Выслоўі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1979
470. Адказ на просьбу што-нсбудзь падаць або прынесці.
471. Гаспадыня вельмі прыветная, таму госці не хочуць адыходзіць.
472. С н я т к і, або стынкі — дробная азёрная рыба сям’і корушак (Osmeridae).
473. «Відавочная мана, хлусня, небыль» (тлум. збіральн.).
474. В о з г р ы — слізь, якая выцякае з носу.
475. Адмова ад паслугі, за якую дорага просяць (тлум. збіральн.).
476, 377. 3 вясельных жартоўных прыгаворак пры пераездзе маладой да маладога. Гламазда — нікуды не варты чалавек, лішні ў хаце (Бяльк., 136, Мсцісл.).
478. Даўно і многа раз чутае.
479. Стакатні — ад стакат, кат, які ўжо «сто разоў» катаваў (Hoc., Слов.. 615).
480. «Як немцы ўцякалі, то бабы на іх казалі» так (Сцяшк., 570).
481. Напамінак аб тым, што старых, пажылых людзей трэба ўсаджваць за сталом на пачэсным месцы, справа ад гаспадара.
482. Пра шкадлівага чалавека.
483. Кажуць на таго, хто зусім нямнога папрапаваў, а лічыць сябе вельмі стомленым. Параўн. Прык., кн. 1, с. 115, № 830.
484. Нешта дрэннае зрабіў.
485. Пагроза: калі будзеш бадзяцца без карысці, або не будзеш вучыцца,— пойдзеш у пастухі. У старой вёсцы пастух быў найбяднейшым чалавекам.
486. Магчыма. маепца на ўвазс маёнтак або мясцовасць Ліпа.
487. В о м і г — скула, а таксама нешта занадта горкае або нават атрутнае.
488. 3 прыкметы.
489. Поа таго, хто ўсё робіць абы-як.
490. Жартам у адказ на пабочнае слова значыцца; тут ігра слоў. У выразе карова значыць, значыйца —• гатова цяліцца.
491. С і п а к — тут: стары чалавек, які многа кашляе.
492. Леста — добразычлівая дзяўчына.
493. Мярнуўся — вярнуўся.
494. Вельмі далёка.
495. Такая бяссэнсіца, у якой самому разабрацца цяжка (Fed.).
496. Г. зн. канец.
497. Таўкунчыкі — камары. Магчыма, прыкмета: камары «таўкуцца» •— на цяпло.
498. Балбатлівы чалавек і хлус.
499, 500. П у к і — пакуль (польск. ро'кі).
501. Салуп — лізнуць. Відаць, слова гэта гукапераймальнае: гучнае ўцягванне ў рот.
502. Гл. 8.
503. Азначае, што гэта дарма, беспакарана не пройдзе.
504. Гл. 438.
505. Пра беднасць. Перапірашка — тут: паясок для падпяразвання.
506. Гаворыцца жартам у адказ на слова «апошняе».
507. Аналагічна прымаўцы «Трапіла каса на камень».
508. Пра дарогу напрасткі. Т р у с к a — дрогка.
509. Пра дарэмную трату часу (тлум. збіральн.).
510. Содухі — канец, смсрць, сайсці духам; тое ж і халэмус (ад яўр. хо дэ.ч — тое. што сніцца, спаць і сніць).
511. Б а р м а, бурма — хабарнік.
512. Г. зн. не спадзявайся, не будзе па-твойму.
513. Спытчык — той, хто пытае.
514. Г. зн. абжора.
515. В о р а к — мех.
516. Пра нецярплівага і запальчывага чалавека (тлум. Hoc.).
517. Пра чалавека, які думае толькі аб ядэе.
518. 519. Пазашлюбныя сувязі.
520. Свёнтак — свята; п ё н т а к — пятніца.
521. Г. зн. рыхтуюцца да каляд, таўкуць куццю — ячмень на крупы, з якіх гатуепца куцця — абрадавая страва. Магчыма, гукапераймальнае «куць-куць» раскрывае этымалогію назоўніка «куцця».
522. Гаворка ідзе пра малых дэяцей, якія яшчэ нічым дапамагчы па гаспадарцы не могуць.
523. Кажуць на таго, хто часта пазяхае.
524. Вельмі чыста.
525. Сказана да маўклівага чалавека.
526. На Язапатавай даліне — на тым свеце, перад «судом божым» (параўн. хрысціянскае імя Іаасаф, якое на старажытнаяўр. мове азначае: гасподзь ёсць суддзя).
527. Г. зн. памёр.
528. Канец. па ўсім. К л ё ц к і — абрадавая страва, якою заканчваўся памінальны абед.
529. Духу многа — тут: задышка (у старой жанчыны).
530. Патапцы — бядняцкая яда, цюра, рулі; кавалачкі счарсцвелага хлеба, накрышаныя («патопленыя») у салёную ваду або квас. Мяркуючы па выслоую. патапцы маглі ўжывацца і як абрадавая памінальная страва.
531. Г. зн. наслужыўся на панскім двары, набраўся гора.
532. Так кажуць, падняўшы вялікі цяжар (тлум. Hoc.).
533. В ы р в a — трасца.
534. 535. Г. зн. упіўся.
536. Улюлюскаўся — закахаўся.
537. Г. зн. ніколі таго не будзе.
538. К а д у к — тут: злы дух, смерць.
539. Пра добрых хлопцаў.
540. Пра благога чалавека.
541. Моцна пабілі.
542. Параўн. Прык., кн. 1, с. 250, № 873.
543. Ніякай карысці не меў.
544. Зрабіўся лянівым, нягодным чалавекам (тлум. Fed.).
545, 546. Паказалі фігу. Фіндос, фігос — фіга.
547. Гл. 356.
548. Хала (яўр.) — вітая пшанічная булка; гугель — кугель (яўр.), бабка з цёртай бульбы або з мукі і тлушчу.
549. К л ю н к a — дзюбка.
550. Параўн. Прык., кн. 1, с. 483, № 2424.
551. X в і л я —■ тут: бура, завея.
552. Свіння. Пра ганарыстага чалавека, «які нават не вітаецца» (заўв. збіральн.).
553. Г. зн. смерць, магіла. Р ы д з е л — рыдлёўка, лапата.
554. Гл. 120.
555, 556. Пра чалавека, якому ўсё лёгка ўдаецца.
557. Прыкмета.
558. Г. зн. не даюць напавер, у доўг. Застаў — тут: залажы, пакінь у залог якую-небудзь рэч.
559. Г. зн. такая роўнядзь.
560. Г. зн. не трэба журыцца.
561. Пра чалавека настойлівага.
562. Луснуць — лопнуць, трэснуць (Сцяшк., 268, Кар.).
563. Жартам гаворыць той, хто робіць дарэмную работу.
564. Прыдачна — патрэбна, карысна (польск. przydacznie).
565. П р а ч — пранік, якім б'юць (пе'руць) бялізну ў час мыцця.
566. Г. зн. аб’еўся.
567. Г араз — удала, лоўка (параўн. рус. горазд}.
568. Пра страву, якой можна наесціся.
569, 570. Так кажуць, калі ў хаце дужа накурана або смуродна.
571. Як хочаш, а дастань. Хоцьты лунь — тут: хоць памры (параўн. лунуйь — раптоўна прапасці, згінуць, памерці. 3 нар. сл., 126, Мсцісл.). У Сержп. прыслоўе ў рубрыцы «Патрэба».
572. Пра чалавека ўпартага, якога немагчыма ўгаварыць.
573. Пашыраная прыкмета. Ею, між іншым, можна тлумачыць сэнс вясельнага звычаю, калі маці сустракае маладых у вывернутым кажуху.
574. Кажа жартам той, каму ікнулася. Заснавана на павер’і: калі ікаецца, нехта ўспамінае. Гл. 300.
575. Калі сам чэсна сябе паводзіш, не зважай на злыя языкі (тлум. Hoc.).
576. Г. зн. зрабіць што-небудзь вельмі хутка (тлум. Fed.).
577. Цалып — цап, хваць.
578. Ц а п л а п — тут: пашукаўшы, памацаўшы.
579, 580. Цапам-лапам, цапу-л any — спяшаючыся.
581. Галава на галаву (тлум. Fed.).
582. Пра чалавека ліслівага, крывадушнага.
583. Пярэплаты — тут: агароджа.
584. Жарт. заснаваны на ігры гукаў.
585. Да неахайнай, запэцканай жанчыны.
586. Паслякірмашовы жарт.
587. Гэта так адна жанчына пытае ў другой пра яе мужа-крыкуна (тлум. збіральн.).
588. Навядзоны — тое ж, што шалёны, апантаны.
589. Гл. 282.
590. Гл. 579, 580.
591, 592. Так гавораць, калі чалавек трасецца ад страху.
593. Гавораць, калі сутыкнуліся разам упартыя людзі. Параўн. «Трапіла каса на камень».
594. Даць хабар.
595. Цянькі — дарога напрасцяк. Параўн. Прык., кн. 1, с. 278, № 1229. ~
596. Гл. 429-431.
597. Гавораць чалавеку, які пайшоў туды, куды не трэба.
598. Парада не паддавацца на хітрыя размовы (тлум. Hoc.).
599. Fed. адзначае падслуханы каля карчмы дыялог як звычайны спосаб пачатку размовы паміж незнаёмымі людзьмі. Аднак гэта больш падобна на жарт-каламбур. Т эвель (Тэўлі) — вёска ў Кобр. п. (зараз у Кобрынскім р-не).
600. Адказ таму, хто апраўдваецца дапушчанай памылкай.
601. Параўн. Прык., кн. 2, с. 160, № 142.
602. Рабіць спяшаючыся, абы-як.
603. Аналагічна: Трэба гадзіць ліхой скуле. Удраць — тут: ірвануць, абдзерці.
604. Заганарыўся, пачаў задавацца. У Fed.: упіўся.
605. Пра хлуса, што страціў давер.
606. Пра таго, хто пацярпеў з-за свайго ж недагляду, сваёй нядбайнасці. Параўн. рус.: «Чорт лн нес, на худой на мост!» (Даль, Слов., IV, с. 597): Чорт попутал.
607. Пра таго, хто нашкодзіў, але не прызнаецца, аднекваецца.
608. Пра благога чалавека, які раптам разбагацеў.
609. Пра ліхога чалавека.
610, 611. Іран. пра хлуса. К л ю н я — клюшня.
612. Г. зн. працаваць на іншых (тлум. Hoc.).
613. Пата рч — паваліцца, ударыцца. Параўн. патархнуць — зрушыць, крануць. Сцяшк., 357, Ваўк.
614. Чыста ў хаце.
615. Пра спрытнага злодзея: возьме так, што ніхто не заўважыць.
616. Што чыста — тое ўжо прыгожа.
617. Г. зн. робіць абы-як.
618. Пра чалавека крутога характару (тлум. Hoc.).
619. Прыгаворка падзённікаў, адыходнікаў.
620. Асуджальна пра маладога хлопца, які пачаў зазнавацца (тлум. Hoc.).
621. Ш а л ь — шаленства.
622. 3 дзіцячай гульні «У рэдзьку».
623. Тлумачыць сваё ўстрыманне ад рэзкага слова ці ўчынку.
624. Шкляны бог — бутэлька гарэлкі, п’янства.
625. К у п і л a — тут: грошы.
626. Вельмі цесна, мнагалюдна.
627. «Калі хто пры беднасці горды і непадатлівы» (тлум. Hoc.).
628. Кпіны з напышлівага чалавека.
629. Пра нясталага чалавека.
630, 631. Пра бесклапотнага чалавека, гультая.
632. А б ы л е п — абы, быў бы.
633. ІІра легкадумнага чалавека. Гл. 321.
634. Г. зн. шырокім швом. Штых-—тут: шво. Mae і пераносны сэнс.
635. Пра нешта нетрывалае.
636. Гл. 604.
637. Відаць, пра зладжаную, заўзятую працу.
638. Б э б а х — неакуратны, неахайны чалавек.
639. Гужочак — тут: рамень, вяроўка.
640. Б а л ь к a — абаранак (з дзіцячай лексікі).
641. Было сказана інфармантам, калі засталі яго за хатнімі работамі. Відавочны ўплыў вядомай п’есы А. Макаёнка «Лявоніха на арбіце» і старога вадэвілю «Збянтэжаны Саўка» Л. Родзевіча.
642. У чужых руках, у залежнасці (Fed.).
643. Пра жанчыну, вострую на язык.
644. Hoc. лічыць, што выслоўе гэта выражае незадаволенасць новаўвядзеннямі ў сельскай гаспадарцы (к. XIX ст.).
645. Прыгаворка, як менцяць касу. Пяску паем — маецца на ўвазе, што мянташка са жвіру.
646. Г. зн. нічога не знайшлі і нічога не страцілі.
647. Пра ткаллю-гультайку.
648. Усё эроблена своечасова (Fed.).
649. Г. зн. пазяхае, хоча спаць.
650, 651. 3 жартоўнай казкі.
652. Безуважлівы да ўсяго.
653. Пра таго, хто любіць залёты.
654. Прыказваць — ужываць у мове прыказкі. Пра гаваркую жанчыну.
655. Г. зн. прагна есць. Гайдук — тут: назва народнага танца.
656. Г. зн. яшчэ ёсць эапас (тлум. Fed.), але, магчыма, адмаўленне ад сну (параўн. Спіць, як апошняе ў печ усыпаўшы).
657. Прыгаворка на базары, калі сыдуцца ў цане.
658. Ш э ш к a — шашок.
659. Няма чаго спяшацца, яшчэ ёсць час.
660. Гавораць, калі цешча частуе свайго зяця.
Скорагаворкі
661. Валуй — неядомы грыб (Russula foetens).
662. Смэцюх — верабей (у Лельч. р-не смятнюк. Нар. лекс., 134).