• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вынікі ўкаранення сістэмы мерапрыемстваў па барацьбе з драцянікамі ў калгасе імя Сталіна Дзяржынскага раёна

    Вынікі ўкаранення сістэмы мерапрыемстваў па барацьбе з драцянікамі ў калгасе імя Сталіна Дзяржынскага раёна


    Памер: 61с.
    Мінск 1961
    29.66 МБ
    А. Ф. КШЕНВАРЛІЦ, Т. I. ЗАПОЛЬСКАЯ, Г. В. ІВАНОВА, А. Б. БАБІЦКІ
    ВЫНІКІ
    ЎКАРАНЕННЯ СІСТЭМЫ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
    ПА БАРАЦЬБЕ 3 ДРАЦЯНІКАМІ Ў КАЛГАСЕ ІМЯ СТАЛІНА ДЗЯРЖЫНСКАГА РАЁНА
    Дзяржаўнае выдавецтва сельскагаспадарчай літаратуры БССР
    Мінск — 1961
    УВОДЗІНЫ
    Цэнтральнай задачай сацыялістычнага земляробствз з’яўляецца барацьба за ўсямернае павышэнне ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур. Для гэтага неабходна максімальна накопліваць мясцовыя ўгнаенні і ўносінь іх у глебу, паляпшаць яе апрацоўку і павышаць культуру земляробства. Аб гэтай актуальнай задачы яшчэ раз падкрэслена на студзеньскім Пленуме ЦК КПСС (1961 г.). Важным рэзервам павышэння ўраджайнасці з’яўляецца ахова раслін ад шкоднікаў і хвароб.
    ' На тэрыторыі нашай рэспублікі налічваецца дзесяткі відаў шкоднікаў сельскагаспадарчых культур. Асноўнымі з іх з’яўляюцца насякомыя. Нямала шкоды раслінам наносяць нематоды, смаўжы, кляшчы і грызуны.
    Большасць відаў шкодных насякомых амаль кожны год у адпаведныя перыяды нападае на сельскагаепадарчыя культуры. Асобныя ж віды насякомых на працягу некалькіх гадоў сустракаюцца рэдка і мала пашкоджваюць расліны. Аднак у некаторыя гады яны (соўкагама, лугавы матылёк, даўганожкі і інш.) размнажаюцца ў вялікай колькасці і знішчаюць пасевы на значных плошчах. Некаторыя многаядныя шкоднікі (хрушчы, драцянікі і іншыя) маюць доўгі цыкл развіцця. Лічынкі іх жывуць у глебе некалькі гадоў і наносяць шкоду раслінам на працягу ўсяго вегетацыйнага перыяду. 3 многаядных больш шкоднымі і шырока распаўсюджанымі шкоднікамі збожжавых, агароднінных і тэхнічных культур, а таксама бульбы і траў з’яўляюцца драцянікі (лічынкі жукоўшчаўкуноў).
    3
    Намі ў розных мясцовасцях Беларусі на дзярновападзолістых і тарфянабалотных глебах абследавана каля 100 травапольных севазваротаў. Глебы іх заражаны драцянікамі, колькасць якіх вызначаецца дзесяткамі, а іншы раз сотнямі на адным квадратным метры.
    Драцянікі амаль усюды зніжаюць ураджай збожжавых культур на 10—15 працэнтаў, а іншы раз знішчаюць усходы пасеваў на вялікіх плошчах. Напрыклад, у саўгасе «Ведрыч» Гомельскай вобласці да 1948 года яравыя пасевы кожны год знішчаліся драцянікамі на сотнях гектараў. Тут жа ў 1949 годзе ўпершыню прымянілі перадпасяўную апрацоўку насення аўса і ячменю гексахларанам з разліку 1,5 кілаграма 12"/оінага дусту на цэнтнер. Такім насеннем было пасеяна каля 300 гектараў. Сярэдні ўраджай збожжавых па саўгасу склаў 26 цэнтнераў з гектара. Усходы ж ячменю, які сеялі неапудраным гексахларанам насеннем на іплошчы 70 гектараў, былі знішчаны драцянікамі.
    Пасевы кукурузы ў многіх гаспадарках нашай рэспублікі ў выніку шкоднай дзейнасці драцянікаў часткова, а часам зусім знішчаюцца. Так, у калгасе імя Сталіна Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці кукуруза на плошчы 55 гектараў, якую сеялі ў 1955 годзе па бульбянішчы, двойчы была знішчана драцянікамі. Насенне яе перад сяўбою апудрывалі гексахларанам. Аднак у перыяд усходаў было івыяўлена ад сямі да дзесяці драцянікаў у гняздзе. Такія выпадкі назіраліся і ў іншых раёнах. Так, у 1958 годзе ў Гомельскай вобласці драцянікі пашкодзілі каля 50 працэнтаў пасеваў кукурузы.
    У 1959 годзе ў нашай рэспубліцы было пераважна сухое надвор’е. Шкоднасць драцянікаў у такіх кліматычных умовах назіралася значна меншай, чым у вільготныя гады. Але ў асобных раёнах, асабліва ў Гомельскай вобласці, пасевы кукурузы былі пашкоджаны драцянікамі. Так здарылася ў трэцяй брыгадзе калгаса «Залатая дубрава» б. Васілевіцкага раёна. Тут сяўба кукурузы на тарфянабалотнай глебе праводзілася насеннем, якое было апрацавана гексахларанам. Аднак пры раскопцы глебы 16 чэрвеня было знойдзена ад двухтрох да 8—12 жывых драцянікаў у гняздзе і адзінкава — лічынкі шкодных даўганожак. У выніку гэтага пасевы кукурузы былі зрэджаны на 25—30 працэнтаў.
    4
    У многіх гаспадарках недаацэньваюць шкоднасць драцянікаў і іншых энтамашкоднікаў. Нават такое важнае агратэхнічнае мерапрыемства ў барацьбе са шкоднікамі і пустазеллем, як лушчэнне ржышча, не выкарыстоўваецца ў многіх калгасах.
    Веснавое зрэджванне пасеваў азімых збожжавых некаторыя тлумачаць тым, што былі неспрыяльныя кліматычныя ўмовы для перазімоўкі іх. На самой жа справе ў большасці шкоду раслінам наносяць драцянікі і іншыя глебазасяляючыя шкоднікі.
    Некаторыя лічаць, што ў акультуранай глебе, якая добра запраўлена ўгнаеннямі, драцянікі не шкодзяць раслінам. Сапраўды, драцянікі, з’яўляючыся паўсапрафагамі, могуць жывіцца паўрасклаўшыміся арганічнымі рэшткамі або гумусам. Таму пры добрай запраўцы глебы арганікай яны наносяць менш шкоды. Мінеральныя ж угнаенні перашкаджаюць развіццю драцянікаў.
    Аднак на добра ўгноеных глебах, нягледзячы на адносна меншую шкоднасць драцянікаў, без правядзення супраць іх адпаведных аграпрыемстваў бываюць вялікія страты ўраджаю. Напрыклад, у 1956 годзе на эксперыментальнай базе «Усце» (Віцебская вобласць) ураджай ячменю ў кантролі быў 26,3 цэнтнера з гектара, а пры апудрыванні насення меркуранам (200 грамаў на цэнтнер) атрыман ураджай па 32,9 цэнтнера з гектара. Пасяўная плошча ячменю была 32 гектары. У сельгасарцелі імя Сталіна Дзяржынскага раёна ў 1957 годзе з участкаў, дзе сяўба праводзілася неапудраным насеннем, атрымана ячменю па 9,77 цэнтнера з гектара, а дзе ячмень быў пасеян насеннем, апудраным меркуранам (200 грамаў на цэнтнер), — 17,75 цэнтнера з гектара (плошча 19 гектараў) У сельгасарцелі «Непераможны сцяг» пры апудрыванні цэнтнера ячменю 200 грамамі меркурана прыбаўка ўраджаю склала толькі 3,3 цэтнера з гектара. Значыць, пры правядзенні апудрывання насення перад сяўбою на ўчастках, якія заражаны драцянікамі, чым вышэй урадлівасць глебы, тым вышэй абсалютныя прыбаўкі ўраджаю.
    3 гэтага выцякае, што для ліквідацыі драцянікаў неабходна выкарыстаць комплекс агратэхнічных і хімічных мерапрыемстваў на працягу некалькіх гадоў (гл. схему)>
    5
    С X E M A мерапрыемстваў па барацьбе з драцянікамі ў палях севазваротаў
    1е — чорны папар 1)
    2)
    3)
    4)
    2е —	азімыя збожжа 1)
    выя	2)
    3е —	бульба	1)
    кукуруза	1)
    2)
    4е — яравыя збожжа 1) выя з падсевам траў.
    5е —травы першага года карыстання
    6е — травы другога го 1) да карыстання
    2)
    7е — лён ці азімыя 1)
    2)
    3)
    Першая веснавая культывацыя зябліва;
    У другой ці трэцяй дэкадзе мая раскладваюць прыцяняючыя прынады для шчаўкуноў;
    Другая культывацыя праводзіцца ў канцы чэрвеня ці ў пачатку ліпеня;
    Перадпасяўная апрацоўка насення ядахімікатамі.
    Лушчэнне ржышча;
    Глыбокае зяблевае ворыва.
    Прыцяняючыя прынады.
    Перадпасяўная апрацоўка насення ядахімікатамі або гнездавое ўнясенне гексахларану разам з тарфяной крошкай ці арганамінеральнай сумеосю;
    Прыцяняючыя прынады.
    Перадпасяўная апрацоўка насення ядахімікатамі.
    Пры выкарыстанні траў пад азімыя — дыскаванне дзярніны за некалькі дзён да ворыва пласта.
    Пры выкарыстанні траў пад яравыя перад ворывам пласта — выпас.
    Перадпасяўная апрацоўка насення ядахімікатамі;
    Лушчэнне ржышча;
    Глыбокае зяблевае ворыва.
    6
    8е — бульба
    9е — яравыя выя
    3 а ў в а г а.
    1)	Прынады для шчаўкуноў;
    2)	Глыбокае зяблевае ворыва. збожжа 1) Перадпасяўная апрацоўка насення ядахімікатамі;
    2)	Лушчэнне ржышча;
    3)	Глыбокае зяблевае ворыва.
    У калгасе імя Сталіна практыкуюцца занятыя папары з пасевамі кукурузы ці кармавога лубіну. Устаноўлена, што пры сяўбе кукурузы квадратнагнездавым спосабам з унясеннем у ямкі гексахларану поле ачышчаецца ад драцянікаў. Лубінавы папар не накаплівае драцянікаў.
    Укараненне мерапрыемстваў па барацьбе з драцянікамі мы праводзілі ў 1955—1960 гадах у севазваротах калгаса імя Сталіна Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. У гэтай сельгасарцелі сярэдні ўраджай збожжавых ў 1955 годзе склаў 8,8 цэнтнера, у 1958 годзе — 15, у 1959 годзе — 15,5 і ў 1960 годзе — 16,2 цэнтнера з гектара. У некаторых брыгадах было атрымана па 17—18,5 цэнтнера збожжа з гектара. У 1955 годзе пасевы кукурузы двойчы загінулі (знішчаны драцянікамі). У 1956 годзе ўраджай зялёнай масы склаў 20—30 цэнтнераў пры максімуме на асобных участках — 300; у 1957 годзе — 200—300, а ў 1958—1960 гадах — 428—477—500 цэнтнераў з гектара. Самая высокая ўраджайнасць зялёнай масы кукурузы на некаторых плошчах дасягала 560—710 цэнтнераў з гектара.
    Даследаванні паказалі, што значныя прыбаўкі ўраджаю збожжавых і кукурузы атрыманы ў выніку правядзення раду мерапрыемстваў па ахове раслін ад шкоднікаў, галоўным чынам ад драцянікаў.
    У гэтай брашуры на канкрэтных прыкладах паказана, як неабходна выкарыстоўваць асноўныя агратэхнічныя мерапрыемствы ў спалучэнні з хімічнымі сродкамі барацьбы, каб пры малых затратах ядахімікатаў знізіць заражанасць глебы драцянікамі і іх шкоднасць.
    7
    \f МАТЭРЫЯЛ I МЕТОДЫКА
    Для гэтай брашуры выкарыстан матэрыял, які атрыман пры абследаванні 42 участкаў у севазваротах пяці брыгад калгаса імя Сталіна Дзяржынскага раёна за перыяд з 1955 па 1960 год. На асобных участках глебавыя раскопкі праводзілі сістэматычна. Было прааналізавана 1574 глебавыя пробы, у якіх выяўлена 5967 беспазваночных, у тым ліку 929 драцянікаў і 74 шчаўкуны.
    Акрамя гэтага, для параўнання выкарыстаны матэрыялы, якія атрыманы пры абследаванні глебы калгаса «Сталінскі шлях» Мінскага раёна, саўгаса «Ведрыч», эксперыментальных баз Акадэміі сельскагаспадарчых навук «Усце» Віцебскай і «Зазер’е» Мінскай вобласці.
    Драцянікаў улічвалі пры глебавых раскопках, якія праводзілі ў розныя тэрміны: ранняй вясною — перад сяўбою, летам і восенню. Улік шкоднікаў праводзілі на ўчастках, прызначаных пад сяўбу культур, якія найбольш пашкоджваюцца драцянікамі, як, напрыклад, кукуруза і збожжавыя. Пры глебавых раскопках на палях шматгадовых траў у ліпені—жніўні вызначалі колькасць драцянікаў на глыбіні 0—10, 10—20, 20—30 сантыметраў. Такі ўлік даў магчымасць вызначыць глыбіню культывацыі пласта пад азімыя. Пробы бралі пры дапамозе прыбора, які ўяўляе сабою цыліндр з добра адвостраным ніжнім краем і двума ручкамі, якія прымацаваны зверху. Дыяметр прыбора 16, вышыня 25 сантыметраў (рыс. 1).
    На кожным участку ў шахматным парадку бралі 50 пробаў на глыбіню 25 сантыметраў, размерам 1/50 кв. метра, што складае адзін квадратны метр.
    8
    У 1959 годзе ў сувязі з адсутнасціо ападкаў былі ўзяты пробы метадам глебавых ямак размерам 50x50 сантыметраў на глыбіню 50 сантыметраў. Гэта рабілася для вызначэння перамяшчэння драцянікаў у ніжнія гарызонты глебы. Глебу кожнай пробы высыпалі на