• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выслоўі

    Выслоўі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1979
    136.1 МБ
    80.	Д ы р б a — тонкі, высокі чалавек.
    81.	Вырачыў'—вытрашчыў.
    82.	Высалапілася — тут: убралася і выставілася напаказ; п а т ар о ч a — гл. 17.
    83.	А п л і к — гаплік.
    84.	Насмешка з таго, хто прыкідваецца хворым (заўв. Hoc.).
    85.	Сугак — сугака, касцяное або драўлянае шыла для пляцення лапцей.
    86.	Гавораць пра чалавека, які недарэчна і не да месца ўмешваецца ў размову. Тут Піліп: заяц. Так у некаторых гаворках, асабліва ў Польшчы, завуць зайца, таксама як мядзведзя — Мішкам, ката Васькам і г. д. (Гл. А. Аксамітаў. Пра Піліпа з канапель. «Настаўніцкая газета», 1973, 12 мая; I. Цішчанка. Добрая заяўка. «Літаратура і мастацтва», 1962, 25 мая).
    87.	Расянка (Drosera) — насякомаядная балотная расліна, яна здольна ўсмоктваць дробныя мошкі.
    88.	Выстраілася — убралася (польск. stroj — убранне, strojnis — франт).
    89.	Снітка (Aeropodium podagraria)—шматгадовая расліна, маладое лісце якой беларускія сяляне некалі спажывалі ў галодныя вёсны.
    90	Г. зн. выгаладаўся.
    91.	Выцыгаць — падскакваць.
    92.	Кандыбіна — доўгая жэрдка, або высокае, здаровае дрэва. Параўн. рус. кондовый лес.
    93.	Лут — тут: маладая тонкая ліпка.
    94.	Вычагнуць —высахнуць.
    95.	Г. зн. усё з’еў.
    96.	Шыкаць — тут: шаптацца, шушукапь (Нар. лекс., 60, Слон.).
    97.	Гл. 207.	'	’ ~
    98.	Высокі, худы, тонкі чалавек. Само слова матавіна не вытлумачана. Відаць, матавіла. Гл. тэкст з заўв. 481.
    99.	Студзень — тут: халадзец (страва).
    100.	Г. зн. невясёлы. Векавуха — жанчына, якая не выйшла замуж.
    101.	Г. зн. гаворыць добрае, прыемнае.
    102.	Жмында — тут: пустамеля.
    103.	Гайдачыць — бегаць; сцяпскей — стэпавы.
    104.	Ч а к у х a — доўбня.
    105.	К а ц я к — завіток.
    106.	Г. зн. голас як воўчы вой.
    107.	Галасаваць — тут: крычаць, громка, голасна гаварыць.
    108.	Г алгатаць — гаварыць голасна, разам.
    109.	3 хрысціянскіх легенд пра пекла і пакуты «на тым свеце» за грахі.
    110.	Г. зн. маніць.
    111.	Конь грабежны — конь, «забраны ў шкодзе» (тлум. Fed.).
    112.	Пра дзіця, якое захварэла.
    113.	Пра сырыя дровы. Параўноўваецца з пятніцай, відаць, таму, што гэта быў посны дзень і печ палілі не на поўную сілу.
    114—116. Пра тоўстага чалавека.
    117.	Г ламнуў — глынуў.
    118,	119. Глізовы хлеб — ацеслівы; обрус — тут: брусок, «што косы мянцяць».
    120.	Турлушка — глушэц.
    121.	Тарашча — чалавек з шырока раскрытымі вачамі.
    122.	Так кажуць на прысаромленага чалавека (Hoc.).
    123.	Сказана пра мачыху і яе няродных дзяцей.
    124.	X о х л і к •— чорт, чарцяня (Hoc., Слов., 683).
    125.	Цавіна, ц я в і н a ■— былінка.
    126.	С а к. о л — тут, відаць, сценапрабіўная прылада ў выглядзе важкага жалезнага лома, якая ўжывалася ў старадаўнія часы пры штурме крэпасці (Даль, Слов., IV, с. 262).
    127.	Г. зн. добра іграе. Кралявецкі — з г. Краляўца ці Круляўца; даўнейшая славянская назва г. Кенінгсберга (зараз — Калінінград).
    128.	Барха м о т н і к — абадраны, гразны, у рыззі чалавек.
    129.	Скалка —■ каменьчык, сколак крэменя для крэсіва (Сцяшк., 450, Кар., Дзятл.).
    130.	Г урдзелка — валляк, кадык.
    131.	Пра туман.
    132.	Г. зн. грызуцца як сабакі на бойні.
    133.	П у ж а'л ь н я — пугаўё (у Ваўк. яшчэ пужа'ліна. Сцяшк., 402).
    134.	Г. зн. вельмі падобны адзін да аднаго.
    135.	Збродная — тут: валачашчая.
    136.	Пра безнадзейна хворага.
    137.	Г. зн. моцна паб’юць.
    138.	Га п о н — асабовае імя Агафон.
    139.	Сказана пасля пачутай нечаканай жудаснай весткі.
    140—143. Г. зн. мала далі.
    144.	Л я л ё т a — маларухавая. непрыгожая жанчына.
    145.	Гл. 20.
    146.	Г. зн. поўная. Букатка — бочачка.
    147.	Ячук — укормленае парася.
    148.	Пра поўнае важкае дзіця.
    149.	Дзыгаць — скакаць (Сцяшк., 144, Гродз., Маст.).
    150.	Мунштук — цуглі.
    151.	Д р а ц ц a— тут: «вельмі дрэнна спяваць, непрыемным голасам» (Мяц.).
    152.	Пасад — тут: спапы, рассцеленыя на таку для абмалоту цэпам.
    153.	Ч ы к і р д a — гурт парасят.
    154.	Відаць, таму, што Случчына даўней лічылася адным з найбольш урадлівых раёнаў Беларусі. На заручэннях — на заручынах.
    155.	Г. зн. як у раю. Параўнанне яўна вынікае з даўніх хрысціянскіх перакананняў.
    156.	Г. зн. роўная. Л я с к — тут: ляска, кіёк.
    157.	Л у б — тут: посуд з лубу.
    158.	Канёўка — конаўка, кубак.
    159.	Т р у с і ц ь — імжыць.
    160.	Г. зн. дом, напоўнены рознымі аздобамі.
    161.	Алекшыцка грэбля — дарога ў Гродзенскім п., якая ішла ад в. Алскшыцы (зараз Бсрастовіцкага р-на).
    162.	Дохлы — тут: худы, танклявы. У Барысаўскім, Карэліцкім р-нах с к л іо д (склют) у псраносным сэнсе — вельмі худы, нязграбны чалавек (Мін.-Мал., 1970, 124, Уздз.; Мат., 158, Кар.). Склют — сяксра з тонкім лязом для абчэсвання бярвенняў.
    163.	Л я к — халадзец (тлум. збіральн.).
    164.	Гл. 23—27.
    165.	Дудоліць — доўга, працягла піць з кружкі.
    166.	Дудукаць — тут: бурчаць.
    167.	А б і з м е н — бязмен.
    168.	Нялёгка зразумець чалавека. У сэнсе чужая душа — цёмны лес.
    169.	Кажуць жартам на таго, хто курыць вялікую люльку або тоўстую цыгарку (тлум. Fed.).
    170.	Г. зн. павольна, асцярожна (каб не пабіць гаршкі).
    171.	Адвярнуўшыся адзін ад аднаго.
    172.	Г. зн. мала ежы. С і н д з і к — сініца.
    173.	Есць без апетыту, марудна, нібы не можа разжаваць.
    174.	Г. зн. без ахвоты, прымушаючы сябе.
    175.	Г. зн. многа есць, закідвае ў рот, як сыравіну ў гуту.
    176.	Ыічога не значыць, зусім мізэрная колькасць.
    177.	Жартам пра таго, хто любіць пафіласофстваваць. Любавіцкі рабін — з б. мяст. Любавічы па Смаленшчыне.
    178.	Збавенне душы — з галіны хрысціянскага веравучэння: малітвай, постам, падзвіжніцтвам здабыць выратаванне сваёй душы ад вечных пакут на тым свеце.
    179.	Водгук на працэсы пад ведзьмамі-чараўніцамі ў сярэднія вякі, KaAi западозоаных у «вядзьмарстве» спальвалі на вогнішчах.
    180.	Ж а р ы — рыжы.
    181.	Г. зн. чакаць добрых вестак.
    182.	Рачанец — міласціна або пачастунак (параўн. польск. raczyc— частаваць).
    183.	Жлукціць — тут: піць доўга і многа.
    184.	Г. зн. тоўстая. Пражонка — яешня.
    185.	Бруштын — бурштын, янтар.
    186.	Л а т а ц ё — лотаць (Caltha L.).
    187.	Г. зн. у адзіноце. Пустэльнік — рэлігійны фанатык, што пасяліўся ў глухім месцы, адасоблена ад людзей.
    188.	Ляляк (Caprimulgus) — нсвялікая птушка, якая сваё гняздо будуе часцей на зямлі.
    189.	Бэмбаль — нешта не ў меру нацягнутае, цвёрдае, вялікае (тлум. збіральн.). Відаць, змепенае польск. bgben — барабан.
    190.	Can рынаўскі я — ад назвы в. Сапрынавічы Мсціслаўскага р-на, жыхары якой даўней жылі вельмі бедна, жабравалі.
    191.	Пра праворнае дзіця. Жыгаець— тут: мітусіцца, хутка бегае (параўн. жыг —хуткае запальванне. Бяльк., 169, Мсцісл.).
    192.	Г. зн. жылі дрэнна, у беднасці.
    193.	Г. зн. жыць у нястачы, пастаянным страху.
    194.	Г. зн. добра жыў.
    195.	Г. зн. зусім мала, драбок, каліва.
    196.	Г арэхаўка — птушка з сям'і варановых.
    197.	Завыек — карак. Параўн. ст.-рус. выя— шыя.
    198.	Г рамніцы — 2 лютага па старому стылю (з нар. календара).
    199.	Жыжка — агонь (з дзіцячай лексікі).
    200.	Гіна — магчыма, размоўная форма асабовага імя Гаіна.
    201.	3 а к а з е р ы ц ь — закаціць вочы і глядзець здзіўлена.
    202.	Заквэцаць — забрудніць (магчыма, ідышыэм: яўр. цуквэ'цч — расціснуць, расцерці).
    203.	Закгеркаліся — загаварыліся. забалбаталіся.
    204.	Г. зн. зманіў хутка, доўга не думаючы.
    205—209. Узніклі на аснове народных анекдотаў пра няўдачлівы гапдаль.
    207.	3 нар. анекдота пра куппа Заблоцкага, які вёз на караблі мыла і меркаваў добра зарабіць на ім, але карабель даў цечу і ўвесь яго тавар вадой змыла.
    210.	Г. зн. адзінокая.
    211.	Пра таго, хто многа гаворыпь, не зважаючы на іншых (заўв. Аннм.).
    212.	Затупяніўся — праявіў незвычайную ўпартасць.
    213.	Зацялескаўся — запэцкаўся; дзёдзя — свіння (з дзіцячай лексікі).
    214.	215. Раптам прыпыніцца, упсрціся.
    216.	Збештаваць — вылаяць (польск. zbesztac).
    217.	Збродаваць — лазіць усюды, шукаючы яды.
    218.	Збыткуецца — здзекуецца (параўн. польск. zbytkowac).
    219.	Звінулася — знікла. непрыкметна ўцякла. У Fed.: памерла.
    220.	Сказана пра заснулае дзіця.
    221.	Згарастаць — тут: з пяжкасцю набыць.
    222.	Згладзіў — тут: зглынуў, знішчыў.
    223.	В і ц і н a — прэнт.
    224.	Камёлак — тут: моцны кавалак дрэва (параўн. камель).
    225.	К а м я р д з ё л а к — тут: здаравяк.
    226.	Г. зн. вельмі худы. Ш к а б a — відаць, скаба.
    227.	Гаворка тут, відаць, пра верхняе адзснне. Дворка — дваровая служка.
    228,	229. С п a с а ў к a двухтыднёві.і пост у жніўні месяцы, у канцы лета. калі з'яўляюцца асабліва «злосныя» мухі.
    230.	Падалец — змяя. Паланізм (padalec).
    23І.	Геман — злы дух (Раст.). Больш верагодна: Гаман (гл. 34).
    232.	Н а ц і н a — бацвінне, а таксама лісце морквы і іншаіі гародніны.
    233—235. Серада і пятніца былі поснымі днямі.
    236,	237. IІра чалавека, якога ведаюць «па ліхіх учынках» (Кнркор), пра пустога чалавска, які «пацягаўся па беламу свету» (Шпііл.). Гл. таксама тэксты э заўв. 21, 22.
    238.	К а н ф о р, кампора — камфара. Гаворка пра сродак народнай медыцыны, сумесь камфары і гарэлкі для націрання. А камфара, як вядома, вельмі хутка вытыхаецца.
    239.	Г. зн. схуднеў.
    240.	Зяляпуха — зялёны, недаспелы плод садавіны.
    24	I. Іран. пра колішні мізэрны надзел зямлі, шырыню загона ў селяніна. Д з я л к a — дзялянка.
    242.	Пасля дажджу.
    243.	Г. зн. высахла.
    244.	Так асцярожна.
    245.	. Параўн. рус. РІдут как часы.
    246.	Набэдрыкі — частка збруі: шляі, якія ідуць ад хамута па баках каня і злучаюцца папярэчнымі шляямі.
    247.	Праходка — прагулка.
    248.	Г о й д a — высокая, танклявая жанчына.
    249.	Кажуць так, калі каму вельмі шчасціць.
    250.	Г. зн. ідзе роўна, па іірамой лініі. Л я ш ы ц ь — адзначаць край пасеву, градкі-ляхі.
    251.	Гл. 109.
    252.	11 я вывалака — той, хто ўсё робіць вельмі марудна.
    253.	Злыганыя — запрэжаныя ў ярмо валы. Тут: у пары, разам.
    254.	Дзедавая вячэра — абрадавая вячэра на дзяды, у дзень памінання нябожчыкаў. «Змарлыя душы», згодна з даўнімі павер’ямі, прыходзяць на гэту вячэру; для іх пакідаюць на стале ежу.
    255.	Водгалас прыгоннай эпохі.
    256.	Гл. 171.
    257.	Г. зн. расказвае гладка, паслядоўна.
    258.	Б а д а к — асот.
    259.	К а л я і ц ь — коліць.
    260.	Ц э р — тут: ніжні пласт бярозавай кары, мязга.
    261.	Г. зн. непасоленая страва.
    262.	Падсмейванне з таго, хто не разбіраецца ў колерах. Кармаэыновы — цёмна-чырвоны колер (кармазын — у мінулым прывознае цёмначырвонае сукно для багатага адзення).