• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вынікі ўкаранення сістэмы мерапрыемстваў па барацьбе з драцянікамі ў калгасе імя Сталіна Дзяржынскага раёна

    Вынікі ўкаранення сістэмы мерапрыемстваў па барацьбе з драцянікамі ў калгасе імя Сталіна Дзяржынскага раёна


    Памер: 61с.
    Мінск 1961
    29.66 МБ
    Лічынкі пасяўнога шчаўкуна праз тры гады з моманту вывядзення з яек, а лічынкі паласатага і цёмнага — праз чатыры гады ператвараюцца ў кукалкі. Яны белага колеру, вельмі адчувальны да святла. Пры апрацоўцы глебы кукалкі, якія апынуліся на паверхні, у сонечнае надвор’е гінуць праз чатыры гадзіны, а ў пахмурнае — нязначная частка іх уходзіць у глебу. Стадыя кукалкі працягваецца дватры тыдні. Масавае абкукліванне прыпадае на канец ліпеня і першую палавіну жніўня. Потым кукалкі ператвараюцца ў шчаўкуноў, якія да вясны наступнага года не выходзяць на паверхню глебы.
    3 канца красавіка да канца чэрвеня адбываецца лёт
    16
    Жукоў. Да другой палавіны ліпеня, г. зн. да моманту выхаду лічынак з яек, пасяўныя шчаўкуны цалкам адміраюць. Гэта значыць, што поўны жыццёвы цыкл іх заканчваецца за чатыры гады.
    Бліскучы шчаўкун — жук даўжынёю 12—14 міліметраў, цела шырокае, чорнае, бліскучае, без валаскоў, часта з сіняватым ці зеленаватым адценнем; пярэднеспінка крыху даўжэй сваёй шырыні; вусікі пілаватыя. Лічынкі даўжынёй да 24 міліметраў, шырокія, бледнажоўтага колеру, з раздвоеным заднім канцом цела. Выразка паміж канечнымі адросткамі апошняга сегмента неглыбокая; адросткі маюць па два зубцы; унутраныя з іх накіраваны адзін да другога (рыс. 5).
    Рыс. 5. Жук, лічынка і задні канец лічынкі бліскучага шчаўкуна.
    Бліскучы шчаўкун аддае перавагу лёгкім пясчаным і супясчаным глебам і вядзе адкрыты спосаб жыцця. Жукоў часта можна заўважыць поўзаючымі на паверхні глебы.
    Чорны шчаўкун — жук даўжынёй 12—14 міліметраў; цела чорнага колеру, у шэраватых, а на надкрыллях у рыжаватых валасках. Апошнія на пярэднеспінцы накіраваны ззаду наперад. Вусікі, пачынаючы з трэцяга членіка, пілавідныя. Заднія куткі пярэднеспінкі з кілямі. Лічынкі светлакарычневыя, даўжынёй да 22—25 міліметраў; апошні сегмент цела раздвоены. Выемка апошняга сегмента паміж адросткамі шырокая, акруглая, звонку адкрытая; адлегласць паміж унутранымі зубцамі канечных адросткаў апошняга сегмента больш палавіны шырыні выемкі. Унутраныя зубцы
    17
    адросткаў завостраныя, якія накіраваны наперад і ў сярэдзіну. Вонкавыя зубцы адросткаў накіраваны назад і атагнуты ўверх (рыс. 6).
    Рыс. 6. Жук, лічынка і задні канец лічынкі чоонага шчаўкуна.
    Вярбовы шчаўкун — жук даўжынёй 10—11 міліметраў; цела вузкае, чорнае, з бронзавым бляскам, у шэрых валасках; на пярэднеспінцы валаскі накіраваны ззаду наперад, вусікі пілаватыя. Лічынкі карычневажоўтыя, даўжынёй 20 міліметраў. Апошні сегмент цела лічынкі раздвоены; выемка паміж адросткамі акруглая; адросткі з двума зубцамі, вонкавыя зубцы маюць выгляд маленькіх тупых бугаркоў, а ўнутраныя закругленыя, накіраваны адзін да другога і амаль судакранаюцца (рыс. 7).
    Рыс. 7. Жук, лічынка і задні канец лічынкі вярбовага шчаўкуна.
    18
    Па нашых назіраннях, вярбовыя шчаўкуны ў перыяд лёту больш за ўсё збіраюцца на вярбе і вольсе ў час іх цвіцення. Тут яны жывяцца іпылком. О. I. Мержэеўская (1955) адзначае, што і на Палескай вопытнай станцыі ў другой дэкадзе мая жукі L. aeruginosus 01. у вялікай колькасці напалі на пладовы сад у перыяд яго цвіцення. У кожнай кветцы яблыні было знойдзена ад двух да чатырох жукоў. Яны выядалі песцікі і завязі. Тычынкі пашкоджваліся ў меншай ступені.
    / Колькасць драцянікаў у палях севазваротаў
    Па даных назіральных пунктаў Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР, у нашай рэопубліцы колькасць драцянікаў нязначная. Напрыклад, у 1956—1957 гадах у Мінскім раёне ў асноўным налічвалася да аднагодвух дзесяткаў (ад 2,4 да 12—16 экз.) і толькі на адным участку было выяўлена 26 драцянікаў на квадратным метры. Пры гэтым максімум іх быў на пасевах прапашных (бульба, кукуруза) і мінімум—на шматгадовых травах. Між тым большасць даследчыкаў (Г. М. Яраслаўцаў, 1930; Т. Г. Грыгор’ева, 1940; М. С. Гіляраў, 1940; В. К. Эгліціс, 1954; С. I. Абаленскі, 1950; С. С. Шаін, 1951; А. Ф. Кіпенварліц, 1951, 1953 і многія іншыя) лічаць, што найбольш заражаны драцянікамі шматгадовыя травы.
    У калгасе ж імя Сталіна выяўлена, што глебы заражаны драцянікамі ў значнай ступені (рыс. 8). Колькасць іх на супясчаных глебах у дватры разы ніжэй (ад 6 да 28 на квадратным метры), чым на суглінкавых (ад 12 да 66—95). На суглінкавых глебах больш высокая колькасць лічынак і шчаўкуноў на шматгадовых травах першага і другога года карыстання, затым на пасевах культур, ідучых па пласту ці абароту яго. Пры двухгадовым выкарыстанні траў на працягу трох гадоў драцянікам забяспечана лепшая выжывальнасць, тады як на іншых палях яны трапляюць пад знішчальнае дзеянне механічных апрацовак глебы, а ў чорных папарах падвяргаюцца галаданню. У нашых вопытах пры адсутнасці жывой расліннасці драцянікі поўнасцю гінулі на другім годзе жыцця (А. Ф. Кіпенварліц, 1957).
    Асноўнымі прычынамі высокай колькасці драцянікаў з’яўляюцца: відавы склад травасумесяў (аднаўкосная познеспелая канюшына ў сумесі з цімафееўкай) і моц
    19
    Шыгасц»
    #рацяніміў
    Рыс. 8. Колькасць драцянікаў у палях севазваротаў калгаса імя Сталіна Дзяржынскага раёна (1956—1959 гг.).
    20
    ная засмечанасць глебы (аднагадовым карэнішчавым і карэннеатожылкавым пустазеллем). Калі не праводзіцца лушчэнне паржышчаўных рэшткаў і не выконваюцца іншыя прыёмы механічнай апрацоўкі глебы, то ў ёй ствараюцца лепшыя ўмовы для хуткага размнажэння драцянікаў.
    У калгасе ж, у якім мы праводзілі даследаванні, толькі сеялі аднаўкосную познеспелую канюшыну ў сумесі з цімафееўкай. Травы на сена касілі адзін раз — у канцы чэрвеня ці пачатку ліпеня. Для атрымання насення выкарыстоўвалі першы ўкос траў.
    На палях траў другога года карыстання канюшына вельмі зрэджваецца, а цімафееўка і пустазелле моцна разрастаюцца. Такім чынам, ствараюцца вельмі спрыяльныя ўмовы для развіцця драцянікаў.
    Аграном А. Б. Бабіцкі ў практычнай рабоце прыйшоў да вываду, што галоўнай прычынай выпадання канюшыны з’яўляецца позняя ўборка траў першага года карыстання, у выніку чаго яны палягаюць і падправаюць.
    Паводле неапублікаваных даных аддзела шматгадовых траў Беларускага навуковадаследчага інстытута земляробства (А. Л. Сямёнаў, К. С. Власава), галоўнай прычынай выпадання чырвонай канюшыны на другі год карыстання з’яўляецца пасьба жывёлы пасля першага ўкосу траў або восенню ў першы год карыстання.
    Неабходна адзначыць, што прычыны выпадання чырвонай канюшыны v першы і другі год карыстання пакуль што мала вывучаны, але трэба заўважыць, што адной з іх з’яўляюцца энтамалагічныя фактары. Так, у 1958 годзе пры глебавых раскопках на канюшыне калгаса імя Сталіна ў першай, другой і пятай брыгадах было знойдзена на квадратным метры ад 51 да 292 лічынак і кукалак даўганосікаў. Сярод іх пераважна былі лічынкі канюшыннага клубеньчыкавага даўганосіка (Sitona flavescens March), які жывіцца карэннямі і клубеньчыкамі канюшыны (табл. 4).
    3	табліцы відаць, што на травах другога года карыстання пры такой высокай шчыльнасці лічынак канюшыннага даўганосіка на квадратным метры налічвалася 30—40 раслін канюшыны, у якіх клубеньчыкі былі знішчаны і моцна пашкоджаны карэнні. Апрача таго, на
    21
    гэтых участках налічвалася ад 24 да 55 драцянікаў на квадратным метры
    Табліца 4
    Колькасць даўганосікаў на пасевах шматгадовых траў
    другога года карыстання (першая дэкада ліпеня, 1958 г.)
    Брыгады	Колькасць даўганосікаў на 1 л2			
    	клубеньчыкавых		іншых	усяго
    	лічынак	кукалак		
    1я ....	127	15	7	149
    2я . . . .	43	6	2	51
    4я ....	123	70	99	292
    5я ....	216	24	14	254
    У мэтах ліквідацыі выпадання познеспелых чырвоных канюшын, пасеяных на добра ўгноеных глебах, А. Л. Сямёнаў і I. I. Бесман (1951) рэкамендуюць скошваць два разы травастой у першы год карыстання яго. Даследаванні гэтых аўтараў паказалі, што касьба травастою познеспелай канюшыны ў фазе бутанізацыі (да палягання) з’яўляецца добрым сродкам барацьбы з летнім выпаданнем раслін. У выніку двухразовага скашвання паляпшаецца якасць сена. Гэтае мерапрыемства асабліва важнае значэнне мае ў барацьбе з драцянікамі. Звычайна першы ўкос траў праводзяць у першай палавіне чэрвеня, у перыяд масавай яйцакладкі шчаўкуноў, якія ў гэты час больш усяго аддаюць перавагу густым пасевам. Яйкі шчаўкуноў пакрыты тонкай далікатнай абалочкай, адкладваюцца ў глебу на глыбіню 2—3 сантыметры. Для развіцця яек патрэбна вільгаць, адсутнасць святла і механічных пашкоджванняў. Пры скошванні і ўборцы траў спрыяльныя ўмовы для развіцця яек ліквідуюцца, а таксама гіне частка самак шчаўкуноў, якія кладуць яйкі. У выніку гэтага колькасць драцянікаў не павялічваецца.
    У барацьбе з драцянікамі таксама вялікае значэнне маюць пасевы раннеспелых двухукосных канюшын у сумесі са злакамі і ў чыстым выглядзе. Паводле нашых даследаванняў у травапольных севазваротах на суглінкавых глебах пераважаюць злакавыя шчаўкуны, Для іх развіцця найбольш спрыяльнымі стацыямі з’яўляюцца злакавыя травы і асабліва пасевы цімафееўкі.
    22
    Напрыклад, на Мінскай балотнай станцыі ў доследах 1945—1951 гадоў, дзе злакавыя і бабовыя травы сеялі ў чыстым выглядзе, коЛькасць драцянікаў на цімафееўцы была ў шэсць разоў большая (490 штук на квадратным метры), чым на чырвонай канюшыне (80). У 1953 годзе на эксперыментальнай базе «Усце» ў доследзе па вывучэнню прадуктыўнасці розных сумесяў траў колькасць драцянікаў на канюшыне была ў 1,5—2 разы меншай (69), чым на канюшыне ў сумесі з аўсяніцай (83), або з цімафееўкай (139). Там жа ў гаспадарчым севазвароце, дзе ў складзе травасумясей была чырвоная аднаўкосная познеопелая канюшына з цімафееўкай, колькасць драцянікаў вагалася ад 18—25 (бульба) да 139—170 (пласт траў і абарот яго), тады як у селекцыйным севазваіроце на пасевах раннеспелай двухукоснай канюшыны выяўлена не больш 46 драцянікаў на квадратным метры і адсутнічала пустазелле.
    С. С. Шаін (1951) таксама адзначае высокую колькасць драцянікаў на пасевах цімафееўкі (109,8 экз.) і нязначную колькасць на чырвонай канюшыне (16,5 лічынак на квадратным метры).
    У калгасе імя Сталіна ў 1958 годзе ў восьмым полі першай брыгады (папярэднік — бульбянішча) на плошчы 13 гектараў ячменю падсеялі раннеспелую двухукосную канюшыну ў чыстым выглядзе насеннем з Жытомірскай вобласці, а на плошчы 29 гектараў пад покрыў яравой пшаніцы высявалі аднаўкосную познеспелую канюшыну ў сумесі з цімафееўкай. Перазімоўка канюшыны прайшла добра.