Выбух камунікацыі Нараджэнне новай ідэалогіі Філіп Брэтон, Сэрж Пру

Выбух камунікацыі

Нараджэнне новай ідэалогіі
Філіп Брэтон, Сэрж Пру

Памер: 336с.
Мінск 1995
99.14 МБ
Грэчаскае “логас” у перакладзе на лаціну стала “ra­tio” , “слова” стала “разлікам”. Рымская культура, апанаваная ідэяй арганізацыі камунікацыі дзеля падтрымання дзейснай сацыяльнай сувязі, вынайшла інфармацыю, г.зн. “слова для іншага чалавека”.
Бібліяграфія: Aristote, trad. М.Dufour, 1967; R. Barthes, 1970; P. Breton. 1985; Ciceron, trad. E.Courbaud, 1922; A. Della Santa, 1986; J. Ellul, 1967; M. Fabre, 1963; P. Grimal, 1968, 1986; C. Perelman et Olbrechts-Tytena, 1970; O. Reboul, 1984, 1991.
3.	Адраджэнне або абнаўленне камунікацыі
Перыяд Адраджэння, асабліва дзесяцігоддзі ад 1450 г. і да сярэдзіны XIV ст., быў надзвычай спрыяльным для развіцця сродкаў камунікацыі. Ператварэнне рукапіснага дакумента ў друкаваную кнігу часта падаецца ў якасці сімвала інтэлектуальных і сацыяльных змен, якія характарызуюць выхад з сярэднявечча і якія ператварылі рукапісны дакумент у выдатны інструмент камунікацыі.
Аснова новага спосабу інтэлектуальнай камунікацыі — друкаваная кніга — сапраўды стала кропкай, у якой перасякаліся: новае тэхнічнае мысленне, новы меркантыльны дух і прыведзеныя ў рух ідэі, высунутыя гуманістамі, чые спосабы абмену думкамі сталі правобразам сучасных форм сацыяльнай камунікацыі.
Кнігадрукаванне: прычына ці вынік?
Сучасная кніга знаходзіцца на перасячэнні двух вымярэнняў: з аднаго боку, тэхнічнай сістэмы, якая дазволіла дасягнуць яе ўдасканалення як сродку перадачы тэкстаў, з другога боку — вельмі разнастайных ідэй, распаўсюджанню якіх яна спрыяла. Безумоўна, тэхнічныя сродкі кнігадрукавання разам з тэхнічнымі прыёмамі, што дазвалялі даставіць кнігу да чытача, — гэта сродкі, на якія, нягледзячы на іх важнасць, звычайна мала звярталі ўвагу, і якія ўнеслі свой уклад у развіццё камунікацыйнай функцыі кнігі.
Аднак ці можна казаць, што крыніцай агульнага ўзрушання, якое закранула і ідэі, і сацыяльныя структуры і прывяло да Адраджэння, было кнігадрукаванне і яго тэхнічныя сродкі? Як і ў іншых выпадках, прычыны сацыяльных змен у грамадстве тут таксама бачаць у тэхніцы. Экспансія кнігі, дзякуючы сродкам кнігадрукавання, сапраўды была сенсацыйнай. 3 моманту выхаду ў свет першай надрукаванай тыпаграфскім спосабам кнігі — Майнцкага псалтыра ў
1457 г. — і да рубяжа стагоддзя — 1500 г. — было надрукавана не менш як 15-20 мільёнаў кніг, якія размяркоўваюцца паміж 35 000 выданняў, а гэта значыць, што каля 1300 кніг друкавалася штодня. Праўда і тое, што друкаваная кніга была адным з асноўных сродкаў перадачы новых ідэй, якія распаўсюджваліся ў асяроддзі гуманістаў, а пачынаючы з гэтага часу, і ў больш шырокіх колах.
Аднак замест таго, каб бачыць у кнігадрукаванні прычыну перамен, якія адбыліся ў перыяд Адраджэння,— як гэт.і ўнушаецца распаўсюджанымі выразамі накшталт “культура друкаванай кнігі” або “галактыка Гутэнберга”, — ці не паспрабаваць пашырыць кругагляд? I ці не паспрабаваць зразумець, у якой ступені такая навіна, як друкаваная кніга, сама была абумоўлена і стала магчымай, дзякуючы шматлікім сацыяльным і інтэлектуальным узрушэнням, што зведала Еўропа, пачынаючы з XV ст.? Зрэшты, гэты перыяд не з’яўляецца ў дадзеным выпадку нейкай дакладнай кропкай адліку, бо, пачынаючы з XIII ст., Еўропа білася ў канвульсіях і перажывала значныя ўзрушэнні накшталт паступовага павелічэння насельніцтва гарадоў, шырокага руху крыжовых паходаў, якія зрабілі магчымым усталяванне кантактаў з грэчаскай і арабскай культурамі, або з’яўлення ж:абрацкіх манаскіх ордэнаў, якія былі прадвеснікамі глыбокай патрэбы рэформ.
Канечне, і сама кніга, сістэматызуючы пісьменства, змянялася, у прыватнасці, з пункту гледжання руху і перадачы ідэй. Але XV ст. было стагоддзем, калі ідэі пачалі распаўсюджвацца і, несумненна, было б правільней сказаць, што якраз той інтэлектуальны працэс, які тады пашыраўся ў Еўропе, трансфармаваў кнігу і паспрыяў набыццю ёю новай камунікатыўнай функцыі. На працягу ўсяго сярэднявечча адзіная функцыя кнігі заключалася ў захаванні тэкстаў, якія былі прызначаны галоўным чынам для выкарыстання ў закрытым асяроддзі манастырскіх бібліятэк.
Па сваёй прыродзе кніга не была інструментам камунікацыі. Творы, галоўнай мэтай якіх было распаўсюджанне ідэй, часам новых, і вынясенне іх на абмер46
каванне як мага большай колькасці людзей, відавочна, выконвалі функцыю сацыяльнай камунікацыі. Разам з тым не так складваліся справы з рэлігійнымі кнігамі, якія выдаваліся ў вялікай колькасці ў часы Адраджэння,— 45% інкунабулаў (кніг, надрукаваных да 1500 г.) былі рэлігійнымі творамі, малітоўнікамі, часасловамі. Для іх друкаванне было папросту сродкам мёртвага ўвекавечання, бо свяшчэнны тэкст не падлягаў абмеркаванню, нават калі да яго даваліся каментарыі. Гэтак жа не выконвала непасрэднай камунікацыйнай функцыі безліч кніг, якія фактычна з’яўляліся лічбавымі табліцамі і выкарыстоўваліся, напрыклад, для канвертацыі грашовых адзінак, або проста для элементарных аперацый з лічбамі.
Рух ідэй, якім была адметная эпоха Адраджэння, змяніў гэтую тэндэнцыю, бо нават перанятыя з мінулых часоў варыянты свяшчэнных тэкстаў былі падвергнуты перагляду. Ці не было адной з мэт дэбатаў, якія вялі католікі і пратэстанты падчас Рэфармацыі, пачынаючы з 1517 г., выданне такой версіі Бібліі, якая была б звязана з тэалагічнымі прэферэнцыямі адных або другіх?
Зрухі ў мысленні, якія прывялі да Адраджэння, павінны былі пачацца задоўга да вынаходніцтва кнігадрукавання і ўнесці вялікі ўклад у яго з’яўленне ў якасці механічнага спосабу капіравання тэкстаў. Да таго, як друкаванне кніг стала тэхнічна магчымым, дзякуючы выкарыстанню прэса і наборных літар, тэксты, што карысталіся найбольшым попытам, капіраваліся ў масавым парадку ў адмысловых майстэрнях. Мартэн (Martin) на прыкладзе знойдзеных нядаўна “квітанцый заказаў”, якія былі выпісаны ў той час, паказвае, што да вынаходніцтва друку на пачатку XV ст. у некаторых майстэрнях перапісчыкаў выходзілі сапраўдныя выданні накладам да 400 экземпляраў аднаго і таго ж твора. 3-за спосабу, які прымяняўся для вытворчасці гэтых кніг (іх пісалі не старонка за старонкай, а на аркушах, дзе змяшчалася па чатыры або па восем старонак), чытаць іх можна было толькі разрэзаўшы старонкі, што сведчыць пра нязручнасці, якія ўзнікалі пры серыйнай вытворчасці, ці, ва ўсякім разе, капіраванні.
Такім чынам, вынаходніцтва кнігадрукавання адбылося ў вельмі спрыяльных умовах, калі ўсё большая колькасць чытачоў патрабавала ўсё большай колькасці кніг. Тым не менш, здаецца немагчымым выявіць непасрэдную сувязь паміж попытам на кнігі, які збольшага задавальнялі майстэрні перапісчыкаў, і вынаходніцтвам гэтага новага спосабу. Какрэтныя акалічнасці, у якіх Гутэнберг зрабіў сваё адкрыццё, здаюцца больш складанымі.
Акалічнасці вялікага вынаходніцтва
Альбэр Лабар (Labarre) настойвае на значэнні прагрэсу, які быў дасягнуты ў апрацоўцы металаў. Кнігадрукаванне сапраўды нарадзілася ў маленькім горадзе, які не з’яўляўся інтэлектуальным цэнтрам, а яго вынаходнік думаў перш за ўсё пра тое, каб адкрыць больш эфектыўны спосаб вырабу кніжак.
Безумоўна, як у гэтай сферы, так і ў іншых, трэба дапускаць пэўную аўтаномію тэхнічнага вынаходніцтва, для ажыццяўлення якога неабходна дасягненне пэўнага прагрэсу ў вытворчасці матэрыяльных элементаў — яго складовых частак. Кнігадрукаванне нарадзілася ў асяроддзі майстроў залатых спраў і карбавальшчыкаў манеты, якія выкарыстоўвалі дасягненні металургіі, зробленыя ў XV ст. Але, несумненна, для таго, каб кнігадрукаванне змагло дасягнуць узроўню завершанай тэхнічнай сістэмы, трэба было замяніць пергамент паперай (у перыяд паміж 1350 і 1450 гг.). Вытворчасць літар ажыццяўлялася пры дапамозе вядомых спосабаў, але было практычна немагчыма ўявіць друкаванне на пергаменце, матэрыяле, які быў недастаткова гладкім, каб выкарыстоўваць новыя спосабы нанясення фарбы і прэса.
Выкарыстанне паперы, як, дарэчы, і прынцыпу набору літар, які ляжыць у аснове тэхнічнай сістэмы друкавання, было вядома толькі на Захадзе. Аднак гэтыя вынаходніцтвы бьілі імпартаваны — прынамсі, у дачыненні да паперы гэта можна сцвярджаць з упэўненасцю 48
— з Усходу, у прыватнасці, з Кітая. Нельга не задаць сабе пытанне, услед за Езэфам Недхамам (Needham), чаму друкаванне развілася і мела поспех на Захадзе, а не ў Кітаі? Параўнальны аналіз тут добра паказвае, што існаванне нейкага тэхнічнага метаду ні ў якой меры не з’яўляецца дастатковай умовай для яго выкарыстання грамадствам. Для гэтага патрэбны не толькі спрыяльныя сацыяльныя, культурныя і эканамічныя ўмовы, але выглядае, што гэтыя шматлікія ўмовы адыгрываюць немалую ролю і ў самім працэсе вынаходніцтва.
Асноўныя этапы, праз якія Кітай мог бы прыйсці да канцэпцыі сучаснага друкавання, былі пройдзены досыць рана. Папера, якая, бясспрэчна, была вынайдзена ў Кітаі (каля III ст.), адкуль яна паступова распаўсюдзілася на Захад, пачынаючы з IX ст., выкарыстоўвалася для ксілаграфічнага друкавання будысцкіх тэкстаў. “Дыяментавая Сутра” (868 г.) з’яўляецца адным з першых друкаваных дакументаў. Тыпаграфія, як падаецца, упершыню была вынайдзена ў XI ст. Пі Чэнгам, які выкарыстоўваў наборныя знакі, выразаныя ў гліне, што потым абпякаліся на агні; гэтае адкрыццё праз некаторы час было паўторана Ванг Чэнам. Каб зручней было працаваць, гэтыя знакі памяшчаліся на мабільных блоках, што змяшчаліся ў шафіках, якія маглі паварочвацца вакол сваёй восі.
Але тэхнічная сістэма друкавання не была адрэгулявана: металічныя знакі, якія, пачынаючы з 1403 г., імпартаваліся з Карэі, прабівалі надта тонкую паперу, спосабы нанясення фарбы былі зусім нездавальняючымі, а прынцып прэса (які на Захадзе запазычылі ў рэйнскіх вінаробаў) быў невядомы. Кітайскаму друкаванню бракавала вырашальнага штуршка, які б вывеў з яго тэхналогію, раўназначную той, якую стварыў Гутэнберг. Ці мае тут месца проста тэхнічная недапрацоўка, недахоп уяўлення? Але ж кітайскія рамеснікі і вынаходнікі маюць у сваім актыве нямала складаных распрацовак.
Замест таго, каб разглядаць развіццё кнігадрукавання, зыходзячы з “недапрацоўкі”, ці не лепш звярнуць увагу на поўную незапатрабаванасць гэтай тэхналогіі ў тагачасным кітайскім грамадстве? 3 гэтага пункту 49
гледжання сапраўды не было ніякага пускавога чынніка. Несумненна, кітайцы не выпадкова вынайшлі паперу. У арганізацыі кітайскага грамадства важнае месца на працягу вельмі доўгага часу (дзве тысячы гадоў) адводзілася “пішучай” бюракратыі — вельмі абмежаванаму колу вучоных і чыноўнікаў, у чыіх руках мелася значная ўлада, уключаючы тэхнікаў і інжынераў, якія знаходзіліся на дзяржаўнай службе і былі арганізатарамі вялікіх работ, у прыватнасці, ірыгацыйных. Аднак узнаўленне гэтай касты адбывалася не па дынастычнаму прынцыпу, а на конкурснай аснове, якая дазваляла выбіцца на пасаду, што лічылася прэстыжнай. Сістэма імператарскіх экзаменаў, якая існавала з II ст. да н.э., дазваляла, як выказваўся Недхам, адбіраць “лепшыя мазгі нацыі”. У такіх умовах дакумент, напісаны на паперы, адыгрываў у інтэлектуальным жыцці ролю, якую друк, несумненна, не мог у яго адабраць.