• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбух камунікацыі Нараджэнне новай ідэалогіі Філіп Брэтон, Сэрж Пру

    Выбух камунікацыі

    Нараджэнне новай ідэалогіі
    Філіп Брэтон, Сэрж Пру

    Мінск 1995
    99.14 МБ
    Ці не існуе рызыкі, што “грамадства камунікацыі” прывядзе да ўзнікнення ў людзей звычкі да пэўнай формы дыялогу, які будзе ажыццяўляцца праз пасрэдніцтва машын, або нават да залежнасці ад іх? Ці не сутыкнемся мы з павелічэннем значэння рацыянальнай і пратакольнай мовы дыялогу чалавека з машынай пры змяншэнні значэння больш багатай і адначасова больш неадназначнай мовы пры камунікацыі чалавека з чалавекам? Ці не дазволяць новыя спосабы выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі ў грамадстве, наадварот, атрымаць большыя магчымасці для творчасці і сама295
    стойнасці? Ці зробіць гэты выбух камунікацыі з чалавека ахвяру тэхнікі або, наадварот, дазволі.ць, як жадалі яго ініцыятары, пабудаваць ва ўсіх адносінах лепшае грамадства?
    Ад камп’ютэрызацыі да утопіі “грамадства камунікацыі”
    1980-я гг. сталі дзесяцігоддзем, калі сапраўды пачаўся працэс масавага пранікнення камп’ютэрнай тэхнікі ў заходнія індустрыяльныя краіны. Пры тым, што гэтыя змяненні (выкарыстанне камп’ютэраў у якасці аргтэхнікі, рабатызацыя і комплексная аўтаматызацыя вытворчасці) сёння закранулі амаль усе значныя сектары эканомікі, гэтая хваля аўтаматызацыі вытворчасці вядзе да глыбокіх трансфармацый “тэхнічнай сістэмы” нашага грамадства і стварэння новых форм арганізацыі працы. Было заўважана, што гэтыя сацыятэхнічныя ўзрушэнні, акрамя таго, выяўляюцца і па-за межамі сферы працы: так, з пранікненнем пэўных новых сродкаў інфармацыі і камунікацыі паўсядзённае жыццё ў сям’і, дзейнасць, звязаная са спажываннем і правядзеннем вольнага часу, зазналі значныя змены.
    Хваля камп’ютэрызацыі, якую перажываюць заходнія краіны ад пачатку 80-х гг. сапраўды выклікала рэальныя змены ў эканамічным і грамадскім жыцці, як на мікра-, так і на макраўзроўні. Можна меркаваць, што гэтыя працэсы пераўтварэння ладу жыцця будуць працягвацца і што, напэўна, з’явяцца новыя сацыятэхнічныя спосабы выкарыстання камунікацыі. Адзначым пры гэтым хуткасць, з якой многія з гэтых тэхнічных сродкаў укараняліся ў апошнія гады, што прывяло да імклівага павелічэння колькасці інфармацыі, якая ствараецца і распаўсюджваецца.
    Неабходна прадбачыць магчымыя цяжкасці, неадпаведнасці, канфлікты і супярэчнасці, гэтак жа як і сітуацыі раўнавагі і карэкціроўкі паміж прапановай інфармацыйных выгод аўтаматызаваных паслуг, сацыяльным попытам на новаўвядзенні і пошукам прак296
    тычных вырашэнняў індывідуальных і сацыяльных праблем. Пэўныя групы і індывідуумы павінны будуць праявіць намаганні па адаптацыі да новай тэхнікі, напэўна, у выкарыстанні тэхнікі будуць назірацца адхіленні ад яе першапачатковага прызначэння, будуць вынайдзены або рэканструяваны спосабы сацыяльнага выкарыстання тэхнічных сродкаў і г. д. Карацей кажучы, вакол шматлікіх кропак перасячэння сацыяльнай праблематыкі і свету тэхнікі існуе рызыка ўзнікнення бурлівых і непрадказальных працэсаў з больш-менш значнымі крызісамі.
    Усё адбываецца такім чынам, нібы факт пастаяннага пашырэння ў нашым грамадстве хваляў рэальных перамен, звязаных з тэхнічнымі сродкамі інфармацыі і камунікацыі, пераканаў некаторых людзей у тым, быццам шлях новай сацыяльнай рэвалюцыі камунікацыі ўжо цалкам вызначаны. Мадэль грамадства, якога патрабуе чаканая сацыяльная рэвалюцыя, настолькі глабальная, што яго — грамадства — назвалі ні больш ні менш як “грамадства камунікацыі”!
    Сёння назіраецца канвергенцыя значных праектаў вялікіх фірм, звязаных з вялізнай сферай камерцыйнай камунікацыі — кабельным тэлебачаннем, сродкамі тэлекамунікацыі, тэлефонам, тэлевізійнымі сеткамі, прэсай, блізкімі да кіно галінамі індустрыі забаў і г. д., — у кірунку стварэння інфраструктуры сетак распаўсюджання сігналаў, якія з дапамогай лічбавага прынцыпу, інтэрактыўнасці і арсенала “разумных” хатніх прыёмных апаратаў маглі б утварыць сапраўдныя “электронныя і інфармацыйныя магістралі” для транспарціроўкі лічбавых сігналаў. I зноў чаканне з’яўлення такой тэхнічнай сістэмы становіцца прычынай мараў і утопій.
    Ідэя “грамадства камунікацыі” ўяўляе сабой найбольш завершаную утопію. 3 аднаго боку, ёсць гэты новы, гнуткі і высокаэфектыўны інтэгральны метад, што павінен злучыць “разумныя” грамадскія сеткі з “разумным” перыферыйным абсталяваннем, якое ўстаноўлена ў выкарыстальнікаў (мікракамп’ютэры, тэрміналы і г. д.). Гэтая тэхнічная сістэма дазволіла б ажыццяўляць у сінхронным рэжыме прамую сувязь у маштабах усёй 297
    планеты, перадаючы гук, выяву і дадзеныя. 3 другога боку, існуюць мары: узнікла перакананне, нібыта гэтыя тэхнічныя прыстасаванні могуць стаць прычынай глыбокіх змен прыроды камунікацыі арганізацыйнага характару ў дзелавых і камерцыйных колах, а таксама прывесці да новага падыходу ў вызначэнні паняцця дома, які ў такім выпадку разглядаецца як найлепшае месца для стварэння, апрацоўкі і перадачы інфармацыі, што датычыць шматлікіх галів і паслуг (магчымасць выконваць працу на адлегласці, забавы, электронная пошта, доступ да спецыялізаваных банкаў дадзеных, спажыванне на адлегласці, камерцыйная інфармацыя і рэклама, электронны перавод сродкаў, аперацыі асноўных грамадскіх і прыватных арганізацый — банкі, страхавыя кампаніі, дакументацыя, звязаная з аховай здароўя, адукацыяй і г. д., — перадача фатаграфій і газетных палос, тэлевізійны кантроль памяшкання, тэлефакс і г. д.).
    Так, праведзеныя амерыканцамі прагнозныя даследаванні, датычыліся пранікнення ў дом інфармацыйных паслуг, апісваюць з’яўленне ў хуткім часе новага пакалення сродкаў (перыферыйных і праграмных), якія дазволяць зрабіць шырока распаўсюджанымі электронную пошту, інтэрактыўны доступ на адлегласці да дакументаў і картатэк, каторыя ўтрымліваюцца ў банках дадзеных, “разумныя” сістэмы тэлефоннай сувязі і шматфункцыянальныя сістэмы, прызначаныя для забаў, якія далі б магчымасць па-новаму выкарыстоўваць сродкі масавай інфармацыі. Разам з тым гэтае пранікненне новых сродкаў магчыма толькі пры пэўных умовах, у ліку якіх — стварэнне інфраструктуры электронных сетак, што дазваляюць падключаць хатнія тэрміналы, развіццё службы рамонту і абслугоўвання, пашырэнне з дапамогай навучання неабходнай для карыстання камп’ютэрнай тэхнікай тэхнічнай культуры, а таксама эфектыўньія сродкі бяспекі, пэўная стандартызацыя пратаколаў, заканадаўства, якое б абараняла кансрідэнцыйнасць інфармацыі асабістага характару і г. д.
    Нарэшце, апосталы “грамадства камунікацыі” распрацавалі ідылічную мадэль “дома будучыні”: яны прадказваюць, што такія хатнія інфармацыйныя сродкі, 298
    як відэамагнітафон, прайгравальнік лічбавых аўдыёдыскаў, лічбавы тэлевізар, мікракамп’ютэр, прайгравальнік відэадыскаў, тэрмінал тэлетэксту і г. д., будуць звязанымі ў адзіны сінергічны комплекс, да таго ж некаторыя з іх будуць падключаны да шматфункцыянальных грамадскіх сетак, якія даюць доступ адначасова да звычайных тэлевізійных праграм, заказных тэлевізійных і музычных праграм, відэатэкставых паслуг, банкаў дадзеных і г. д., не гаворачы ўжо пра магчымы прыём тэлеперадач, што транслююцца праз спадарожнікі сувязі.
    Такім чынам, гаворка ідзе пра цалкам тэхніцысцкае утапічнае бачанне, пры якім глыбокія сацыяльныя змены прадказваюцца выключна зыходзячы з тэхналагічнай перспектывы. Фактычна гэтыя утапічныя карціны маскуюць жаданне вялікіх фірм, што ўдзельнічаюць ва ўкараненні новай тэхнікі, ажыццявіць глыбокія і выгадныя для іх змяненні нацыянальных і інтэрнацыянальных сетак продажу і распаўсюджання інфармацыйных паслуг. 3 увядзеннем гэтых новых “электронных магістраляў” існуе верагодная рызыка разбурэння ўжо вядомых мадэляў размеркавання тавараў і паслуг. Несумненна, існуе рызыка ўзнікнення новай камерцыйнай парадыгмы камунікацыі-спажывання — калі рэклама, маркетынг, інфармацыя і збыт будуць утвараць нейкае новае адзінае цэлае. Такім чынам, з’явяцца механізмы “інтэрактыўнага маркетынгу”, пры яхім спажыўцы праз свае дзеянні ў якасці пакупнікоў непасрэдна ўдзельнічаюць у вызначэнні мэтавых рынкаў, часткай якіх яны самі з’яўляюцца.
    Гэтыя пераўтварэнні, што адбываюцца ў свеце спажывання і выклікаюць насцярогу, цесна пераплятаюцца са зменамі ў сферы камунікацыі і паказваюць цяжкія эканамічныя мэты, што вынікаюць з гэтага праекта “грамадства камунікацыі” — апошняй фазы развіцця таго, што некаторыя сацыёлагі называюць “грамадствам спажывання”. Пакупніцкія паводзіны з’яўляюцца ў гэтым выпадку не толькі эканамічным жэстам, што ўпісваецца ў камерцыйны кантэкст размеркавання тавараў, але адначасова з’яўляецца і каму299
    нікацыйным жэстам у новым стылі: перадачай самім спажыўцом інфармацыі, якая мае дачыненне да яго звычак і ладу жыцця. Такім чынам, кола замкнецца: рэклама прывучыла нас да думкі, што прадметы, акрамя сваёй спажывецкай каштоўнасці, дзейнічаюць яшчэ і як знакі, адрасаваныя спажыўцам. А цяпер і пакупніцкія паводзіны спажыўцоў будуць дэкадзіравацца як знакі... але на гэты раз гандлярамі, і рабіцца гэта будзе — дзякуючы інфармацыі — сістэматычна.
    Ці з’яўляецца ідэалогія камунікацыі дамінуючай?
    Перш за ўсё нагадаем пра неабходнасць выразна адрозніваць ідэалогію камунікацыі як сістэму павышэння прэстыжу камунікацьіі і яе метадаў у нашым грамадстве і — самі метады камунікацыі. Гэтыя апошнія існавалі заўсёды і іх абгрунтаванне само па сабе праблемы не ўтварае, у той час як ідэалогія, што імкнецца зрабіць камунікацыю цэнтрам усяго, з’явілася, як мы бачылі, нядаўна (у 40-х гг.).
    Рэальная сіла ідэалогіі камунікацыі па-рознаму ацэньваецца аўтарамі, якія разглядалі гэтае пытанне. На думку Бадрыяра, напрыклад, тэма камунікацыі сёння ахоплівае ўсю сферу свядомасці і больш немагчыма мысліць па-за гэтай праблематыкай. Люсьен Сфэз, каторы са свайго боку выступае з “крытыкай камунікацыі”, таксама выносіць на першы план сілу звязанай з ёй ідэалогіі; але ён настойвае — і ў гэтым адрозніваецца ад Бадрыяра — на магчымасці апісання яе эпістэмалагічных і сімвалічных асноў і паказу яе “схаваных пружын”, якімі з’яўляюцца “эканамічная ўлада, палітычнае дамінаванне і сістэмы гульняў і імітацыі”.
    Нястомны крытык тэхнізаванай сістэмы Жак Элюль таксама займае такую пазіцыю, што дазваляе яму ўнікаць уплыву розных ідэалагічных хваляў, якія магла б спарадзіць такая сістэма з мэтай свайго абгрунтавання. Аднак гэтае выкрыццё мае другараднае значэнне — настолькі вырашальны, на яго думку, — ўплыў тэхнікі на людзей і сучаснае грамадства.