Выбух камунікацыі Нараджэнне новай ідэалогіі Філіп Брэтон, Сэрж Пру

Выбух камунікацыі

Нараджэнне новай ідэалогіі
Філіп Брэтон, Сэрж Пру

Памер: 336с.
Мінск 1995
99.14 МБ
Ёзэф Недхам падкрэслівае, што на працягу стагоддзяў сацыяльная структура кітайцаў дэмакратызавалася і такім чынам уплыў друкаваных дакументаў, якія ўрэшце распаўсюдзіліся, дзякуючы ксілаграфіі, быў там значна меншы, чым на Захадзе. Калі серыйная вытворчасць друкаваных кніг на Захадзе выклікала грандыёзны рух ведаў, то кітайская ксілаграфія проста прывяла да расшырэння кола прэтэндэнтаў, з якога рэкрутаваліся мандарыны, не мяняючы асноў парадку, які лічыўся здавальняючым і рэгулярна эвалюцыянаваў.
Друкаванне не было адзінай тэхналогіяй у сярэднявечным Кітаі, прагрэс якой запаволіўся пасля дасягнення пэўнага парогу ў развіцці. Задаючы сабе пытанне ў сувязі з гэтым дзіўным фактам, Недхам тлумачыць яго шматлікімі фактарамі. У той час як Адраджэнне павінна было стаць калыскай заходняга ўяўлення пра сусвет, якім кіруюць пэўныя законы, адкрываючы такім чынам шлях да матэматызацыі навуковага назірання, (адным з першых майстроў якога быў Галілей — 1564—1642 гг.), дамінуючая кітайская філасофія паўставала ў якасці арганічнага матэрыялізму, дзе кожная з’ява звязана ў іерархічным парадку з усімі іншымі. Гэтая канцэпцыя не заахвочвала даследаванняў навуковага тыпу. Неа50
канфуцыянства распаўсюдзіла этыку, здатную даць вырашэнне ўсіх праблем, як матэрыяльных, так і сацыяльных або палітычных. Недхам бачыць цэнтральнае тлумачэнне ў адсутнасці — адноснай — развіцця тэхнікі, і ў тым, што феадальная бюракратычная арганізацыя грамадства заўсёды перашкаджала камерсантам займаць надта высокае сацыяльнае становішча. Сістэма каштоўнасцей з меркантыльнай асновай, здольная гарманічна спалучацца, як гэта адбылося на Захадзе, з сістэматычным пошукам спосабу павелічэння эфектыўнасці тэхнічных сістэм, не магла карыстацца дастатковым прэстыжам, каб прыцягнуць да сябе інтэлектуалаў. Адсутнасць у Кітаі сучаснага кнігадрукавання, несумненна, глыбока звязана з гэтым фактарам.
Даследуючы працу Гутэнберга па стварэнні сістэмы для атрымання адбітку наборнага тэксту, як адзначае ў сваім аналізе Мартэн, творы, якія кнігадрукаванне дазваляла распаўсюджваць на Захадзе,— бібліі, малітоўнікі, граматыкі, календары, — прыносілі значныя прыбыткі, пры ўмове, канечне, што да іх выпуску падыходзілі з меркантыльных пазіцый. Аднак несумненна, што ў XV ст., калі набірала сілу банкаўская і камерцыйная дзейнасць, менш за ўсё бракавала пачаткаў меркантылізму. Вынаходніцтва Гутэнберга мабілізавала як тэхнічныя, так і фінансавыя веды. Яго кампаньёнамі былі як фабрыканты паперы і гандляры рукапісамі, так і фінансісты і банкіры.
Такім чынам, пошук Гутэнбергам больш эфектыўнага тэхнічнага рашэння становіцца больш зразумелым, калі звесці яго да простага клопату пра прыбытак. Канстатацыя гэтага факта нічога не адымае ў тэхнічнага прагрэсу, але і не здымае грузу меркантылізму, якім пазначана развіццё сродкаў камунікацыі ў эпоху Адраджэння. Гандлярскі дух, які так добра спалучаецца з тэхнічнымі новаўвядзеннямі, усё ж такі папярэднічае ім, і падаецца больш разумным тлумачыць з’яўленне кнігадрукавання хутчэй супадзеннем руху інтэлектуальнага адраджэння з духам меркантылізму, чым іх разыходжаннем. Адраджэнне робіць кнігу эфектыўным
інструментам камунікацыі і з самага пачатку гэты інструмент з’яўляецца таварам.
Інтэлектуальныя зрухі і распаўсюджанне ідэй
“Рэалістычны і буржуазны” парадак, які пачынае ўсталёўвацца ў XV ст., упісваецца ў матэрыяльную цывілізацыю, у якой былі дзве галоўныя кропкі апоры: адна інтэлектуальная — адкрыццё нанова рымскай цывілізацыі і антычнай культуры наогул; другая геаграфічная і прасторавая — развіццё гарадоў як месцаў, дзе ажыццяўлялася абнаўленне Захаду.
Адраджэнне было перш за ўсё адкрыццём нанова лацінскай цывілізацыі і прагрэсу ў матэрыяльнай сферы, які яна несла ў зародышы, у прыватнасці, з пункту гледжання камунікацыі. У сярэднявеччы адмовіліся ад такога вырашальнага прынцыпу гарадской архітэктуры, як арганізацыя забудовы вакол форуму,— цэнтральнай плошчы, месца, якое ніяк нельга было абмінуць, дзе перасякаліся плыні вулічнага руху і дзе пераважна адбываліся зносіны паміж людзьмі. Сярэднявечныя гарады не ведалі такога паняцця, як “галоўная” цэнтральная плошча, ды, зрэшты, і вуліцы там былі задуманы не як шляхі зносін, а як вольная прастора паміж дамамі. Людзі эпохі Адраджэння праявілі сваю самабытнасць і геніяльную здольнасць да адаптацыі ў тым, што датычыцца спосабаў арганізацыі прасторы ў жывапісе і забудове гарадоў. Тым самым яны адкрылі фізічную прастору для сацыяльнай камунікацыі.
Такім чынам, развіццё гарадоў было натуральнай калыскай развіцця кнігадрукавання і асабліва распаўсюджання кніг. У геаграфічным плане кніга распаўсюджвалася з гарадоў, размешчаных па рэйнскай восі, што злучала Францыю, нямецкія і швейцарскія дзяржавы з Італіяй на поўдні і Галандыяй і Англіяй на поўначы. Друкаваная кніга, з’яўляючыся сама па сабе месцам, дзе адбываліся абмен і распаўсюджанне ідэй, пачала адыгрываць новую ролю своеасаблівага інтэлек52
туальнага форуму, якая ў вялікай ступені ўзмацнялася, дзякуючы яе двайному статусу тавара і партатыўнага прадмета. Той факт, што кніга становіцца крыніцай прыбытку, — каб вярнуць велізарныя капіталаўкладанні, што патрабаваліся для выдання, неабходна было яе прадаць, — значна павялічваў яе распаўсюджанне. Яе ўсё больш выразны характар прадмета, прыдатнага да транспарціроўкі, забяспечваў гармонію яе суіснавання з вялікімі шляхамі перавозак і фізічных зносін. Створаная ў якасці інструмента камунікацыі, дзякуючы аднаўленчым ідэям, якія несла ў сабе развітая гарадская цывілізацыя, кніга аказалася прадметам, які служыў камунікацыі і які сам добра распаўсюджваўся. Сіла кнігі, несумненна, у значнай меры звязана са спалучэннем гэтых дзвюх якасцей.
Трэба, безумоўна, падкрэсліць ролю тэхнічнай кнігі як інструмента камунікацыі, што дазволіў сінтэзаваць цэлыя тэхнічныя сістэмы. Тэхнічныя кнігі выдаваліся ў ліку першых ва ўмовах, калі значна ўзрастала цікаўнасць да прадмета. Вельмі рана былі надрукаваны старажытныя творы лацінскіх аўтараў, якія дайшлі праз сярэднявечныя бібліятэкі ад былой Усходняй рымскай імперыі: Пліній у 1469 г. (усяго праз 12 гадоў пасля Майнцкага псалтыра!), лацінскія аграномы ў 1472 г. (будуць перавыдавацца 31 раз). 3 1470 г. пачынаюць шырока выдаваць або праз майстэрні перапісчыкаў, або праз друкарні працы ў галіне тэхнікі новых аўтараў, напрыклад, такіх, як Франчэска ды Джорджа Мартыні.
Бертран Жыль, інжынер эпохі Адраджэння, адзначае ў гэтай сувязі “нястрымнае” жаданне Леанарда да Вінчы знайсці творы, якія б яму хацелася вывучаць, — ён даваў пажытак для стварэння кніг і сам сілкаваўся ад іх, бо яго мастацтва перайшло ад “рэцэптаў да довадаў”. I калі эмпірычны рэцэпт задавальняўся рамкамі вуснай камунікацыі, “новы розум”, на якім базаваліся метады Адраджэння, быў ідэальным аб'ектам для таго спосабу сацыяльнай камунікацыі, якому ўсяляк спрыяла друкаваная кніга.
Як паказвае Бертран Жыль, Адраджэнне характарызуецца ўздымам цікавасці да матэрыяльнага свету, што 53
быў занядбаны ў сярэднія вякі. Уся інтэлектуальная дзейнасць была, такім чынам, скіравана на канкрэтнае, выклікаючы глыбокія змены ў тэхнічным мысленні, адначасова з тым, што рэалізм, утылітарызм і эмпірызм пачалі ператварацца ў цэнтральныя каштоўнасці. Друкаваная кніга станавілася грандыёзным узмацняльнікам гэтых каштоўнасцей, якія ўнеслі такі вялікі ўклад у яе з’яўленне. Пошук больш эфектыўнага спосабу друкавання і, значыць, распаўсюджання ў тым меркантыльным кантэксце, у якім працаваў Гутэнберг, прымусіў звярнуцца да папярэдняга прынцыпу, які, як мы бачылі, хутчэй спрыяў тэхнічньім новаўвядзенням, чым быў іх вынікам. Калі б трэба было ахарактарызаваць гэты прынцып адным словам, вельмі сціпла, то паняцце, якое пазначае гэтае слова, будзе ляжаць ля вытокаў і імператыва меркантылізму, і абнаўлення тэхналогіі, і новых форм інтэлектуальных зносін, і будзе агульным для ўсіх гэтых характарыстык, — гэта прынцып паспяховасці, які паступова прымушае думаць пра неабходнасць эфектыўнага ажыццяўлення сваіх праектаў, незалежна ад таго, да якой сферы яны адносяцца: эканамічнай, матэрыяльнай або інтэлектуальнай. Гэтая характарыстыка, якая засцерагала ад памылак у сярэднявеччы, несумненна, была галоўнай рухальнай сілай матэрыяльнай культуры, якая, пачынаючы з эпохі Адраджэння, паступова стала дамінаваць у заходнім грамадстве.
Ад “ідэі” да “інфармацыі”
Адным з вялікіх новаўвядзенняў Адраджэння стала ператварэнне “ідэі” ў аб’ект камунікацыі, разумовы аб’ект, які цяпер, паколькі ён не быў больш звязаны з тэалагічнай сістэмай, што рэгулявала і абмяжоўвала яго рух, мог значна лепш перамяшчацца, перадавацца, узбагачацца, правярацца, карэктавацца, змяняцца і спалучацца. Ідэі цяпер можна было “апрацоўваць”, і інтэлектуал перастаў быць каментатарам свяшчэнных тэкстаў, а стаў рамеснікам, які адкрываў ідэі, выкоўваў іх, прадстаўляў на суд крытыкі, каб выдумляць іх нанова 54
перад тым як выпусціць у свет. Праз кнігу ідэя трапляла ў гандлёвую сетку, дзе і прадавалася, калі не сама яна непасрэдна, то, прынамсі, яе друкаванае ўвасабленне. Ідэю, якая, дзякуючы новым метадам рэпрадукавання і распаўсюджання, набывала пэўную вартасць, ужо можна было разглядаць у якасці інфармацыі.
Ці аказала ўплыў на асаблівасці мыслення паступовае ператварэнне ідэі ў інфармацыю, што адбывалася паралельна з адраджэннем ролі грошай і развіццём тэхнічных сродкаў? Было б занадта амбіцыёзным спрабаваць даць адказ на такое пытанне ў рамках працы, прысвечанай вывучэнню сродкаў камунікацыі. Давайце проста ўзгадаем некаторыя факты, што датычацца эпохі Адраджэння. Самой сваёй формай кніга павінна была спрыяць апісальным метадам і навукам, якія знаходзілі ў ёй добра прыстасаваную для іх базу. Але як сродак камунікацыі кніга павінна была аказаць асаблівае ўздзеянне на тыя інтэлектуальныя прыёмы, якія дагэтуль дазвалялі запамінаць факты і аргументы. Радыкальныя змяненні, якім падвергліся тады метады запамінання, не маглі прайсді без наступстваў для самой прыроды разумовай дзейнасці. Звязаныя са “штучнай памяццю” спосабы, якімі шырока карысталіся з часоў антычнасці, спазналі ў эпоху Адраджэння перыяд заняпаду. Разам са смерцю Джардана Бруна яны амаль незваротна знікаюць у эзатэрызме. Адным з істотных этапаў гэтых пераўтварэнняў у тыповым развіцці свядомасці Адраджэння стала новае адкрыццё лацінскага аўтара Квінціліяна, які ўяўляў мастацтва памяці як утылітарную і свецкую мнематэхніку, тады як на працягу сярэднявечча прыёмы запамінання з’яўляліся элементам рэлігійнага катэхізіса.