Выбух камунікацыі
Нараджэнне новай ідэалогіі
Філіп Брэтон, Сэрж Пру
Памер: 336с.
Мінск 1995
Характэрная для XIX ст. індустрыялізацыя, што суправаджалася беспрэцэдэнтным развіццём тэхнікі ва ўсіх сферах, павінна была стварыць матэрыяльную базу росквіту сродкаў камунікацыі, асабліва пісьмовых, дзякуючы прагрэсу, дасягнутаму ў развіцці друку і тэлеграфа.
Вялікая перамена адбылася на пачатку XX ст. і не
61
столькі ў сродках, якія выкарыстоўваліся для камунікацыі, колькі менавіта ва ўсведамленні, што камунікацыя можа залежаць ад тэхнікі. Каб усведамленне гэтага выспела цалкам, трэба было дачакацца саракавых гадоў, аднак прыкметы афармлення гэтай ідэі назіраюцца з самага пачатку стагоддзя. Падчас Першай сусветнай вайны амерыканскі ўрад стварыў камітэт, якому было даручана займацца арганізацыяй інфармацыі ў сувязі з уступленнем Злучаных Штатаў у вайну — “Committee on Public Information” (CPI — Сі-Ш-Ай). Мэтай CPI было падтрыманне маральнага духу, распаўсюджанне інфармацыі пра вайну і забеспячэнне пашырэння амерыканскіх ідэалаў за мяжой. СРІ распачаў сапраўдны крыжовы паход за ўсеагульную справядлівасць і дэмакратыю, цалкам чэрпаючы тэмы для сваёй прапаганды з ідэалаў, распрацаваных прэзідэнтам Вільсанам; гэтая кампанія мела значны ўплыў у свеце, у тым ліку і на грамадскую думку ў Германіі. Паводле Жака Элюля, дасканаласць і эфектыўнасць гэтай акцыі звязаны з тым, “што служба прапаганды тут была задумана як чыста тэхнічная структура, аддзеленая ад палітыкі”. СРІ ад самага пачатку дзейнічаў як “баявы навуковы інструмент”. Здаецца, галоўнай характарыстыкай ягонага дзеяння было жаданне стварыць вобраз амерыканскіх ідэалаў у выглядзе пэўнага паслання.
Культура аргументацыі і культура відавочнага
Аўтанамізацыя паведамлення, якая з’яўляецца адным з вынікаў працэсу маруднага ўздыму сродкаў камунікацыі, была падрыхтавана глыбокім змяненнем прыроды спосабаў камунікацыі, прынамсі, у двух істотных планах: аднаўленнем раўнавагі адпаведных роляў пісьмовых і вусных сродкаў — з аднаго боку, і выкліканым развіццём навукі і тэхнікі на сучасным этапе ваганнем камунікацыі ў выбары паміж культурай аргументацыі і новай “культурай відавочнага”.
Новае адкрыццё рыторыкі праз творы такіх
лацінскіх аўтараў, як Цыцэрон або Квінціліян, у канцы эпохі Адраджэння стымулявала развіццё мастацтва “выступлення”, галоўным чынам вуснага, і эфектыўнай аргументацыі. Як і ў часы Квінціліяна, рыторыка ў большай ступені асацыявалася з “агульнай культурай”. Вялікую ролю ў распаўсюджанні рыторыкі ў якасці агульнай педагагічнай мадэлі адыгралі езуіты. Пачынаючы з XVI ст., у Еўропе адчыняюцца шматлікія калегіумы (першыя былі пабудаваны ў Льежы, Страсбургу і Німе), аснову праграмы якіх складалі класічная адукацыя і лацінская рыторыка. Гэтыя ўстановы фармавалі эліту нацыі і; як і ў часы антычнасці, культура, красамоўства і здольнасць пераконваць вызначалі вартасці чалавека, што быў закліканы кіраваць. Майстэрства камунікацыі, спосабам якой з’яўляецца рыторыка, засталося сінонімам эфектыўнага і легітымнага ажыццяўлення ўлады. Рымская мадэль без асаблівых перашкод перажывае ўзрушэнні, звязаныя з рэвалюцыяй (XVIII ст. у Францыі.— Рэд.), для якой яна, зрэшты, была адным з галоўных узораў.
Паралельна з гэтым узрастальным панаваннем рыторыкі і звязаным з ім тэхнічным падыходам да выкарыстання слова на сацыяльную камунікацыю інтэлектуальнае ўздзеянне аказвалі дакладныя і прыродазнаўчыя навукі. Пошук рацыянальнай або эмпірычнай нагляднасці прывёў да ўзнікнення новай катэгорыі мыслення, якая паступова павінна была паўплываць на ўсякае выкарыстанне мовы. Да гэтага крытэрыем любой аргументацыі было абмеркаванне фактаў і абмен думкамі. Гэтая тэндэнцыя працягвала злоўжываць схаластыкай, але яна, тым не менш, натхніла і сучасную практыку ў сферы ведаў. Новы навуковы метад, пачатак якому пак.лаў Дэкарт, зыходзіў з таго, што ўсякая магчымасць весці дыскусію аб нейкім факце проста рабіла яго верагодным, а тое, што з’яўляецца проста верагодным, несумненна з’яўляецца памылковым. “Кожны раз,— сцвярджаў Дэкарт, — калі два чалавекі маюць процілеглае меркаваннне адносна адной і той жа рэчы, няма сумнення, што адзін з іх памыляецца. Адзін з іх не з’яўляецца чалавекам адукаваным, бо калі б яго63
ныя меркаванні былі праўдападобнымі і відавочнымі, ён мог бы прадставіць іх другому так, што ў рэшце рэшт пераканаў бы яго”.
Такім чынам, Дэкарт ажыццявіў сапраўдны прарыў ва ўяўленнях чалавека XVII ст. як пра веды, так і пра камунікацыю. Гэты прарыў абазначыўся яшчэ больш з развіццём іншага тыпу відавочнасці — відавочнасці, заснаванай на выніках эксперыменту, дзякуючы якой гаворка цяпер ішла не пра тое, каб разам прымаць рашэнне адносна прыроды нейкага факта, а пра тое, каб падключыць у якасці трацейскага суддзі эксперымент, які прыводзіць доказы, што прымаюцца ўсімі. Варожасць, з якой Дэкарт ставіўся да ўяўлення, і адстойванне ім паняцця каўзальнасці таксама аказалі вельмі моцны ўплыў на ліквідацыю такой значнай часткі рыторыкі, як “штучная памяць”, для якой XVII ст. стала фатальным. Працягваючы свой пошук метаду, які б дазволіў дабіцца рацыянальнай відавочнасці, Дэкарт прапанаваў у далейшым будаваць запамінанне не на аснове класічных прыёмаў, якія выкарыстоўвалі метады асацыяцыі ідэй у спалучэнні з іх расстаноўкай па загадзя вызначаных месцах, a — зыходзячы з паняцця каўзальнасці. Вобразы, якія знаходзяцца ў памяці, павінны быць у ёй “сфармаваны паводле ўзаемных сувязей і залежнасцей”.
Там, дзе змест штучнай памяці, заснаванай на моцна звязаных з уяўленнем асабістых вобразах, перадаваўся сродкамі мовы, элементы зместу “памяці відавочнасці” ўяўляліся як здатныя аддзяляцца ад асобы, якая іх сфармулявала, і лёгка пераносіцца на знешнія сродкі перадачы. Мысленне і памяць маглі цяпер арганізоўвацца вакол фармальных працэдур. Гэты новы метад меў значны інтэлектуальны і сацыяльны поспех. Ён зрабіў моднымі, і надоўга, ідэю тэхнічнай магчымасці і сацыяльнай пажаданасці стварэння “універсальнай мовы”, з аднаго боку, і ідэю, паводле якой машыны могуць імітаваць чалавечыя паводзіны, з другога боку. У чым палягаў інтарэс да “універсальнай мовы”? Для Дэкарта, як і для Лейбніца, гэтая, заснаваная на вылічэннях мова павінна была стаць мовай, якая б дазволіла нарэшце выказваць 64
ісціну, мовай, дзякуючы якой, па выразу Лейбніца, перасталі б “спрачацца” адносна рацыянальнага спосабу вырашэння праблем, якую б усе адразу прынялі. Гэтая мова, якая была задумана як новая машына для мыслення, дазволіла б самаму непісьменнаму селяніну вырашыць любую праблему гэтак жа добра, як тое зрабіў бы філосаф.
Такім чынам, мова функцыянавала б як машына, падобна да вылічальных машын, напрыклад, арыфмометра Паскаля, што дазваляюць атрымліваць вынікі арыфметычных аперацый нават тым, хто не ўмее лічыць. Калі ў гэтым прыкладзе веданне арыфметыкі было перададзена машыне, то ўсе чалавечыя веды былі б перанесены ва універсальную мову, якая функцыянавала б сама па сабе, як аўтаномная машына, і якой чалавек карыстаўся б нібыта звонку.
Кагнітыўная утопія пра новую мову, якая б апасродкавала адносіны паміж людзьмі і прымусіла паверыць у відавочнасць ісціны, яўна мела на ўвазе, што спосабы запамінання, якія традыцыйна былі звязаны з асабістым уяўленнем, будуць заменены знешнімі фармальнымі сродкамі. Яна таксама падразумявала, што цяпер у якасці партнёраў па камунікацыі могуць выступаць не толькі чалавечыя істоты, але любыя “істоты”, здатныя перадаваць або прымаць фармальныя паведамленні. Картэзіянская думка адкрыла эру аўтаматаў, гэтых імітатараў мужчын і жанчын, хвалюючай прысутнасцю якіх было пазначана ўсё XVIII ст. Сам Дэкарт сканструяваў такую “штучную істоту”, якая адзывалася на імя Франсін.
3 пункту гледжання агульнай гісторыі тэхнікі, аўтаматы гэтай эпохі, несумненна, можна аднесці да катэгорыі найменш прадуктыўных машын, хоць у іх увасобіліся веды майстроў-гадзіншчыкаў і яны прадвызначылі вялікую цяперашнюю хвалю аўтаматызацыі прамысловасці. Яны ўяўляюць сабой нешта накшталт паралельнага рэчышча, багатага і раскошнага, але крыху ў баку ад асноўнай плыні ў развіцці тэхнікі. 3 пункту гледжання сродкаў камунікацыі нельга, тым не менш, не ўбачыць у гэтых пышных імітацыях чалавека 3 Выбух камунікацыі 65
канкрэтызацыю даўнейшай мары пра “штучнага партнёра”. Гаворачы пра гэтыя аўтаматы, Рабэр Эскарпі (Escarpit) настойвае на той мэце, якую мелі на ўвазе, калі іх рабілі: стварыць тое, што ён называе “чалавек сумяшчальны”, штучнага чалавека, да якога можна падключыць камунікацыйны канал ад знешняй крыніцы і які валодаў бы ўсімі перавагамі, звязанымі з мысленнем і мовай, але быў бы пазбаўлены ўсіх нязручнасцей, якія выклікае гэты “непрадказальны і непрыстойны шум, якім з’яўляецца свабода”. Ідэал камунікацыі, вызваленай, як пра гэта марылі паслядоўнікі Дэкарта, ад путаў аргументацыі, сапраўды, дакладна супадае з ідэалам разумнага аўтамата, які праводзіць вылічэнні і пазбаўлены слабасцей чалавечага розуму, каторы бясконца “дыскутуе”.
Якім бы ні быў інтэлектуальны ўплыў новай “культуры відавочнага”, тым не менш, яна была вымушана суіснаваць з культурай “аргументацыі”, што пышна квітнела насуперак магутным ударам, якія нанеслі ёй у XIX ст. сцыентызм — спроба пашырыць сферу дзеяння навукі за рамкі яе традыцыйных дысцыплін, і марксізм — прымяненне “навуковай відавочнасці” да грамадства ў цэлым, як да яго гісторыі, так і будучыні.
Узрастальнае сацыяльнае значэнне “паведамлення”
Ёсць спакуса бачыць у гэтых значных інтэлектуальных пераўтварэннях, якія непасрэдна закранулі асаблівасці сацыяльнай камунікацыі, эквівалент адпрэчання культуры вуснага слова, на змену якой прыйшла цывілізацыя пісьмовага тэксту. Ці замяніла паступова пісьмовая мова вусную? Сацыяльная рэальнасць камунікацыі ад XVII ст. да нашых дзён выглядае больш складанай. Праблема палягае ў тым, што сляды, якія застаюцца ад вуснай камунікацыі, маюць такую прыроду, што іх цяжка выявіць. Аднак інтэнсіўнае развіццё рыторыкі ў XVII ст. з’яўляецца добрым паказнікам вялікай ролі вуснай камунікацыі. Як гэта
засведчыла Вялікая французская рэвалюцыя, сацыяльная роля аратара і аргументацыі пацвярджалася кожны раз, калі пад уплывам важных падзей адбывалася мабілізацыя грамадскай думкі. Паступовае фармаванне “грамадскай думкі”, якое было выклікана развіццём дэмакратыі і правоў асобы, дазволіла аратарам заняць цэнтральнае месца. Замест таго, каб апісваць цывілізацыю, якая патроху ўсталёўвалася, яе больш дакладна было б назваць “цывілізацыяй паведамлення” — зыходзячы са штучнага процістаўлення вуснай і пісьмовай камунікацыі.