Выслоўі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1979
393. П і ц ю л ь — гл. 95.
394. Расколіна — нахабнік, хуліган.
395. С л я в я д a — гл. 14.
396. Б а й д а л a — гл. 39.
397. Талалуй — дурнаваты, таксама балбатлівы чалавек.
398— 401. Тарабайка, тарабалка, тарадэйка, т a р а т а ўн я — гл. 39.
402. Таўлуй — няўмелы чалавек (у Сержп. у рубрыцы «Знявага»).
403. Т ахтавоха — бесталковая, няскладная жанчына.
404. К а ч а м я л a — гл. 221.
405. Тоўла — няўмелы, непаваротлівы чалавек. «Тая тоўла пакульпавернецца, дак каровы будуць у бульбі» (Нар. сл., 173).
406. Т рамбоўка — тоўстая, няўклюдная жанчына.
407. Т р у б л а т ы — гл. 228.
408. Т р ы л у з a — гл. 39.
409. Г. зн. дурань, тупая галава. Тэмпа — тупая (польск. tgpa).
410. Лянгус — гл. 17.
411. Аваднік — прайдзісвет. Той, хто «пабываў у пеклі» (Добр., Слов.).
412. Н е д а л у г і, недалэнга — гл. 221
413. У п ір — гл. 142.
414. X а л а в е й — легкадумны, нясталы чалавек.
415. Халайдра, халудра — дурнаватая і неахайная жанчына.
416. Водгук сапраўднай падзеі — эпідэміі халеры ў Беларусі у 1830 г.
417. Хал і б a — нягодны чалавек.
418. Хамут, хаміла — грубы, нахабны і нявыхаваны чалавек.
419. Хацькаль — пэцкаль.
420, 421. X в а л і с т у н, хвасцель — хвалько.
422, X р ы д a — неахайны, расхлістаны чалавек (Даль, Слов.. IV, 565; Раст. 279).
423. Г. зн. глухаваты чалавек.
424. Жа ў н a — тут: абжорлівы чалавек.
425. Ц ы ц а х a — відаць, грудастая жанчына (Параўн. у Бяльк., 484, Мсцісл.: йыцоха).
426. IJ ю х ц е й, цюхцяй — гл. 70.
427. Так здзекліва гаварылі на дужа далікатнага (Fed.).
428. Ц я м ц ю р — ёлуп, дурань, а таксама непаваротлівы, марудлівы чалавек.
429. Ц янцюх — гл. 386.
430. Гл. 423.
431. Вірлун — вірлавокі чалавек.
432. Напушчонік — чалавек, які наляцеў з лаянкай.
433. Перапячайка — пляткарка.
434. Чаропка — гл. 23.
435. Ч м у р — пахмурны, маўклівы чалавек. У Міёр. р-не — падманшчык (3 нар. сл., 291).
436. В і р л а т ы — гл. 431.
437. К і ж л а т ы — гл. 70, а таксама 207.
438. На лахматага, зарослага валасамі чалавека. П а т л ы — пасмы неахайныя.
439. Ч у ш к a — гл. 23.
440. Ч э н д a —• гл. 95.
441. Шабэтнік — відаць, курэц заядлы. Шабэта — шабета, невялікая кайстра, торбачка з прыладамі для высякання агню і для табаку.
442. Шалыга — чалавек, які валочыцца, «шалаецца» па свеце.
443. Шапуцька — гл. 39.
444. Шарахвост — легкадумны чалавек.
445. Ш а т а н — шайтан, сатана.
446. Швэргала — чалавек, які невыразна гаворыць.
447. Шкарэдзь, шкарадзь — нікчэмны і скупы чалавек, невыносны па характару.
448. Ш л э п а р — забіты, адсталы, а таксама няўдачлівы чалавек. Ідышызм (яўр. ійлэпер — бядняк, жабрак; ад ням. schleppen — валачыцца).
449. Шмаравоз — тут: неахайны чалавек. Даслоўна: асенізатар.
450. Ш п у н д a — нізкарослы, тоўсты чалавек.
451. Штама дзюк, стамадзюк — хмуры чалавек.
452. Маўмы ра — хмуры чалавек.
453. Латруга — гл. 17.
454. Шубенік — тут: непаслухмяны чалавек. Гл. 457.
455. Шувейнік — вар’ят.
456. Шухавей — пусты, няўстойлівы чалавек.
457. Шыбельнік — шыбенік, злодзей, прайдзісвет, «па якому шыбеніца плача» (заўв. інфарманта).
458. Шыцік — слова гэта вядома ў розным значэнні: свавольнік (3 нар. сл., 294, М. Крыўко, Міёр.); вузкі скураны пояс для падвязвання штаноў (Раст., 292); чарвячок, на які ловяць рыбу (Беларускія гаворкі ў Літве. Картатэка Слоўніка беларуска-польска-літоўскага пагранічча Ін-та мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР); на Пскоўшчыне — чарвячок, які водзіцца ў мокрым пяску, пад карой прутоў (Даль, Слов, IV, 635). У якім сэнсе ўжыта гэта слова ў даным выслоўі, збіральнік не адзначыў, але больш верагодна — чарвяк, нікчэмнасць.
459. Шэпшала — слабы старэча. Магчыма, ідышызм (параўн. яўр. шэ'пшэлэ — авечка).
460. Струбаль — непаваротлівы чалавек.
461. Б а л а б о с т — гл. 39.
462. Вертахла — няпэўны, легкадумны чалавек.
463. Салапан — гл. 75.
464. Дылігойда — высокая і няўмелая жанчына.
465. Т р ы ш к a — баязлівы, нясмелы чалавек.
466. Б і н д о с — дурань.
467. Пра чалавека, заморанага нястачай.
468. Зацялепа — чалавек. які чапляецца за ўсё, няўклюдны.
469. Маслёнка — гл. 75.
470. Рагізуля — гл. 188.
471. Цяпуюх — гл. 75.
472. Мярлін — нежывы, тут: мехаваты, марудлівы чалавек.
473. Ю г a — Яга, Баба-Яга, тут: злосная жанчына.
474, 475. Юда — здраднік. Ганебнае слова, што паходзіць з евангельскага апавядання пра апостала Іуду, які выдаў Хрыста за 30 срэбранікаў.
476. Ю р б а л — высокі няўклюдны хлопец.
477. Я г і н я — гл. 473.
478. Касмуля — гл. 188.
479. 3 а м а м ыла — пыхлівая, ганарлівая жанчына.
480. Гл. 88.
481. Камянюга — бяздушны чалавек.
482. Вануглік — смярдзючая асоба.
483. Д у б а с — тупы чалавек.
484. Курмель — чалавек нізкага росту.
485. Ял дон — гл. 7.
486. Праваленны — прагны, хціўны чалавек.
487. Заглоба — зайздросны чалавек.
488. Л а п е з a ■— няскладная жанчына.
489. На злую жанчыну. Падваротніца — тут: відаць, сабака.
490. Пра вясёлую жанчыну, якая любіць паскакаць.
Дражнілкі-кепікі
491. Гавораць таксама чалавеку, які трапіў у госці без запрашэння (тлум. Hoc.).
492. Хто вінаваты, той выдае сябе за чэснага, а другі мусіць апраўдвацца.
493. Пра неахайнага чалавека.
494. Даўгавец — тое ж, што канцавы, што жыве на канцы вуліцы.
495. Магчыма, мае дачыненне да прыказкі-прыкметы з народнага календара.—«Прышлі Варвары, ноч уварвалі» (Прык., кн. 1, с. 113, № 817— 819).
496. Пра балбатлівую жанчыну і пляткарку. С ц е ш a — адна з нар. форм асабовага імя Сцепаніда; абчэша — тут: аббегае і абгаворыць.
497. Вераценнік — той, хто выточвае верацёны.
498. Г. зн. набілі.
499. Т э к л a — жаночае імя Тэкля, Фёкла.
500. Гл. 495.
501. Хімя — Хіма, адна з нар. форм асабовага імя Яўхімія, Яўфімія.
502. Шымка або Шымко — асабовае імя, вядомае ў пісьмовых дакументах ужо з першай пал. XVI ст.
503. Hoc. прыводзіць гэта выслоўе як «насмешку з баранашніц, якія зазывалі пакупнікоў».
504. Б р ы ч — штаны, звужаныя знізу і шырокія вышэй кален, накшталт галіфэ.
ПАРАУНАННІ
1. Г а л у з a — тут: галавешка.
2. А б і р ы ч ы ц ь — абстрыгчы нядбайна, няроўна; абубніць — астрыгчы нагала.
3. Абкешкаўс я — вельмі запэцкаўся.
4, 5. Г. зн. абрабавалі. Аблупежыць — аблупіць.
6. Маслак — масляк, ядомы грыб. Інш. варыянты назвы гл. Жыв, сл., 189: Ф. Клімчук. 3 народных назваў грыбоў.
7. Г. зн. у абадраным адзенні. Старчоўка — жабрачка.
8. Цындаць — цікаваць, выглядаць.
9. Маладня — маланка.
10. Адбучыць —■ пабіць.
11. Аддрэнчыць — моцна набіць.
12. Вылупка — жанчына, якая любіць багата і вычварна апранацца.
13. Вярста — тут: верставы слуп.
14. Адкавяліць — адрэзаць вялікі кавалак хлеба, сала.
15. Саха —тут: развілісты наверсе слуп, які служыць апорай калодзежнага жураўля; таксама падтрымлівае страху ў гумне.
16. Г. зн. вельмі трапна скажа.
17. Патароча — тут: пудзіла.
18. Б о н к — авадзень (польск. b^k).
19. Так пра сябе сказаў прымак, які застаўся жыць у хаце сваёй жонкі (у гатовай «шпакоўні»).
20. Г. зн. спраўная, спрытная.
21. Л і х і шэлег — сцёртая або крадзеная манета.
22. Ліхая шапка — падраная шапка.
23—27. Па даўніх народных вераваннях, чорт і ўсякая іншая «нячыстая» сіла баіцца крыжа і ўсяго таго, што мае дачыненне да бога і царквы.
28. Ліскатуха — званок.
29. Латруга — валацуга, гультай.
30. Б а ц ц э — быццам, нібы.
31. Ж у р ж a — распусніца.
32. Г айдачка — бойкая дзяўчына.
33. Добр. адзначае ліпіначку як народны паэтычны сімвал белізны.
34. Г. зн. лупцаваць неміласэрна. Г а'ма н — біблейскі персанаж, вельмі люты, якога веруючыя яўрэі ў дзень свята пурым у сінагозе сімвалічна «білі», уздымаючы грукатанне бразготкамі.
35. Блішчаць — тут: заглядаць у вочы з-за цікаўнасці.
36. Брыдзіцца — тут іран.: гідзіцца.
37. Пра чалавека, які многа лапоча і маніць. Ц э п літоўскі — цэп, які, відаць, вызначаецца асобым спосабам прывязвання біла да цапільна (параўн. каса-літоўка).
38. Г. зн. сварыліся. Бузаваць — тут: сварыцца, біцца. Параўн. бузуваць — біць, лупцаваць (Бяльк., 94, Краснап.); праць.
39. Буіць — тут: дакучае.
40. Л ю х т a — па Бяльк. нешта лёгкае, паветранае. Больш верагодна — завельмі ўпяклася, аж пацямнела. Параўн. дю.хта — дымавы ход у грубцы (Жыв. сл., 25, Нав.), люшка — юшка ў печы (Нар. лекс., 43, Гродз.).
41. Г. зн. кашляе моцна.
42. Пялегаваць — песціць.
43. Віхла — тут: агонь — «пра энергічнага чалавека, у якога хутка і спорна ідзе работа» (тлум. збіральн.).
44. Лапушша — месца, зарослае лопухам.
45. Дуда — даволі складаны музычны інструмент, яе нялёгка зрабіць і наладзіць. Адсюль і сэнс параўнання.
46. Старчыха — жабрачка.
47. Валюгацца, валюхацца — хадзіць ківаючыся.
48. Ш а ў п я к — чалавек, які аб’еўся.
49, 50. Пра непаваротлівага чалавека. М я р л ю й — нежывы.
51, 52. Варыць — тут: парыць, спякотна, горача.
53. Г. зн. самотна.
54. Радаўніца — традыцыйны дзень памінання памерлых у аўторак пасля велікоднага тыдня. У гэты дзень, згодна прыказцы, «да абеда 482
пашуць, па абедзе плачуць, а ўвечары скачуць» (Прык., кн. 1, с. 100, № 654).
55. Ветрыць — бегаць «да встру»; р э з н і ц a — бойня.
56. Ч a п a — прывязь.
57. Пра адзенне на схуднелым чалавеку.
58. В і с і ц ь — тут: тырчыць пастаянна.
59. Г. зн. вельмі многа.
60. Пра жанчыну, якая вельмі многа лапоча. Сячонка — нажом пасечанае цеста (на локшыну).
61, 62. Набрацца — тут: упіцца.
63. Было сказана, калі гаспадыня паставіла на стол поўную місу бульбы.
64. Скаму рдзіцца — скрывіцца, зморшчыцца.
65. Заводная (пра жывёлу) — пародзістая, пакінутая на завод.
66, 67. Кажуць пра чалавека, які дрэнна сябе адчувае.
68. Ад салдацкіх шапак з чырвонымі аколышамі.
69. Барвінчык — барвенак (Vinca), расліна з сінімі кветкамі.
70. Г. зн. вузкія вочы.
71. Так мог сказаць чалавек пасля доўгай бяссоннай ночы.
72. Петнастоўка — дзяўчынка 15 год; шаснаццатка — дзяўчына 16 год.
73. Выгладжаецца — выгладжваецца, выпрасоўваецца.
74. Г. зн. як жабрак. Параўн. пець Лазара — жабраваць. Гл. таксама 305.
75, 76. В ы г н а ц ц а, выгоністы — тут: вялікім вырасці, выцягнуцца ўверх; высокі.
77. А л і в a — тут: алей.
78. Ш ч у р — пацук.
79. Б і р жа — высокая, худая дзяўчына (гл. Бяльк., 86, Краснап.).