• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выслоўі

    Выслоўі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1979
    136.1 МБ
    86.	Тлум. Fed.: часова. Больш дакладна — пра жыццё і смерць дэіцяці. Па старадаўняму звычаю нябожчыка адвозілі на могілкі на санях.
    87.	Паталочышча — тут: таўкатня, штурханіна. Параўн. паталач — стаптаныя скацінай пасевы (Hoc., Слов., 394).
    88.	3 народнага анекдота: Злавілі воўка і перад смерцю загадалі яму маліцца (казаць пацеоы). дык воўк: «Бора, бора, бора». Г. зн. воўчая натура цягне яго да лесу (Fed., 339).
    89.	Мена без даплаты, штука на штуку (тлум. Fed.). 3 кірмашовых прымавак. Параўн. баш на баш.
    90.	Пра нядужага, хворага чалавека.
    91.	Кажуць асуджальна на таго, хто сядзіць і матляе нагамі.
    92.	У тлум. Fed.: чорная поліўка. Магчыма, гэта мясцовы жарт. Налрошваецца іншае тлумачэнне: зласлівае пажаданне хлопцу, каб дзяўчыпа адмовілася пайсці за яго замуж. У такім выпадку па звычаю яму падавалі вянок з гарохвін (Параўн. Прык., кн. 2, с. 31, № 303).
    93.	Пра лянівую гаспадыню, што сядзіць у хаце склаўшы рукі.
    94.	Нябожчык.
    95.	Андрыдулы н е с ц і — пустасловіць.
    96.	Г. зн. вялікае падабенства між сабой.
    97.	Пра нясмачна згатаваную страву.
    98.	К а р э л a •— брудная, пакрытая карой гразі.
    99.	Пра гультаёў, што толькі балбочуць, смяюцца і нічога не робяць.
    100.	У Сержп. у рубрыцы «Папіканне». Дроздзікі — тут: відаць, у сэнсе — шанс, дармаўшчына (Параўн. Даль, Слов., I, 494: Зашйб дрозда, выпіў лішняе).
    101.	Гавораць жартам на таго, хто бярэцца за цяжкую, невыканальную справу (заўв. збіральн.). Але тут можа быць укладзены і сацыяльны сэнс: класавая або саслоўная неадпаведнасць.
    102.	Г. зн. плёткі, чуткі. Пантахлёвыя —ад паптофлі.
    103.	Пра хітрага, двудушнага чалавека.
    104.	Ц я л я к — цяля, бычок.
    105.	Веташок — ветах, месяц апошняй квадры перад поўняй. Тлум. гэтага выслоўя ў Hoc., Слов., 105: «Пры з’яўленні новага хлеба кожны мае свой хлеб».
    106.	Вельмі многа, доўга расказвань.
    107.	Пра дужа старога, слабога чалавека; таксама пра старога каня. Ш о р ы — конская збруя.
    108.	Доўга будзе памятаваць.
    109.	He можа быць бясконцага даравання.
    110.	Параўн. Прык., кн. 1, с. 355, № 858, 859.
    111.	Бацькі адмовіліся аддаць замуж дачку. Па даўняму звычаю бацькі дзяўчыны, да якой прыйшлі сваты, пры нязгодзе на шлюб выносілі ім гарбуз. Гл. таксама 92.
    112.	Палаялі за правіннасць.
    113,	114. Г. зн. нічога не дасць, марная надзея.
    115.	Відаць, трэба разумець як папіканне. Fed. (с. 73) прыводзіць такі дыялог: Даў табе, дзедку, грош? — Даў, пане.— Даў табе, дзедку, грош? — На табе, паночку, другі, анно не кажы нічога.
    116.	Зарок, афяра на царкву.
    117.	Школа — тут: яўр. сінагога. Зарок, афяра на сінагогу з прычыны хваробы блізкага чалавека. Такі звычай («даць на яўрэйскую школу») быў вядомы ў дарэвалюцыйнай беларускай вёсцы. Меркавалася, што калі не свой, дык можа чужы бог «дапаможа».
    118.	Адчытаў як мае быць. Імберац — імбір, род прысмакаў.
    119.	Так жартам адказваюць на пытанне, колькі назбіралі грыбоў, ягад (тлум. Fed.). Іншае тлум.: фіга.
    120.	Гавораць так, калі здараецца неспадзяванае: нечаканыя госці, паслуга і г. д.
    121.	Сабакам сена косіць — так кажуць на бацьку пазашлюбнага дзіцяці або на мужчыну, які кінуў сваю сям’ю.
    122.	Калі з бочкі вывалілася дно.
    123.	Іран. пра лянівую дзяўчыну, якая штодзень вельмі «стамляецца».
    124.	Гавораць так, калі пасля вяселля «скруцілі» абяцаны пасаг (тлум. Fed.). Відаць, магчымы і іншыя трактоўкі, напрыклад: скончыў работу і атрымаў за яе тое, што належыць.
    125.	Аб нечым недасягальным. Мігдал—■ міндаль.
    126,	127. Так гавораць пра дурня. Кадзіў — размахваў кадзілам (дзеянне свяшчэнніка ў час набажэнства); тут: хрысціў.
    128,	129. Гл. 28, 29.
    130.	Насмешка, якая захавалася з часоў прыгону. Г а й д а м а к і — тут: панская ахова, стражнікі.
    131.	«Крэда» гультая.
    132.	Пра сына, які перасягнуў асноўныя якасці свайго бацькі.
    133.	Пра чалавека, які любіць многа і пустое гаварыць.
    134.	Пра ліхога чалавека.
    135.	Г. зн. сам горшы за чорта.
    136.	Г. зн. падпіўшы, пад чаркай (тлум. Fed.).
    137.	К р э н ь — загадны лад ад кранаць: крані!
    138.	Каб — тут: як.
    139.	Зусім мала.
    140.	Па сэнсу адпавядае прымаўцы «3 агню ды ў полымя». Рына — рышток, канаўка для сцёку вады.
    141.	Зваліць з ног. К а п ы л ы, капылле — дубовыя брускі, важная частка санак, якая злучае і эмацоўвае палазы.
    142.	Пабываў у карчме, упіўся.
    143.	Г. зн. жыве са свайго хлеба, з таго, што пасееш.
    144.	Пра злачыннага чалавека.
    145.	Г. зн. за нішто.
    146.	Насмешка з невялікага начальніка (тлум. Hoc.).
    147.	У адказ таму, хто паказаў фігу.
    148.	Пянендэы — грошы (польск. pieniadze); шабас—тут: гульба.
    149.	Абаронены, агароджаны ад усяго.
    150.	Як за плотам (тлум. Fed.).
    151.	Гл. 71.
    152.	На таго, хто сказаў непатрэбнае.
    153.	Пра неадчэпную думку.
    154.	Ударыць па шчацэ.
    155—	-159. Прыгаворкі пры закурванні. Зашабачым — тут: пасядзім, адпачнем.
    160.	Некаму прычыніў вялікую непрыемнасць.
    161.	Г. зн. заткні яму рот, дай адчэпнага (тлум. Fed.).
    162.	Пра незвычайнае, дзіўнае жаданне. Заманулася— захацелася; о ц т у — воцату.
    163.	Параўн. Прык., кн. 2, с. 361, № 1975.
    164.	Пра страту прыязні да сябе з боку іншага чалавека (тлум. Hoc.).
    165.	Гл. 120.
    166.	К у р к а, курак — невялікая булачка хлеба-падскрэбак, якую аддавалі жабраку.
    167.	Г. зн. астаткі дап'е.
    168.	Жартоўны папрок за недарэчны смех, рогат.
    169.	Відаць, пра разладжаны шлюб. Панядзелак лічылі нешчаслівым днём.
    170.	Адмаўленне ў просьбе.
    171—173. Гл. 162. Пятроўкa — двухтыднёвы пост перад Пятром (29 чэрвеня па старому стылю), у самы разгар лета.
    174.	Пра таго, хто сваю гаспадарку давёў да заняпаду (тлум. Fed.). П а п к a — хлеб (з дзіцячай лексікі).
    175.	Нічога не засталося.
    176.	Марымоньчык — пераборлівы ў ежы, тут: францік, панок.
    177.	На фанабэрыстага. Рай — сяло ў Мсціслаўскім п. (тлум. Hoc.).
    178.	Зогтэр — ён кажа (ідышызм, з ням. sagen — гаварыць, яўр. зогсн, зогт эр). Пабудавана на ігры слоў і макаранізмах.
    179.	М а х н і-д р а л a — уцякаць. Уцёк.
    180.	У свіныя галасы — позна, са спазненнем.
    181.	Іран. на сказанае глупства.
    182.	Гавораць, калі сустракаецца адразу многа людзей.
    183.	Хлуд — галлё, ламачча.
    184.	Г. зн. памёр. К о к а ш ы — ногі (іран.).
    185.	Г. зн. не хапае ежы і адзення.
    186.	Очутка — чутка, весць.
    187.	Шчурачкі — тут, відаць, нашчадкі, патомства. Параўн. шчураня —праўнук (3 нар. сл., 166, Маз.). Шчурачкі ад шчур — пацук у даным выпадку менш верагодна. У Сержп. выслоўе ў рубрыцы «Патаемна».
    188.	Вельмі паважна, з горда ўзнятай галавой.
    189.	Прыкмета такая.
    190.	Бібікі перабіваць — нічога не рабіць, лынды біць.
    191.	Іхмосця — мосць, ягамосць, яго міласць. Паважлівы зварот у шляхты.
    192.	Hoc. называе гэта выслоўе аксюмаранам. Брало — той, хто бродзіць; паганяла — пуга.
    193.	Н я в і с — невядома, рус. невесть, нйвесть.
    194.	Жартоўны адказ чалавеку, які, апраўдваючыся, спасылаецца на «каб...»
    195.	«Папрасіліся б у скокі», дадала, тлумачачы, інфармантка.
    196—	198. К а б прымеў — тут: каб мог, каб здолеў.
    199.	Пра нікчэмнага чалавека.
    200.	Гл. 194.
    201.	Жартоўны адказ на «Усё роўна».
    202.	Ж ы ж к a — жыгучка, крапіва.
    203.	М е д з ь — мёд.
    204.	К а л о д a— тут: божая кароўка. Прыгаворка.
    205.	Г. зн. прапаў.
    206,	207. Пагражаюць.
    208.	Адказ на пытанне «Каму?»
    209.	Ігра слоў: гілэхтэр (яўр. ад ням. lachen) — той жа смех. Вар.: Гэта не смех, а гілэхтэр. М. Грынблат, 1971. Мн.
    210.	Пра марнатраўца.
    211.	Гэта і два наступныя выслоўі — насміханне з нізкарослага кавалера.
    212.	Гл. 120.
    213.	Гэта ўсё сінонімы.
    214.	Г. зн. прагаладаўся.
    215.	Г. зн. так зненавідзела нейкую жанчыну.
    216.	Г. зн. зусім няма.
    217.	Коўгаць — мыць без ахвоты.
    218.	Пра хітрага чалавека: і нашым і вашым.
    219.	Кугеня — страва з чэрствага хлеба.
    220.	Кумагер — хадзі сюды! (яўр. з ням. kom hier).
    221.	Гл. 71.
    222.	За сталом, просячы даесці. К у с а н і к — агрызак, недаедзены кавалак хлеба, бліна ці чаго іншага.
    223.	Г. зн. нягодная кухарка.
    224.	Мартаплясы—слова гэта Насовіч не тлумачыць. Выслоўе, магчыма, пра таго, хто збірае рознае рыззё, носіць старызну. У Кар. р-не мартаплёсы— махры. касмылі, рэшткі падранай тканіны. (Жыв. сл., 73.)
    225.	Параўн. Прык., кн. 2, с. 321, № 1477.
    226.	Параўн. Прык., кн. 2, с. 323, № 1507.
    227.	Г. зн. ён вар’ят, прыдуркаваты (заўв. збіральн.). Лядашцік — па старадаўніх павер ях, злы дух, які здольны адабраць розум у чалавека.
    228.	Пра п’яніцу, які шукае, дзе б выпіць.
    229.	Пра марнатраўца.
    230.	Пра таго, хто ўвесь час смяецца (тлум. Fed.).
    231.	Г. зн. партач, нягодны майстар.
    232.	Малавеля — трошкі.
    233.	Стары залётнік.
    234.	Гл. 179.
    235.	Лапікла — латаная, рваная адзежа (параўн. лапіць — латаць).
    236.	Пра балаўное дзіця. Па даўніх народных павер'ях, апоўначы, калі праспявае певень, знікае нячыстая сіла.
    237.	Невядома, хто з двух украў (тлум. Fed.).
    238.	Пра выскачку.
    239.	Вельмі мала.
    240.	Іран. Ставала б, каб не трэба было траціць.
    241.	Г. зн. непрабудна спіць.
    242.	Адказ на няпэўнае «мусіць».
    243.	Так кажуць, калі ўзнялася завіруха. Відаць, асколак даўняга павер’я.
    244.	На нечаканае штось добрае.
    245,	246. Калі муха ўпадзе ў талерку ці міску з ежай.
    247.	Пра дакучлівага чалавека. Яруха — дакучлівая, раз'юшаная жанчына.
    248.	Пра чалавека, які не хоча бачыць, заўважаць, што вакол яго дзеецца.
    249.	Мяшчанская — уласцівая жыхару места, гараджаніну.
    250.	Параўн. Прык., кн. 1, с. 70, № 277.
    251,	252. Г. зн. не марудзячы, зараз жа.
    253.	Збіральнік лічыць, што гэта выслоўе азначае •— заўпарціўся. Але такое тлумачэнне не дакладнае. Больш верагодна — утаймаваў упартага. Тут к е л. відаць, аднаго кораня з дзеясловам келзаць, кілзаць.
    254.	Пра нядбайнага работніка.
    255.	Пра чалавека, які бярэцца за многа спраў зараз (тлум. Hoc.).
    256.	Г о ў ц a — авечка.
    257.	Жартам «пры няўдалай спробе зрабіць якую-небудзь справу» (тлум. збіральн.).
    258.	Пра чалавека хмурага.
    259.	Параўн. Прык., кн. 1, с. 92, № 547.
    260.	Г. зн. не зважай, не бяры да сэрца.
    261.	Ашчадна, тонка.
    262.	Вярэня, вярэнька — плецены з палосак кары, пераважна
    з бяросты, невялікі кашэль, які надзяваецца на плячо. Сэнс выслоўя: адзін аднаго варты.
    263.	Г. зн. напіўся п'яным.