Вынікі ўкаранення сістэмы мерапрыемстваў па барацьбе з драцянікамі ў калгасе імя Сталіна Дзяржынскага раёна
Памер: 61с.
Мінск 1961
40
рэньчыкамі. Пашкоджаныя расліны крыху адставалі ў росце, але пе гінулі.
У гады з павышанай вілыотнасцю (1957—1958) драцянікі знаходзіліся ў паверхневых гарызонтах глебы і пашкоджвалі ўсходы ў каранёвай шыйцы; пашкоджаныя расліны адразу гінулі. У вілыотныя гады, нават у ліпені—жніўні, яны пранікалі ў стрыжань раслін, падымаліся ўверх да 0,5—1 метра. Пасля дажджу часта даводзілася назіраць, як драцянікі поўзаюць на паверхні глебы Пры гэтым яны пранікалі ў сцяблы кукурузы ў каранёвай шыйцы дыяметрам у 1 —1,5 сантыметра. Расліны, пашкоджаныя такім шляхам, хоць і не гінулі, але рост іх спыняўся. Яны мелі прыгнятальны выгляд (рыс. 12).
Рыс. 12. Пашкоджанні кукурузы драцянікамі.
На працягу пяці гадоў (1955—1959) у калгасе імя Сталіна сеялі кукурузу рознымі спосабамі. Пад сяўбу яе выкарыстоўвалі супясчаныя і суглінкавыя добра акультураныя агароднія і малаакультураныя, іншы раз кіслыя глебы палявых севазваротаў з роўнай паверхняй палёў, а таксама на павышаных і паніжаных участках.
41
У выніку розных умоў рост і развіццё кукурузы праходзілі неаднолькава. Таму і ўраджай зялёнай масы кукурузы рэзка вагаўся: ад 20—30 да 300—400 і 560— 700 цэнтнераў з гектара.
Усходы кукурузы ў 1955 годзе на плошчы 50 гектараў, якую сеялі шырокарадковым спосабам і апудраным гексахларанам насеннем, двойчы былі знішчаны драцянікамі.
У першай брыгадзе ў 1956 годзе сеялі кукурузу квадратнагнездавым спосабам. Папярэднікамі былі агароднінныя культуры (7 гектараў). У гнёзды ўносілі гексахларан (6 кг/га 12°/онага дусту) з торфагноевай сумессю (1 тіга). Ураджай зялёнай масы склаў ЗООцэнтнераў з гектара. Пры шырокарадковай сяўбе ў палявых севазваротах, нягледзячы на добрае ўгнойванне глебы арганічнымі і мінеральнымі ўгнаеннямі і перадпасяўную апрацоўку насення гексахларанам, пасевы КУКУРУЗЬІ на плошчы 70 гектараў амаль загінулі. Яны былі пашкоджаны драцянікамі на 80—90 працэнтаў. Ураджай зялёнай масы быў толькі 20—30 цэнтнераў з гектара.
У 1957 годзе кукурузу на плошчы 55 гектараў сеялі шырокарадковым спосабам насеннем, якое было апудрана гексахларанам, і квадратнагнездавым (22 га) — з унясеннем у ямкі гексахларану разам з торфакрошкай ці торфагноевай сумессю плюс 40 кілаграмаў суперфасфату1 на гектар.
У апошнім выпадку кукуруза зусім не была пашкоджана драцянікамі, але ўсюды пасевы былі зрэджаны на 40—50 працэнтаў зза дрэннай усходжасці насення. Ураджай зялёнай масы складаў у сярэднім па калгасу 250 цэнтнераў з гектара.
Калгасы Дзяржынскага раёна ў 1957 годзе ў асноўным сеялі кукурузу квадратнагнездавым спосабам з унясеннем у ямкі гексахларану (6 кг/га 12%нага дусту на тальку ці на попелу) з торфагноевай ёумессю (2—3 т/га + 40 кг/га суперфасфату).
Усе гэтыя даныя паказваюць, што на глебах, якія заражаны драцянікамі, трэба сеяць кукурузу квадратна
1 Калі для гнездавога ўнясення пад кукурузу выкарыстоўваюцца торфатуфы з высокім утрыманнем фосфарнай кіслаты (да 5—6% Р:О»), як торфатуфы другой брыгады «Урочышча Машніца» і пятай брыгады (табл. 1), то суперфасфат уносіць у гнёзды не трэба.
42
гнездавым спосабам з унясеннем у ямкі гексахларану разам з тарфяной крошкай ці торфагноевай сумессю. Справа ў тым, што пры перадпасяўной апрацоўцы насення меркуранам ці гексахларанам у глебе навокал высеянага зерня ствараецца атручаная зона. Але яна нядоўга ахоўвае расліны ад пашкоджванняў. Некаторая частка драцянікаў, трапляючы ў атручаную зону, гіне. Аднак, як толькі пачынае развівацца сцябло, драцянікі пашкоджваюць расліну галоўным чынам у каранёвай шыйцы, г. зн. у неатручанай зоне (рыс. 12).
В. I. Балюр (1955) таксама падкрэслівае, што апудрыванне насення кукурузы не з’яўляецца радыкальным сродкам барацьбы з драцянікамі. Па яго назіраннях, у асобных выпадках пашкоджанне драцянікамі кукурузы было выяўлена не толькі ў перыяд прарастання насення, але на маладых усходах і нават на раслінах, якія мелі 8—10 лісткоў.
Пры ўнясенні гексахларану ў ямкі з торфагноевай сумессю вакол раслін ствараецца атручаная зона, у якой таксічнае дзеянне яду захоўваецца на працягу ўсяго вегетацыйнага перыяду. Драцянікі, трапляючы ў гнёзды, г. зн. у атручаную зону, адразу гінуць ці знаходзяцца ў такім стане, што не здольны шкодзіць раслінам. Да канца вегетацыйнага перыяду ў гнёздах гіне ад 72—80 да 92—98 працэнтаў драцянікаў, г. зн. столькі, колькі пры ўнясенні 80—100 кілаграмаў ІУ/онага дусту гексахларану на гектар пры суцэльным рассяванні яго.
Апрача таго, пры ўнясенні ў ямкі торфагноевай сумесі ствараецца рыхлая ўгноеная глеба для развіцця раслін. У такіх умовах, па трохгадовых назіраннях, усходы кукурузы з’яўляюцца раней, чым у кантролі. Расліны бываюць больш моцнымі і амаль не пашкоджваюцца гракамі. Напрыклад, у 1956 годзе на эксперыментальнай базе «Усце» на пасевах кукурузы, якая была пасеяна па бульбявішчы, гракамі знішчана на кантрольных дзялянках 10,3 працэнта гнёзд, а прьі ўнясенні ў гнёзды гексахларану з тарфяной крошкай ці перагноем — толькі 0,1—0,7 працэнта.
Некаторыя аўтары (А. Маркін, 1956; М. Ненарокаў, 1956) рэкамендуюць выкарыстаць у якасці напаўняльнікаў не толькі тарфяную крошку і перагной, але таксама прасяную лузгу і драўняныя апілкі. Дзеянне лузгі
43
на рост i развіццё кукурузы мы не правяралі, a драўняныя апілкі пры двухгадовым выпрабаванні (1956—1957) далі адмоўныя вынікі. Ураджай зялёнай масы кукурузы склаў: на дзялянках з унясеннем тарфяной крошкі — 397—446, з перагноем — 374—423, а з драўнянымі апілкамі — 278—256 цэнтнераў з гектара. Адмоўныя вынікі пры выпрабаванні апілак атрыманы Н. Ф, Манько на эксперыментальнай базе «Зазер’е» Пухавіцкага раёна (справаздача за 1957 год).
У 1958—1959 гадах у калгасе імя Сталіна назіранні за ростам і развіццём кукурузы пры розных спосабах сяўбы і метадах барацьбы з драцянікамі на цяжкіх суглінкавых заплываючых і супясчаных глебах праводзіліся на плошчы 55 гектараў на васьмі ўчастках.
Першы ўчастак пад кукурузу выкарыстоўваўся на працягу двух гадоў. Рэльеф яго рэзка ўзгоркаваты. Месцазнаходжанне другіх участкаў мянялі. У 1958 годзе паверхня 2, 5, 7 і 8га ўчасткаў была пакатая, з паніжэннем да балота; сёмага — з паўднёвым схілам, а восьмага — з паўночным. Паверхня трэцяга і чацвёртага была выраўненая. У 1959 годзе паверхня ўчасткаў 2, 3, 4, 7 і 8га таксама была выраўненая, a 5 і 6га — пакатая, з паніжэннем да балота з паўднёвага боку.
Папярэднікамі з’яўляліся: караняплоды, бульба, азімае жыта, авёс у сумесі з гарохам. Усе ўчасткі былі значна заражаны драцянікамі: на квадратным метры налічвалася ад 12—16 да 24—28 штук у 1958 годзе і да 52—66 штук у 1959 годзе (табл. 12 і 13) .
На першы ўчастак у 1958 годзе былі ўнесены торфагноевыя кампосты, а на чацвёрты — гной у чыстым выглядзе (вясною) з разліку 30—35 тон на гектар. На іншых участках гной уносілі пад папярэднія культуры (гароднінныя, бульба). У 1959 годзе ў глебу ўсіх участкаў унеслі 30—35 тон торфагноевага кампосту на гектар. Пры гэтым на першым участку ранняй вясною палівалі глебу гноевай жыжкай. Мінеральныя ўгнаенні: 2 цэнтнеры хлорыстага калія, 3—4 цэнтнеры суперфасфату на гектар уносілі пад культывацыю, а цэнтнер аміячнай салетры — у падкормку.
Рыхтавалі глебу наступным чынам. На ўсіх участках было праведзена зяблевае ворыва. Вясною глебу прабаранавалі ў два сляды, зааралі гной, правялі культывацыю і другое баранаванне. У 1958 годзе ў сувязі з за
44
лішнім увільгатненнем глебы кукурузу сеялі са спазненнем, у першай дэкадзе чэрвеня Сяўбу праводзілі квадратнагнездавым і шырокарадковым (сеялкай СКГ6) спосабамі, а таксама і шырокарадковым спосабам у сумесі з лубінам (табл. 12).
У 1959 годзе сеялі кукурузу з 20 па 25 мая квадратнагнездавым спосабам. 12°/оны гексахларан (6 кг/га) уносілі разам з арганамінеральнай сумессю: 2,5 тоны тарфянай крошкі, 2,5 тоны перагною і 40 кілаграмаў суперфасфату на гектар (табл. 13).
Сяўба кукурузы была механізавана. У 1958 годзе барозны ўздоўж поля наразалі трактарным акучнікам, а папярок — звычайным маркёрам. У 1959—1960 гадах барозны ўздоўж і папярок наразалі трактарным акучнікам. Паміж лініямі маркёра, або акучніка, утвараецца ямка, у якую і клалі насенне кукурузы (рыс. 13). Такім чынам, адпадала самая цяжкая работа — набіўка лунак матыкай Адзін з рабочых уносіў сумесь арганічных і мінеральных угнаенняў з гексахларанам, другі — кідаў зярняты ў цэнтр сумесі і закрываў іх глебай. Арганамінеральную сумесь нарыхтоўвалі за адзіндва дні да сяўбы. У 1958 годзе сеялі кукурузу сорту ВІР42 з лабараторнай усходжасцю насення 68,4 працэнта, а ў 1959 годзе — калібраваным на
Рйс . 13. Схема размяшчэння гнёздаў пры сяўбе кукурузы квадратнагнездавым спосабам: 1—лінія культыватара; 2—лінія маркёра; 3—лунка.
сеннем сорту ВІР25 з усходжасцю 92,7 працэнта.
Догляд пасеваў складаўся з баранавання ўсходаў, праполкі і двухразовага рыхлення міжрадкоўяў у двух напрамках. На ўчастках, дзе сеялі кукурузу СКГ6, рыхленне ў двух напрамках не ўдавалася (знішчаліся гнёзды, а ўсходы і так былі рэдкімі). Адной з прычын зрэджанасці пасеваў была шкодная дзейнасць драцянікаў.
1 Такі спосаб сяўбы кукурузы ў 1959 годзе прымяняўся ва ўсіх калгасах Дзяржынскага раёна. Сярэдні ўраджай склаў 402 цэнтнеры зялёнай масы з пачаткамі з гектара. Самы вышэйшы ўраджай быў у калгасе «Непераможны сцяг» (840 ц!га).
45
Апрача таго, асобныя сеялкі СКГ6 выпускаюцца з дэфектам — яны драбняць насенне і не даюць правільных квадратаў. Адсутнасць правільных квадратаў і рэдкія ўсходы кукурузы пры сяўбе сеялкай СКГ6 назіраліся ў многіх гаспадарках. Большасць калгасаў, якія атрымліваюць высокі ўраджай зялёнай масы (без вялікіх затрат на ядахімікаты), у асноўным сеюць кукурузу квадратнагнездавым спосабам з унясеннем у ямкі арганамінеральнай сумесі з гексахларанам. Калі ж кукурузу сеюць без унясення ў ямкі гексахларану і без захавання правільных квадратаў, што перашкаджае прымяняць механізаваную апрацоўку міжрадкоўяў, атрымліваюцца зрэджаныя і засмечаныя пасевы.
У 1959 годзе, нягледзячы на спрыяльныя ўмовы для росту кукурузы, у Гомельскай вобласці, паводле афіцыяльных даных, кукуруза, пасеяная сеялкай апудраным гексахларанам насеннем, была знішчана драцянікамі на 50 працэнтаў.