Выслоўі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1979
264. Пра няўдзячнасць.
265. 3 прыгаворак валачобнікаў.
266. He вартая таго, каб аб ёй крычалі, спрачаліся. Па Fed.: He спешна, яшчэ паспеем. Але магчыма і іншае тлумачэнне: не такая рызыкоўная справа, каб за яе «каралі горлам», як у даўніну, г. зн. вешалі.
267. Г. зн. не займайся пустаслоўем. Вязелле — кара маладога вяза, з якой плялі лапці.
268. Пра якую-небудзь няўдачу (тлум. збіральн.).
269. Г. зн. памёр перад вялікаднем.
270. Г. зн. чэсны чалавек, які не дапушчае фальшу, ашуканства (тлум. Fed.).
271. He ладзіцца работа.
272. Адказ на «да».
273. М а н т у л ы — дармавое частаванне.
274. 3 і п н у ц ь — маргнуць.
275. Пры якой-небудзь памылцы.
276. He мяне гэта датычыць.
277. Адказ на прыспешванне «Ну!» »
278. He цалуй і не кусай (тлум. Fed.). Па сэнсу блізка да прыказкі «Не дай і не лай» (Прык., кн. 1, с. 487, № 2476).
279. Г. зн. самі вырашым, не будзем ні з кім раіцца.
280. Г р ы б ы — тут: губы.
281. Так жартам кажуць, бачачы чужыя непасільныя намаганні.
282. Адказ на панібрацкі зварот на «ты».
283. He так робяць.
284. Грош не да пагарды (тлум. Fed.).
285. Яшчэ не ўпэўнены ў поспеху.
286. Макуліначка — макавае зернетка; зусім мала.
287. Г. зн. не ўмесцімся разам (параўн. купа).
288. He ўсё ладна, роўна, акуратна. Па Fed.: He зусім здаровы, або «Бракуе яму пятай клёпкі».
289. М і г д а л — міндаль, тут: ласункі.
290. Няма чаго баяцца.
291. Г. зн. нешта лёгка ўдалося.
292. Зманеш — тут: прызавеш, прывабіш (параўн. рус. манйть).
293. Паляндра ■— хвароба, чума, пошасць.
294. Пра непагадзь.
295. Бясконцая размова пра адно і тое ж.
296. Тлум. Hoc. («Калі на каго ўскладаюць многа розных даручэнняў і трэба многа хадзіць») мала прымальнае. Сэнс выслоўя блізкі да папярэдняга тэксту (гл. 295).
297. Пра старую, застарэлую і невылечную хваробу (заўв. збіральн.).
298. Аналагічна выслоўю «Выскачыў як Піліп з канапель». Гл. раздз «Параўнанні», 86.
299. Пра беднасць і нястачу.
300. Жартоўная прыкмета пры іканні.
301. С к а л і к і — кпіны (параўн. выскаляцца).
302. Г. зн. страшна.
303, 304. Гл. 244.
305. Ніякіх звестак няма.
306. Пра таго, хто ўпарціцца, не хоча пагадзіцца (тлум. збіральн.).
307. Так інфармантка ахарактарызавала лад у сваёй сям’і.
308. Нра нелюдзімага чалавека.
309. Параўн. Прык., кн. 2, с. 290, № 1110.
310. Пра чалавека недарэчнага, нязграбнага.
311. Дурнаваты. У Брыля: «Есіп быў «ні за кол, ні за цям», толькі што працавіты, як вол, і без толку гарачы».
312. Гл. 310.
313. Пра чалавека бяздушнага, абыякавага да чужога гора.
314. Вельмі мала (тлум. збіральніка).
315. Пра беднасць (ні дзяружкі, ні падушкі, няма чаго паслаць).
316. Пра нешта вельмі нясмачнае.
317. Пра вельмі здаровага чалавека.
318. ГІра нікчэмнага чалавека.
319. Г. зн. нікуды не варта.
320. Шлык, калпак ■— віды шапак.
321. He такі ўжо благі чалавек (тлум. Hoc.).
322. Г. зн. можна памерці, так і не дачакаўшыся.
323. Зусім блізка.
324. Засумаваў, засмуціўся (ад муз. тэрміна квінта — пятая ступень у дыятанічнай гаме). Выслоўе, магчыма, літаратурнага паходжання.
325. Г. зн. абыякавы да ўсяго.
326. Так кажуць, калі здарылася няшчасце.
327. Насміханне з марудлівага работніка.
328. Высмейванне чалавека, які сам сябе расхвальвае.
329. Нічога няма (параўн. рус. нй шйша).
330. Цыганіць ■— тут: выпрошваць.
331. Рэакцыя на абгаворванне.
332. Г. зн. няпраўда. «Чалавек гаворыць праўду толькі да сямі год» (Fed.).
333. Яго гэта нібы не датычыць. Fed.: Пра таго, хто не прызнае сваю віну.
334. Жартам пра жанчыну, што зацяжарала (Fed.).
335. Са старых прыкмет-павер’яў.
336. Жарцік з дзяўчыны, якую пакінуў яе каханы (Fed.).
337, 338. Са шматлікіх народных пародый на вядомую малітву «Ойча наш».
339. Жартам пра бяду.
340. Г. зн. не скора тое будзе. А д в е н т — перадкалядны пост у католікаў (польск. adwent).
341. Пра разбітую, дрогкую дарогу.
342. Г. зн. прыйсці да згоды.
343. Пра брыдкаслова.
344. Да таго, хто любіць пакпіць з іншых.
345. Г. зн. абвяшчэнне (пра шлюб, які чакаецца) у касцёле адбылося, а абвешчаная (нявеста) засталася без жаніха (тлум. Fed.).
346, 347. Гавораць пра апавядальніка, які занадта захапіўся і пачаў выдумляць.
348. He прыйшлі да згоды.
349, 350. Г. зн. папрасілі з хаты, калі без патрэбы зайшоў (тлум. Hoc.).
351— 353. Нажыўся нячэсным спосабам. Ц а н а д л ы, тут: рукі, што «цапаюць», хапаюць.
354, 355. 3 даўпіх вераванняў у прыроджаны лёс.
356. ІІра мужа, які падпарадкуецца жонцы.
357. Гл. 354, 355.
358. Перашкодзілі здзейсніць справу.
359. У Сержп. у рубрыцы «Гаспадарка». Пасад — раскладка снапоў на таку для абмалоту іх цэпам.
360. Ашукалі, абдурылі.
361. Г. зн. памерла (Fed.). Абарацень — вывернутае з карэннем дрэва.
362. Г. зн. дачасна, бо каша была апошпяй стравай на традыцыйным абедзенным, гасцявым ці абрадавым стале.
363. На злом галавы, на небяспечную справу.
364. 3 шляхсцкіх жартаў, убачыўшы, як паўзе вош па адзежы (Hoc.).
365. На борг — на павер, у доўг (ад ням. borgen — пазычаць, праз польск. або яўр. мовы).
366. Г. зн. пайсці выпіць (Fed.).
367. Пайшла спаць.
368. Пародыя на царкоўнае спяванне.
369. Нра частаванне цесляроў пры будове хаты. Сцяшк., 339: «У пас п юць на закладзіны, потым калі паложаць бэлькі, канец за вянок».
370, 371. Параўн. Прык., кн. 2, с. 269, № 855.
372. П а м ж a — хвароба.
373. А п ц ы б у р ы — пустыя размовы.
374. ГІра хлуса і плеткара. Т у р у с ы — балбатпя, плёткі.
375. Пра напышлівага, ганарлівага чалавска.
376. Пра чалавека, якога нечым дужа раззлавалі.
377. Злавілі за руку.
378. Г. зн. каб заўсёды наеўшыся былі.
379, 380. Час памерці. Нараўн. таксама Прык., кн. 2, с. 410, № 76.
381. Гаворыцца, калі шукаюць патрэбнага чалавека, а яго няма.
382. Сумненне ў добрасумленнасці чалавека.
383. Пра бяздомнага або старога халасцяка.
384. Пра няўмелага работніка, які можа толькі сапсаваць добрую рэч.
385. Выхвалянне сваім умельствам.
386. Г. зн. разбагацеў. Заснавана на даўнім павер’і пра белуна, добрага духа, які прыносіць багацце (Hoc., Слов., 41).
387. Жартам гавораць тады, калі некуды прыйшоў, а там замкнута.
388. Г. зн. абяцаннем, адкладваннем «на заўтра».
389. Смех на губе пабег — узяў сутаргавы смех (Fed.) Пац ы к а в а ў — пасмяяўся, пакпіў.
390. Водгук старадаўняга звычаю вешаць калодку на ногі халасцякам на масленіцу.
391. Старыя жанчыны раздурэліся (тлум. збіральн.).
392. Уцяклі. Магчыма, звязана з рэкрутчынай або паўстаннем 1863 г.
393. Г. зн. доўга будзе помніць.
394, 395. Г. зн. памёр, пайшоў да біблейскага «праойца» Аўраама.
396. Пра чалавска, які ўцёк невядома куды (тлум. Hoc.). М а л а х — размоўная форма ўласнага імя Малафей.
397. Сасланы ў Сібір (Fed.). З’явілася, відаць, пасля паўстання 1863 г.
398. Магчыма, звязана з іудзейскім асеннім рэлігійным святам «ку'чкі» (су'кат, гл. Краткнй научно-атепстнч. словарь. М., 1964, с. 534—535), да якога веруючыя ўзводзілі спецыяльны будан, пакрыты яловымі лапкамі. Таго, хто дапамагаў у яго ўзвядзенні, гаспадар частаваў віном.
399. Пра гультая.
400, 401. Гл. 121.
402. Гл. 399.
403. Гл. 121.
404. Пра ўдачу. Лічылася добрай прыкметай перад дарогай.
405. Гавораць на таго, хто часта мяняе месца (тлум. Hoc.).
406. Пятніца, як і серада, былі посныыі днямі. Спяваць у гэтыя дні лічылася грахом.
407. Г. зн. добра гараць дровы.
408. Г. зп. сказаў што-небудзь неўпапад. Гл. «Параўнанні», 86.
409. Андроны ■— глупства, бяссэнсіца. Выслоўе вядома палякам: Ples'c' androny — пустасловіць.
410. Гаворыць недарэчнасць.
411. Пра нязбытныя мары. Звсра яшчэ не злавілі, а ўжо яго шкуру дзсляць.
412. Іран. на хлуса.
413. П р а ч х а ў с я — тут: прагаладаўся.
414—416. Жартоўны адказ на запытанне: Дзе жывеш?
417. Г. зн. вельмі даўно.
418. Хоць у каноплі стаў — за пудзіла.
419. Жартоўны адказ на запытапне ці прывёз гасцінца.
420. Прыбыў к самаму заканчэнню эастолля.
421. «Як кулак да носа» (тлум. Fed ).
422. Кажуць на таго, хто турбуе другога, просіць пасунуцца, каб самому сесці.
423. Г. зн. зрабійь непатрэбнае, лішняс. Параўн. Прык., кн. 2, с. 291, № 1134.
424. Са сферы сямейных адносін у старым быце.
425. Так кажуць пра спрытнага, зухаватага чалавека.
426. Пра чалавека ў дрэнным настроі, злоснага.
427, 428. Жартоўны адказ таму/хто кажа, што яшчэ рана.
429— 431. Р а п ’ ё м — учэпіста, дакучліва.
432, 433. Р а ц ы я — з польск. racja — праўда, разумна; каляцыя — з польск. kolacja — вячэра. Тут ігра слоў.
434. Г. зн. старанна (Fed.).
435. Дворнікі — чаляднікі, што служылі ў панскім двары.
436. Пра балбатлівага чалавека.
437. Рулі — бядняцкая страва з засохлых скарынак і акрайцаў хлеба, накрышаных у салёную ваду або квас. Булачкі, тут: боханы хлеба.
438. Так жартам пытаюць у пераборлівага ў ядзе.
439. Чыкатаць — тут: скавытаць. падвываць
440. Пра каварнага чалавека (тлум. Hoc.).
441. Г. зн. нагаворвае, беспэдстаў.ча вінаваціць.
442. Г. зн. пакуль захоўваецца яшчэ зло на свеце, будупь і беды (меркав. Fed.).
443. Пра скупога чалавека.
444. Гл. 442.
445 Поа пасталеўшага хлапчука.
446. Г. зн. зусім няма грошай.
447. Непрыстойныя паводзіны, учынкі.
448. He разжыўся.
449. Г. зн. спыніў работу.
450. Пра ўгодлівага чалавека.
451. Воўк. Fed.: Чалавек воўчай натуры.
452. Пра чалавека, які вельмі многа есць. Глытаўка — горла.
453. Пра незваротную прапажу. Шукала — той, хто шукае.
454. Пра няскладнасці ў мове чалавека (тлум. Hoc.).
455. Звязана з даўнім павер'ем у вешчыя здольнасці крумкачовых птушак.
456. Састарэў.
457. На таго, хто надакучыў сваімі недарэчнымі жартамі (Hoc.). У Добр. — у рубрыцы «Смех». Шкелі, падшкелі — кпіны. Параўн. у Бяльк. шкельнічаць — кпіць, насміхацца (497, Хоц.).
458. Ад нечаканага ўдару, нястрымнага болю.
459. Насмешка з самахвала.
460. Прыкмета.
461. Так сказала стомленая, змучаная жанчына.
462. Так жартам кажуць на 70-гадовага старога.
463. Калі зімой занадта многа на сябе апранута.
464. Гл. 71.
465. Гл. 343.
466, 467. Жартоўныя пагрозы.
468. У сэнсе — бяссілле, слабая аснова. У т о р ы — нарэзка на нізс клёпак драўлянага посуду, у якую ўстаўляецца дно.
469. Калі хваляць, не ведаючы сапраўднай вартасці.