Выбух камунікацыі Нараджэнне новай ідэалогіі Філіп Брэтон, Сэрж Пру

Выбух камунікацыі

Нараджэнне новай ідэалогіі
Філіп Брэтон, Сэрж Пру

Памер: 336с.
Мінск 1995
99.14 МБ
Уплыў тэксту як сродку камунікацыі, які перажываў пэўны ўздым да падзення Рымскай імперыі, пачынае змяншацца з вяртаннем да асаблівай тэхнікі пісьма — каліграфіі, калі літара набывае чыста візуальнае значэнне. Каліграфічнае пісьмо пакінула сферу камунікацыі, каб стаць часткай свету мастацтва. Ці варта, як гэта робяць некаторыя аўтары, асуджаць каліграфію і наогул усялякае выкарыстанне пісьма, якое адыходзіць ад функцыянальных абмежаванняў, звязаных з ясным і эфектыўным запісам гутарковай мовы? Ці варта бачыць у каліграфічнай віртуознасці, якая была пашыранай на працягу ўсяго ранняга сярэднявечча, “ворага распаўсюджання выкарыстання пісьма ў жыцці грамадства”? Гэтыя пытанні дапамагаюць нам лепш зразумець, чаму пісьмо ніколі не было метадам камунікацыі па сваёй прыродзе, і што напрамкі развіцця, якія яно набывала ў той ці іншы момант сваёй гісторыі, у вялікай ступені залежалі ад сацыяльнага кантэксту, які і вызначаў яго арыенціры. Відавочна, было недастаткова, каб з вынаходніцтвам грэчаскага алфавіта пісьмо, стаўшы дзейсным сродкам камунікацыі, адразу ж змагло рэалізаваць гэты патэнцыял.
3 вынаходніцтвам пісьмовага знака нараджаецца прафесія, ці карпарацыя спецыялістаў — пісараў, якія, перш чым стаць пісьменнікамі, як ужо адзначалася, былі рахункаводамі. Ці не ўзрасло сацыяльнае значэнне пісьма ў сувязі з тым, што яно стала інструментам улады, манапалізаванай меншасцю? Практыка выкарыстання пісьма і чытання адразу ж прадвызначыла тое, што Э. Хэўлак называе “прафесійным ужываннем пісьма”, якое працягвалася каля 4500 год — ад IV тыс. да н.э. да эпохі Адраджэння, з кароткім і адносным перапынкам у перыяд з IV ст. да н.э. у Грэцыі да падзення Рымскай імперыі, што абумовіла, і надоўга, вяртанне прЕ фесійных пісараў.
Сацыяльную значнасць гэтых пісараў, дробных чыноўнікаў або схаваных у ізаляваных манастырах перапісчыкаў, егіпецкіх рахункаводаў або мастакоўмініяцюрыстаў, несумненна, можна ацэньваць парознаму. Тут таксама трэба быць асцярожным, каб часам не перабольшыць значэнне гэтай карпарацыі, якая па 26
прыродзе свайго майстэрства заставалася ў пэўнай ступені па-за тымі месцамі, дзе прымаліся рашэнні. Цэнтральнае месца, якое займалі пісары, што складалі вопісы ці вялі ўлік, трэба разглядаць як адноснае, бо давялося вельмі доўга чакаць, пакуль эканамічныя цэнтры сталі супадаць з цэнтрамі прыняцця рашэнняў. Месца, якое займала ў антычным свеце эканоміка, не было такім, каб можна было разглядаць пісараў, якія, нягледзечы ні на што, заставаліся акторамі на другарадных ролях, у якасці людзей, хто валодаў рэальнай уладай. Уплыў, які мелі перапісчыкі і мініяцюрысты, не зважаючы на рэлігійны прэстыж іх працы, таксама не павінен пераацэньвацца. У вусных культурах, якія дамінавалі да самага Адраджэння, уплыў жывой мовы сапраўды пакідаў мала месца для пісьмовай, і рытар, накшталт Цыцэрона, знаходзіўся бліжэй да цэнтраў, у якіх прымаліся рашэнні, чым пісар.
Памяць і пісьмо
Ці не маскуе слабое распаўсюджанне пісьменнасці ў грамадстве тых важных узрушэнняў у інтэлектуальным жыцці, якія, тым не менш, выклікала пісьмо? Некаторыя аўтары не вагаючыся разглядаюць алфавіт у якасці першакрыніцы ўзнікнення грэчаскіх духоўных каштоўнасцей і культуры і адпаведным чынам робяць з гэтага арыгінальнага спосабу запісу мовы галоўную рухальную сілу сучаснасці. Апроч таго, што гістарычны працэс рэдка можна звееці да адзінай прычыны, такая пазіцыя не бярэ да ўвагі некаторыя факты. Перш за ўсё, як гэта было сказана раней, каштоўнасці грэчаскага грамадства ў вялікай ступені, калі не цалкам, сфармаваліся ў перыяд, які папярэднічаў вынаходніцтву гэтага алфавіта, з 1100 да 500 гг. да н.э. Акрамя таго, такі радыкальны прарыў, які зрабіў бы алфавіт ледзь не адзіным стрыжнем працэсу ўваходжання чалавецтва ў цывілізацыю, ігнаруе вусную культуру. Ці не схаваны тут пачатак новага сумніцельнага падзелу паміж “першабытным” і “цывілізаваным” грамадствамі? Ці не з’яўляецца гіперпісьменнае 27
грамадства XX ст. у сілу гэтага больш “цывілізаваным”? Гэта яшчэ трэба даказаць.
Нягледзячы на невялікую колькасць інфармацыі, што ў нас ёсць, пра магчымыя змены ў інтэлектуальным жыцці, якія маглі выклікаць самі па сабе адкрыццё, a потым выкарыстанне грэчаскага алфавіта (мы бачылі, наколькі гэтае выкарыстанне, верагодна, было абмежаваным), — вывучаючы эвалюцыю форм запамінання, што былі выпрацаваны ў антычнасці, можна прыйсці да некаторых высноў.
Адна з прычын, з-за якіх Сакрат быў рашуча супраць выкарыстання пісьма (як, зрэшты, і рыторыкі) заключалася ў тым, як на гэта ўказвае славуты ўрывак з “Федры”, што яно выклікае ў душах няпомнасць, прымушаючы грэбаваць памяццю: “Тыя, хто давярае напісанаму, імкнуцца выклікаць успаміны звонку з дапамогай чужых знакаў, а не знутры, са сваіх уласных глыбінь <...> ты павінен данесці да тваіх вучняў меркаванне, што навука не існуе сама па сабе, а толькі ў іх”. Відавочна, не варта надта засяроджвацца на непрыхільнасці Сакрата да ўсіх метадаў камунікацыі, нават калі ўплыў гэтага філосафа меў дагэтуль толькі дабратворныя наступствы.
Сакрат, несумненна, меў рацыю, сцвярджаючы, што развіццё пісьма павінна было глыбока змяніць умовы засваення ведаў і інфармацыі. Памяць старажытных людзей у вусных культурах была здольнай дамагацца нечуваных дасягненняў. У якой ступені з’яўленне грэчаскага алфавіта змяніла трактоўку ўспаміну? 3 гэтага пункту гледжання можна быць збольшага ўпэўненым, што занепакоенасць Сакрата, ва ўсякім разе ў дачыненні да антычнасці, не была абгрунтаванай: IV ст. да н.э. было якраз перыядам, пачынаючы з якога сталі развівацца прыёмы запамінання, сістэматызаваныя рыторыкай і, такім чынам, арыентаваныя толькі на вусную мову.
Франс Ят (Yates) нагадвае нам, што вялікія правілы “штучнай памяці” былі вядомыя ўжо даўно, але пашырэнне ролі арганізаванага слова паспрыяла іх распаўсюджанню ў невядомых да гэтага маштабах. Зразумела, што калі б пісьмо глыбока змяніла ўмовы 28
інтэлектуальнай працы, то распрацаваныя рыторыкай сістэмы вуснага запамінання ніколі б не зведалі такога беспрэцэдэнтнага развіцця, якое яны перажылі ў антычнасці. Такім чынам, рыторыка падаецца больш уласцівым для антычнасці спосабам камунікацыі, чым пісьмо.
Бібліяграфія: м. Fabre, 1963; G. Gusdorf, 1952; Е.А. Have­lock, 1981; G. Ifrah, 1985; G. Jean, 1987; F. Yates, 1975.
2.	Панаванне рыторыкі
Галоўныя прыёмы, што складаюць асновы рыторыкі, вынайшлі грэкі. Яны ж былі найбольш заўзятымі іх крытыкамі. Гэтыя прыёмы выкарыстоўваліся, у прыватнасці, у Афінах, пераважна ў юрыспрудэнцыі, пры абароне інтарэсаў на судовых працэсах, а таксама ў палітычных мэтах, таму што так званая “эпідыктычная” прамова — жалобная прамова на пахаванні — дазваляла выказаць уласцівыя для поліса каштоўнасці.
Але каб рыторыка пачала адыгрываць у поўнай меры сваю ролю спосабу камунікацыі, каб яна разгарнулася ва ўсю шырыню сваіх магчымасцей, трэба было дачакацца эпохі Рыма і рэспубліканскіх інстытутаў. Рым быў “грамадствам камунікацыі” практычна ў сучасным сэнсе гэтага слова. Мяркуючы па гэтым, ягоны ўплыў выходзіць у часе далёка за рамкі існавання Імперыі, таму што ідэя сацыяльнай кансалідацыі, заснаванай на арганізаванай і ажыццяўляльнай праз пэўныя інстытуты камунікацыі, перажыве сярэднявечча, будзе пранесена праз эпоху Адраджэння і дасць плён у наш час.
Як нарадзілася рыторыка? Здаецца, можна дакладна вызначыць месца і час з’яўлення рыторыкі — на Сіцыліі ў V ст. да н.э., у якасці адначасова і разважанняў аб прамовах, якія маюць на мэце перакананне, і навучання метадам пераканання. У гэтай сувязі Барт (Barthes) падкрэслівае, што “разважаць пра мову” пачалі, каб “абараніць сваё дабро”. Недзе ў 485 г. да н.э. два сіцылійскія тыраны Гэлан і Харон канфіскавалі маёмасць жыхароў Сіракуз, каб надзяліць ёю сваіх наёмнікаў. Калі народ паўстаў і зверг іх, пажадаўшы вярнуцца да ранейшага парадку, то пачаліся незлічоныя судовыя працэсы, дзеля таго каб кожная сям’я магла вярнуць сваё дабро. Шматлікія слуханні спраў у судах, якія з гэтага вынікалі, спарадзілі адмысловую адукацыю, якую давалі першыя вядомыя рытары Корак і Тысій. Уяўляецца, што рыторыка ў кантэксце сацыяльнага ўзрушэння стала вынікам жадання ўзнавіць раўнавагу без ужывання сілы.
Першыя крокі рыторыкі
Корак з’яўляецца аўтарам ідэі, паводле якой усякая прамова павінна складацца з вялікіх частак, якія паслядоўна ідуць адна за адной. Гэтая методыка прамаўлення складзе аснову ўсякага ўзважанага выкладу аргументаў. Кожная прамова павінна пачынацца са звароту да суддзі — “уступу”, які патрэбен для таго, каб падрыхтаваць публіку і зрабіць яе ўспрымальнай да аргументаў, што будуць пададзены потым,— і завяршацца “заключнай часткай”, якая б рабіла ўражанне на прысутных. У прамежку паміж гэтымі часткамі прамовы факты спачатку выкладаліся ў апавядальнай частцы, а потым абмяркоўваліся ў доказнай частцы.
Улічваючы сувязі, якія існавалі паміж Сіцыліяй і Афінамі, гэтыя новыя прыёмы камунікацыі, якія выявілі сябе на працэсах супраць тыранаў, хутка распаўсюдзіліся ў грэчаскім полісе. Адным з фактараў, які спрыяў іх распаўсюджанню, было патрабаванне грэчаскага правасуддзя, каб кожны ісцец асабіста бараніў свае інтарэсы. Узнікла прафесія логаграфа (той, хто піша прамовы), таму што, напэўна, ці то з-за адсутнасці юрыдычнай падрыхтоўкі, ці то проста з-за недахопу культуры не кожны грамадзянін быў здольны самастойна, без дапамогі спецыяліста выкласці свае довады суду. Тады ў рыторыцы ўтварылася першае адгалінаванне “тэхнікаў” у выглядзе вучэння сафістаў (каля 450 г. да н.э.), якія заяўлялі пра неабмежаваныя магчымасці слова і аргументацыі і адначасова прапаведавалі філасофію, паводле якой не існуе ісціны самой па сабе, а ёсць толькі рэлятыўныя меркаванні. У руках сафістаў рыторыка паступова ператвараласяпроста ў інструмент, пустую фармальнасць, якая не давала плёну, у стыль, вычварнасць сэрца, калі завучаныя на памяць стылістычныя абароты ўжываліся аўтаматычна ў той ці іншай сітуацыі, карацей кажучы, інструмент, які мог служыць каму заўгодна.
Крытыкуючы гэтае адхіленне “тэхнолагаў”, як іх назваў Арыстоцель, Сакрат і Платон асуджалі ўсякую форму арганізацыі выказвання, калі яна з самага пачатку 32