Выбух камунікацыі
Нараджэнне новай ідэалогіі
Філіп Брэтон, Сэрж Пру
Памер: 336с.
Мінск 1995
Вінэр прывёў адзін з тых прыкладаў, сакрэтам каторых ён валодаў, і які датычыўся тэлекамунікацыйнай сувязі: ён прапанаваў арганізаваць сістэму тэлефоннай сувязі такім чынам, каб замест нягнуткага злучэння паміж сабой усіх нумароў сеткі ўлічваць частотнасць злучэнняў па кожным нумары, каб аблегчыць найбольш верагодныя злучэнні за кошт відавочна менш верагодных. Дзякуючы гэтаму дадзены карыстальнік сувязь з нумарам, па якім ён звычайна часта звоніць, атрымае хутчэй, 272
бо машына ўлічыць гэту верагоднасць ў арганізацыі сваіх схем.
Гэты прыклад — тыповы для мыслення Вінэра і ягонага жадання даверыць машынам больш “разумную” ролю ў грамадстве. Ён таксама служыць ілюстрацыяй таго, якую агіду адчуваў матэматык да праграмуемых і нягнуткіх прыстасаванняў, няздольных да навучання. На яго думку, па прынцыпе такіх прыстасаванняў было арганізавана фашысцкае грамадства, у якім ўсе тыпы паводзін былі “загадзя запраграмаваны”, і дзе чалавек быў усяго толькі вінцікам.
Яшчэ адной канцэпцыяй, у распаўсюджанне каторай Вінэр унёс вялікі ўклад, з’яўляецца альтэрнатыва паміж захоўваннем інфармацыі і яе цыркуляцыяй. Ён разглядаў інфармацыю хутчэй як працэс, чым стабільную дадзенасць. Як казаў Вінэр, “інфармацыяй называецца змест нашага абмену са знешнім светам у працэсе нашага падладжвання пад яго і ўздзеяння на яго падчас гэтай адаптацыі”; пры гэтым ён дадаваў, што “жыць эфектыўна” азначае жыць, маючы адэкватную інфармацыю.
Згодна з гэтай канцэпцыяй, усякая перашкода распаўсюджанню камунікацыі непазбежна вядзе да заняпаду грамадства: камунікацыя, як казаў Вінэр, — “цэмент грамадства, і тыя, чыя праца заключаецца ў захаванні адкрытасці шляхоў камунікацыі, з’яўляюцца тымі, ад каго ў першую чаргу залежыць трываласць або падзенне нашай цывілізацыі”. Аднак існуюць і сілы, якія процідзейнічаюць распаўсюджанню інфармацыі. Велізарнае знішчэнне каштоўнасці інфармацыі адбываецца галоўным чынам з-за спробы ўтойваць яе, зыходзячы з меркантыльных інтарэсаў. Вінэр ужываў самыя рэзкія словы, крытыкуючы, напрыклад, падпарадкаванне прэсы і радыё выключна камерцыйным інтарэсам, або палітыку патэнтавання, якая па руках і нагах стрымлівае працэс вынаходніцтва. Шляхі камунікацыі блакуюцца і разбураюцца, калі іх выкарыстанне падпарадкоўваецца толькі закону атрымання прыбытку. Ператварэнне інфармацыі ў тавар, які можна захоўваць, непазбежна азначае дэградацыю і аслабленне бесперапыннага патоку, які павінен паіць грамадства і без каторага яном не можа існаваць
10 Выбух камунікацыі
У рамках трэцяй альтэрнатывы процістаўляюцца сакрэтнасць і “празрыстасць” інфармацыі. Ужыванне метафары “празрыстасць” не было новым. Як гаворыць у сваім аналізе гісторыі утопій Жыль Ляпуж (Lapouge), “ідэальны горад заўжды празрысты”. Аднак Вінэр гіпербалізуе гэты момант, падкрэсліваючы, што грамадства “можна зразумець толькі вывучаючы ўласцівыя для яго паведамленні”. 3 гэтага часу даступнасць інфармацыі з’яўляецца жыццёва важным фактарам, якому процістаіць палітыка сакрэтнасці ва ўсіх яе формах, палітыка, што адлюстроўвае “жаданне хворай цывілізацыі, каторая не хацела б ведаць, што яе хвароба прагрэсуе”. Заўважым пры гэтым, што ўскосным наступствам надання інфармацыі такой ролі стала ператварэнне навук, якія вывучаюць камунікацыю, у сапраўды сацыяльныя навукі.
У той час, калі Вінэр апісваў, якім павінна быць ідэальнае грамадства камунікацыі, г. зн. адзінае, якое можа выжыць, моцна адчуваўся ўплыў арміі ў розных інстытутах амерыканскага грамадства, асабліва ва універсітэцкай навуцы. Імператывы “нацыянальнай бяспекі” цалкам трансфармавалі ідылічную схему зносін паміж вучонымі, якая грунтавалася на свабодным абмене інфарацыяй пра працы і іх вынікі. Гучныя справы, звязаныя са шпіянажам, характэрныя для першых гадоў халоднай вайны, таксама паспрыялі таму, што ўсякая адкрытасць і празрыстасць, датычныя самай нязначнай інфармацыі, каторая магла мець нейкае, нават аддаленае дачыненне да прамысловай або вайсковай сферы, успрымаліся з падазрэннем.
Вінэра хвалявалі не толькі вайсковыя сакрэты. Калі ён выступаў за “празрыстасць”, то меў на ўвазе і такі фундаментальны момант, якім з’яўляецца для яго добрае веданне ўсімі правілаў, па якіх арганізавана сацыяльная камунікацыя. Аналіз грамадства камунікацыі ўключаў пытанні права, якое вызначалася як “этычны аспект камунікацыі”. Як бачым, праблемы права і закону вынікалі з прыроды камунікацыі і знаходзіліся ў кампетэнцыі такой дысцыпліны, як кібернетыка, у тым сэнсе, што гаворка ідзе пра праблемы, якія залежалі ад рэгулярнага і шматразовага кантролю ўсіх крытычных сітуацый. 274
Такім чынам, Вінэр распачаў вайну супраць, як ён казаў “цёмнай, негатыўна фотатрапічнай фауны судоў”. Першы абавязак заканадаўцы і суддзі, на яго думку, — дамаганне яснасці і недвухсэнсоўнасці сваіх сцвярджэнняў, каб не толькі спецыяліст, але і чалавек з вуліцы мог інтэрпрэтаваць іх адназначна і, галоўнае, прадбачыць, як можа пакіравацца суд. Вінэр любіў прыводзіць у якасці прыкладу лёс індзейцаў, якія з-за няведання правілаў гандлю і з-за таго, што ім было невядома паняцце ўласнасці на зямлю, саступілі белым права паляваць на пэўных землях, якія затым у поўнай адпаведнасці з законам былі анексаваны, паколькі гэтае права было інтэрпрэтавана як права ўласнасці на зямлю. 3 пункту гледжання адкрытай і празрыстай камунікацыі абавязковай умовай усякага справядлівага кантракту ёсць інфармаванне партнёраў аб правілах, па якіх ён заключаецца.
Уплыў Вінэра
Якім быў рэальны ўплыў Вінэра і яго аргументацыі ў падтрымку грамадства камунікацыі? Каб адказаць на гэтае пытанне, трэба спачатку звярнуць увагу на той факт, што Вінэр быў наватарам толькі часткова. Ягонае мысленне адлюстроўвала сітуацыю, што ў вялікай ступені ўжо склалася ў заходнім грамадстве, асабліва ў англасаксонскім свеце, дзе значэнне інфармацыі ў розных яе формах стала ўсім зразумелым. У той час, калі ўсе адчувалі, што ў гэтым ёсць нешта важнае, Вінэр зрабіў яе воссю, вакол каторай у далейшым павінна было круціцца ўсё. Значэнне, якое ён надаваў шляхам камунікацыі і машынам для апрацоўкі інфармацыі, выдатна адпавядала, нават калі яго разважанні апераджалі жыццё на некалькі год, матэрыяльнаму прагрэсу тэхнікі ў гэтых галінах, у прыватнасці, тэлефоннай сувязі і інфарматыцы.
Вострае ўсведамленне ім пагрозы, што навісла над грамадствам, над сацыяльнай лучнасцю і над самім існаваннем чалавечай супольнасці, цалкам адпавядала маральнаму стану грамадства, якое магло існаваць на275
далей толькі забыўшыся пра няшчасці зусім нядаўняга мінулага і не думаючы пра няшчасці, якія былі вельмі верагоднымі ў бліжэйшай будучыні. Ягоная заслуга палягае ў тым, што ён прапанаваў паняцці, што мелі навуковае паходжанне (у прыватнасці, энтрапію і інфармацыю) для аналізу і вытлумачэння сацыяльнай і маральнай сітуацыі, даць інтэрпрэтацыю якім не наважвалася ўжо ніводная з традыцыйных сістэм і якія пастаянна імкнуліся сцерці з памяці. Пераканаласць аргументаў, якія ён высунуў на карысць грамадства камунікацыі, несумненна, у большай меры звязана з адсутнасцю тлумачэнняў і маўчаннем адносна тых вялікіх зменаў, якія адбываліся ў той час, чым іх унутранай сілай.
Найбольш палітызаваная частка разважанняў Вінэра, што рабіла з яго нешта накшталт досыць арыгінальнага “рацыянальнага анархіста”, які змагаўся з капіталізмам, камунізмам, царквой і арміяй, не аказаўшы непасрэднага ўплыву на грамадства ў цэлым, або на тых, хто адчуваў сябе мабілізаваным на франты халоднай вайны, моцна паўэдейнічала на тых, хто ўяўляў сабе іншую будучыню для ЗША і ўсяго заходняга свету. Спатрэбілася дачакацца сярэдзіны і канца 60-х гг., калі шырока распаўсюджаныя ідэі Вінэра пачалі сілкаваць радыкальную грамадскую плынь, каторая выступала супраць умяшання Амерыкі ў справы В’етнама і Камбоджы і спрабавала ў знак пратэсту вылучыць новыя каштоўнасці. 3 таго часу яны шырока пашырылася ва ўсім грамадстве.
БІБЛІЯГРАФІЯ: G. Bateson, 1971; Ph. Breton, 1992; J. Cohen, 1968; D. Dubarle, 1 948; J. S. Heims, 1 982; G. Lapouge, 1978; G. H. Mead, 1948; P. Pringle, J. Spigelman, 1982; B. Randell (ed.), 1982; R.-J. Ravault, 1993; T. Roszak, 1 986; L. Sfez, 1988; G. Steiner,! 973; A. Turing, 1 983; N. Wiener et alii 1961; N. Wiener, 1948, 1952; D. Wyman, 1987.
15. Эканамічны аспект развіцця метадаў камунікацыі
Пасля вайны надышоў такі перыяд развіцця метадаў камунікацыі, які не меў прэцэдэнтаў у гісторыі. Поле дзеяння ўсіх трох галін камунікацыі — сродкаў масавай камунікацыі, сродкаў тэлекамунікацыі і інфарматыкі — пашырылася настолькі, што пераўзышло нават прагнозы экспертаў. Паступовае ўзрастанне іх магутнасці прывяло пры канцы 60-х гг. да таго, што ўсе метады, якія так ці інакш забяспечваюць сацыяльную камунікацыю, былі ўзяты за аснову для вырашэння вялікіх эканамічных задач.
Можна, вядома, дыскутаваць наконт ролі, якую адыгрывае эканамічная логіка, у прыватнасці, логіка рынку, у параўнанні з тэхнічнай або палітычнай логікай. На думку Жана-Мішэля Салаюна (Salatin), гістарычнае даследаванне сродкаў масавай інфармацыі паказвае, што іх з’яўленне і развіццё звязаны з утварэннем грамадскай прасторы, г. зв. “жыцця горада”, у буржуазных дэмакратыях. Палітычная логіка, такім чынам, бярэ верх над дзвюма іншымі, што з’яўляюцца больш “інструментальнымі”. У гэтым сэнсе, паводле аўтара, “выключна важнай з’явай стаў трыумф заходняй палітычнай сістэмы, што надзяліла сродкі масавай інфармацыі істотнай для кіравання культурай грамадства функцыяй. Спалучэнне эфектаў разв іцця тэхнікі і рынкаў сталася падставай для індустрыялізацыі сродкаў масавай інфармацыі”.
Пазначаны падыход выглядае так: менавіта палітыка задае імпульс, што вызначае эканамічную і тэхнічную логіку, і, у прыватнасці, ідэалагічны аспект палітыкі. Прарыў метадаў кіравання на пярэдні план эканамічнай сцэны, несумненна, звязаны з уласнай логікай, часткова аўтаномнай ад сферы палітыкі, але праўда і тое, што ён быў цудоўна падтрыманы ідэалогіяй камунікацыі, умовы з’яўлення каторай мы апісвалі перад гэтым. Гэта ідэалогія крок за крокам суправаджала тэхнічныя і эканамічныя змены і ў сферы тэлекамунікацыі, і ў сферы электронікі, і пры развіцці новых сродкаў масавай інфармацыі.