• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбух камунікацыі Нараджэнне новай ідэалогіі Філіп Брэтон, Сэрж Пру

    Выбух камунікацыі

    Нараджэнне новай ідэалогіі
    Філіп Брэтон, Сэрж Пру

    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    99.14 МБ
    Зводзячы сацыяльны ўплыў сродкаў масавай інфармацыі да непасрэдных вынікаў распаўсюджання паведамленняў, эмпірычная плынь прыраўняла гэты ўплыў да нейкага псеўдааб’ектыўнага вымярэння вынікаў маніпулявання, якое пастуліруецца крытычнай плынню. Тут адбываецца зліццё дзвюх супярэчлівых тэндэнцый. Абедзве імпліцытна пастуліруюць адну і тую ж спрошчаную схему: усё, што распаўсюджваецца, можа дасягнуць альбо не дасягнуць адрасата. Аднак фундаментальныя пытанні звязаны не з гэтым, а са скажэннем сэнсу, якое адбываецца на працягу ўсяго працэсу перадачы інфармацыі. Шмат якія плыні крытычных даследаванняў, характэрных для 1960-х і 1970-х гг., спрабавалі ўлічваць пытанне ўплыву сродкаў масавай інфармацыі, намагаючыся адмовіцца ад гэтай праблематыкі неадкладнага маніпуляцыйнага ўздзеяння. Гэтыя розныя плыні спрабавалі інтэграваць у свае эксплікацыйныя схемы таксама “эстракамунікацыйныя” параметры, улічваючы тую неакрэсленасць сэнсу, што ўласціва для складанага працэсу распаўсюджання інфармацыі. У цэлым можна сказаць, што амерыканскія і еўрапейскія даследчыкі крытычнага напрамку на працягу гэтага перыяду ўлічвалі, адпаведна, тры асноўныя аспекты: тэхнічны, сімвалічны і сацыяльна-палітычны. У наступным раздзеле мы паспрабуем паказаць сутнасць гэтых тэзісаў, што лаўстаюць у якасці альтэрнатыўнага асэнсавання сродкаў масавай інфармацыі па-за межамі дамінаваўшых да таго часу парадыгмаў.
    БІБЛІЯГРАФІЯ: в. Berelson, G. A. Steiner, 1964; J. G. Blumler, E. Katz. 1974; D. Boullter, J. Betat, 1987; L. Bramson, 183
    1961; D. Dayan, E. Katz, 1987; D. Dayan, S. Proulx, 1993; M. L. DeFleur, S. J. Ball-Rokeach, 1982; J. Halloran, 1970a, 1970b; C. 1. Hovland et alii, 1953; M. Janowitz, R. Schulze, 1961; E. Katz, 1989, 1993; E. Katz, P. Lazarsfeld, 1955; E. Katz et alii, 1973; E. Katz, T. Liebes, 1985; J. T. Klapper, 1960; H. D. Lasswell, 1960; P. Lazarsfeld, 1941, 1948; P. Lazarsfeld et alii, 1 948 (ёгі. orig. 1 944); T. Liebes, E. Katz, 1990; D. McQuail, 1983; E. Morin 1971; S. Proulx, 1993; E. M. Rogers, 1962; E. M. Rogers, D. L. Kincaid, 1981; B. Sternberg, E. Sullerot, 1966; G. Tarde, 1901; D. M. White, 1964; C. R. Wright, 1964, 1974.
    11.	Альтэрнатыўныя падыходы да сродкаў масавай інфармацыі
    У 60-я і 70-я гг. як у Паўночнай Амерыцы, так і ў Еўропе ўзніклі новыя даследчыцкія плыні. Гэтыя новыя плыні спрычыніліся да карэннага абнаўлення праблематыкі вывучэння сродкаў масавай інфармацыі. Брытанскі сацыёлаг Роберт А. Уайт (White) адзначыў, што гэты час быў пазначаны пераходам да новай парадыгмы.
    Паспрабуем паказаць мадэль камунікацыі, якая прысутнічае ў пераважнай большасці прац па масавай камунікацыі, што былі выкананы да гэтага часу. У папярэднім раздзеле мы бачылі, наколькі зблізіліся дзве супярэчлівыя традыцыі ў правядзенні даследаванняў — крытычная і эмпірычная — у агульным для абедзвюх перакананні наконт магчымасці маніпулявання свядомасцю, што нібыта тоіць у сабе працэс масавага распаўсюджання паведамленняў. У гэтым пастулаце выкарыстоўваецца адносна простая мадэль камунікацыі, каторая, зрэшты, ляжыць у аснове апісання працэсу камунікацыі ў класічных працах Шэнана і Вінэра па тэорыі інфармацыі (матэматычная тэорыя камунікацыі), у структурнай лінгеістыцы Якабсона і ў парадыгматычным пытанні Ласвэла. Гэта мадэль аднабаковай перадачы (транспарціроўкі) паведамлення з пункту перадачы ў пункт прыёму. Дадзеная мадэль мае на ўвазе не толькі інтэнцыянальнасць (жаданне перадаць) з боку крыніцы перадачы, але і камунікацыйныя ўменні з яе боку, бо паспяховую камунікацыю (“разуменне” паміж тым, хто перадаў, і тым, хто ўспрыняў інфармацыю) можна вызначыць як адэкватнасць перададзенага і ўспрынятага паведамленняў.
    Менавіта такое вызначэнне служыць крытэрыем поспеху непасрэднага ўздзеяння паведамлення на фармаванне меркаванняў адрасатаў або прыняцця імі пажаданага тыпу паводзін. Згодна з гэтай мадэллю, поспех камунікацыі залежыць у асноўным ад умення крыніцы перадачы зрабіць так, каб адрасат праявіў дастаткова ўвагі і прыняў паведамленне такім, як гэтага 185
    хоча той, хто пасылае. У дадзеным выпадку адрасату адводзіцца ў працэсе канструявання значэнняў паведамлення збольшага пасіўная роля; да таго ж, гэтая мадэль не ўлічвае на сістэмнай аснове ні прыроды сродку перадачы (сродак масавай інфармацыі, тэхніка), ні больш шырокага сацыяльнага кантэксту, у якім адбываецца акт камунікацыі. Менавіта гэтыя канцэптуальныя абмежаванні разглядаюцца і крытыкуюцца новымі накірункамі ў даследаванні сродкаў масавай інфармацыі.
    Розныя плыні паспрабавалі інтэграваць у сваіх эксплікацыйных схемах параметры, што можна было б кваліфікаваць як экстракамунікацыйныя, у той меры, у якой, як мы бачылі, уласцівае для складанай рэальнасці распаўсюджання інфармацыі “расцяканне” сэнсу робіць неабходным зварот да больш шырокіх кантэкстаў дэкадзіравання, чым проста ўзаемадзеянне таго, хто перадае, і таго, хто ўспрымае. Некаторыя даследчыкі падкрэслівалі таксама той факт, што камунікацыйны акт не арыентуецца, абавязкова і выключна, на жаданне нейкім чынам перадаць інфармацыю: некаторыя камунікацыйныя акты маюць на мэце толькі падтрымаць “адносіны”, захаваць кантакт, пры гэтым характар зместу, які перадаецца, не мае значэння. Як мы паведамілі ў канцы папярэдняга раздзела, ёсць тры асноўныя аспекты, якія новыя пакаленні амерыканскіх і еўрапейскіх даследчыкаў адпаведна прымаюць да ўвагі, каб па-новаму асэнсаваць феномен сродкаў масавай камунікацыі: тэхнічны, сімвалічны і сацыяльна-палітычны.
    Тэхнічны аспект
    Хоць і не хочацца быць апалагетам ідэй Маршала Мак-Лухана (McLuhan), які больш верыць у прароцтвы, чым у навуковую тэорыю, нельга адмаўляць, што ягоныя падыходы, якія інтэнсіўна папулярызаваліся ўнутры звязанай са сродкамі масавай інфармацыі культуры 60-х гг., не пахіснулі акадэмічных поглядаў на масавую камунікацыю. Блытаючы сродкі масавай інфармацыі з 186
    тымі зместамі, якія імі перадаюцца, да.следчыкі, паводле Мак Лухана, замоўчвалі спецыфіку саміх сродкаў масавай інфармацыі як каталізатара культуры: дзеянне новага сродку інфармацыі, што паўстае ў рамках пэўнай культуры, заключаецца ў змяненні ўласцівых для гэтай культуры ўмоў сенсорнага ўспрымання. Сродкі масазай інфармацыі з’яўляюцца як бы метафарамі, пашырэннем нашых фізічных і ментальных функцый, якія забяспечваюць трансфармацыю нашага штодзённага вопыту з адной формы ў другую і аказваюць уплыў на тое, як мы яго ўсведамляем.
    Для апісання культурнага ўздзеяння менавіта сродку масавай інфармацыі Мак-Лухан настойліва высоўваў ідэю, што канкрэтны тэхнічны сродак перадачы інфармацыі арыентуецца на розныя нашы пачуцці (зрок, слых, дотык), адмыслова навязваючы свой уласны парадак карыстання гэтымі пачуццямі, які мяняецца для кожнага сродку масавай інфармацыі. Такім чынам, як бы існуе карэляцыя паміж багаццем формаў пэўнага сродку масавай інфармацыі ў рамках дадзенай культуры і суадносінамі паміж рознымі пачуццямі ў рамках гэтай жа культуры. Так, экстэнсіўнае выкарыстанне пэўнага сродку масавай інфармацыі магло б у доўгатэрміновай перспектыве выклікаць залежнасць індывідуумаў ад выкарыстання асобна ўзятага пачуцця — напрыклад, цывілізацыя друкаванага слова паспрыяла таму, што наша ўспрыманне сэнсу стала залежаць ад зроку, і гэта прывяло да атрафіравання слыху і пачуцця дотыку — ствараючы, такім чынам, пэўны дысбаланс паміж пачуццямі ў рамках гэтай культуры і змяняючы тое, што Мак-Лухан называе “суадносінамі пачуццяў”. З’яўленне новага сродку інфармацыі выклікае змяненне канфігурацыі і магчымае ўскладненне суадносін паміж пачуццямі, што былі дагэтуль характэрнымі для дадзенай культуры. Існуе сувязь паміж гэтай сенсорнай канфігурацыяй і псіхічным жыццём індывідуумаў, якія жывуць у гэтай культуры. Паводле Мак-Лухана, зрок стварае пераважна вопыт аналітычнага інтэлектуальнага тыпу, у той час як слых і дотык больш спрыяюць набыццю эмацыянальнага і інтуітыўнага вопыту.
    Як бачна, ідэі Мак-Лухана, у адрозненне ад папярэдніх даследчыкаў, дазваляюць абысціся без аналізу зместаў, якія перадаюцца, і прапануюць засяродзіцца хутчэй на фізічных характарыстыках сродкаў перадачы інфармацыі і ўплыве, які чакаецца ад уздзеяння гэтых характарыстык на псіхіку адрасатаў. Спрабуючы пакласці пачатак таму, што можна было б назваць “граматыкай сродкаў перадачы” (па аналогіі з “граматыкай кодаў”, якую прапанавалі спецыялісты кантэнт-аналізу), МакЛухан увёў адрозненне паміж гарачымі (hot) і халоднымі (cool) сродкамі масавай інфармацыі. Першыя не патрабавалі вялікага ўдзелу адрасата: яны нібыта былі працягам нейкага аднаго пачуцця, перадаючы інфармацыю ў асноўным праз яго. Халодныя сродкі аказвалі адначасовае і глыбокае ўздзеянне на некалькі пачуццяў, падаючы інфармацыю пакрысе; яны, такім чынам, падразумявалі актыўны ўдзел з боку карыстальніка. Двухсэнсоўнасць гэтага адрознення несумненна паспрыяла падзенню аўтарытэту Мак-Лухана ў вачах многіх спецыялістаў: канцэптуальную слабасць гэтых дэфініцый паказаў, напрыклад, Кэнэт Боўлдзінг (Boulding)Згодна з Боўлдзінгам, памылка палягала ў спробе звесці да аднаго аспекту розныя ўласцівасці сродкаў масавай інфармацыі, разглядаць якія было неабходна сама мала з трох бакоў: перш за ўсё ступені патрабавальнасці сродку масавай інфармацыі, гэта значыць узроўню ўздзелу псіхікі, які патрабаваўся ад атрымальніка інфармацыі; потым — дасягальнасці сродку масавай інфармацыі, гэта значыць, яго здольнасці выклікаць рэакцыю зваротнай сувязі ў адрасатаў; і, нарэшце, — насычанасці інфармацыі, якая перадаецца з дапамогай гэтага тэхнічнага сродку.
    Выкарыстаўшы, да таго ж, гістарычны падыход, Мак-Лухан звязаў тэхнічнае развіццё спосабаў камунікацыі з эвалюцыяй сацыяльных структур у тым ліку структур улады. Апісваючы ў агульных рысах першы перыяд у гісторыі чалавецтва як эпоху племянной арганізацыі грамадства, што характарызавалася дамінаваннем вуснай традыцыі, сенсорнай комплекснасцю, растворанасцю ў калектыве, аўтар паспрабаваў апісаць працэс распаду племяннога ладу, які быў выкліканы распаў188
    сюджаннем пісьмовасці і асабліва кнігадрукавання. Апошняе нібыта выклікала “выбух”, што прывёў да драблення старога і ўстойлівага парадку на разнастайныя індывідуальныя, дыферэнцыраваныя, механічныя чалавечыя адзінкі, паклаўшы, такім чынам, пачатак класічнай эканоміцы пратэстантызму і зборачнаму канвееру. У сучасную электронную эру, наадварот, пачаўся працэс узнаўлення племянной арганізацыі: адкрыццё электрычнасці выклікала “імплозію”, якая аб’ядноўвае ў адзінае і сінхранізаванае цэлае нервовую сістэму ўсяго чалавецтва, што паступова прыводзіць нас да глабальнай, племянной і планетарнай вёскі. Пераход ад эры Гутэнберга да эры Марконі азначае для Захаду глыбокае змяненне чалавечай свядомасці: з пераважна індывідуальнай і аналітычнай яна нібыта становіцца больш халістычнай і інтуітыўнай. Утапічным ідэалам Мак-Лухана застаецца чалавек эпохі Адраджэння, які імкнецца да раўнавагі паміж розумам і эмоцыямі і для якога адкрыты шматлікія магчымасці чалавечай творчасці.