• Часопісы
  • Выбух камунікацыі Нараджэнне новай ідэалогіі Філіп Брэтон, Сэрж Пру

    Выбух камунікацыі

    Нараджэнне новай ідэалогіі
    Філіп Брэтон, Сэрж Пру

    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    99.14 МБ
    Зрэшты, ужо на гэтым узроўні ўзнікае пытанне адносна таго, у якой ступені фармаванне палітычнай ідэі незалежнае ад фактараў, што ўплываюць на яе далейшую абавязковую трансфармацыю ў палітычнае паведамленне. Ці адмаўляюцца ў палітыцы ад ідэі, пра якую загадзя вядома, што яе будзе цяжка перадаць, або што яна падвергнецца надта вялікім скажэнням? Ці мяняецца характар палітычных ідэй у сувязі з ть: м значэннем, якое набылі сродкі масавай інфармацыі, і непазбежнасцю праходжання праз іх? Ці няма ў палітыцы такога падыходу, калі найбольш жыццяздольным лічыцца тое, што добра перадаецца?
    Як бы там ні было, палітычная ідэя ва ўсе часы, адразу ж ад моманту яе з’яўлення на грамадскай сцэне, увасаблялася ў палітычнае паведамленне. Аргументаванне ўяўляе сабой той мінімум абавязкаў, якія выконвае палітык, прынамсі, з тае пары, ад якой існуе дэмакратыя, для забеспячэння выжывання сваіх ідэй і звязанай з імі ўлады. Класічная рыторыка, “мастацтва аргументацыі” старажытных грэкаў і рымлянаў, развілася менавіта ў межах гэтага патрабавання. “Палітычная прамова”, што прамаўлялася на розных асамблеях, банкетах ці сходах, перадрукоўвалася ў афішах, лістоўках або газетах, доўгі час заставалася той канкрэтнай формай, якую набывала палітычнае паведамленне. Часцей за ўсё гэтая прамова або рабілася непасрэдна аратарам, або пашыралася прадстаўнікамі палітыка, “актывістамі”, якія распаўсюджвалі лістоўкі і звярталіся непасрэдна да мас. Гэтая палітычная прамова з’яўляецца паведамленнем у тым сэнсе, які 256
    ўяўляе цікаўнасць для навук, што вывучаюць камунікацыю і ставяць пытанні пра ўмовы яе стварэння.
    Вялікае новаўвядзенне XX ст. з гэтага пункту гледжання, несумненна, — узрастальная канкурэнцыя “ўласных сродкаў масавай інфармацыі”, якія набыты пэўнымі адрасантамі (напрыклад, газета або інфармацыйны бюлетэнь, што выдае палітычная партыя), і незалежных: прэса, радыё, тэлебачанне. Гэтая канкурэнцыя азначае, што палітыкі больш не кантралююць умоў перадачы і дастаўкі сваіх паведамленняў. Патроху “незалежныя сродкі масавай інфармацыі” захопліваюць і манапалізуюць каналы распаўсюджання палітычных паведамленняў, што ў вялікай ступені звязана з тым статусам легітымнасці, які ім прыпісваецца. Узнікненне ўслед за радыё тэлебачання канчаткова падарвала значэнне вялікіх мітынгаў, газет, што з’яўляюцца органамі палітычных партый і арганізацый актывістаў, асноўнай функцыяй каторых менавіта і было “данясенне” гэтага паведамлення з дапамогай пераканання. Сёння палітыкі ў значнай ступені пазбаўлены ўласных каналаў распаўсюджання інфармацыі і адразу ўзрасла іх залежнасць ад сродкаў масавай інфармацыі. Яны аказваюць толькі невялікі ўплыў на незалежныя сродкі масавай інфармацыі: прэсу, радыё, тэлебачанне. Палітычная рэклама, г. зн. выкарыстанне аўтаномных сродкаў масавай інфармацыі, што не належаць адрасанту, але могуць перадаваць яго паведамленне ў патрэбным выглядзе, змяншае гэтую залежнасць, але замяняе яе на іншую — ад тых, хто фінансуе такую дарагую рэкламу.
    Перадача паведамлення сродкамі масавай інфармацыі
    Пасля першай трансфармацыі (перадачы ў аргументаванай форме яе аўтарам) палітычная ідэя становіцца аб’ектам другой “інтэрпрэтацыі”, звязанай з яе праходжаннем праз розныя фільтры сродкаў масавай інфармацыі. Менавіта тут узнікае другое важнае пытанне, што датычыць прыроды розных пераўтварэнняў, якім павінна 267 9 Выбух камунікацыі	'
    падвергнуцца паведамленне. Як паказвае Патрык Шампань (Champagne), да справы падключаюцца шматлікія кагорты розных спецыялістаў ад “дарадцы” палітычнага дзеяча, які дапамагае яму аформіць сваё выступленне з улікам патрабаванняў сродкаў масавай інфармацыі, да рознага роду журналістаў, якія адразу ж перакладуць яго на сваю мову і мову сваёй аўдыторыі, і да разнамасных “палітолагаў”, якія, як лічыцца, сваімі аўтарытэтнымі каментарыямі дапамагаюць зразумець схаваны сэнс і разам з тым тлумачаць нам сапраўдную сутнасць першапачатковай палітычнай ідэі (пры тым, што гэтыя два аспекты іх дзейнасці часта супярэчаць адзін аднаму).
    Сёння, як вядома, большасць грамадзян практычна не мае прамога доступу да крыніц палітычнай інфармацыі, і таму асаблівае значэнне набывае лепшае разуменне тых трансфармацый, якім падвяргаецца паведамленне пры праходжанні праз рукі розных спецыялістаў, якім уласцівы розныя норавы, канчатковыя мэты і інтарэсы. Задачу забеспячэння гэтага разумення ставіць перад сабой сацыялогія сродкаў масавай інфармацыі і некаторыя даследаванні ў галіне палітычнай камунікацыі. Да гэтага трэба дадаць функцыю “вызначэння прыярытэтаў”, пра якую ішла гаворка ў папярэднім раздзеле. Сродкі масавай інфармацыі ўплываюць не толькі на змест паведамленняў, якія перадаюцца; яны, акрамя таго, праводзяць іх адбор, зыходзячы з крытэрыя важнасці, які яны вызначаюць самі. Той факт, што “перавага аддаецца” пэўнай падзеі, відавочна адыгрывае вызначальную ролю ў распаўсюджанні палітычных ідэй.
    Актыўная роля адрасата
    Палітычная ідэя, пасля таго як яна трансфармавалася ў аргументацыю і падверглася розным трансфармацыям, звязаным з яе праходжаннем праз сродкі масавай інфармацыі, даходзіць нарэшце да адрасата. Яна не пішацца на чыстым аркушы, як доўгі час наіўна лічылі. Даследчыкі камунікацыі пры пазначэнні асобы, якая атрымлівае паведамленні і, у прыватнасці, палі258
    тычныя паведамленні гавораць цяпер пра “актыўнага адрасата”. Адрасат інтэрпрэтуе паведамленне, зыходзячы са сваіх ведаў і сваіх інтарэсаў, а таксама ўлічваючы меркаванне тых, каму ён давярае. Такім чынам, ва ўмовах дынамічнага ўспрымання адбываецца перабудова паведамлення. Гэтае паняцце, што не выклікала б пярэчанняў з боку Гастона Башляра (Gaston Bachelard), на думку каторага чалавек здольны ўявіць сабе значна больш, чым ён успрымае, пазначае трэці ўзровень выпрабаванняў, якім падвяргаецца палітычнае паведамленне. Як было паказана ў раздзеле 10, значная частка даследчыкаў камунікацыі ставіць пытанне “ўздзеяння сродкаў масавай камунікацыі” на спажыўцоў.
    На гэтай стадыі перададзенае паведамленне пераклікаецца з папярэднімі палітычнымі ідэямі грамадзяніна і ўступае ва ўзаемадзеянне з яго ўласнай сістэмай каштоўнасцей. Такім чынам, сёння, пры камунікацыі як у свеце каштоўнасцей, так і ў свеце палітычных ідэй, мае месца моцнае скажэнне, звязанае з “апрацоўкай мас-медыя”.
    Калі глянуць на праблему аптымістычна, то можна прыйсці да высновы, што ў рэшце рэшт усё адбываецца не так і кепска, і што ў канчатковым выніку паведамленне хоць і падвяргаецца пэўным дэфармацыям і скарачэнням, аднак набьіЕ;ае большую сілу і ператварае палітычныя дэбаты ў масавыя, нават калі прадстаўленыя ў ім палітычныя ідэі маюць скарочаную і спрошчаную форму.
    Да таго ж, гэтая схема мае на ўвазе, што кожны імкнецца выконваць сваю працу належным чынам, паважаючы мінімальныя патрабаванні прафесійнай этыкі, як імпліцытныя, так і экспліцытныя. Можна заўважыць, што ў жыцці так бывае не заўсёды. Падман, наўмыснае скажэнне, адмысловыя прапагандысцкія акцыі, выкарыстанне дэзінфармацыі — усё гэта ўваходзіць у паўсядзённы набор прыёмаў сродкаў масавай інфармацыі.
    Калі глядзець больш песімістычна, што, магчыма, будзе і больш рэалістычным, то можна паставіць пытанне, ці не адбываецца ў выніку шматлікіх “тлумачэнняў” і новых інтэрпрэтацый палітычнага паведамлення на працягу яго перадачы сродкамі масавай інфармацыі 259
    поўнае ягонае скажэнне. Тады мы апынемся ў цікавым, у значнай меры замкнёным на сябе свеце, у якім нішто ні з чым не суадносіцца, акрамя самога сябе, і дзе на кожным узроўні інтэрпрэтацыі адбываецца радыкальная змена прыроды ўсіх паведамленняў. У гэтым свеце ніводнае адпраўленае паведамленне ніколі не дасягае свайго пункту прызначэння, у той час як кожны бамбардзіруецца паведамленнямі, якія, як мяркуецца, былі адпраўлены не тымі, хто іх распаўсюджвае.
    Да класічных катэгорый наўмыснага скажэння інфармацыі трэба дадаць шырокі спектр актаў “мезінфармацыі”, які апісваецца Андрасам Фройндам (Freund) і ахоплівае ўсе дысфункцыі, наўмысныя ці не, якія ўзнікаюць пры перадачы праз сродкі масавай інфармацыі. Пытанне тычыцца таго, каб ведаць, чаму праходжанне праз сродкі масавай інфармацыі аказваецца настолькі неабходным. Праблема гэта, магчыма, ідэалагічнага плана ў тым сэнсе, што сродкі масавай інфармацыі і вера ў іх дэмакратычныя вартасці складаюць ядро новай утопіі, утопіі “грамадства камунікацыі”.
    БІБЛІЯГРАФІЯ: w. L. Bennett, 1988; М. Brugidou, 1993; Н. Cazenave, 1993; J.-M. Cotteret, 1976. 1 993; P. Champagne, 1 990; J. Ellul, 1967; M. Ferro, 1991; B. Fleury-Vilatte, 1992; A. Freund, 1991; J. Gerstle, 1992 1993; Lacroix, 1993; A. Mayer, 1990; D. Riesman, 1964; J. Semelin, 1991; P. Watzlawick, 1976.
    14.	Камунікацыя: утапічнагарманічная ідэалогія
    Знешняя разнастайнасць “новых тэорый камунікацыі” не павінна хаваць ад нас глыбокага адзінства паміж усімі сферамі камунікацыі. Гэтае адзінства, якое мала ў чым праяўляецца на ўзроўні розных метадаў, у значна большай ступені выглядае як адзінства ў плане ідэалогіі, што аб’ядноўвае іх у рамках адной сістэмы каштоўнасцей і ўяўленняў пра свет. Гэтая ідэалогія надае “камунікацыйнаму акту” значэнне аднаго з асноўных імператываў нашага грамадства і паўстае адначасова як сродак процідзеяння, як альтэрнатыва палітычным ідэалогіям. У некаторых момантах гэтай ідэалогіі чутна моцная утапічная танальнасць, калі згадваецца “грамадства камунікацыі” — адкрытае, рацыянальнае, пабудаванае на кансенсусе і праз гэта, як мяркуецца, больш гарманічнае.
    Каб лепш зразумець значэнне, якое набыла камунікацыя ў нашым грамадстве, трэба абавязкова зрабіць гістарычны экскурс і перанесціся ў перыяд непасрэдна пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Саракавыя гады, бясспрэчна, — ключавы момант для ўзнікнення сучаснага паняцця “камунікацыя”, якое мае гістарычнае значэнне. Пры ўсёй знешняй навізне сучасныя ідэі, датычныя камунікацыі і яе ролі ў грамадстве, амаль цалкам распрацаваны адразу пасля апошняй вайны.
    Сучасны ідэал камунікацыі грунтуецца на трох радыкальных трансфармацыях, разуменне якіх дае ключ для тлумачэння калі не ўсяго сучаснага перыяду, то, прынамсі, некаторых істотных яго аспектаў.
    Перш за ўсё гэта вызначэнне новага чалавека. У выніку сапраўднай мутацыі, якую перажыло ўяўленне пра чалавека, кібернетыка, зусім новая навука пра камунікацыю, створаная Норбертам Вінэрам у 1942 г., даючы вызначэнне чалавека, паставіла на першае месца камунікацыйную ролю, чаго ніколі не было раней. У гэтым сэнсе правамерна было б гаварыць пра “вінэраўскага чалавека”, як мы гаворым пра “неандэртальскага