• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вынікі ўкаранення сістэмы мерапрыемстваў па барацьбе з драцянікамі ў калгасе імя Сталіна Дзяржынскага раёна

    Вынікі ўкаранення сістэмы мерапрыемстваў па барацьбе з драцянікамі ў калгасе імя Сталіна Дзяржынскага раёна


    Памер: 61с.
    Мінск 1961
    29.66 МБ
    28
    Пры глебавых раскопках у пробах, дзе было шмат лырніку, заўсёды сустракаліся драцянікі, Пры наяўнасці пырніку на ўчастку хоць бы плямамі немагчыма ачысціць глебу ад драцянікаў у некаторых выпадках нават пры выкарыстанні хімічнага спосабу. Напрыклад, па пяцігадовых даных, на пасевах кукурузы (незапырненыя ўчасткі) пры ўнясенні ў гнёзды (6 кг/га) 12°/онага дусту гексахларану з торфагноевай сумессю (1—2— 5т/га) можна знішчыць ад 72 да 98 працэнтаў драцянікаў. Высокая эфектыўнасць малай дозы гексахларану тлумачыцца інтэнсіўнай канцэнтрацыяй драцянікаў у гнёздах. Драйянікі большую перавагу аддаюць кукурузе, чым іншым кармавым раслінам. Пры наяўнасці на ўчастку пырніку колькасць драцянікаў у гнёздах кукурузы бывае значна меншай. У пробах, якія бралі 4 верасня і 4 кастрычніка 1959 года з міжрадкоўяў, дзе не было пырніку (1я брыгада), не знойдзена драцянікаў. Пры наяўнасці пырніку іх налічвалася ад 16 да 48 штук на квадратным метры. Гэты прыклад паказвае, што ў барацьбе з пустазеллем побач з прымяненнем гербіцыдаў і інсектыцыдаў патрэбна праводзіць лушчэнне ржышча. Асабліва гэта неабходна на ўчастках, якія засмечаны пырнікам і іншым карэнішчавым і карэннеатожылкавым пустазеллем.
    Па даных М. Г. Чыжэўскага і А. П. Абрамчук (1951), найбольш эфектыўным спосабам барацьбы з паўзучым пырнікам і іншым пустазеллем з’яўляецца папярэдняе лушчэнне глебы дыскавым культыватарам на глыбіню 5 сантыметраў у адзін след, потым у два сляды на глыбіню 10 сантыметраў з наступным ворывам плугамі з перадплужнікамі на глыбіню 20—22 сантыметры. Пры такой апрацоўцы пырнік знішчаецца ў першы год на 88—90 працэнтаў, а на другі — цалкам. Прыбаўка ўраджаю аўса ў параўнанні з участкамі, дзе не праводзілася лушчэнне, склала 4,9 цэнтнера з гектара. Пры вычэсванні і ачыстцы глебы ад карэнняў пырніку ўраджайнасць аўса была 18 цэнтнераў, а пры лушчэнні — 20 цэнтнераў з гектара.
    Пры правядзенні шматразовага лушчэння чорнага папару дыскавымі культыватарамі на глыбіню 8—10 сантыметраў у два сляды, ворыва плугамі з перадплужнікамі на глыбіню 20—22 сантыметры праз 15 дзён і дыскавання на 10—12 сантыметраў праз 15 дзён жоўты
    29
    асот знішчаецца цалкам, а ўраджайнасць азімага жыта ў параўнанні з тымі плошчамі, дзе праводзіцца толькі ворыва, павышаецца на 3,1 цэнтнера з гектара.
    На эксперыментальнай базе «Усце» у выніку прымянення вышэйуказаных спосабаў барацьбы з пустазеллем на ўсіх палях знішчаны пырнік і жоўты асот.
    Эфектыўнасць перадпасяўной апрацоўкі насення збожжавых культур
    Да 1956 года ў калгасе імя Сталіна драцянікі моцна пашкоджвалі азімыя і яравыя збожжавыя культуры. Больш за ўсё пашкоджвалася азімае жыта, якое сеялі пасля шматгадовых траў. Паколькі драцянікі на ўчастку размяркоўваюцца плямамі, то выпаданне раслін было плямавае. Зрэджванне пасеваў звычайна тлумачылі неспрыяльнымі ўмовамі перазімоўкі іх. Гэта пацвярджалі і страхавыя агенты. Ураджайнасць азімага жыта пры сяўбе па травах да 1956 года складала 8—10 цэнтнераў з гектара.
    Пры сяўбе азімых па папарах ці пасля аднагадовых культур ураджайнасць была значна вышэйшая. Напрыклад, у 1956 годзе ў першай брыгадзе (8е поле) азімая пшаніца, якую сеялі па лубінаваму папару, дала зерня па 19 цэнтнераў з гектара. На тым жа палетку высеянае жыта пасля аднагадовых культур дало па 15 цэнтнераў збожжа з гектара.
    Бясспрэчна, нельга сказаць, што дрэнныя ўмовы перазімоўкі не адбіваюцца на ўраджайнасці. Аднак прыклады паказваюць і іншае, што кожны год жыта, сяўба якога праводзіцца пасля траў, дзе бывае максімум драцянікаў, больш выпадае, чым азімая пшаніца і жыта, размешчаныя па папарах ці пасля аднагадовых культур, дзе бывае менш шкоднікаў. Азімае жыта, якое ў 1957—1960 гадах сеялі анудраным меркуранам насеннем, добра перазімавала. 3 гэтага выцякае, што драцянікі пашкоджваюць пасевы, калі з імі не праводзіць неабходнай барацьбы.
    Шкоднасць драцянікаў на пасевах азімых пацвярджаецца і наступным прыкладам. У першай брыгадзе (1е поле) у 1956 годзе сеялі жыта па пласту траў другога года карыстання: 25 гектараў апудраным меркуранам насеннем з разліку 200 грамаў на цэнтнер і 17 гек
    30
    іараў насеннем, якое было пратручана прэпаратам ПД. У перыяд усходаў жыта было 65 драцянікаў на квадратным метры. Ураджайнасць зерня ў першым выпадку склала 20,1 цэнтнера, а ў другім 15 цэнтнераў з гектара.
    Азімае жыта ў 1957 годзе сеялі насеннем, якое апудрывалі гексахларанам пры пратручвальніку граназан або меркуранам заніжанымі дозамі. Напрыклад, у першай брыгадзе адну частку насення жыта апудрывалі меркуранам з разліку 150 грамаў на цэнтнер, другую — 100 грамаў, трэцюю — 50 грамаў на цэнтнер і частку зусім не апудрывалі. У выніку гэтага ў 1958 годзе пасевы жыта на некаторых участках былі зрэджанымі. У гэтым жа годзе жыта сеялі апудраным насеннем. На цэнтнер пасяўнога матэрыялу давалі 150—200 грамаў меркурана. Перазімоўка пасеваў была добрай. Ураджай зерня на адным участку склаў 19,2, на другім — 19,8 цэнтнера з гектара.
    Яравыя збожжавыя сеялі на ўгноеным бульбянішчы, пасля азімых (абарот пласта шматгадовых траў) ці па пласту траў. Травы падсявалі пад ячмень і яравую пшаніцу, якія сеяліся па бульбянішчы, дзе колькасць і шкоднасць драцянікаў была ніжэйшай. Авёс сеялі, як правіла, па абароту пласта, дзе драцянікаў больш.
    Супраць захворванняў пасеваў сажай да 1956 года насенне яравых збожжавых іншы раз пратручвалі прэпаратам протарс. Для барацьбы з энтамалагічнымі шкоднікамі насенне не апрацоўвалі ядахімікатамі. Пры гэтым ячмень даваў нядрэнны ўраджай, а аўса ў выніку зрэджвання пасеваў было атрымана толькі 6—7 цэнтпераў з гектара.
    Перадпасяўную апрацоўку насення яравых культур як мерапрыемства ў барацьбе з драцянікамі ўпершыню прымянілі ў калгасе імя Сталіна ў 1956 годзе. У пятай брыгадзе на ўчастку 24 гектары, дзе трэба было сеяць ячмень, налічвалася 96 драцянікаў на квадратным метры. Перад гэтым адну частку насення апрацавалі меркуранам з разліку 200 грамаў на цэнтнер, а другую —гексахларанам з разліку 500 грамаў і пратруцілі граназапам — 150 грамаў на цэнтнер. Ураджай з гэтага ўчастка склаў 16 цэнтнераў ячменю з гектара пры сярэднім ураджаі 13,3 цэнтнера збожжавых з гектара.
    Яравыя збожжавыя культуры ў 1957 годзе на плошчы 340 гектараў у асноўным сеялі насеннем апудра
    31
    ным меркуранам (па 200 грамаў на цэнтнер) ці гексахларанам (па 500 грамаў на цэнтнер) пры пратручвальніку граназан з разліку 150—200 грамаў на цэнтнер разам з грануляваным суперфасфатам (80 кг/га). Сярэдні ўраджай збожжавых у калгасе быў 14 цэнтнераў, а ў пятай брыгадзе — 18 цэнтнераў з гектара.
    Да 1959 года перадпасяўную апрацоўку насення праводзілі на пляцоўцы ў кучах. Насенне змешвалі з ядахімікатамі шляхам двухразовага пералапачвання. У 1959 годзе калгас набыў спецыяльную машыну ПУ1 (рыс. 10) для пратручвання насення.
    К а б атрымаць б о л ь ш канкрэтнае ўяўленне аб эфектыўн а с ц і перадпасяўн о й апрацоўкі яравых збожжа
    вых, праведзены спецыяльныя назіранні на п а с е в а х: 18 гектараў аўса, 51 — ячменю, 19—яра
    Рыс. 10. Машына ПУ1	пшаніцы
    для пратручвання насення.	(19эо г.)
    ячменю, 10 — яравой пшаніцы і 5 гектараў аўса (1959 г.).
    Адзін цэнтнер насення апудрывалі 200 грамамі меркурану. На кожным участку на плошчы 2—3 гектары сеялі і неапудранае насенне (кантроль). Вынікі назіранняў паказаны ў табл. 6, 7, 8, 9, 10, 11 і на рыс. 11.
    У 1959 годзе ў выніку сухога надвор’я шкоднасць драцянікаў была значна ніжэйшай, чым у папярэднія гады (1957—1958 гг.), калі выпадала 1,5—2 нормы ападкаў у параўнанні з сярэднімі шматгадовымі велічынямі.
    Пры вільготным надвор’і драцянікі знаходзяцца ў верхніх гарызонтах глебы і пашкоджваюць усходы ў каранёвай шыйцы. Ад гэтага гінуць расліны. Пры недахопе вільгаці драцянікі ўходзяць у глыбіню і жывяцца карэннямі. Расліны ад гэтага не гінуць, але рост іх за
    32
    трымліваецца. I ўсетакі ў засушлівым 1959 годзе пры апрацоўцы насення меркуранам колькасць драцянікаў знізілася, а ўраджай павысіўся.
    3 табл. 6 відаць, што меркуран стымулюе рост раслін. На працягу двух гадоў вышыня раслін ячменю, пшаніцы і аўса, насенне якіх апудрывалі меркуранам, праз месяц пасля сяўбы на ўсіх участках была на 3—6 сантыметраў вышэйшай, а зрэджанасць пасеваў на 14—15 працэнтаў меншай, чым у кантролі. Колькасць раслін, пашкоджаных драцянікамі, у кантролі была ў дватры разы большая, чым у вопыце (табл. 7).
    33
    Таблі^а 6
    Стымулюючы ўплыў меркурана на рост раслін
    Вышыня раслін, см
    Культуры
    кантроль
    пры сяўбе апудраІ ным насеннем
    	16—18	ліпеня 1058 г.
    Ячмень 		26,7	21.1
    Ячмень 		22,3	19,0
    Яравая пшаніца		33,23	£0,0
    Авёс		24,3	20,18
    	11—18	ліпепя 1059 г.
    Ячмень 		35,0	33,0
    Ячмень 		28,9	24,8
    Яравая пшаніца		28,4	27,8
    Авёс		29,0	23,7
    3 а ў в а г а. На кожным участку вымяралі ўсе расліны з 25 проб (размер пробы 1/50 л2). Пробы па ўчастку бралі ў шахматным парадку.
    Вельмі важна адзначыць, што пры апудрыванні насення ядахімікатамі засмечанасць пасеваў пустазеллем была меншая, чым у кантролі. На месцы культурных раслін, якія выпалі, разрастаецца пустазелле (табл. 8 і 9).
    Меркуран аказвае таксічны ўплыў на драцянікаў на працягу ўсяго вегетацыйнага перыяду. Колькасць іх праз месяц пасля ўнясення яду ў глебу на пасевах яравых збожжавых у асноўным зніжаецца на 30—40, а іншы раз на 50 працэнтаў. У канцы вегетацыйнага перыяду ці пры праверцы ў наступным годзе (праз 13 месяцаў) колькасць драцянікаў зніжаецца на 46—50 і нават 76—80 працэнтаў (табл. 10). Атрыманыя даныя паказваюць, што ў выніку сістэматычнага прымянення перадпасяўной апрацоўкі насення збожжавых меркуранам можна значна знізіць колькасць драцянікаў.
    Аб эфектыўнасці меркурана I. М. Беляеў адзначае: «Меркуран, маючы высокае ўтрыманне гамаізамера гексахларану, з’яўляецца дастаткова надзейным сродкам аховы яравых і азімых пасеваў ад пашкоджванняў драцянікамі. Пры шырокім выпрабаванні меркурана
    34
    Табліца 7
    Павышэнне палявой усходжасці яравых збожжавых культур пад уплывам меркурана і зніжэнне шкоднасці драцянікаў
    Культуры	Варыянты	воп ыту	■0 ’S' ™ X 3 X	2 схх	Q г* *1 X СС .^ X “ co S.	2 х і? 3 й 
    	16—18 чэрвеня					
    	1945	г.				
    Ячмень	Апудрыванне	насення	18	3120	—	0,76