў перашкаджае ім добра зразумець ідэалагічнае ўздзеянне сродкаў масавай інфармацыі (якое мы апішам у раздзеле 12).
Першыя спробы сацыяльна-палітычнага падыходу да феномена сродкаў масавай інфармацыі былі зроблены ў працах даследчыкаў, якія лічылі сябе прыхільнікамі марксізму, у пачатку 1970-х гг. 3 аднаго боку, некаторыя даследчыкі камунікацыі занялі больш крытычную пазіцыю ў адносінах да істэблішменту сродкаў масавай інфармацыі. Да таго ж, “левыя мысліцелі” лічылі законным разважаць наконт прысутнасці і ўплыву сродкаў масавай інфармацыі ў грамадстве і ўзнікнення “грамадства спажывання”. Да гэтага марксісцкія даследчыкі лічылі гэтыя пытанні хутчэй другараднымі і іх болын займала ўшчамленне правоў працоўных або класавая барацьба, што выяўлялася ў прафсаюзнай і палітычнай дзейнасці. У апублікаваным у 1969 г. ў “Archives Europeennes de sociologie” (“Еўрапейскі архіў сацыялогіі”) артыкуле, які мала цытуецца, Мішэль Бураг (Burrage) паказвае розніцу паміж двума аналітычнымі падыходамі, якія магчымы пры вывучэнні сродкаў масавай інфармацыі: процістаўляючы “марксісцкі” падыход “таквіліянскаму”, гэты аўтар выдзяліў некаторыя аспекты, якія характарызавалі сацыяльна-палітычныя падыходы на 197
працягу наступнага дзесяцігоддзя. 3 мг.рксісцкага пункту гледжання сродкі масавай інфармацыі з’яўляюцца неад’емнай часткай капіталістычнага грамадства, стан вытворчых сіл і сацыяльныя адносіны ў якім вызначаюць іх структуру і развіццё; у яго межах асаблівасці арганізацый, што займаюцца прадукаваннем і распаўсюджаннем інфармацыі, гэтак жа як і змест сродкаў масавай інфармацыі, аналізуюцца зыходзячы з класавых інтарэсаў і класавых канфліктаў. Пры таквіліянскім падыходзе ўвага засяроджваецца на аналізе працэсаў дэмакратызацыі, якія адбываюцца ўнутры арганізацый, што займаюцца прадукаваннем і распаўсюджаннем інфармацыі, і на ўзроўні зместу сродкаў масавай інфармацыі. У адным выпадку націск робіцца на ўласцівасцях сродкаў інфармацыі (прапанова, крыніцы перадачы); у другім развіццё сродкаў масавай інфармацыі вызначаецца хутчэй характарам культурнага атачэння (попыт, чаканні аўдыторыі).
У артыкуле, які быў апублікаваны ў “New Left Review” увосень 1970 г., нямецкі сацыёлаг Ханс Магнус Энцэнсбергер (Enzensberger) прапанаваў даць вызначэнне сацыялістычнай тэорыі сродкаў масавай інфармацыі, якое грунтавалася на аналізе апошніх супярэчнасцей капіталізму. Энцэнсбергер прапаноўваў разглядаць “індустрыю свядомасці” ў якасці неад’емнай часткі вытворчых сіл. Сацыялісты лічылі сябе абавязанымі распрацаваць наступальную стратэгію з мэтай дасягнення кантролю над сродкамі масавай інфармацыі. Але марксісцкі сацыёлаг застаецца ў палоне праблематыкі ўласцівасцей сродкаў масавай інфармацыі, якая пастуліруе іх імпліцытны нейтралітэт: дастаткова было іх кантраляваць, каб пераарыентаваць на дасягненне рэвалюцыйных мэт. Жан Бадрыяр у напісанай у 1972 г. працы, якая характарызуецца вельмі ясна выкладзенымі думкамі, паказаў, што рэвалюцыйную альтэрнатыву трэба шукаць не тут. Нават па самой сваёй форме сродкі масавай інфармацыі не былі нейтральнымі: “ <...> там гаворыцца і робіцца такім чынам, каб на гэта нідзе нельга было адказаць. Таму адзінай рэвалюцыяй у дадзенай галіне можа быць аднаўленне гэтай магчымасці адказваць. 198
Такая простая магчымасць азначае разбурэнне ўсёй структуры масавай інфармацыі”. Праблематычнасць ідэй Бадрыяра звязана з тым, што ягоны аналіз, пры тым што ён вядзе да прывабнай ідэі неабходнасці разбурэння дамінуючых кодаў і форм камунікацыі, дазваляе выкарыстанне сацыяльна нязначных і маргінальных метадаў (процідзеянне рэкламе з дапамогай надпісаў на сценах, дыскрэдытацыя прамовы дасціпным словам). Як жа ў гэтых умовах і з дапамогай такіх маргінальных метадаў можна было думаць а радыкальным пераўтварэнні апарату сродкаў масавай інфармацыі?
Для вызначэння інстытуцыянальнай рэальнасці сродкаў масавай інфармацыі і іх ідэалагічнай функцыі шматлікія сацыяльна-палітычныя даследаванні масавай камунікацыі 70-х гг. звярталіся да альцюсэраўскага паняцця дзяржаўнага ідэалагічнага апарату. “Ідэалагічны апарат распаўсюджання інфармацыі” або “сацыяльны апарат сродкаў масавай інфармацыі” вызначаўся як сістэма канфліктных і кампліментарных дачыненняў паміж рознымі групамі сацыяльных чыннікаў, якія задзейнічаны ў працэсе масавага распаўсюджання інфармацыі. Гэты апарат выконваў функцыю легітымізацыі і ўзнаўлення існуючага грамадскага парадку. Такім чынам мэтай аналізу ідэалагічных функцый і структуры апарату сродкаў масавай інфармацыі было раскрыццё сістэмы сацыяльных адносін панавання, што прысутнічаюць у сацыяльнай фармацыі ў цэлым, — сістэмы, якая вызначае характар зместаў, каторыя распаўсюджваюцца сродкамі масавай інфармацыі і якія адначасова падвяргаюцца іх уздзеянню. Тут мае месца вертыкальнае бачанне ўлады: падкантрольныя эліце, што ўтрымлівае ўладу, сродкі масавай інфармацыі перадаюць у асноўным тое, што вырашае гэтая эліта, і што ў рэшце рэшт служыць узнаўленню існуючага сацыяльнага парадку. Такі вузкі і спрошчаны погляд на ўладу сродкаў масавай інфармацыі разбураўся па меры выяўлення фактаў, якія сведчылі пра значна больш супярэчлівае функцыянаванне сродкаў масавай інфармацыі ў заходнім грамадстве. Анры Лефеўр, крытыкуючы альцюсераўскую мадэль, сказаў, што гэты падыход быў бы, несумненна, больш дарэчны пры