Вынікі ўкаранення сістэмы мерапрыемстваў па барацьбе з драцянікамі ў калгасе імя Сталіна Дзяржынскага раёна
Памер: 61с.
Мінск 1961
Рыс. 1. Прыбор для ўзяцця пробаў.
прагледжвалі дватры разы
цырату ў палявых умовах
Усіх знойдзеных драцянікаў і іншых беспазваночных выбіралі і фіксавалі 10’/«ным растворам фармаліну.
Для ўліку лічынак шчаўкуноў першага ўзросту размерам 1,5—2 міліметры, толькі што вышаўшых з яек, быў выкарыстан метад аўтаматычнай экстракцыі беспазваночных у эклектарах па тыпу варонак Тульгрэна. Для гэтай мэты бралі пробы цыліндрам размерам у адзін кубічны дэцыметр. Шчаўкуноў улічвалі пры глебавых раскопках, а таксама метадам кашэнняў энтамалагічным сачком.
Характарыстыка глебы севазваротаў 1
Глебы калгаса імя Сталіна далёка не аднолькавыя. Важнейшыя з іх: 1) моцна і сярэднеападзоленыя, пылавасуглінкавыя, якія развіваюцца на моцных, сярэдніх і маламоцных лёсавідных суглінках са змытым і намытым верхам; 2) моцнаападзоленыя лёгкасуглінкавыя, якія развіваюцца на слабавалунных пылавапясчаных марэнавых суглінках; 3) сярэднеападзоленыя супясчаныя, якія падсцілаюцца слоевымі пяскамі і марэнавымі суглінкамі; 4) тарфянападзолістыя і тарфянабалотныя пераходнага тыпу.
Сярэднеападзоленыя пылавасуглінкавыя глебы займаюць невялікую плошчу і маюць сярэднюю і слабую кіслотнасць (pH 4—5,5) і параўнаўча малую вышчалачанасць. Пераважаюць моцнаападзоленыя пылавасу
1 У аснову характарыстыкі глебы калгаса імя Сталіна ўзяты даследаванні Н. П. Булгакова за 1953 год (рукапіс).
9
глінкавыя і сярэднеападзоленыя супясчаныя глебы. Яны маюць павышаную кіслотнасць (pH 4,2—4,9 і вельмі рэдка 5,3—5,6) і патрабуюць вапнавання.
Акультураныя глебы — гэта агародныя ўчасткі. Сюды на працягу доўгага часу сістэматычна ўносілі гной у павышанай норме. Перагнойны пласт такой глебы дасягае 25—30 сантыметраў, а кіслотнасць яе слабая (pH іншы раз вышэй 5,5). Патрэбнасць у вапнаванні глебы змяншаецца, а ў асобных выпадках зусім адпадае.
Тарфяніста і тарфянабалотныя глебы нізіннага тыпу займаюць у калгасе вялікія плошчы. Яны пераважна ўтварыліся адкладаннем трысняговага і асаковадраўнянага торфу з павышанай ступенню разлажэння, асабліва ў верхніх гарызонтах. Пласт торфу залягае ад 0,3 да двух і больш метраў. Некаторыя тарфы ў значнай ступені абагачаны вапнай, якая іншы раз знаходзіцца неглыбока, утвараючы залежы торфавапнавага туфу. Часта сустракаецца торф, які багаты вівіянітам. Выкарыстанне яго на ўгнаенне садзейнічае абагачэнню глебы фосфарам і кальцыем (табл. 1).
Табліца 1
Характарыстыка тарфоў калгаса імя Сталіна Дзяржынскага раёна (1959 г.)
Агульнае ўтрыманне, %
Месца ўзяцця проб
рн
попелу
5я брыгада (Шацілы), паслойнапаверхневая здабыча 1957—1958 гг.
2я брыгада, урочышча «Баброўка», экскаватарная здабыча 1958 г. .
2я брыгада, урочышча «Машніца», торфатуф, экскаватарная здабыча 1958 г..........................
4я брыгада, участак «Клыпаўшчына».............................
4я брыгада, участак 2.............
1я брыгада, участак «Валаханава балота» ...........................
7,2
7,2
7,6
6.0
6,6
1,0
36,68 6,472 19,321
32,05 1,956 0,209 19,358
49,58 0,69
19,04
28,11
21,58 0,6
5,597 24,283
2,631
3 табліцы відаць, што торф першай брыгады («Валаханава балота») мае кіслую рэакцыю. Гэты торф можна
10
выкарыстаць толькі для прыгатавання кампостаў, у якія побач з гноём патрэбна ўносіць размолаты вапняк або даламітавую муку.
На ўсіх сельскагаспадарчых угоддзях калгаса ёсць пяць палявых севазваротаў (па колькасці паляводчых брыгад на плошчы 1401 гектар). У першай, другой, трэцяй і пятай брыгадах уведзены дзевяціпольныя севазвароты, якія размешчаны па глебах цяжкага механічнага складу, а ў чацвёртай — васьміпольны на супясчаных. Лугапашавы сяміпольны севазварот на пясчанай глебе на плошчы 142 гектары асвайваюць першая і чацвёртая брыгады. У другой брыгадзе ёсць прыфермскі севазварот на плошчы 21 гектар (табл. 2).
Табліца 2
Асвоеныя севазвароты калгаса імя Сталіна
Севазвароты co U Л Плошчы, га Схема чаргавапня палёў
co S S «D Ч co G
1я 381,17 42,35 1е—лубінавы 1 канюшынны папар 2е—азімыя (жыта, пшаніца) 3е—бульба 4е—яравыя збожжавыя з падсевам траў
9польпы 2я 251,17 27,91 5е—травы першага года карыстання
3я 305,24 33,92 6е—травы другога года карыстання 7е—азімае жыта
5я 301,00 33,55 8е—лён, кукуруза, яравыя збожжавыя 9е—яравыя збожжавыя
8польны 4я 162,31 20,30 1е—лубінавы і канюшынны папар 2 е—азімае жыта 3е—бульба 4е—яравыя збожжавыя з падсевам траў 5е—травы першага года карыстання 6е—травы другога года карыстання 7е—азімае жыта 8е—яравыя збожжавыя, лён, кукуруза
11
Севазвароты, якія паказаны ў табл. 2, запраектаваны пасля ўзбуйнення і праіведзенага землеўпарадкавання гаспадаркі ў 1950 годзе.
Маючы неабходную колькасць насення шматгадовых траў, калгас з вясны 1951 года пачаў асвойваць усе севазвароты. Пераходны перыяд да правільнага чаргавання культур па схемах заняў параўнаўча невялікі час, не больш двух гадоў.
Васьміпольны палявы севазварот у 1959 годзе ўступіў у другую ратацыю. Першая ратацыя у чатырох дзевяціпольных, а таксама ў лугапашавым і прыфермскім севазваіротах закончылася ў 1960годзе. У перыяд першай ратацыі захаваць севазвароты ўдалося толькі таму, што кожны год ствараўся патрэбны пераходны фонд насення шматгадовых траў. Гэта дазволіла кожны год праводзіць падсяванне траў на неабходных плошчах.
Асваенне ж кармавых севазваротаў на багатых тарфяніках толькі пачалося.
у Віды і біялогія шчаўкуноў
На тэрыторыі калгаса імя Сталіна знойдзена восем відаў шчаўкуноў (табл. 3), якія адносяцца да групы апасных шкоднікаў сельскагаспадарчых культур.
Табліца 3
Відавы склад шчаўкуноў, °/о
Брыгады
Віды 1я | 2я | 5я моцпа і сярэднеападзоленыя суглінкавыя глебы 4я . Д « ° 1 — м Е U 5 ° о к ff> t=( „ л « С Л CO Q co S
1. Злакавыя шчаўкуны 2. Бліскучы шчаўкун 3. Вярбовы шчаўкун 4. Чорны шчаўкун 5. Adrastus nitidulus I 43,2 15,0 8,04 19,04 14,02 40,00 17,58 14,28 20,37 1,09 45,55 21,12 21,60 5,55 6,11 39,43 35,21 25,35 0 0
У моцна і сярэднеападзоленых і акультураных глебах калгаса пераважна знаходзяцца злакавыя шчаўкуны, Яны складаюць 40—45 працэнтаў. Сярод іх першае
12
ютзонроЬэ
5
Рыс. 2. Шчыльнасць засялення глебы і суадносіны відаў шчаўкуноў на пасевах сельскагаспадарчых культур калгаса імя Сталіна.
13
месца займае пасяўны шчаўкун. Услед за ім ідзе цёмны і рэдка сустракаецца паласаты шчаўкун. Яшчэ ў меншай колькасці знойдзены лічынкі бліскучага, чорнага, вярбовага шчаўкуноў і A. nitidulus L. На сярэднеападзоленых супясчаных глебах лічынкі злакавых і бліскучага шчаўкуноў сустракаліся амаль у роўнаіі колькасці і некалькі радзей лічынкі вярбовага (рыс. 2).
Пасяўны шчаўкун — жук даўжынёй 6—8 міліметраў. Ад іншых відаў злакавых шчаўкуноў адрозніваецца малымі размерамі, вузкім целам і выцянутай пярэднеспінкай, якая прыкметна даўжэй сваёй шырыні. Афарбоўка цела бурая, надкрыллі светлакарычневыя, слабапілаватыя вусікі і ногі жоўтабурыя. Лічынкі светлажоўтыя, цыліндрычныя, моцна хіцінізаваныя. Пад канец узросту яны дасягаюць 16—18 міліметраў даўжыні. У іх ёсць тры пары ног аднолькавага размеру. Цела ў канцы завостранае, з двума ямкамі, якія падобны на дыхальцы. Ад апошніх адыходзяць назад малапрыкметныя барозны (рыс. 3).
Рыс.З. ЖуК, лічынка і задні канец лічынкі пасяўнога шчаўкуна.
Паласаты шч а ўку н — жук даўжынёй 7,5—10,5 міліметра, светлабурага колеру. Надкрыллі паласатыя ў перамежку з больш шырокімі густаваласнымі (светлымі) і вузкімі (цёмнымі) прамежкамі. Пярэднеспінка ў шчаўкуна не шырэй сваёй даўжыні, Вусікі слабапілаватыя, цёмнабурыя. Лічынкі яго саламянажоўтага колеру, якія вельмі падобны на лічынкі пасяўнога шчаўкуна, але большых размераў. У апошнім узросце яны дасягаюць 24 міліметраў даўжыні і вызначаюцца тым,
14
што барозны, якія знаходзяцца на апошнім ссгменце, добра прыкметны. Даўжыпя іх перавышае '/з сегмснта.
Цёмны шчаўкун — жук даўжыпёй 7—9 міліметраў, цёмнага колеру, пекалькі шырэй паласатага, падкрыллі без ярка адлюстраваных палосак, пярэдпеспінка выпуклая і шырэй сваёй даўжыпі; вусікі цёмнабурыя, слабапілаватыя. Лічынкі яго вельмі падобпы на лічынкі папярэдняга віду, але больш цёмнага колеру. Адрозніваюцца яны ад лічынак паласатага шчаўкуна тым, што светлыя баразёнкі, якія адыходзяць ад ямак, на заднім канцы не перавышаюць '/з сегмента (рыс. 4).
Рыс. 4. Жук, лічынка і задні канец лічынкі цёмнага шчаўкуна.
Пасяўны, паласаты і цёмны шчаўкуны вядуць аднолькавы спосаб жыцця, але толькі з розніцай, што ў першага з іх чатырохгадовы цыкл развіцця, у цёмнага і паласатага — пяцігадовы.
Пасяўны шчаўкун зімуе ў паверхневым гарызонце глебы (0—15 сантыметраў). На паверхню ён выходзіць у залежнасці ад тэмпературных умоў у канцы красавіка ці ў пачатку мая. Прыкладна да сярэдзіны або канца мая шчаўкун знаходзіцца на палях, дзе зімаваў. Масавы лёт шчаўкуноў (жыўленне, спараванне, яйцакладка) пачынаецца ў другой дэкадзе мая і працягваецца да канца чэрвеня.
Жукі пасяўнога шчаўкуна вядуць скрыты спосаб
15
жыцця. Іх вельмі часта можна бачыць у палёце. Днём яны хаваюцца сярод густой, пераважна злакавай расліннасці або пад розным прыкрыццём (камякі глебы, рэшткі ўраджаю і г. д.). Жывяцца яны лісцікамі пырніка і іншых злакаў, а таксама лісцікамі дзікіх і культурных бабовых раслін.
У перыяд яйцакладкі (пачатак яе у канцы мая ці ў першай дэкадзе чэрвеня, а масавая яйцакладка ў другой дэкадзе чэрвеня) усе злакавыя шчаўкуны збіраюцца галоўным чынам на злакавых і бабовазлакавых травасумесях, на збожжавух з падсевам траў і ў меншай ступені на збожжавых і прапашных у чыстых пасевах. На чорных папарах яйцакладка злакавых шчаўкуноў не назіраецца.
У чэрвені з яек выводзяцца лічынкі (драцянікі) новага пакалення. Драцянікі, якія толькі выйшлі з яек, маюць даўжышо 1 —1,5 міліметра, амаль празрыстыя. з жоўтай галавою, пакрыты бескаляровымі валаскамі. Праз дватры месяцы лічынкі прымаюць жоўтую афарбоўку. У драцянікаў старэйшых узростаў знікаюць валаскі.
Развіццё лічынкі (драцяніка) працягваецца тры гады. Кожны год яна ліняе, г. зн. скідвае цвёрдае хіцінавае пакрыццё і на некаторы перыяд (да ўтварэння новага хіціна) робіцца белай і мяккай. У перыяд ліняння драцянікі вельмі адчувальны да механічных і фізічных уздзеянняў. Масавае лінянне іх назіраецца ў канцы ліпеня і ў першай палавіне жніўня. У гэты час пры глебавых раскопках выяўлена ад 20 да 40 працэнтаў драцянікаў, якія знаходзіліся ў працэсе ліняння.