• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выслоўі

    Выслоўі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1979
    136.1 МБ
    663.	Прыклець — невялікая прыбудова да клеці, дзе гаспадыня захоўвала лён.
    664.	Адносна гэтага і падобных твораў збіральнік адзначае, што ў іх «выразна выяўляецца гукавая гама — вышэйшая форма гукапісу» (Янк. М„ с. 148).
    665.	Кала калук — відаць, наўкола.
    666.	Вядома ў іншых варыянтах як загадка на міску з лыжкамі (гл. Загадкі. Мн„ 1972, с. 245—246, № 2064—2072).
    667.	Г. зн. ахрып, крычаўшы (тлум. збіральн.).
    668.	Скорагаворка сканструявана з вядомай прыказкі (гл. Янк., 39).
    669.	Гара каля в. Грымячкі Сак. п. Пстры — птушкі стракатыя; к р э й — край.
    670.	П a н a м a р — царкоўны служка, дзячок.
    671.	Кеп — дурань.
    672.	П aлукашак — пляцёная з лазы паўкруглая спінка ў возе. «Каб не выпадала нічога з воза, то ставяць у воз палукашак» (Сцяшк., 343, Нав.).
    673.	Вядома таксама як гукаперайманне шчэбету ластаўкі (заўв. збіральн.).
    674.	Жане — гоніць, паганяе (асаблівасць палескіх гаворак).
    675.	Строп — тут: страпілы. на якіх трымаецца страха. Падк р у п ’ я — адыходы зерня, з якога выраблены крупы.
    676.	Родаль — рондаль, каструля з ручкай.
    677.	Магчыма, бытавала і як дзіцячая лічылка.
    ЗАСТОЛЬНЫЯ ЖАРТЫ, КАЛАМБУРЫ 1 ТОСТЫ
    Жарты і каламбуры
    1.	Л я к о б a — лякарства.
    2,	3. Адказ таму, хто на запрашэнне к сталу кажа, што ўжо абедаў.
    4,	5. Адказ на гасцінную просьбу гаспадыні яшчэ сілкавацца. Тут скарыстан радок з вядомай батлейкавай сцэнкі «Мацей і доктар» (гл. Шейн, т. III, с. 123—124: «Як аб’еўся я куцці, ні сапці, ні дыхці...»).
    6.	He запомні — тут: не забудзь (параўн. польск. zapominac' — забываць).
    7.	Застольны жарт, з якога, між іншым, відаць, што раней каўбаса ў сялянскай хаце была далёка не штодзённым ласункам.
    8.	Уваходзячы ў хату, дзе госці або абедаюць.
    9.	Г. зн. есць з добрым апетытам.
    10.	Своеасаблівае пахвальванне кулінарнага майстэрства гаспадыні.
    11.	Што — тут: што-небудзь, зусім мала.
    12.	Аставец — госць, які прыйшоў пазней за ўсіх.
    13.	Запрашэнне выпіць пасля варыва — капусты (тлум. Hoc.),
    14.	Застолле, наладжанае па нязначнай прычыне (тлум. Hoc.).
    15.	Жартам на таго, хто за сталом адмаўляецца есці, спасылаючыся на нездароўе.
    16.	Адказ на настойлівую прапанову напоўніць чарку.
    17.	У адказ на прыспешванне пачатку застолля.
    18.	Сала -— традыцыйная ежа беларускага селяніна, хоць у большасці сялян у мінулым не магла быць у штодзённым ужыванні.
    19,	20. Як за сталом паб’ецца што-небудзь з посуду.
    21.	За сталом трэба частаваць усіх падрад, не робячы выключэння (тлум. Добр.).
    22.	Адказ на настойлівае частаванне.
    23.	Так жартуюць, сядаючы за стол.
    24.	Гаспадыня жартуе так, калі дзеці назаляюць у час частавання гасцей.
    25,	26. Р а д (у другім выпадку) — застолле; за п э й с ы патрасе — маецца на ўвазе пайсці да карчмара.
    27.	Хвартухом трасі — тут: выганяй з хаты.
    28,	29. Гл. 24.
    30.	Параўн. Прык., кн., 1, с. 392, № 1337.
    31.	Масол — маслак, вялікая косць, сцегнавая.
    32.	Калі гаспадыня падае госцю хлеб.
    33—	45. Гавораць на развітанне, адыходзячы з гасцей.
    45.	Г. зн. каб ніколі не вычэрпвалася дабро.
    4б.	Так жартам адказваюць гаспадыні, калі яна ветліва просіць прабачыць за небагатае частаванне.
    47.	Параўн. Прык., кн. 1, с. 253, № 915.
    48.	Гл. 24. Лапануць — пабегчы.
    49.	Жартам пра сваё месца за гасцявым, вясельным ці хрэсьбінным сталом.
    50.	Маецца на ўвазе біблейскі Саламон-«мудры».
    51.	Праштроп — правініцца («праштрафіцца»); штоп — штоф (ням. Stoff), даўняя мера гарэлкі, віна, роўная 1/10 вядра, і сама бутля такой ёмкасці.
    52.	Гасціннае запрашэнне на застолле.
    53.	Даўняя прыкмета: калі кот мыецца — будзе госць.
    54.	Гаворыць муж, які прыйшоў у госці пазней за сваю жонку.
    55.	Жартаўлівы намёк на тое, што смачна, але мала.
    56.	Hoc. лічыць гэты тэкст прымаўкай «пра няпэўнага або бестахковага» чалавека. Больш верагодна: так жартуе госць, уваходзячы ў хату. Параўн. Прык., кн. 1, с. 390, № 1309.
    57.	Параўн. Прык., кн. 1, с. 401, № 1444. Перапіваць ■— тут: адказваць адпаведнай для данага выпадку формулай ветлівасці.
    58.	Абмачанка — мачанка
    59.	Жартам, адыходзячы дадому пасля застолля.
    60.	Да госця, каб не быў пераборлівым.
    61.	Г. зн. многа.
    62.	Параўн. Прык. кн. 1, с. 253, № 915.
    63.	Гл. 23.
    64.	Квач — памазок.
    65.	Гаспадары адказваюць так на дзякаванне за пачастунак.
    66.	Палкнуць — праглынуць.
    67,	68. Гл. 22.
    69.	Адрасавана застольнікам, якія збіраюцца дздому.
    70.	Гл. 33—45.
    71.	Гаворыць гаспадар, частуючы сваіх гасцей.
    72.	Ком ■— камы.
    73.	Параўн. Прык., кн. 1, с. 391, № 1323—1324.
    74.	Г. зн. адрэзаць добрую лусту ці акраец хлеба.
    75.	Так госць жартуе, выпіваючы чарку да дна, як таго вымагае застольны «этыкет».
    76.	Г о л і к — сцёрты, збіты, голы венік.
    77.	Кажуць таму, хто пралівае за сталом. He шкодзь — тут: не лі, не вылівай; пашкоджаная — пралітая.
    78.	Жартаўлівы папрок гаспадару за занадта шчодрае частаванне.
    79.	Так гавораць, калі спрабуюць што-небудзь з новага ўраджаю.
    80.	Г. зн. сала. паляндвіца. Гл. таксама 18.
    81.	Гл. 33—45. Тармаса — мітусня, таўканіна.
    82.	3 такім жартам уваходзіць госць. які апазніўся.
    83.	Г. зн. давялося расперазацца. Проўжынка — спражка дзягі.
    84—86. Беручы ў рукі бутэльку, каб наліць чарку.
    87.	Намёк на добрую закуску.
    88.	Пасялуй — пабудзь, пагуляй.
    89.	Намёк на напаўненне чаркі.
    90.	Прыгаворка за сталом, «калі хочаш выпіць і мала даюць» (заўв. збіральн.).
    91.	Асабовае імя Ляпей тут, відаць, надуманае і ўжыта «для складу» або ў сэнсе лепшы; такое імя ў народным бытаванні не зафіксавана. Хрысціянскі месяцаслоў ведае імя Луп, але суадносіны яго з формай Ляпей малаверагодны.
    92.	Пасьмейванне з паказной гасціннасці шляхты (тлум. Hoc.).
    93.	Заўв. збіральн.: Калі не частуюць, не трэба самому прасіць.
    94.	Жартоўнае запрашэнне да стала.
    95.	Калі гаспадыня забылася хлеб падаць на стол.
    96.	Так жартам гаворыць гаспадыня, падаючы на стол стравы.
    97.	Сілком есці або піць не прымусіш.
    98.	Так кажуць, калі забыліся на стол паставіць соль.
    99.	Так кажуць пры апошняй чарцы, звычайна няпоўнай і са злівак. С т о ч к і — злітыя ў адну чарку недапітыя астаткі гарэлкі.
    100.	Г. зн. нічога не будзе на вячэру: трэба зморшчыцца і легчы спаць не еўшы.
    101.	Стрыяшка — памянш. ад стрый, дзядзька, брат бацькі; в уя ш к a — памянш. ад вуй, дзядзька, брат маці.
    102.	Т а н і ц ь — тут: затонка наразаць хлеб. Гл. 74.
    103.	Гл. 27.
    104.	Е д а л a — страва.
    105.	Найбольш пашыраная застольная прыгаворка гаспадыні.
    106.	Гл. 33—45.
    107.	Жартам да гаспадычі, што смачна гатуе.
    108.	Укор таму, хто выкаэвае незадаволенасць за сталом або абгаворвае гаспадароў.
    109.	Застольны этыкет не дапускае пакідаць недаедзеныя кавалкі хлеба (на Війебшчыне. Смаленшчызе, Бранпічыне — кусанікі).
    110.	Гавораць таму, хто адмаўляецца ад чаркі, якая пераходзіць па кругу (заўв. Hoc.). I яшчэ: у час застолля не павінна быць ніякай розніцы паміж гасцямі.
    111.	Адно дзела — адабрэнне.
    112.	Незласлівае пасмейванне з гаспадара. У раэорву — вельмі многа, да адвалу.
    113.	Так гавораць, калі ўпадзе з рук лыжка або відэлец.
    114.	Гл. 96.
    115.	Жартоўны адказ на частаванне. Карова больш за ўсіх есць.
    116.	Расхвальванне пастаўленага на стол віна.
    117.	Пра шумную бяседу (заўв. Hoc.). У дварэ — тут: у хаце.
    118.	Запрашэнне выпіць пасля кожнай стравы. Патраўка — патрава, страва.
    119.	Г. зн. пад’еў добра.
    120.	Бесп р ы н у к н ы — госць, які не патрабуе настойлівага частавання з боку гаспадароў.
    121.	Безмалімонны — непераборлівы ў ежы.
    122.	Прыгаворка перад чаркай. Акавіта — гарэлка, настоеная на карэнні.
    123.	В а р a — звараная ежа.
    Тосты
    124.	3 наскa — тут: проста з бутэлькі, без чаркі.
    125.	Тост за вясельным сталом.
    126.	Каб паясніцы, як брушніцы— пажаданне здароўя.
    127—132. Тосты на вяселлі.
    133.	Пры першай чарцы, пачынаючы застолле.
    Вясельныя прыгаворкі
    134.	Гэты і наступныя 25 запісаў — жартоўныя прыгаворкі пры адорванні маладых на вяселлі.
    135.	С ы с к a — соска.
    ВІТАННІ I ЗЫЧЭННІ. ВЕТЛАСЦЬ
    Вітанні і зычэнні
    1.	Пры сустрэчы з чалавекам, з які.м даўно не бачыліся.
    2.	Раст. адзначае, што на Браншчыне ў наш час гэта форма вітання сустракаецца толькі ў песнях. На Беларусі яна бытуе паўсюдна.
    3.	Найбольш пашыраная традыцыйная форма вітання ў беларусаў.
    4.	Віншаванне з кожным паасобным днём тыдня было даволі пашырана сярод беларусаў паўночных паветаў Чарнігаўскай губ. (Коснч, 9; Раст., 119).
    5.	Было вядома і як самастойнае вітанне, і як адказ на «дабрыдзень».
    6.	Форма вітання адразу з некалькімі людзьмі, якая мае жартоўнае адценне.
    7.	Лягчыся ■— тут: распраніся, адпачні.
    8—	11. Узоры жартоўных элементаў у вітаннях і асабліва ў адказах на вітанні, якімі карыстаюцца заўсёды ў лагоднай, бяскрыўднай форме.
    12.	Насмешлівая форма адказу і лексіка ў даным выпадку сведчаць аб параўнаўча познім з’яўленні і запазычаным характары самога вітання. Яно магло быць прынесена з горада адыходнікамі, колькасць якіх на Віцебшчыне асабліва павялічвалася ў апошнія дзесяцігоддзі XIX ст.
    13.	Вітанне пры ўваходзе ў хату, якое было пашырана сярод каталіцкага насельніцтва. Hex бэндзе пахвалёны — няхай будзе ўслаўлены; вітанне з рэлігійным адценнем, у імя Хрыста (Е'зуса Хры'стуса). Зараз захавалася пераважна сярод пажылых людзей, паступова губляючы свой першапачатковы рэлігійны сэнс.
    14.	Парадыйнае вітанне. Ляцкі прыводзіць народны анекдот, з якога паходзіць гэта жартоўнае вітанне: Да скупой гаспадыні прыехаў ксёндэ пасля каляд. He жадаючы плапіць за слаўленне, гаспадыня схавалася за дзверы, а дачку сваю навучыла сказаць, што яе ў хаце няма. Ксёндз увайшоў і ледзьве прамовіў вітанне «Нех пахвалёны бэндзе», як дачка закрычала: «Маткі ў дому няма! Маткі ў дому няма!» А ксёндз, убачыўшы з-пад дзвярэй ногі гаспадыні, што схавалася, і здагадаўшыся, у чым справа, пытае ў дачкі: «А ці ўзяла матка ножкі?»
    15.	Жартоўнае парадыйнае вітанне, увайшоўшы ў хату. Відавочна, прыйшло з батлейкі (гл. апісанне прадстаўлення батлейкі. — Шейн, т. III, с. 123, «Нумер» (сцэнка), 3, Мінская губ.).
    16.	Навагодняе віншаванне, увайшоўшы ў хату. Панеус — скарочана пан Езус; усенькае — усякае; ж ы в і н к a — жывёла; дружынка — жонка (укр. —■ дрцжнна); памысносці — тут: даброты, дастатак (польск. pomyslnosc—дабрабыт, удача, поспех).