• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбух камунікацыі Нараджэнне новай ідэалогіі Філіп Брэтон, Сэрж Пру

    Выбух камунікацыі

    Нараджэнне новай ідэалогіі
    Філіп Брэтон, Сэрж Пру

    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    99.14 МБ
    Філіп БРЭТОН
    Сэрж ПРУ
    ВЫБУХ
    КАМУНІКАЦЫІ
    Серыя Беларускага Фонду Сораса. Заснавана ў 1995 г.
    PHILIPPE BRETON
    SERGE PROULX
    L’EXPLOSION DE LA
    COMMUNICATION
    La naissance d’une nouvelle ideologic
    LA DECOUVERTEBOREAL
    Paris Montreal
    1993
    ФІЛІП БРЭТОН
    СЭРЖ ПРУ
    ВЫБУХ КАМУНІКАЦЫІ
    Нараджэнне новай ідэалогіі
    Пераклад з французскай
    Мінск
    БЕЛАРУСКІ ФОНД СОРАСА 1995
    ББК 60.55
    Б89
    УДК 316.77
    © Editions La Decouverte, Paris, 1989, 1993
    ISBN 2-7071-2291-2
    © Les Editions du Boreal, Montreal, 1993
    ISBN 2-89052-598-7
    Адрас выдавецтва “La Decouverte”: 9 bis, rue AbelHorelacque, 75013 Paris.
    Пераклад з выдання:
    Breton P., Proulx S. L ’Explosion de la communica­tion. La naissance d'une nouvelle ideologic,— La Decouverte Boreal: Paris Montreal, 1993.
    Пераклад з французскай A. Мароза
    Агульная рэдакцыя Ю. Залоскі
    © Пераклад. Беларускі Фонд Сораса, 1995
    © Макет, выданне. Незалежная выдавецкая кампанія “Тэхнало-
    ISBN 985-6022-11-8 (беларус.) гія”, 1995
    Змест
    Прадмова да другога выдання	10
    Уводзіны	....12
    I СПОСАБЫ I СРОДКІ КАМУНІКАЦЫІ НА ПРАЦЯГУ ГІСТОРЫІ
    1.	Першыя крокі пісьма 	19
    Нараджэнне пісьма	 20
    Сацыяльны аспект пісьма	 22
    Сацыяльнае значэнне пісьма ў антычны перыяд. 24
    Памяць і пісьмо	 27
    2.	Панаванне рыторыкі	  31
    Першыя крокі рыторыкі	 32
    Рым — грамадства камунікацыі	 34
    Утварэнне Рымскай імперыі: своеасаблівая сацыяльная злучнасць	 36
    Рымская цывілізацыя: культура камунікацыі	 38
    Нараджэнне паняцця інфармацыі	 39
    Развіццё навучання рыторыцы	 40
    3.	Адраджэнне або абнаўленне камунікацыі	.45
    Кнігадрукаванне: прычына ці вынік?	 45
    Акалічнасці вялікага вынаходніцтва	 48
    Інтэлектуальныя зрухі і распаўсюджанне ідэй	 52
    Ад “ідэі" да "інфармацыі”	 54
    Гуманізм / камунікацыя	 57
    4.	Да цывілізацыі паведамлення	59
    Асноўныя моманты сацыяльнай спрэчкі	 59
    Культура аргументацыі і культура відавочнага	 62
    Узрастальнае сацыяльнае значэнне “паведамлення”	 66
    Развіццё прэсы / нараджэнне грамадскай думкі. 67
    Прагрэс у дастаўцы паведамленняў	 70
    II ВЫБУХ СРОДКАЎ МАСАВАЙ ІНФАРМАЦЫІ I НОВЫХ МЕТАДАЎ
    5.	Першыя электронныя сродкі на службе камунікацыі	75
    Першыя крокі электронікі	 75
    Ад радыё праз тэлебачанне да камп’ютэра	 77
    Развіццё вылічэнняў	 80
    Развіццё механаграфіі.......................................... 82
    Першыя вялікія вылічальныя машыны /	тэлефон . 85
    Нараджэнне камп’ютэра	 87
    Першыя сеткі сувязі	 88
    6.	Кібернетыка або ўзнікненне сучаснай ідэі камунікацыі	91
    Ад паводзін да камунікацыі	 94
    Нараджэнне кібернетыкі	 96
    Пытанне прыняцця рашэння	 101
    7.	Новыя галіны камунікацыі	103
    Картаграфія камунікацыі	 103
    Антрапалагічныя адрозненні ў свеце камунікацыі	 105
    Сэнс слова “інфармацыя”	 107
    Мужчыны і жанчыны ў сферы камунікацыі	 109
    Новая лічбавая парадыгма	 112
    8.	Рэклама, спажыванне і тэлебачанне	117
    Нашэсце сучаснай рэкламы	 117
    Крызіс сацыяльнага кантролю і нараджэнне рэкламы	   119
    Культурнае ўздзеянне рэкламы	 121
    6
    Рэкламная справа: на сумежжы камерцыі і сродкаў інфармацыі	 126
    Спрэчкі вакол феномена рэкламы	 128
    Тэорыі патрэб і эфектыўнасці рэкламы	 130 1990-я гг.: крызіс спажывання	 132
    Новыя сферы выкарыстання рэкламы	 134
    Выкарыстанне тэлебачання	 136
    Чым займаюцца тэлегледачы перад экранам? . 139
    III
    ПРАБЛЕМА ЎПЛЫВУ СРОДКАЎ ІНФАРМАЦЫІ
    9.	Крытыка масавай культуры 	145
    Еўрапейскія тэорыі масавага грамадства	 146
    Палеміка вакол масавай культуры ў Амерыцы .. 150
    Крытыка крытыкі масавай культуры	 153
    Масавая культура як сацыялагічны аб’ект	 156
    10.	Эмпірычныя даследаванні эфектыўнасці сродкаў масавай інфармацыі 	161
    Адкрыцці эмпірыкаў	 162
    Крытыка эмпірыкаў	 165
    Межы мадэлі хуткіх эфектаў	 168
    Наступствы для выкарыстання: змена парадыгмы	 170
    Эмпірычная традыцыя і даследаванні ўспрымання	 175
    Функцыі сродкаў масавай інфармацыі	 177
    Выклік дамінуючым парадыгмам даследаванняў 182
    11.	Альтэрнатыўныя падыходы да сродкаў масавай інфармацыі	185
    Тэхнічны аспект	 186
    Сімвалічны аспект	 190
    Сацыяльна-палітычны аспект	 196
    Да новых мадэляў аналізу?	 200
    Вывучэнне ўспрымання: збліжэнне і разыходжанне
    7
    паміж дзвюма традыцыямі правядзення даследаванняў	 201
    Тэарэтычныя пастулаты даследаванняў успрымання	 205
    Неабходнасць крытычнай перспектывы	 208
    12.	Сацыяльна-палітычны аспект камунікацыі	211
    /дэалагічнае дамінаванне сродкаў масавай інфармацыі	 214
    Палітэканомія індустрыі культуры	 218
    Абгрунтаванне Новага Парадку ў камунікацыі... 219
    Праблематыка грамадскай прасторы	 222
    Грамадскія прасторы пад уплывам сродкаў масавай інфармацыі	 227
    Фармаванне грамадскай думкі і сродкі масавай інфармацыі: ад функцыі вызначэння прыярытэтаў да абвяшчэння сацыяльных мэтаў	 229
    IV МЭТЫ КАМУНІКАЦЫІ
    13.	Палітычная аргументацыя і выкрунтасы мас-медыя	241
    Разнавіднасці палітычнай аргументацыі	 244
    Сфера “палітычнай камунікацыі”	 247
    Асноўныя сродкі палітычнага маркетынгу	 248
    Метады прапаганды	 251
    Дэзінфармацыя	 253
    Узроўні фільтрацыі палітычнага паведамлення.. 255
    Перадача паведамлення сродкамі масавай інфармацыі	 257
    Актыўная роля адрасата	 258
    14.	Камунікацыя: утапічна-гарманічная ідэалогія	261
    Пагроза сацыяльнай лучнасці	 262
    Новая ідэалогія	 264
    Выбух гуманізму	 266
    Альтэрнатыва варварству	 268
    Ідэалогія без ахвяр	 270
    Новае грамадства...............................................	271
    Уплыў Вінэра	 275
    15.	Эканамічны аспект развіцця метадаў камунікацыі	277
    Інтэграцыя сфер камунікацыі	 279
    Ідэалогія і эканоміка	 281
    Узрастальная роля сродкаў тэлекамунікацыі	 286
    Дэрэгламентацыя і інтэграцыя метадаў камунікацыі	 289
    16.	Пытанні, звязаныя	з	камунікацыяй	293
    Ці ёсць будучыня ў камунікацыі?	 293
    Ад камп’ютэрызацыі да утопіі "грамадства камунікацыі”		 296
    Ці з ’яўляецца ідэалогія камунікацыі дамінуючай?........................................................ 300
    Лібералізм і камунікацыя	 302
    Ці існуюць навукі пра камунікацыю?	 306
    Бібліяграфія	313
    Прадмова да другога выдання
    3 часу першай публікацыі гэтай кнігі ў студзені 1989 г. свет змяніўся. Падзенне Берлінскай сцяны, вайна ў Персідскім заліве, канфлікт на тэрыторыі былоіі Югаславіі змянілі найі палітычны пеіізаж. Паскарэнне крызісу, няспынны рост беспрацоўя, уздым нецярпімасці змянілі пейзаж сацыяльны.
    У трыумфуючай канцэпцыі грамадства, прыхільнікі якой яшчэ верылі ў спажыванне, у няспынны прагрэс і ў цэлым у шчасце, якога можна дасягнуць з дапамогай тэхнікі, сёння прабіта зеўра.
    Наша грамадства ў большай чым калі-небудзь ступені згуртоўваецца вакол сродкаў масавай інфармацыі і часткова утапічнага ідэалу гарманічнай камунікацыі паміж людзьмі. Праца, якую мы пачалі ў 1989 г. і якая павінна была адначасова даць ключы для разумення складанасці свету камунікацьй і “дэкадзіраваць” новую ідэалогію, што прыжылася на гэтай старой тэме, як высветлілася з цягам часу, вырашае, як і раней, яшчэ адну патрэбу.
    Ва ўмовах глыбокіх змяненняў поспех кнігі, давер тых, хто без ваганняў парэкамендаваў яе для больш шырокай публікі, далі нам нагоду прапанаваць Франсуа Гезу ў сувязі з чарговым яе тыражом другое выданне — не толькі “перагледжанае і дапоўненае”, як гэта звычайна мае месца ў падобных выпадках, але і часткова пераробленае. Першыя дзве часткі, прысвечаныя гісторыі і картаграфіі абласцей камунікацыі, не патрабавалі вялікіх змяненняў. I наадварот, мы дапоўнілі дзве іншыя часткі такім чынам, каб улічыць сучасную сітуацыю і крытычныя заўвагі, якія зрабілі нам уважліеыя калегі, у прыватнасці, на калёквіуме ў Сэрызі-ля-Саль на тэму “Этыка камунікацыі”, што праводзіўся ў чэрвені 1992 г., каторым мы сумесна кіравалі, працягваючы супрацоўніцтва, распачатае гэтай кнігай. Мы павінны падзякаваць за магчымасць пайсці далеіі. У прыватнасці, у гэтым выданні змешчаны новы раздзел, прысвечаны палітычнай камунікацыі.
    прапагандзе і дэзінфармацыі, якога вельмі не хапала ў першым выданні. Акрамя таго, былі прааналізаваны і прадстаўлены апошнія працы па грамадскай прасторы або ўспрыманні. Чытач, які параўнае два выданні, напэўна, са здзіўленнем адзначыць, што з апошніх раздзелаў новага выдання знік аптымізм, якім яны былі прасякнуты. ў 1989 г. Зразумела, што змяніўся не настрой аўтараў, а сітуацыя, якую яны аналізуюць. I наадварот, раздзел, прысвечаны навукам пра камунікацыю, стаў больш пазітыўным. Ён адлюстроўвае спадзяванне, што гэтая галіна, выйшаўшы з ідэалагічнага туману, у большай, чым гэта было раней, ступені будзе пастаўляць новыя і карысныя элементы, з якіх будуецца разуменне нашага грамадства.
    Філіп Брэтон, Сэрж Пру Страсбург, ліпень 1993 г.
    Уводзіны
    Зыходным пунктам гэтай кнігі з’яўляецца пытанне: “Чаму сёння так шмат гавораць пра камунікацыю і чаму немагчыма надалей абмінаць гэтую тэму?” На гэта нам часта адказвалі, што слова “камунікацыя” ва ўсіх на вуснах таму, што сродкі камунікацыі прысутнічаюць усюды, і таму, што наша штодзённае жыццё населена цяпер спадарожнікамі і камп’ютэрамі, новымі тэлевізійнымі праграмамі, мінітэлевізарамі, тэлефонамі і новымі сродкамі інфармацыі.
    Агляд прац па камунікацыі, апублікаваных на сённяшні дзень, як у Амерыцы, так і ў Еўропе, сапраўды пераканаў нас у гэтай усюдыіснасці сродкаў камунікацыі. Аднак назіраецца своеасаблівая супярэчнасць паміж вялікай колькасцю прац, прамоў, урадавых дакладаў, справаздач, рэкамендацый розных камітэтаў і тым, што большая частка гэтых матэрыялаў амаль поўнасцю прысвечана апісанню тэхнічных сродкаў камунікацыі і іх “уздзеянню” на наша грамадства.
    Такім чынам, хоць на наша зыходнае пытанне мы не заўсёды знаходзілі здавальняючы адказ, яно, тым не менш, дапоўнілася дадатковым аспектам: “Чаму так шмат гавораць пра камунікацыю і яе тэхнічныя сродкі?”
    Стала зразумелым, што каб рухацца далей у нашых даследаваннях, трэба было зірнуць на ўсе гэтыя апісальныя матэрыялы ў цэлым. Такім чынам, мы паспрабавалі даведацца, калі ў нашым грамадстве пачалі гаварыць пра камунікацыю. Гэты шлях даследавання, які патрабаваў вывучэння гісторыі, падаўся нам найбольш перспектыўным. Ён дазволіў адразу ж выявіць адну простую, але істотную акалічнасць: сродкі камунікацыі існавалі і выкарыстоўваліся ва ўсе часы, аднак гаварыць пра саму камунікацыю як пра галоўны фактар, які трэба браць пад увагу пры вырашэнні тых ці іншых сацыяльных і эканамічных праблем, сталі адносна нядаўна. Некаторыя элементы нашага папярэдняга даследавання дазволілі нам сфармуляваць гіпотэзу, згодна з якой тое, што мы назвалі “ідэалогіяй камунікацыі”, з’явілася на Захадзе ў 40—50-х гадах XX ст.