• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выслоўі

    Выслоўі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1979
    136.1 МБ
    55.	Пятро (і Паўла) — свята, якое адзначалася 29 чэрвеня (па старому стылю), малыя святкі — «малы спас» (16 жніўня) і «малая прачыстая» (8 верасня).
    56.	Гарохавая лапатка — палавінка, створка гарохавага стручка.
    57.	Г. зн. каб аглох.
    58.	Жытла — тут: жыццё.
    59.	С о п у х a — сажа.
    60.	Было сказана на каршуна, які «ўхапіў» курыцу. Скасавацца— звесціся.
    61.	На таго, хто адмовіў у пазыцы, спасылаючыся на тое, што не мае.
    62.	Засіліцца — павесіцца (гл. Бяльк., 182; Раст., 112), накідваць пятлю (Hoc., Слов., 184).
    63.	Выпаўзень — змеяня.
    64.	Праклён на смерць. Ж у р ы — дух.
    65.	Сумарок — вар’яцтва.
    66.	Карбунец — тут: скулле. Відаць, ад карбункул (carbunculus) — глыбокі гнойны нарыў.
    67.	Слота — тут: насланнё, напасць.
    68.	С у х а л о м — раматус.
    69.	X в і л я — тут, відаць, ліхая гадзі'на.
    70.	Лунуць — загінуць (Hoc., Слов., 272).
    71.	Гл. 55.
    72.	Г. зн. каб памёр. Праснакі належалі да абрадавай памінальнай ежы.
    73.	Г. зн. каб памёр ганебнай смерцю і пахавалі без ушанавання.
    74.	В о ў ц ы — авечкі.
    75.	Г. зн. каб вісеў на шыбеніцы.
    76.	Г. зн. цяжка рабіць. Відаць, звязана з пэўнай прыгоннай павінкасцю. Замак у Крэве (зараз у Смаргонскім р-не) быў пабудаваны ў I пал. XIV ст. на насыпаным узгорку.
    77,	78. Каб з а н я л о, зацяло— у даным выпадку сінонімы: каб аднялося (дыханне, мова).
    79.	Г. зн. каб засталася старою дзеўкаю, каб ніхто яе замуж не ўзяў.
    80.	К л о ц ц е — калаццё.
    81.	Відаць, каб занядужаў, аслаб на старасці.
    82.	Г. зн. каб нос распух. Балдаўня — даўбешка.
    83.	Падпечка — тут: дамавік. Каб дамавік прысніўся (заўв. Шпнл.).
    84.	Гл. 30.
    85.	На кабана.
    86.	3 е г р а ч ы — вочы.
    87.	Каб табе ш о х л a — каб цябе ліхаманка трэсла.
    88.	Гл. 75.
    89.	Хлясцець — відаць, зубамі ляскаць. Параўн. хляскайь— моцна стукаць адно аб адно, хляснуйь — моцна ўдарыць (Раст., 278).
    90.	Абрыняць — распухнуць, раздуцца. Гара Магілянска знаходзілася каля в. Магіляны Гродзенскага п. (тлум. збіральн.).
    91.	Г. зн. каб памёр. Азелязець — адубець, зрабіцца цвёрдым як жалеза.
    92.	Апрындзіцца, спрындзіцца — памерці.
    93.	На таго, хто ўкраў сарочку.
    94.	Вупар — цмок (рус. упырь), вобраз народнай дэманалогіі.
    95.	I на ката было сказана.
    96.	Г. зн. каб знясілеў, змардаваўся, як у часе працяглага посту (рус. царк. говенье).
    97.	Запаветрыцца — заразіцца хваробай, «з паветра».
    98.	Г. зн. каб акамянеў, адубеў (гл. 91). Крыца — камлыга жалеза.
    99.	Г. зн. збяднець і апусціцца настолькі, каб красці тое, што прыхаджане прыносілі на вялікдзень у царкву або касцёл свянціць.
    100.	На ладан дыхаць — ледзве трываць, паміраць.
    101.	Апрудзіцца— тое ж, што апрындзіцца (гл. 92).
    102.	Г. зн. каб не мог адкашляцца і задушыўся.
    103.	Гл. 76.
    104.	П е р a п а л а с к а ц ц a — тут: загінуць, відаць, патануць.
    105.	Г. зн. каб прапаў, разваліўся.
    106.	Г. зн. каб хадзіць не мог.
    107.	Сазлізці — зрабіцца склізкім, успацелым, захварэць.
    108.	Скучарыжыцца — загінуць.
    109.	Г. зн. каб адзервянела, інакш — загінула.
    110.	На чвараках — поўзаць на абедзвюх руках і абедзвюх нагах (рус. на четвереньках).
    111.	Стоць — старчма.
    112.	Магло служыць і бажбой-прысяганнем здароўем.
    113.	Зласлівае зычэнне аглохнуць.
    114.	Г. зн. удавіўся, захлынуўся.
    115.	Пятроўка — пост перад Пятром (гл. 55), самы разгар лета;
    дзяды — памінальны абед, які вызначаецца багатай ежай; пакроў — царкоўнае свята, 1 кастрычніка.
    116.	Г. зн. каб так моцна распух.
    117.	Упетрыць — усохнуць.
    118.	Касталом, кашталом — раматус.
    119.	У падзень — хвароба.
    120.	Бягунка — панос.
    121.	Г. зн. каб уздула жывот.
    122.	А п р о г a — тут: смерць.
    123.	М о р к і — мор, хвароба.
    124.	С п р a г a — тут: смага.
    125.	Сярчыстыя — вогненныя.
    126.	Маецца на ўвазе эпілепсія.
    127	Вангрына — скурная хвароба.
    128,	129. Гл. 7. У Fed.: так клянуць каня.
    130,	131. Так кажуць на свойскую жывёлу.
    132.	Вопрамець — падучая хвароба.
    133.	Сказана на свінню, якая нарабіла шкоды.
    134.	Выката — хвароба.
    135.	Значэнне выразу лісіныя горы страчана. Урочышча з падобнай назвай таксама няма (заўв. збіральн.). Трэба меркаваць, што гэта даўнія, забытыя могілкі.
    136.	Гл. 40.
    137.	Гл. 24.
    138.	К а л і б a — хваооба.
    139.	Гл. 66.
    140.	Г. зн. каб памёр не сваёй смерцю, а скончыў жыццё самагубствам; у такім выпадку пахаванне адбывалася за агароджай могілак і без удзелу свяшчэнніка. Гл. таксама 73.
    141.	М a р a — прывід, злы дух.
    142.	Нарыца, нарыка — від хваробы, магчыма, панарыцый, глыбокае гнойнае запаленне пальца.
    143.	Н і ц а я — тут: глыбокая, схаваная ў глыбіні.
    144.	Г. зн. каб па чужых землях бадзяўся.
    145.	У Свіслацкім р-не пакрака — неахайны чалавек (Шат., 122).
    146.	Патайнік — паляруш, эпілепсія, «падучае ліха» (Нар. сл., 54, Бял.).
    147.	Праклёны з перуном, грознай сілай прыроды, належаць да найбольш даўніх і пашыраных.
    148.	Растржэчыць — расцерці, знішчыць (польск. ІггеУ — церці).
    149—	151. Радзімец, радзімцы, радзімчыкі — тут: пасляродавая гарачка, а таксама сутаргі, эпілепсія.
    152.	Гл. 28.
    153,	154. Г. зн. каб чалавек зусім высах.
    155.	Спруткаваць — апруцянець.
    156.	Магчыма, маецца на ўвазе Кальварыя (гл. БелСЭ, т. 5, с. 279) каля Вільні, святое месца ў католікаў, куды збіраліся хворыя, калекі, жабракі на пакаянне.
    157.	С у р а в a — від хваробы.
    158.	С ы р a — вобраз народнай дэманалогіі, злы дух.
    159.	X в і л я — тут: бура, завея.
    160.	Хляўнік — звярок з роду куніц, ласка. Праклён, відаць, на ваня.
    161.	Г. зн. каб не варушыўся, не хадзіў.
    162.	Гл. 39.
    163,	164. Цяміць, цямнуць — прапасці. У Янк. (379) выслоўе «Каб цябе цяміла» змешчана таксама і сярод добрых зычэнняў, тады цяміла трэба ўспрымаць: быць разумным, здагадлівым, кемлівым.
    165.	Гл. 153, 154.
    166.	На дамовае птаства.
    167.	Каша належыць да абрадавых памінальных страў.
    168.	Ізелі — з’елі (ізесці — з’есці).
    169.	Сырыца — тут: сырая зямля.
    170.	В а ў ч а к — ікол.
    171.	Земкачэ — тое ж, што зеграчы, гл. 86.
    172.	He кашылася — тут: не везла, не шчасціла. У Сержп. у рубрыцы «Праклінаць».
    173.	Гэты праклён вядомы ў адным пахавальным галашэнні дзяцей па бацьку часоў прыгону і быў адрасаваны панскаму «аканому-крыўдзіне», (Гл. Шейн, т. I, ч. 2, с. 663.)
    174.	Зачысціцца — прапасці.
    175.	Яламуўза — тут: галава.
    176.	Гл. 24.
    177.	Калатуха — ліхаманка.
    178.	Дзядзінец — хвароба; якая — збіральнікам не названа. Можна меркаваць, што гэта тое ж, што радзімец (гл. 149—151).
    179.	Так кажуць, калі памёр вельмі ліхі, варожы чалавек.
    180.	К л і б — каб, бадай, калі б.
    181.	Коляніца — раматус.
    182,	183. На карову. Абабэніць — раздуць; апрэгчыся — здохнуць.
    184.	На курэй.
    185,	186. Ліхач, ліхоцце — ліха, гора.
    187.	Гл. 141.
    188.	Набраўся чары — напіўся гарэлкі.
    189.	На каня.
    190.	Апрогліца — здыхата. На сабаку.
    191.	Пропасць — пагібель.
    192.	Гл. 149—151.
    193.	Перастоўпам — стоўпам, слупам пары, г. зн. каб памёр не лёгкай смерцю.
    194.	На таго, хто ўкраў дошкі.
    195.	Заўтрак — заўтрашні дзень.
    196.	Гл. 97.
    197,	198. Г. зн. каб яно патанула, пайшло вадой.
    199,	200. Н я ч в і л і. нячывіль — нечаканая бяда. Hoc. (Слов., 338) лічыць, што нячывіль паходзіць ад слоў не чыя воля: нейкая нячывіль случылася.
    201.	Было сказана на ката.
    202.	Гаворыцца, калі дзіця пазяхае. Звязана з даўнім павер'ем, што, калі чалавек пазяхае, з яго выходзіць усё благое, хваравітае. Тут адсыланне ўсяго нядобрага на сабаку.
    203.	П а м ж a — слова эбіральн. не тлумачыць. У Лунінецкім р-не па ма — чорная хмара (Шат., 124). Гл. у першым раздзеле 372.
    204.	Гл. 149—151. Р а д з і м е ц (адзін) пацвярджае, што ўвасабленняў гэтай хваробы ў народнай дэманалогіі было некалькі. Параўн. радзім468
    цы, радзімчыкі. У вераваннях русскіх вядомы дванаццаць сёстраў-трасавіц — увасабленняў ліхаманкі (гл. замову «От лнхорадкн» у кн.: Н. П. Андреев. Русскнй фольклор. М., 1938, с. 51—53).
    205.	Г. зн. каб выпрастаўся, памёр.
    206.	Перакрыш — хвароба, ламота ў касцях.
    207.	В а р в о л я — каламазь.
    208.	П р а л і к — паляруш.
    209.	П е л е х і — увесь дамовы набытак (?).
    210.	Праклёны на няспынны кашаль, што грудзі раздзірае (тлум. збіральн.).
    211,	212. Гл. 149—151, 204. Хранцуз — тут: пранцы, сіфіліс.
    213.	Гл. 205.
    214.	Смяротнае, смёртнік — тут: эпілепсія.
    215—218. Гэта не ўласна кляцьба, а «засцярога» ад уроку, каб хто, пахваліўшы, асабліва дзіця, ці пазайздросціўшы, не мог урачы.
    219.	Спалатнець — пабляднець, збялець.
    220.	С п у х л я — пухліна.
    221.	Гл. 149-151 і 204.
    222.	Ч а р о в ы — вантробы, кішкі.
    223.	На тых, хто «насылае» падучую хваробу.
    224.	Каляціна — кол.
    225.	Абложніцы — слова вядома толькі ў праклёнах. Відаць, нейкая хвароба.
    226.	За крыўды.
    227.	Ззызнуць — азызнуць.
    228.	У п а д — упадак, няшчаспе.
    229.	Гл. 153, 154.
    230.	К у р ч — тут: сутаргі.
    231.	«Адсыланне хваробы» (параўн.: на сухі лес).
    232.	X і н ь — схіліся.
    233.	Гл. 215—218.
    234.	Г. зн. каб майго жыцця паспытаў.
    235.	Відаць, на каня гэты праклён.
    236.	Чаго ты л у п і ш с я — тут: чаго ты крычыш?
    237.	Ш л у н к і — суставы.
    238.	3 а к р у т — заварот кішак.
    239.	Узнык — з’яўленне, уваскрасанне (Бяльк., 456). Праклён вынікае з рэлігійных уяўленняў аб душы.
    240.	Карчыга — тут: паралізаваны чалавек.
    241.	У Добр.: у рубрыцы «Закляцце».
    242.	Ц я ц ю х a — ліхаманка.
    243.	Скарга-праклён на вецер. Зварот да яго, як да жывой істоты, характэрны для першабытнага анімістычнага светаадчування.
    244.	Зоўшыца — хвароба свінка.
    245.	Цвікнуць — цырыкнуць, а, магчыма, тут: каб «убрыкнуў» певень-каплун (польс. cwik— каплун).
    246.	Гл. 55.
    247.	Кузьма — тут: відаць, мянушка нейкай бяскрыўднай жывёліны.
    248.	3 д р о к — авадзень.
    249.	С е ч к a — тут, відаць, камарыная «таўкатня».
    250.	Гучыць амаль як сапраўдны праклён, калі ўлічыць. што ва ўмовах старога сялянскага быту, як кажа прыказка: Сын у дом грабе. а дачка з дому бярэ (пасаг).
    251.	Жартам таму, каму не паверылі.
    252.	Жартоўнае «пажаданне» дзяўчыне.
    253.	Страпяляць — тут: спужаць.
    254.	Адрасаваны дзяўчыне. Значэнне гэтага «праклёну» не ясна. Fed. адзначае толькі, што ў дзень сарака мучанікаў (саракі', 9 сакавіка.— М. Г.) адбываецца танец на дошцы. Магчыма, тут жартоўнае «пажаданне» — дажыць да сарака год дзеўкай.