Выбух камунікацыі
Нараджэнне новай ідэалогіі
Філіп Брэтон, Сэрж Пру
Памер: 336с.
Мінск 1995
не ставіла на мэце пошук ісціны. Для Платона рыторыка была не мастацтвам, а проста эмпірызмам, уменнем дасягнуць прыемнага, не клапоцячыся пра лепшае, “таму што яна не магла прапаноўваць тыя рэчы, якія прапануе ў сілу сваёй прыроды, і таму што ў выніку гэтага яна не магла суаднесці кожную з іх з яе прычынай”. Гэтыя разыходжанні паміж Платонам і сафістамі павінны былі мець доўгатэрміновыя наступствы, бо, па сутнасці, тут закраналася не толькі рыторыка, але і правамернасць любога спосабу камунікацыі. Сакрат, як на словах, так і на справе, адкрыта выяўляў сваю варожасць да пісьма, якое, на яго думку, змяняла саму прырэду ведаў, скажала яе.
Такім чынам, два асноўныя метады камунікацыі антычнасці — пісьмо і рыторыка — надоўга сталі прываблівай мішэнню для крытыкі з боку філосафаў і часткі інтэлектуалаў. Яны наважацца карыстацца пісьмом (і пры некаторых умовах рыторыкай), але не столькі як інструментам камунікацыі, колькі ў якасці сродку абвяшчэння ісціны для тых, хто здолее яе ўспрыняць.
Арыстоцель (384—322 гг. да н.э.), адзін з вучняў Платона і настаўнік Аляксандра Македонскага, таксама вёў вайну супраць сафістаў, але рэабілітаваў рыторыку. Як адзначае Медэрык Дзюфур (Dufour), гэтая новая рыторыка ў якасці дапаможнага сродку для выказванняў, свабодных ад надта абцяжарнай сувязі з мараллю і ісцінай, змагла выконваць сваю ролю ў жыцці поліса і на судзе, які выносіць вырок аб пакаранні за парушэнне закона, і на сходзе, дзе абмяркоўваюцца пытанні бяспекі дзяржавы. Арыстоцель даў вызначэнне гэтай рыторыцы ўжо не проста як інструменту ажыццяўлення ўлады метадам пераканання, а як мастацтву “раскрываць усё пераканаўчае, што ўтрымлівае ў сабе дадзены выпадак”, так што, як кажа Дзюфур, “яна ўзяла сабе за правіла не імаралізм, не звяржэнне існуючай маралі, а амаралізм, г.зн. часовае абыякавае стаўленне да маральнага імператыву”. Рыторыка Арыстоцеля паўстае ў якасці вельмі гнуткага метаду, які ўлічвае акалічнасці. Што ў першую чаргу важна для прамоўцы — гэта здольнасць ніколі не губляцца перад аўдыторыяй і прыстасоўваць сваю прамову да абставін.
2 Выбух камунікацыі 33
Калі б тры тамьі “Рыторыкі” Арыстоцеля ўмоўна падзяліць на кнігу I (якая прысвячаецца эмітэнту паведамлення — выпрацоўцы аргументаў), кнігу II — прысвечаную рэцыпіенту (таму што ў ёй разглядаюцца эмоцыі і аргументы з пункту гледжання іх успрымання), і кнігу III, прысвечаную самому паведамленню (аналіз ужывальных зваротаў і парадку размяшчэння частак прамовы), — то гэта, несумненна, азначала б выкарыстанне падыходу, занадта набліжанага да сучасных канцэпцый камунікацыі. Тым не менш, тое, што Арыстоцель вынайшаў новае мастацтва штодзённай камунікацыі і публічнага выступлення, метад, які знаходзіцца пасярэдзіне паміж рэлятывісцкім цынізмам сафістаў і сацыяльнай абыякавасцю філосафаўпаслядоўнікаў Платона, — гэта праўда.
Але, нягледзячы на прагрэс дэмакратыі, якому спрыяла такая канцэпцыя камунікацыі, грэчаскі поліс не здолеў бы стаць ідэальным сацыяльным асяродкам, які б забяспечыў росквіт новых спосабаў прамаўлення. Рым, дзе пачалі збірацца грэчаскія рытары, стаў найбольш спрыяльным культурным і сацыяльным асяродкам для развіцця рытарычнага спосабу камунікацыі. Каштоўнасці, якія ляжалі ў аснове Рэспублікі, a потым Імперыі, і ў якіх заключаліся своеасаблівасць і веліч Рыма, дакладна адпавядалі духу рыторыкі і спрыялі яе развіццю, умацоўваючыся, у сваю чаргу, дзякуючы ёй.
Рым — грамадства камунікацыі
У Рыме ўсё было падпарадкавана жаданню зрабіць сацыяльную камунікацыю адной з асноў паўсядзённага жыцця. Гэтае жаданне выяўлялася ў архітэктуры гарадоў, у прыватнасці, у стварэнні форумаў. Гэтыя заўжды тлумныя і ажыўленыя цэнтральныя плошчы, якія былі горанам палітычнага і грамадскага жыцця, меліся і ў Грэцыі. У адрозненне ад афінскіх храмаў і будынкаў, што дэманстравалі гармонію сваіх прапорцый (як Парфянон), рымскі храм, як зазначае П’ер Грымаль (Grimal), быў, галоўным чынам, фасадам, сапраўдным 34
упрыгожаннем грамадскага жыцця, прызначаным быць часткай форуму або свяцілішча ў непасрэднай блізкасці ад смяротных. Рьімская духоўнасць была цалкам павернутай унутр горада.
Клопат пра сацыяльныя сувязі быў такі, што чалавек, які хацеў, каб яго паважалі, павінен быў ведаць па імёнах усіх жыхароў горада, якіх ён мог сустрэць на вуліцы на працягу дня. У канцы існавання Рэспублікі і пры Імперыі найбольш багатыя грамадзяне хадзілі ў суправаджэнні “наменклатара”, адмысловага раба, які нашэптваў ім імёны асоб, што трапляліся па дарозе.
Інтэлектуальнае жыццё прысутнічала паўсюды: на плошчах, у залах, адчыненых для ўсіх ахвотных, у размовах. Яно было важнай часткай грамадскай дзейнасці. Як адзначае Грымаль, умовы грамадскага жыцця, пачынаючы з II ст. на н.э., ператварылі аратарскае мастацтва ў штодзённую неабходнасць. Палітычных працэсаў станавілася ўсё больш, а грамадская думка адыгрывала ўсё больш важную ролю ў палітычным жыцці і ў сенаце. Як гэта мела месца і ў Грэцыі, попыт на аратарскае майстэрства прывёў да з’яўлення эстэтычнай плыні, узнікненню якой спрыяў пэўны рымскі густ да пафасу. Але лепшыя аратары, і Цыцэрон (106—43 гг. да н.э.) у першую чаргу змагаліся супраць падобнага выкарыстання рыторыкі, тым больш каштоўнай, што яна дазваляла замяняць словам фізічнае насілле і такім чынам рабіць уладу больш маральнай.
Сам Цыцэрон з’яўляецца прыкладам чалавека, які толькі дзякуючы сіле сваіх выступленняў у судзе і сваіх прамоў пасля перамогі над Кацілінай у 63 г. дасягнуў такога становішча ў грамадстве і такой пашаны, на якія мог разлічваць толькі палкаводзец. Поспех красамоўства Цыцэрона трымаўся на выдатнай адпаведнасці ягонай аратарскай тэхнікі тым грамадскім каштоўнасцям, прапагандзе якіх яна служыла; перш за ўсё ідэі, якая стала тыповай для рымскага мыслення, паводле якога людзям па прыродзе належыць такая якасць, як салідарнасць; што ў сусвеце, як у велізарным горадзе, усе маюць абавязкі адзін перад адным.
Гэтая цэнтральная каштоўнасць рымскага гра35
мадства, humanitas, займала галоўнае месца сярод маральных прадпісанняў, якія ўсе, так ці інакш, прапаведавалі ідэю сацыяльнага аб’яднання, у якім была б інстытуцыялізавана камунікацыя. Напрыклад, самавалоданне (virtus) процістаўлялася няздатнасці перамагчы сваю прыроду і падпарадкаваць сваю асобу гораду. Яна таксама ўтрымлівала тыранічнае разуменне грамадзянскага абавязку. Далёкая ад арыентацыі на ўяўныя і недасягальныя светы набожнасць (pietas) мела на ўвазе скрупулёзнае выкананне рытуалаў і шанаванне сувязей, што існуюць паміж істотамі ўнутры сусвету. Пастаянныя зносіны з душамі продкаў, якіх падчас пахавальных працэсій прадстаўлялі акцёры, і выкананне абавязкаў перад жывымі складалі асновы ўсяго грамадскага жыцця. Жыхары горада адчувалі сябе праз гэта абавязанымі адзін перад адным праяўляць поўную салідарнасць, пашырэнне якой на іншыя народы стала адной з асноў Рымскай імперыі.
Утварэнне Рымскай імперыі: своеасаблівая сацыяльная злучнасць
Вялікай асаблівасцю Рымскай імперыі, якая адрознівала яе ад папярэдніх імперый, пабудаваных на простым вайсковым панаванні, несумненна, было тое, што яе ўлада забяспечвалася ўдзелам пераможаных у справах бясконца пашыранага горада, які паступова прымаў у сваё лона сваіх ворагаў. Была гарантавана аўтаномія заваяваных гарадоў, і кожны з іх атрымліваў асаблівы статус.
Грымаль бачыць у гэтым станоўчыя якасці саюзу, юрыдычную і маральную злучнасць, якая звязвала паміж сабой пад эгідай Рыма пакораныя народы лепш, чым прымус. На працягу некалькіх гадоў яны ўспрымалі цывілізацыю заваёўнікаў, і мясцовая арыстакратыя, як правіла, пачынала горача прагнуць стаць “рымскай”, як праз некалькі стагоддзяў будуць жадаць таго ж заваёўнікі-варвары.
Жак Элюль (Ellul), наадварот, у сваім аналізе пранікнення рымскага ўплыву ў асяроддзе суседніх народаў у 36
рэспубліканскі перыяд, разглядае яго як вынік правядзення палітыкі псіхалагічнай прапаганды, арыентаванай на замежжа. Справа ішла аб тым, каб стварыць у тых народаў перакананне ў перавагах Рыма, каб яны самі папрасіліся ўключыць іх у рымскую сістэму, што як бы азначала іх прызнанне. На федэратыўных тэрыторыях пераможаныя народы захоўвалі сваю аўтаномію, але павінны былі пастаўляць войска. Гэтая сістэма адрывала народы адзін ад аднаго з-за выключных сувязей, што ўсталёўваліся паміж імі і Рымам (толькі ў Італіі было падпісана сто пяцьдзесят асобных пагадненняў). Утварэнне “калоніі”, якая была рымскім горадам, пабудаваным на чужой тэрыторыі, дазваляла адначасова ажыццяўляць вайсковы кантроль, засяляць тэрыторыю сваім насельніцтвам і дэманстраваць эфектыўнасць рымскай арганізацыі і адміністрацыі.
Насельніцтва, якое пражывала побач з калоніямі, атрымлівала розны сацыяльны статус, у адпаведнасці з якім жыхары Імперыі падзяляліся на грамадзян Рыма, лацінян, італікаў, “каланістаў”, федэратаў і, нарэшце, іншаземцаў. Гарады таксама мелі розны статус. У рэшце рэшт, як заўважае Элюль, жыхары Імперыі станавіліся больш звязанымі з Рымам, чым з уласнай радзімай, і чакалі ад яго прыняцця рашэння, якое дазваляла б ім перайсці ў вышэйшую катэгорыю. Гэтая палітыка гульні на іх пачуццях дазволіла Рыму дасягнуць, несумненна, большай унутранай з’яднанасці, чым ён мог бы дамагчыся чыстай сілай. Усё ішло да таго, каб выклікаць канкурэнцыю, вернасць, самаадданасць, нарэшце гонар ад прыналежнасці да такой грандыёзнай сістэмы.
Незалежна ад таго, ці ідзе гаворка пра нейкую прапагандысцкую кампанію, якая замяніла выкарыстанне зброі псіхалагічнай апрацоўкай, ці пра ўплыў палітычнай і юрыдычнай сістэмы, у якой былі закладзены пачаткі нейкага гуманізму, вынік быў, па сутнасці, адзін і той жа, таму што грубую сілу замяніла інстытуцыйная палітыка сацыяльнай камунікацыі, якая праявіла сваю эфектыўнасць праз свой цывілізатарскі ўплыў.
Рымляне не ўяўлялі сабе адносін са сваімі ворагамі, нават калі яны і ўжывалі грубую сілу, інакш як на аснове 37
закона. Напрыклад, забіць ворага мог толькі той, хто знаходзіўся на афіцыйнай службе ў імператара. Акрамя таго, забаранялася забіваць ворага, які здаўся, або калі ён належаў да народа, з якім не вялася абвешчаная законам вайна. Вяршыняй юрыдычнага збудавання, якое вызначала правілы зносін падчас вайны, быў абавязак, які рымляне ўзялі на сябе самі, згодна з якім акт аб капітуляцыі пераможанай нацыі павінен быць прыняты абодвума бакамі. Што гэта — прававая крывадушнасць ці глыбокае разуменне паняцця дамовы? Тым не менш, гэтая сістэма дазволіла стварыць правілы для тых сфер камунікацыі, у якіх цывілізацыя дасягала найбольшых поспехаў.