• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вынікі ўкаранення сістэмы мерапрыемстваў па барацьбе з драцянікамі ў калгасе імя Сталіна Дзяржынскага раёна

    Вынікі ўкаранення сістэмы мерапрыемстваў па барацьбе з драцянікамі ў калгасе імя Сталіна Дзяржынскага раёна


    Памер: 61с.
    Мінск 1961
    29.66 МБ
    Раннеспелая канюшына была скошана ў другой дэкадзе чэрвеня. Ураджай яе склаў 28 цэнтнераў сухога сена з гектара. Адрастанне канюшыны, нягледзячы на засуху, было добрае. 3 кожнага гектара атрымана па 3,8 цэнтнера насення канюшыны.
    Познеспелую аднаўкосную канюшыну скошвалі адзін раз на сена ці на насенне. Ураджай сена быў атрыман 65 цэнтнераў, а насення — 1 цэнтнер з гектара. Каштоўнасць прадукцыі раннеспелай канюшыны (у новых грошах) склала 1077,6 рубля (насенне — 988 рублёў і сена — 89,6 рубля), г. зн. у пяць разоў вышэй прадукцыі познеопелай канюшыны. Гэтыя даныя паказваюць, што на некаторых палях калгаса імя Сталіна можна вы
    23
    рошчваць двухукосную раннеспелую канюшыну і гэтым самым знізіць колькасць драцянікаў.
    У мэтах ліквідацыі драцянікаў у палях севазваротаў, трэба звярнуць увагу на знішчэнне іх у торфе, які выкарыстоўваецца на ўгнаенне. Справа ў тым, што балоты нізіннага і пераходнага тыпу з’яўляюцца асноўнымі ачагамі драцянікаў. Тут заўсёды ёсць шмат вільгаці, лішкі арганічных рэшткаў, што садзейнічае большаму выжыванню лічынак усіх узростаў.
    Барацьбу з драцянікамі можна праводзіць непасрэдна на балоце перад нарыхтоўкай торфу, а таксама ў тарфяной кучы. Па нашых даследаваннях, на тарфянабалотных глебах драцянікі ў летні перыяд (чэрвень — жнівень) знаходзяцца ў верхніх гарызонтах глебы на глыбіні 10—15 сантыметраў. Таму перад нарыхтоўкай торфу трэба ўнесці ў глебу 150—200 кілаграмаў 1?/«нага дусту гексахларану на гектар або 75—100 кілаграмаў 25%нага. Потым трэба правесці дыскаванне балота цяжкай дыскавой бараной у трычатыры або лепш фрэзай у дватры сляды.
    Калі ж перад нарыхтоўкай торфу барацьба з драцянікамі не праведзена, то патрэбна верхні пласт тарфяной кучы каля 20 сантыметраў таўшчынёй перамяшаць з гексахларанам з разліку 15—20 грамаў 12%нага ці 8—10 грамаў 25”/онага дусту на квадратны метр. Драцянікі, якія знаходзяцца ў сярэдзіне кучы, імкнуцца выйсці на паверхню і таму гінуць у атручаным слоі.
    4	Глыбіня знаходжання драцянікаў у глебе
    На працягу вегетацыйнага перыяду назіраюцца значныя і заканамерныя перамяшчэнні драцянікаў з аднаго гарызонту глебы ў другі з прычыны частага змянення вільгаці і тэмпературы глебы. Для драцянікаў найлепшая вільготнасць з’яўляецца 50—60 працэнтаў ад поўнай вільгацеёмістасці і тэмпература каля 20 градусаў цяпла (Я. I. Прынц і С. Г. Бабінская, 1935)
    Лічынкі шчаўкуноў доўгі час жывуць у глебе пры вільготнасці яе 21—32 працэнты. Яны жывуць нават без жыўлення пры адсутнасці арганічных рэчываў у прапаленым, але дастаткова вільготным пяску на працягу трохсямі месяцаў. Тэмпература глебы таксама мае вялікую ролю ў жыцці драцянікаў. Ранняй вясною яны
    24
    падымаюцца ў верхнія, найбольш прагрэтыя пласты глебы (I. М. Беляеў, 1958).
    Ва ўмовах Беларусі пры глебавых раскопках у сакавіку — красавіку 1946, 1954 і 1958 гадоў (эксперыментальная база Інстытута земляробства «Усце», Мінская балотная доследная станцыя) высветлена, што драцянікі галоўным чынам знаходзяцца ў глебе на глыбіні 0—25 сантыметраў, а ў больш глыбокіх пластах (25—50 сантыметраў) сустракаюцца не заўсёды і адзінкава. На глыбіні ж 50—100 сантыметраў зімой, вясной і летам яны зусім не знойдзены.
    Летам драцянікі знаходзяцца на глыбіні ворыўнага пласта, пры гэтым асноўная маса іх (ад 39—44 да 94—100 працэнтаў) — у верхніх пластах (0—10 сантыметраў).
    Пры раскопцы глебы (1959 год) у палях траў было вызначана, што, нягледзячы на малую колькасць ападкаў (з пачаткў вегетацыйнага перыяду да канца чэрвеня іх выпала 147 міліметраў, тады як у 1956, 1957 і 1958 гадах — адпаведна 238, 172 і 225 міліметраў, а вільготнасць глебы знізілася да 4,3—9 працэнтаў), драцянікі былі ў ворным гарызонце. Па колькасці яны амаль аднолькава знаходзіліся на глыбіні 0—10, 10—25 сантыметраў. У ніжэйшых пластах глебы драцянікі сустракаліся адзінкава (рыс, 9).
    Рыс. 9. Глыбіня знаходжання драцянікаў у палях шматгадовых траў першага года карыстання ў калгасе імя Сталіна (16—17 ліпеня 1959 г„ колькасць драцянікаў на 1 лі8:
    1 — 20 экз., 2—6 экз., 3—34 экз.)
    Роля механічнай апрацоўкі глебы ў барацьбе з драцянікамі
    Даследаваннямі ўстаноўлена, што да важнейшых агратэхнічных мерапрыемстваў, якія зніжаюць колькасць драцянікаў і многіх іншых энтамашкоднікаў, адносяцца: правільнае прымяненне сістэмы асноўнай апра
    25
    цоўкі глебы, складаючайся з лушчэння ржышча і глыбокага зяблевага ворыва; дыскаванне ці культывацыя дзярніны траў пад азімыя і позняе ворыва траў пад яравыя культуры.
    У калгасе імя Сталіна з гэтых мерапрыемстваў праводзяцца: глыбокае зяблевае ворыва (кожны год) і культывацыя ці дыскаванне дзярніны траў, якія ідуць пад азімыя збожжавыя (з 1955 г.).
    Неабходна адзначыць, што зяблевае ворыва праводзіцца ва ўсіх калгасах, а культывацыя ці дыскаванне ў некаторых гаспадарках недаацэньваецца або адхіляецца, як адмоўны прыём.
    У калгасе ж імя Сталіна травы другога года карыстання, якія ідуць пад азімыя, пасля ўборкі сена першага ўкосу выкарыстоўваюцца для пасьбы буйнай рагатай жывёлы і авечак на працягу трох тыдняў. Потым праводзіцца культывацыя ці дыскаванне дзярніны на глыбіню 10—12 сантыметраў у два сляды. У 1955—1958 гадах рыхленне дзярніны траў праводзілі лапчастым культыватарам. У 1959 годзе, паколькі была засуха, рыхленне рабілі цяжкай дыскавой бараной.
    На эксперыментальнай базе «Зазер’е» дыскаванне аднаго гектара траў цяжкай дыскавой бараной у два сляды каштавала 2,5 рубля, а ў калгасе імя Сталіна — 1,5—2 рублі.
    Пры глебавых раскопках на трох участках, дзе культывацыю праводзілі 12—13 і 15—16 жніўня 1958 года, a дыскаванне — 5—8 жніўня 1959 года, вызначана, што ў выніку гэтых агратэхнічных мерапрыемстваў гінуць галоўныя сельскагаспадарчыя шкоднікі: слізнякі і лічынкі хрушчоў на 100 працэнтаў; драцянікі, кукалкі і жукі шчаўкуноў, якія не аформіліся, а таксама клубеньчыкавыя даўганосікі (лічынкі, кукалкі і маладыя жукі новага пакалення) на 60—87,5 працэнта (табл. 5).
    Зніжэнне колькасці шкоднікаў тлумачыцца наступным. У канцы ліпеня і ў першай палавіне жніўня асноўная маса драцянікаў знаходзіцца ў працэсе ліняння, a драцянікі старэйшых узростаў ператвараюцца ў кукалкі. Кукалкі шчаўкуноў і драцянікі, якія скінулі цвёрдую хіцінавую абалонку, а таксама лічынкі т кукалкі даўганосікаў, лічынкі хрушчоў і слізнякі вельмі адчувальны да розных механічных і фізічных уздзеянняў. Яны гінуць падуплывам святла,сонца і механічных пашкоджванняў.
    26
    Табліца 5
    Зніжэнне колькасці шкоднікаў пры культывацыі і дыскаванні дзярніны траў
    Шкоднікі	Колькасць шкоднікаў на 1 л2		65 X * £ § я о й
    	кантроль	пры кулы ывацыі	
    Улік зроблен 21.VIII 1958	г. (5я брыгада)		
    Слізнякі ...				2	0	100
    Лічынкі хрушчоў		2	0	100
    Драцянікі, кукалкі		50	16	70
    Даўганосікі (лічынкі, кукалкі, жукі)	240	30	87,5
    Улік зроблен 20.VIII 1958	г. (2я брыгада)		
    Даўганосікі (лічынкн, кукалкі, жукі)	51	20	60,8
    Улік зроблен 14.VI11 1959	г. (1я брыгада)		
    Шчаўкуны (лічынкі, кукалкі) . . .	39	9	77
    У выніку культывацыі дзярніны пласта шматгадовых траў на працягу чатырох гадоў прыбаўка ўраджаю зерня азімага жыта склала ад 2,5 да 5 цэнтнераў на гектары. Да 1955 года ўраджай зерня азімага жыта, якое сеялі па пласту траў, быў не больш 8—10 цэнтнераў з гектара. Азімую пшаніцу па пласту наогул не сеялі. У 1959 годзе ў пятай брыгадзе па прадыскаванаму пласту траў другога года карыстання на плошчы 11 гектараў атрымана з кожнага гектара па 22,15 цэнтнера зерня азімай пшаніцы, а ў кантролі (без культывацыі) — па 18 цэнтнераў. На ўчастку, дзе жыта і азімую пшаніцу сеялі па чорнаму папару, ураджай склаў 16,81 цэнтнера жыта (на плошчы 6 га) і 19 цэнтнераў пшаніцы з гектара. На прадыскаваным пласце на плошчы 40 гектараў было атрымана па 17,75 цэнтнера жыта з гектара.
    Па даных С. Г. Скарапанава, М. М. Шабунінай (1957), на тарфянабалотных глебах у выніку дыскавання дзярніны пласта шматгадовых траў атрыманы яшчэ больш высокія прыбаўкі ўраджаю. Напрыклад, на Мінскай балотнай доследнай станцыі на непрадыскаваным пласце ўраджай азімага жыта склаў 27 цэнтнераў, а на прадыскаваным — 38,8 цэнтнера з гектара. У 1955 годзе прыбаўка ўраджаю жыта складала 7 цэнтнераў, у
    27
    1956 годзе — 6,1 цэнтнера з гектара. Прыбаўка ўраджаю яравой пшаніцы адпаведна была 11,2; 4,1 і 7,7 цэнтнера з гектара.
    Па неапублікаваных даных A. I. Анохіна (эксперыментальная база «Зазер’е»), у некаторыя гады дыскаванне забяспечвае нязначную прыбаўку ўраджаю, аднак затраты на апрацоўку пласта цалкам акупліваюцца, бо наступныя пасевы на гэтых плошчах бываюць больш чыстымі ад пустазелля.
    У калгасе імя Сталіна ў 1960 годзе пасевы льну на плошчы 90 гектараў па абароту пласта, дзе дыскаванне дзярніны праводзілася ў 1958 годзе, былі зусім чыстымі ад пустазелля. Ільну не патрэбна была праполка. На ўчастках жа, дзе дыскаванне не праводзілі, пасевы былі моцна засмечаны пустазеллем.
    У калгасе імя Кірава Мінскага раёна, па даных кандыдата сельскагаспадарчых навук I. I. Бесмана, кожны год праводзяць папярэдняе мелкае (на 10—12 сантыметраў) ворыва пласта траў пад азімае жыта. Глыбокае ворыва праводзіцца прыкладна праз тры тыдні. Папярэдняе ворыва пласта траў значна павышае ўраджайнасць азімых.
    На вялікі жаль, у калгасе імя Сталіна лушчэнне ржышча не праводзіцца таму, што няма адпаведных машын для адначасовай уборкі зерня і саломы. Травы ж тут падсяваюцца пад яравыя культуры. Таму ў калгасе ёсць магчымасць праводзіць лушчэнне ржышча азімых. Гэтае мерапрыемства ў барацьбе з драцянікамі з’яўляецца больш эфектыўным, чым лушчэнне ржышча яравых.
    Недаацэнка лушчэння назіраецца ў некаторых іншых гаспадарках. Асобныя спецыялісты сельскай гаспадаркі лічаць, што пустазелле можна знішчыць шляхам апрацоўкі пасеваў гербіцыдамі, а энтамашкоднікаў — інсектыцыдамі. Але вядома, што гербіцыды не знішчаюць карэнішчавае і карэннеатожылкавае пустазелле (пырнік, асот, хвошч і інш.). Пырнік з’яўляецца рассаднікам драцянікаў, лічынак майскага хрушча, травянога кляшча, вусеней ліставёрткі, лічынак злакавых мух. На пырніку развіваюцца спарыння і розныя віды ржы Пырнік паўзучы пры моцным засмечанні высушвае глебу, бярэ з яе шмат спажыўных рэчываў (азот, калій, фосфарную кіслату), перашкаджае апрацоўцы глебы.