Выбух камунікацыі
Нараджэнне новай ідэалогіі
Філіп Брэтон, Сэрж Пру
Памер: 336с.
Мінск 1995
Семантычны аналіз мовы, якой паслугоўваюцца сродкі масавай інфармацыі для таго, каб ахарактарызаваць стаўленне апанентаў да ўстаноўленага рэжыму, можа раскрыць яшчэ адзін, даволі тонкі, ідэалагічны механізм. Паводле Сцюарта Хола, часта сустракаюцца выпадкі, калі апанента характарызуюць як “экстрэміста” або тых, хто не згодны з існуючым парадкам, параўноўваюць з бандай “злачынцаў”. Яшчэ больш пашыраны метад — стварэнне, калі гаворка ідзе пра апазіцыю, пэў216
нага кантэксту з дапамогай слоў накшталт “бунт”, “змова”, “бунтаўшчыцкі”, “гвалт”, “меншасць”, “хваляванні” і г. д. Такім чынам удаецца дамагчыся падсвядомага асацыявання апазіцыі з нечым “незаконным” і “ствараючым праблемы”, тады як існуючы парадак вызначаецца як “законны” і “варты даверу”. Структуруючы інфармацыю, зыходзячы з дыхатаміі законна/незаконна, сістэма сродкаў масавай інфармацыі не спрыяе фармаванню больш гнуткай пазіцыі. Як бачым, апарат сродкаў масавай інфармацыі часцей за ўсё вызначаецца спрошчанай і стэрэатыпнай, пазагістарычнай і дыхатамічнай праблематыкай, унутры каторай вымушаны знаходзіцца і фармаваць свае ўяўленні пра механізмы прыняцця палітычных рашэнняў у грамадстве індывідуумы, што ўспрымаюць паведамленні. Сістэма сродкаў масавай інфармацыі навязвае пэўны код дэшыфроўкі сацыяльных адносін, які працуе на карысць устаноўленага рэжыму.
Жан Бадрыяр у сваёй крытычнай працы “Грамадства спажывання”, напісанай ў 1970 г., настойліва звяртаў увагу на тое, як дыскурс масавай інфармацыі выконвае тыпова палітычную функцыю ў інтарэсах пэўнай ідэалогіі: сродкі масавай інфармацыі, выкарыстоўваючы універсальнасць падыходаў рубрыкі здарэнняў, эфектна драматызуюць і адначасна дыстанцуюць палітычную, гістарычную, культурную інфармацыю, зводзячы яе да абстрактных знакаў. “Масавая камунікацыя” становіцца толькі прыкрыццём удзелу ў справах свету. Геданізм спектакля мас-медыя непрыкметна схіляе нас да пасіўнага прыняцця сістэмы нябачнага панавання, што характарызуе грамадства спажывання.
Сістэма сродкаў масавай інфармацыі ператвараецца ў ідэалагічны апарат, які набывае для ўзнаўлення існуючага грамадства яшчэ большае значэнне, чым сістэма навучання: дастаткова параўнаць колькасць гадзін, што дзеці праводзяць адпаведна перад тэлевізарам і ў школе. Ідэалагічная эфектыўнасць сродкаў масавай інфармацыі палягае ў легітымізацыі сацыяльнага парадку і забеспячэнні такім чынам сацыяльнага ўзнаўлення існуючых сацыяльных адносін на сімвалічным узроўні. Як ужо падкрэслівалася, Анры Лефэўр пазней напісаў, што гэта
адназначная інтэрпрэтацыя ідэалагічных механізмаў узнаўлення сацыяльных адносін, несумненна, больш падыходзіла для аналізу функцыянавання сродкаў масавай інфармацыі ў краінах народнай дэмакратыі Усходняй Еўропы, чым для капіталістычных дэмакратый Захаду. У першых сродкі інфармацыі знаходзіліся пад пільным кантролем дзяржаўнага апарату, тады як у заходніх краінах пэўная інфармацыя, каторую апрыёрна разглядаюць як другарадную, часам можа быць празмерна раздзьмута сродкамі масавай інфармацыі і прывесці да значных і нечаканых наступстваў: згадаем славуты Уотэргейт, што нарадзіўся з інфармацыі, апублікаванай на ўнутраных старонках адной вашынгтонскай газеты, або “Ірангейт”, які быў выкліканы паведамленнем, што з’явілася спачатку ў адной бейруцкай газеце.
Палітэканомія індустрыі культуры
Калі пры першым спосабе асэнсавання камунікацыі з палітычнага пункту гледжання галоўнае месца адводзіцца ідэалагічнаму боку, то другі спосаб аддае перавагу эканамічнаму аспекту і вызначае сістэму сродкаў масавай інфармацыі як сістэму індустрыяльнай вытворчасці. Многія даследчыкі з розных краін, асабліва пачынаючы з канца 60-х гг., зноў сталі звяртацца да крытычных заўваг, якія першапачаткова былі сфармуляваны Хоркхаймерам і Адорно ў 1947 г. і датычыліся індустрыі вырабаў культуры (Kulturindustrie); гэтыя заўвагі былі паглыблены з дапамогай сістэмнага аналізу. Мысліцелі Франкфурцкай школы падкрэслівалі, што культура XX стагоддзя (масавая) стваралася ва ўмовах, падобных да тых, што існавалі на заводах Форда. Пад уплывам гэтых індустрыяльных умоў вытворчасці і маркетынгу аказаліся не толькі самі творы культуры, што разыходзіліся вялікімі тыражамі і былі стандартызаванымі і аднароднымі, — глыбокую трансфармацыю перажыў увесь працэс культурнай творчасці, што трапіў пад уладу логікі выгады. Аналізуючы сувязі паміж эканамічнымі ўмовамі і стварэннем культурных форм, сучасныя даследчыкі пад218
крэсліваюць вырашальнае значэнне капіталістычнай логікі і тэхнічнай рацыянальнасці ў сістэме вытворчасці і пашырэння вырабаў культуры, якія распаўсюджваюцца як з дапамогай традыцыйных сродкаў, так і “новых тэхналогій” у галіне інфармацыі і камунікацыі або такіх сумежных індустрый, як рэклама і турызм.
Калі першыя даследаванні ў большай ступені датычыліся аналізу канфліктных адносін паміж логікай эканомікі і логікай культуры ўнутры нацыянальных сістэм распаўсюджання культурных даброт і, у прыватнасці, ролі, якую адыгрывае ў індустрыі культуры дзяржава, то інтэрнацыяналізацыя сістэм камунікацыі прывяла да таго, што інтарэсы сучасных даследчыкаў засяродзіліся на камерцыйных патоках культурнай прадукцыі паміж рознымі краінамі зямнога шара. Вынікі гэтых даследаванняў на працягу амаль дваццаці гадоў паказваюць, якое значэнне для міжнароднага рынку культурнай прадукцыі мае ўплыў амерыканскай і ў меншай ступені брытанскай і японскай індустрыі сродкаў масавай інфармацыі на астатні свет. Акрамя таго, тэндэнцыі апошняга часу паказваюць, што не толькі краіны з неразвітай культурнай інфраструктурай у масавым парадку імпартуюць амерыканскую прадукцыю: ад гэтай “акультурацыйнай” экспансіі замежнай культурнай індустрыі не абаронены і старыя еўрапейскія краіны, сама калыска заходняй цывілізацыі. Напрыклад, Джузэпэ Рыкеры (Richeri) адзначае, што з 1981 г. прыватныя тэлевізійныя станцыі Італіі закуплялі за мяжой, найбольш у ЗША, больш за 87 працэнтаў сваіх праграм. I можна меркаваць, што з павелічэннем выкарыстання такіх тэхнічных сродкаў, як кабельнае тэлебачанне, прамое вяшчанне праз спадарожнікі, хатнія відэамагнітафоны, на еўрапейскае тэлебачанне будуць аказваць вялікі ціск фактары міжнароднага рынку, што кантралюецца галоўным чынам амерыканцамі.
Абгрунтаванне Новага Парадку ў камунікацыі
Нельга абысці маўчаннем вялікую працу, што была
219
распачата ў снежні 1977 г. Міжнароднай камісіяй па вывучэнні праблем камунікацыі ЮНЭСКА на чале з Сінам Мак-Брайдам (McBride)Гэтая камісія ўтварылася ва ўмовах міжнароднай канфрантацыі: у той час як краіны трэцяга свету пратэставалі супраць агрэсіўнага пранікнення патоку інфармацыі, што прыходзіла з прамыслова развітых краін, гэтыя апошнія спасылаліся на прынцып свабоднага распаўсюджання інфармацыі (free flow of information), абараняючы статус-кво. Мела месца сутыкненне двух розных палітычных падыходаў: з аднаго боку, прызнавалася палітычнае значэнне камунікацыі ў захаванні і ўмацаванні сілавых адносін; з другога, прынцып свабоднага распаўсюджання інфармацыі імпліцытна адмаўляў існаванне сілавых адносін у палітычнай арганізацыі свету. Паставіўшы перад сабой амбіцыёзную задачу “вывучэння ўсяго комплексу праблем камунікацыі ў сучасным грамадстве”, шаснаццаць членаў камісіі (якія прадстаўлялі шырокі ідэалагічны, палітычны, эканамічны і геаграфічны спектр нашай планеты”) адразу ж вырашылі разглядаць гэтае пытанне ў вельмі шырокім гістарычным, палітычным і сацыялагічным ракурсе. На падставе адзінагалосна пастаўленага імі дыягназу сучаснага парадку ў сферы камунікацыі, які разглядаўся як непрымальны, былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы, каторымі неабходна кіравацца пры ўсталяванні Новага Сусветнага Парадку ў галіне інфармацыі і камунікацыі, “болып справядлівага і больш эфектыўнага”. Запрашаючы розных удзельнікаў сацыяльнага працэсу планеты, што былі звязаны з камунікацыяй (інфармацыйныя агенцтвы, органы радыёвяшчання, вялікія газеты, навукова-даследчыя і адукацыйныя ўстановы, урады, прафесійныя асацыяцыі, міжнародныя арганізацыі і г. д.) прайсці доўгі шлях да прымянення новых метадаў і ўтварэння новай свядомасці, члены камісіі заклікалі, такім чынам, да структурных рэформ канкрэтных мер дзеля пабудовы Новага Парадку, да сапраўды дынамічнага працэсу, які павінен перажываць пастаянную эвалюцыю, намагаючыся глыбока змяніць сучасны баланс міжнароднай камунікацыі: “ <...> больш узаемнасці пры абмене інфармацыяй, меншая залежнасць ад (дамінуючых) пато220
каў камунікацыі, менш паведамленняў, якія ідуць зверху ўніз, большая культурная самадастатковасць і самабытнасць (для розных мясцовых нацыянальных урадаў), больш улічваць інтарэсы ўсяго чалавецтва ў цэлым”. Гэтыя палітычныя прынцыпы патрабавалі знайсці нейкія сродкі процідзеяння тым дамінуючым эканамічным тэндэнцыям, каторыя ва ўсё болыпай ступені праяўляліся ў пранікненні на розныя мясцовыя рынкі міжнароднай індустрыі культуры (забаў, інфармацыі і адукацыі), што ў асноўным кантралюецца амерыканскімі транснацыянальнымі кампаніямі.
Гэтая справаздача выклікала шмат крытыкі, як справа, так і злева, у прыватнасці, па прычыне спрэчнасці сваіх свярджэнняў і занадта агульнага характару многіх яе высноў. Прыгадаем у гэтай сувязі крытыку, выказаную X. I. Шылерам, дзе належным чынам паказваецца двухсэнсоўнасць некаторых крытычных заяў, якія можна знайсці ў гэтай справаздачы, а таксама ў шматлікіх іншых сучасных выказваннях, што датычаць тэхнікі. Шылер падзяляе крытычную пазіцыю справаздачы МакБрайда па многіх пытаннях, датычных выкарыстання тэхнікі ў чыіхсьці інтарэсах, у прыватнасці, адносна таго факта, што арыентацыя праграм навуковых даследаванняў і развіцця тэхнікі ў большасці выпадкаў вызначаецца інтарэсамі найбольш магутных сацыяльных груп. Ён лічыць смелай заяву камісіі наконт таго, што пры пэўных акалічнасцях увядзенне новых тэхнічных сродкаў павінна быць затрымана або нават адкладзена на нявызначаны перыяд, каб пазбегнуць магчымай залежнасці ад індустрыяльна развітых краін, якія ў такім выпадку захавалі б свае пазіцыіі ў галіне ноў-хаў і кантроль над неабходнымі для функцыянавання новай тэхнікі праграмнымі сродкамі. Надта часта імкліва ўведзеныя ў краінах трэцяга свету пад ціскам транснацыянальных карпарацый заходнія тэхналогіі не прыводзілі да рэальнага вырашэння выяўленых праблем, а, наадварот, вялі да новай залежнасці ад прамыслова развітых краін — залежнасці тэхнічнага і кагнітыўнага плана, што блакіравала там працэсы прыняцця палітычных рашэнняў, якія маглі паставіць пад сумненне неабходнасць такога “тэхнічнага прагрэсу”.